Фестывалі сучаснага танца ў Чэхіі

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Contemporary dance. Паміж тэорыяй і практыкай
Сёлета мне пашанцавала трапіць на два буйныя харэаграфічныя форумы -- XXII Чэшскую платформу танца (Прага) і VI Міжнародны фестываль AEROWAVES SPRING FORWARD (Пльзень). Кожны х фэстаў вызначаўся адметнай праграмай і стаў зрэзам найноўшых трэндаў у развіцці сontemporary dance

Аб­са­лю­ты­за­цыя це­ла

У еўра­пей­скай пра­кты­цы пер­фар­ма­тыў­ных мас­тац­тваў плат­фор­май на­зы­ва­юць сво­еа­саб­лі­вы тып фес­ты­ва­лю, пад­час яко­га пуб­лі­цы прад­стаў­ля­юцца но­выя мас­тац­кія тво­ры з мэ­тай пра­су­нуць на­цы­яна­ль­ныя зда­быт­кі ў між­на­род­ную пра­сто­ру. Дзе­ля гэ­та­га на пад­обныя фо­ру­мы за­пра­ша­юцца кры­ты­кі, арт-ме­не­джа­ры, ку­ра­та­ры, кі­раў­ні­кі фес­ты­ва­ляў, фун­да­та­ры. Акра­мя асноў­най пра­гра­мы (спек­так­лі і пер­фор­ман­сы), у меж­ах плат­фор­мы ад­бы­ва­юцца дыс­ку­сіі, прэ­зен­та­цыі пра­ектаў і ка­лек­ты­ваў, лек­цыі і май­стар-кла­сы, ка­ра­цей ка­жу­чы, усё тое, што здо­ль­нае па­спры­яць на­ла­джван­ню твор­чых кан­так­таў, ды­яло­гу і аб­ме­ну роз­ным дос­ве­дам. Чэш­ская плат­фор­ма тан­ца не ста­ла вы­клю­чэн­нем.

Га­лоў­ны іні­цы­ятар маш­таб­на­га пя­ці­дзён­на­га фо­ру­му — ад­на з пер­шых у Чэ­хіі не­за­леж­ных, не­ка­мер­цый­ных арга­ні­за­цый «Та­нец. Пра­га», якая з 1991 го­да пад­трым­лі­вае раз­віц­цё экс­пе­ры­мен­та­ль­ных тан­ца­ва­ль­ных і пер­фар­ма­тыў­ных пра­ктык. З гэ­тай мэ­тай ла­дзяц­ца што­га­до­вы ад­на­ймен­ны між­на­род­ны фес­ты­валь, што доў­жыц­ца ўвесь лі­пень, пра­ект «Сус­трэ­чы з тан­цам», які прэ­зен­туе но­выя па­ста­ноў­кі чэш­скіх ха­рэ­огра­фаў, ад­ука­цый­ныя цык­лы «Та­нец для дзя­цей» і «Та­нец для школ», роз­на­га кштал­ту між­на­род­ныя іні­цы­яты­вы, на­кі­ра­ва­ныя на інтэг­ра­цыю чэш­ска­га contemporary dance у сус­вет­ную арт-пра­сто­ру. На­рэш­це, раз­на­стай­ныя ме­рап­ры­емствы для кры­ты­каў і да­след­чы­каў тан­ца (лек­цыі, се­мі­на­ры, кан­фе­рэн­цыі, сім­по­зі­умы).

Вар­та за­зна­чыць, што па­сля 1989 го­да пад­обныя інсты­ту­цыі па­ў­ста­лі пра­ктыч­на ва ўсіх по­стса­цы­яліс­тыч­ных кра­інах. Ся­род най­бо­льш уплы­во­вых: Лі­тоў­скі цэнтр інфар­ма­цыі тан­ца, Аса­цы­яцыя пра­фе­сі­яна­ль­ных ха­рэ­огра­фаў contemporary dance Лат­віі, Цэнтр contemporary dance «Стан­цыя» (Сер­бія), Derida Dance Centre (Бал­га­рыя), L1 Independent Artists Association (Вен­грыя), Tala Dance Centre (Хар­ва­тыя), Аген­цтва тэ­атраў тан­ца «ЦЕХ» (Рас­ія). Ства­рэн­не арга­ні­за­цыі, здат­най прад­стаў­ляць, пад­трым­лі­ваць і пра­соў­ваць інта­рэ­сы ха­рэ­огра­фаў, з’яўля­ецца ад­ной з на­ба­ле­лых пра­блем бе­ла­рус­ка­га contemporary dance.

