П'еса як спосаб змяніць сябе

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

I Кон­курс-фес­ты­валь су­час­най бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі «WriteBox»
Су­час­ная бе­ла­рус­кая дра­ма­тур­гія — моц­ны бок бе­ла­рус­ка­га тэ­атра. Яшчэ з вы­то­каў — ча­соў фа­льк­лор­най твор­час­ці — яна ары­ента­ва­ла­ся на асэн­са­ван­не акту­аль­ных пра­блем.

Но­вая хва­ля па­чат­ку XXI ста­год­дзя (Па­вел Пра­жко, Мі­ка­лай Руд­коў­скі, Кан­стан­цін Сце­шык, Па­вел Рас­оль­ка, Андрэй Ку­рэй­чык, Ды­яна Ба­лы­ка і іншыя) уз­ня­ла тэ­мы ўсе­агу­ль­най ка­му­ні­ка­цый­най раз’ядна­нас­ці, па­чуц­ця ад­чу­жа­нас­ці, за­кры­тас­ці асо­бы, не­ста­бі­ль­нас­ці эма­цый­на­га ста­ну, дэп­рэ­сіі, спа­жы­ва­ль­ніц­тва, кры­зі­су сям’і, гвал­ту, ня­здо­ль­нас­ці да са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі... Мі­ну­ла бо­льш за 10 га­доў. Скла­лі­ся і за­цвер­дзі­лі­ся Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі, Ві­та­лій Ка­ра­лёў, Мак­сім Да­сь­ко, Лё­ха Чы­ка­нас, Аляк­сей Ма­кей­чык. Но­выя п’есы/тэк­сты, зда­ецца, зра­бі­лі­ся вас­трэй­шы­мі, да­клад­ней­шы­мі па дум­цы, уз­буй­ні­лі­ся па змес­це і фор­ме.

Та­кім чы­нам, над­ышоў час кон­кур­су-фес­ты­ва­лю су­час­най бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі «WriteBox». Ён ад­быў­ся на не­за­леж­най пля