Яшчэ ад­роз­нен­не не на на­шу ка­рысць — вя­лі­кая ко­ль­касць пля­цо­вак, пры­зна­ча­ных для дэ­ман­стра­цыі экс­пе­ры­мен­та­ль­ных па­ста­но­вак. Для спек­так­ляў фо­ру­му бы­лі за­дзей­ні­ча­ны сем не­за­леж­ных арт-пра­стор, кож­ная з якіх мае су­час­на аб­ста­ля­ва­ную сцэ­ну, што мо­жа пры­няць фес­ты­валь вы­со­ка­га кла­су. Га­лоў­ная з іх — тэ­атр «По­нец», пер­шае ў Чэ­хіі тэ­атра­ль­нае па­мяш­кан­не, пры­зна­ча­нае ме­на­ві­та для contemporary dance (на­зва па­хо­дзіць ад імя яго бы­ло­га ўла­да­ль­ні­ка Фран­ціш­ка По­нца, які ў 1910 го­дзе ства­рыў тут адзін з най­ста­рэй­шых у Пра­зе кі­на­тэ­атраў — Ка­ра­леў­скі бі­я­скоп По­нца).

На­сы­ча­ная пра­гра­ма фес­ты­ва­лю скла­да­ла­ся з не­ка­ль­кіх бло­каў: ад­ука­цый­на-ана­лі­тыч­на­га (се­мі­на­ры па кры­ты­цы тан­ца, дыс­ку­сіі, Між­на­род­ны ха­рэ­агра­фіч­ны фо­рум), інфар­ма­цый­на-асвет­ніц­ка­га, што зна­ёміў з га­лоў­ны­мі дзей­ны­мі асо­ба­мі і най­бо­льш знач­ны­мі іні­цы­яты­ва­мі чэш­скай тан­ца­ва­ль­най сцэ­ны, і ўлас­на па­ка­за­мі ра­бот удзе­ль­ні­каў плат­фор­мы. З 35 па­ста­но­вак экс­пер­тная ра­да аб­ра­ла 10 най­леп­шых, якія ацэ­нь­ва­ла між­на­род­нае жу­ры.

Пра­гра­ма спек­так­ляў прад­эман­стра­ва­ла шы­ро­кі спектр пад­ыхо­даў да раз­умен­ня це­ла і ця­лес­нас­ці, ру­ху і тан­ца, вы­ка­рыс­тан­ня му­зы­кі і сцэ­ніч­най пра­сто­ры, кан­цэп­ту­аль­на­га ра­шэн­ня тво­ра, па­кі­нуў­шы шы­ро­кую пра­сто­ру для рэ­флек­сіі.

У чым пра­яўля­ецца ад­мет­насць су­час­на­га чэш­ска­га тан­ца? Ці ёсць тое, што яго вы­лу­чае на ма­пе сус­вет­на­га contemporary dance? Без­умоў­на. Спек­так­лі плат­фор­мы пе­ра­ка­наў­ча за­свед­чы­лі, што чэш­скі су­час­ны та­нец мае ўлас­нае аб­ліч­ча і інды­ві­ду­аль­ныя мас­тац­кія ры­сы. Перш за ўсё гэ­та тэ­атра­ль­насць, спа­лу­чэн­не рэ­жы­сёр­ска­га і ха­рэ­агра­фіч­на­га спо­са­баў мыс­лен­ня, дзе пры­н­цы­по­вую знач­насць на­бы­вае дра­ма­тур­гія — ру­ху, жэс­та, эмо­цыі, гу­ку, пра­сто­ры. Не­вы­пад­ко­ва бо­ль­шасць па­ста­но­вак не­ль­га бы­ло ад­нес­ці да сфе­ры «чыс­та­га» contemporary dance, што вы­клі­ка­ла на­ра­кан­ні не­ка­то­рых чле­наў жу­ры. Хут­чэй гэ­та быў мікс тан­ца­валь­­на­га і фі­зіч­на­га тэ­атраў з вы­ка­рыс­тан­нем эле­мен­таў су­час­ных ха­рэ­агра­фіч­ных тэх­нік. Яшчэ ад­на істот­ная асаб­лі­васць — інтэн­сіў­ная ця­лес­насць, якая пад­па­рад­коў­вае са­бе ўсе кам­па­нен­ты сцэ­ніч­най дзеі. Це­ла вы­сту­пае тут пер­шас­най кры­ні­цай сэн­су, «ася­род­кам мі­ме­тыч­ных зна­чэн­няў» (Ма­рыс Мер­ло-Пан­ці), ста­но­вя­чы­ся ска­не­рам псі­ха­фі­зіч­ных, са­цы­яку­ль­тур­ных, па­лі­тыч­ных пра­цэ­саў у жыц­ці су­час­на­га ча­ла­ве­ка. У гэ­тым пра­соч­ва­ецца ад­на з вя­ду­чых тэн­дэн­цый най­ноў­ша­га тэ­атра, яе Ханс-Ціс Ле­ман, вя­до­мы ня­мец­кі тэ­атраз­наў­ца, тэ­арэ­тык по­стдра­ма­тыч­на­га тэ­атра, на­зваў «аб­са­лю­ты­за­цы­яй це­ла»: «Це­ла на­рэш­це на­бы­вае ўлас­ную рэ­аль­насць, якая не пе­ра­каз­вае нам тую ці іншую эмо­цыю, а са­мой сва­ёй пры­сут­нас­цю явіць ся­бе як мес­ца, ку­ды на­сам­рэч упі­са­на ка­лек­тыў­ная гіс­то­рыя».

Ува­га да па­меж­ных ста­наў це­ла, раз­на­стай­ных яго пра­яў — ад це­ла фі­зіч­на­га, спан­тан­на­га ў сва­іх рэ­акцы­ях, да жор­стка кан­тра­ля­ва­на­га «це­ла ку­ль­тур­на­га» — ха­рак­та­ры­зуе спек­так­лі зна­ка­мі­та­га пра­жска­га тэ­атра «Фер­ма ў пя­чо­ры». Ка­лек­тыў, што сё­ле­та адзна­чае пят­нац­ца­ці­год­дзе, уяў­ляе з ся­бе экс­пе­ры­мен­та­ль­ную ла­ба­ра­то­рыю, удзе­ль­ні­кі якой пра­цу­юць на па­меж­жы жан­раў і ві­даў мас­тац­тва — тан­ца, дра­ма­тыч­на­га, фі­зіч­на­га і му­зыч­на­га тэ­атраў. «Для мя­не тан­ца­ва­ль­ная і тэ­атра­ль­ная мо­ва не­па­дзе­ль­ныя. Я ўспры­маю та­нец не як тэх­ні­ку, а як мен­та­ль­ны стан, дзе мо­жа зна­хо­дзіц­ца хто за­ўгод­на», — ка­жа рэ­жы­сёр і за­сна­ва­ль­нік «Фер­мы ў пя­чо­ры» Уі­ль­ям Да­ча­ла­ман­скі. Ажыц­цяў­лен­ню кож­най па­ста­ноў­кі па­пя­рэд­ні­ча­юць грун­тоў­ныя да­сле­да­ван­ні ў га­лі­не ку­ль­ту­ры і антра­па­ло­гіі. Так, у «Ад­клю­ча­ным» (рэ­жы­сёр, ха­рэ­ограф Уі­ль­ям Да­ча­ла­ман­скі), за­слу­жа­на адзна­ча­ным уз­на­га­ро­дай «Тан­ца­ва­ль­ны спек­такль го­да», «прэ­па­ру­ецца» фе­но­мен хі­кі­ка­мо­ры — стан вос­трай са­цы­яль­най са­ма­іза­ля­цыі, яго псі­хо­ла­гі яшчэ на­зы­ва­юць пра­грэ­су­ючай хва­ро­бай су­час­на­га гра­мад­ства. Ство­ра­ная на асно­ве раз­моў з рэ­аль­ны­мі лю­дзь­мі — жы­ха­ра­мі буй­ных га­ра­доў Чэ­хіі, Скан­ды­на­віі, Япо­ніі, — па­ста­ноў­ка сін­тэ­зуе эле­мен­ты інста­ля­цыі, ві­дэа-арту, да­ку­мен­та­ль­на­га і фі­зіч­на­га тэ­атра. Як і ва ўсіх ра­бо­тах ка­лек­ты­ву, важ­ным мед­ыу­мам і аб’ектам ка­му­ні­ка­цыі па­між пер­фор­ме­рам і пуб­лі­кай тут вы­сту­пае не то­ль­кі це­ла, але і гук, го­лас, якія ста­но­вяц­ца арга­ніч­ным пра­ця­гам ру­ху. Трэ­ба ўдак­лад­ніць, што Уі­ль­ям Да­ча­ла­ман­скі пі­ша му­зы­ку да ўсіх спек­так­ляў тру­пы, а яе артыс­ты вір­ту­озна ва­ло­да­юць роз­най ма­не­рай спе­ваў.

Хіс­ткая мя­жа па­між нор­май і ана­ма­лі­яй — у цэн­тры ўва­гі кам­па­ніі «VerTeDance». У па­ста­ноў­цы «Ад­сут­ны» ха­рэ­ограф Яра Ві­няр­скі да­сле­дуе псі­ха­фі­зіч­ныя і са­ма­тыч­ныя маж­лі­вас­ці роз­ных це­лаў. На­роў­ні з тан­цоў­шчы­ка­мі тэ­атра ў ёй удзе­ль­ні­ча­юць лю­дзі з інва­лід­нас­цю, што пе­ра­ку­ль­вае звык­лыя ўяў­лен­ні пра дэ­ман­стра­цыю це­ла на сцэ­не, па­шы­ра­ючы межы да­пуш­ча­ль­на­га. Усё дзея­нне ад­бы­ва­ецца ў за­лі­тай свят­лом стэ­ры­ль­най пра­сто­ры, якая на­гад­вае па­ла­ту шпі­та­ля. Ад­на­ча­со­вае су­існа­ван­не ў ёй усіх ге­ро­яў ні­ве­люе роз­ні­цу па­між зда­ро­вым і хво­рым це­лам, па­між так зва­най па­ў­на­вар­тас­цю і не­паў­на­вар­тас­цю. Пры гэ­тым аб­ме­жа­ва­ныя фі­зіч­ныя маж­лі­вас­ці вы­ка­наў­цаў не пе­ра­шка­джа­юць раз­на­стай­нас­ці лек­січ­ных фар­баў, а на­адва­рот — з іх да­па­мо­гай ства­ра­ецца інды­ві­ду­аль­на-не­паў­тор­ная плас­тыч­ная мо­ва. Асэн­са­ван­не «іншых» пра­яў ця­лес­нас­ці, з да­па­мо­гай ча­го істот­на мя­ня­юцца ка­но­ны рэ­прэ­зен­та­цыі це­ла ў мас­тац­тве і па­ўся­дзён­ным жыц­ці, — адзін з трэн­даў у раз­віц­ці сус­вет­на­га contemporary dance. Да­стат­ко­ва ўзга­даць ня­мец­ка­га ха­рэ­огра­фа Рай­мун­да Хо­ге, які мае пры­ро­джа­нае за­хвор­ван­не хры­бет­ні­ка, што не за­мі­нае яму ўдзель­­ні­чаць у пер­фор­ман­сах по­бач з кла­січ­ны­мі тан­цоў­шчы­ка­мі, ці зна­ка­мі­ты спек­такль «Disabled Theatre» Жэ­ро­ма Бэ­ля, артыс­та­мі яко­га з’яўля­юцца лю­дзі з сін­дро­мам Да­ўна.

Пра­гра­ма плат­фор­мы за­свед­чы­ла, што чэш­скія ха­рэ­огра­фы імкнуц­ца да асэн­са­ван­ня скла­да­ных, не­адназ­нач­ных тэм, ня­рэд­ка з вы­раз­на са­цы­яль­ным вы­мя­рэн­нем. Та­кой кры­тыч­най арты­ку­ля­цыі, вы­ха­ду за межы рэ­флек­сій «пра сваё, аса­біс­тае» ве­ль­мі не ха­пае бе­ла­рус­ка­му contemporary dance.

Це­ла па­між пры­сут­нас­цю і ды­гі­та­лі­за­цы­яй

Між­на­род­ны фес­ты­валь Aerowaves Spring Forward — ад­на з най­буй­ней­шых падзей у све­це су­час­на­га тан­ца. Фо­рум стар­та­ваў у 2011-м у якас­ці экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га пра­екта: яго арга­ні­за­та­ры вы­ра­шы­лі пад­тры­маць ма­ла­дых ха­рэ­огра­фаў у не­ста­бі­ль­най эка­на­міч­най сі­ту­ацыі і па­ўсюд­ным ска­ра­чэн­ні вы­дат­каў на ку­ль­ту­ру. Так Aerowaves ад­ра­зу за­явіў пра ўлас­ную мэ­ту і фар­мат — зра­біц­ца прэс­тыж­най між­на­род­най пля­цоў­кай для прэ­зен­та­цыі і пра­соў­ван­ня экс­пе­ры­мен­та­ль­ных па­ста­но­вак твор­цаў, якія то­ль­кі па­чы­на­юць ра­біць са­бе імя. Дзе­ля гэ­та­га на фес­ты­валь за­пра­ша­ецца вя­лі­кая ко­ль­касць ку­ра­та­раў, кры­ты­каў, прадзю­са­раў, ды­рэк­та­раў буй­ных фо­ру­маў і тан­ца­ва­ль­ных інсты­ту­цый.

На сё­лет­ні Aerowaves з’еха­ла­ся ка­ля 300 гас­цей з уся­го све­ту. Што­год фо­рум змя­няе мес­ца пра­вя­дзен­ня, да­лу­ча­ючы­ся да ад­на­го з вя­до­мых еўра­пей­скіх фэс­таў. У 2016-м бы­ла аб­ра­ная Чэш­ская плат­фор­ма тан­ца. Удзе­ль­ні­ка­мі фес­ты­ва­лю ста­лі 19 ка­лек­ты­ваў з Фран­цыі, Іта­ліі, Чэ­хіі, Рас­іі, Ні­дэр­лан­даў, Да­ніі, Гер­ма­ніі, Вен­грыі, Шат­лан­дыі, Бе­ль­гіі, Грэ­цыі, Іспа­ніі, Ліх­тэн­штэй­на. Раз­ма­ітая пра­гра­ма спек­так­ляў прад­ста­ві­ла шы­ро­кую пан­ара­му ўяў­лен­няў пра су­час­ны та­нец і яго вы­раз­ныя маж­лі­вас­ці, плю­ра­лізм спо­са­баў ця­лес­на­га са­ма­вы­яўлен­ня — ад фі­зіч­най пры­сут­нас­ці це­ла «тут і ця­пер» да яго ды­гі­та­лі­за­цыі і вір­ту­алі­за­цыі.

Андрэ Ля­пе­кі, да­след­чык і ку­ра­тар у сфе­ры пер­фар­ма­тыў­ных мас­тац­тваў, адзна­чае, што для contemporary dance ха­рак­тэр­ны «тран­сдыс­цып­лі­нар­ны спо­саб ства­рэн­ня», пры якім ха­рэ­агра­фія страч­вае аўта­но­мію і існуе на скры­жа­ван­ні не­ка­ль­кіх дыс­цып­лін і мед­ыя. Пе­ра­ка­наў­чы до­каз гэ­та­му — інтэг­ра­цыя па­між тан­цам і но­вы­мі тэх­на­ло­гі­ямі. Вы­ка­рыс­тан­не ў па­ста­ноў­ках маг­чы­мас­цяў элек­трон­ных і ліч­ба­вых срод­каў ві­зу­алі­за­цыі, су­час­ных камп’юта­раў і на­ва­мод­ных га­джэ­таў — ад­на з вя­ду­чых тэн­дэн­цый сус­вет­на­га contemporary dance. У пер­фор­ман­се «10 мі­ні-ба­ле­таў» у па­ста­ноў­цы і вы­ка­нан­ні Фран­чэс­кі Пя­ні­ні (Іта­лія) гэ­ты пра­цэс на­бы­ваў не­спа­дзя­ва­ны ха­рак­тар. Акра­мя тан­цоў­шчы­цы, па­ўнап­раў­ным ге­ро­ем спек­так­ля ста­на­віў­ся... дрон: яго фі­на­ль­ны «мі­ні-ба­лет» на му­зы­ку ва­ль­са «Вяс­но­выя га­ла­сы» Штраў­са-сы­на пры­вёў пуб­лі­ку ў дзі­ця­чае за­хап­лен­не.

Іншы пад­ыход пра­па­ноў­ваў Фер­нан­да Бэ­ль­фі­ёрэ (Ні­дэр­лан­ды). У імпра­ві­за­ва­ным мо­на­пер­фор­ман­се «AL13FB<3» ства­ра­ецца ры­за­ма­тыч­ная мас­тац­кая рэ­аль­насць, у якой та­нец уз­ае­ма­дзей­ні­чае на роў­ных з бо­дзі-артам, свет­ла­вым шоу, ві­зу­аль­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі, ды­на­міч­най інста­ля­цы­яй. Дзіў­ная на­зва спек­так­ля ўяў­ляе з ся­бе «фор­му­лу» з іні­цы­ялаў аўта­ра і аб­азна­чэн­ня алю­мі­нію — тры­нац­ца­та­га эле­мен­та таб­лі­цы Мен­дзя­ле­ева. Інтэ­рак­тыў­ная дзея па­збаў­ле­на па­сля­доў­най дра­ма­тур­гіч­най ло­гі­кі і за­кры­та­га фі­на­лу — на пер­шы план вы­хо­дзіць пра­цэс тран­сфар­ма­цыі і зме­ны аўды­яві­зу­аль­ных воб­ра­заў, што ства­ра­юцца пер­фор­ме­рам, ні­бы­та дэ­мі­ургам, на ва­чах у гле­да­ча. Ка­лей­дас­ка­піч­нае чар­га­ван­не не звя­за­ных між са­бой эпі­зо­даў на­гад­вае «ман­таж атрак­цы­ёнаў», дзе артыст па­ўстае ў воб­ра­зе поп-зор­кі, пры­мя­рае люс­тра­ную мас­ку, у да­спе­хах Да­рта Вэй­да­ра раз­мах­вае свет­ла­вым мя­чом, ро­біць ску­льп­ту­ры з фо­ль­гі і руй­нуе іх, рас­кол­вае лёд, па­сы­пае сцэ­ну зя­лё­ным пяс­ком, па­лі­вае ся­бе ва­дой і ру­жо­вай фар­бай, па­сля ча­го рас­кід­вае ру­кі ў по­зе рас­пяц­ця. Усё гэ­та ста­но­віц­ца эле­мен­та­мі псі­ха­дэ­ліч­на­га пей­за­жу, які ўвесь час ру­ха­ецца, дэ­фар­му­ецца і тран­сфар­му­ецца па во­лі пер­фор­ме­ра. Фер­нан­да Бэ­ль­фі­ёрэ па­ўстае тут не про­ста вы­ка­наў­цам, а сап­раўд­ным мас­та­ком, што з да­па­мо­гай улас­на­га це­ла, плас­ты­кі, гу­ль­ня­вых пры­ёмаў, роз­ных прад­ме­таў і ма­тэ­ры­ялаў ства­рае на ва­чах у пуб­лі­кі свой «свет-тэ­атр». Рух тут не­аддзе­ль­ны ад гу­ку. На пра­ця­гу ўся­го спек­так­ля артыст ры­кае, шы­піць, хры­піць, стог­не, кры­чыць, ску­го­ліць, на­ват спя­вае опер­ныя арыі па­стаў­ле­ным го­ла­сам. Пра­з­мер­ная ві­зу­аль­насць, ха­ос дыс­крэт­ных воб­ра­заў сім­ва­лі­зу­юць клі­па­вае мыс­лен­не і пе­ра­на­сы­ча­ную інфар­ма­цы­яй свя­до­масць су­час­на­га ча­ла­ве­ка, у якой ёсць мес­ца і для Да­рта Вэй­да­ра, і для опер­ных арый Пу­чы­ні.

Пры­кла­дам па­шы­ра­най ха­рэ­агра­фіі, эман­сі­па­ва­най ад тан­ца, мо­жа слу­жыць пер­фор­манс «Дуг­лас» Ро­бі Сін­ге (Шат­лан­дыя—Вя­лі­каб­ры­та­нія). У ха­рэ­агра­фію Сін­ге пры­йшоў з на­ву­кі (мае сту­пень ба­ка­лаў­ра фі­зі­яло­гіі), што вы­зна­чы­ла яго да­след­чы пад­ыход да тан­ца. У сва­іх пра­цах ён вы­ву­чае це­ла ва ўза­ема­дзе­янні з на­ту­ра­ль­ным архі­тэк­тур­ным і пры­род­ным ася­род­дзем, сін­тэ­зу­ючы пры­ёмы фі­зіч­на­га тэ­атра і contemporary art. У «Дуг­ла­се» це­ла пры­роў­не­на да аб’екта, а рух на­ра­джа­ецца з пра­цэ­су ка­му­ні­ка­цыі па­між ча­ла­ве­кам і рэ­ччу. Дзея­нні артыс­та мож­на акрэс­ліць як вы­ву­чэн­не па­тэн­цы­ялу не­аду­шаў­лё­ных прад­ме­таў. Гэ­та «бы­лыя ва ўжыт­ку» рэ­чы — крэс­лы, ру­лон лі­но­ле­уму, вя­роў­кі, ра­дыё­пры­ёмнік, мяч для пінг-по­нга. Па­збаў­ле­ныя свай­го бы­та­во­га пры­зна­чэн­ня, яны ста­но­вяц­ца аб’екта­мі для гу­ль­ні, аб­сур­дных ма­ні­пу­ля­цый. Пер­фор­мер ства­рае з іх муд­ра­ге­ліс­тыя кан­струк­цыі, якія на­гад­ва­юць ма­бі­ль­ную, змен­лі­вую інста­ля­цыю. Пры гэ­тым це­ла артыс­та за­ўсё­ды з’яўля­ецца час­ткай агу­ль­най кам­па­зі­цыі, га­лоў­ным ма­тэ­ры­яль­ным аб’ектам, што звяз­вае раз­ам ві­зу­аль­ныя эле­мен­ты. «Дуг­лас» успры­ма­ецца по­ўнай про­ці­лег­лас­цю ві­зу­аль­най пе­ра­на­сы­ча­нас­ці спек­так­ля Бэ­ль­фі­ёрэ. Дзей­ства, мі­ні­ма­ліс­тыч­нае па за­ду­ме і ўва­саб­лен­ні, ага­ляе ад­ну з акту­аль­ных тэн­дэн­цый contemporary dance, звя­за­ную з кры­ты­кай спек­та­ку­ляр­нас­ці су­час­най ку­ль­ту­ры і гра­мад­ска­га жыц­ця, на гэ­та ўслед за фран­цуз­скім фі­ло­са­фам Гі Дэ­бо­рам звяр­та­юць ува­гу мно­гія да­след­чы­кі.

Аб­одва фес­ты­ва­лі яскра­ва за­свед­чы­лі: та­нец сён­ня па­збаў­ля­ецца аўта­но­міі ўлас­ных меж­аў, усё бо­льш змяш­чае ся­бе ў агу­ль­нае са­цы­яль­нае поле і ў вы­ні­ку пе­ра­тва­ра­ецца ў пра­сто­ру для ад­кры­тай ка­му­ні­ка­цыі па­між пер­фор­ме­рам і пуб­лі­кай. У гэ­тым сэн­се спек­такль ста­но­віц­ца мес­цам сус­трэ­чы і ўза­ема­дзе­яння артыс­таў і гле­да­чоў, а яго аўтар, на дум­ку тэ­атраз­наў­цы Эры­кі Фі­шэр-Ліх­тэ, уце­лаў­ляе не за­вер­ша­ны мас­тац­кі твор, а экс­пе­ры­мен­та­ль­ную, па­меж­ную сі­ту­ацыю, у якую раз­ам з мас­та­ком аказ­ва­юцца ўцяг­ну­тыя і іншыя: «Ра­ней цэн­тра­ль­нае зна­чэн­не ў гэ­тым пра­цэ­се ад­во­дзі­ла­ся мас­тац­ка­му тво­ру, пры гэ­тым лі­чы­ла­ся, што ён існуе не­за­леж­на ад яго аўта­ра і рэ­цы­пі­ента. Ця­пер мы ма­ем спра­ву з падзе­яй, якая ўзні­кае, раз­ві­ва­ецца і пры­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня дзя­ку­ючы дзея­нням роз­ных суб’ектаў — мас­та­коў і гле­да­чоў. <...> Спек­такль ад­кры­вае для ўсіх яго ўдзе­ль­ні­каў маг­чы­масць пе­раў­тва­рэн­ня».

(Не)маж­лі­васць кан­цэп­ту­алі­за­цыі

Ці мож­на ўба­ча­ныя па­ста­ноў­кі пры­вес­ці да бо­льш-менш лад­най і ла­гіч­най тэ­арэ­ты­за­цыі? Мяр­кую, не, і на­ват не вар­та. Так, фі­ло­саф і тэ­арэ­тык су­час­ных мас­тац­кіх пра­ктык Ба­яна Кунст на­стой­вае на не­маж­лі­вас­ці кан­цэп­ту­алі­за­цыі су­час­на­га тан­ца з пры­чы­ны яго не­ста­бі­ль­нас­ці, ня­выз­на­ча­нас­ці і анты­іе­рар­хіч­нас­ці. Па­ка­за­ль­на, што да та­кой вы­сно­вы пры­хо­дзяць не то­ль­кі тэ­арэ­ты­кі, але і пра­кты­кі. У су­вя­зі з гэ­тым між­во­лі згад­ва­ецца «Ма­ні­фест еўра­пей­скай стра­тэ­гіі пер­фор­ман­су», пад якім пад­пі­са­лі­ся ха­рэ­огра­фы Жэ­ром Бэль, Ксаў­е Ле­руа, Ля Ры­бот, кры­тык Крыс­тоф Уэй­влет і іншыя дзея­чы су­час­най тан­ца­ва­ль­най сцэ­ны. «На­ша пра­кты­ка мо­жа быць акрэс­ле­на як “пер­фор­манс”, “liveart”, “хэ­пе­нінг”, “падзея”, “бо­дзі-арт”, “та­нец/тэ­атр су­час­ны”, “та­нец экс­пе­ры­мен­та­ль­ны”, “но­вы та­нец”, “му­ль­ты­ме­ды­япер­фор­манс”, “site-specific”, “bodyinstallation”, “тэ­атр фі­зіч­ны”, “ла­ба­ра­то­рыя”, “та­нец кан­цэп­ту­аль­ны”, “не­за­леж­нае мас­тац­тва”, “пер­фор­манс/та­нец по­стка­ла­ні­яль­ны”, “ву­ліч­ны та­нец”, “тэ­атр тан­ца”, “та­нец урба­ніс­тыч­ны”, “пер­фар­ма­тыў­ны та­нец”», — гэ­та то­ль­кі не­ка­то­рыя дэ­фі­ні­цыі з доў­га­га спі­су, які пе­ра­кон­вае ў не­маж­лі­вас­ці ства­рэн­ня вы­чар­па­ль­най кла­сі­фі­ка­цыі і тэ­арэ­тыч­най ма­дэ­лі ў да­чы­нен­ні да су­час­на­га тан­ца. Та­кі тэр­мі­на­ла­гіч­ны плю­ра­лізм, як слуш­на за­ўва­жае Андрэ Ля­пе­кі, свед­чыць, што сут­насць тво­раў contemporary dance за­клю­ча­ецца най­перш у іх вы­ка­нан­ні, а не ў тым, ці мож­на іх змяс­ціць у ра­ней рас­пра­ца­ва­ныя кан­цэп­ту­аль­ныя рам­кі і гер­ме­тыч­ныя эстэ­тыч­ныя і дыс­цып­лі­нар­ныя межы.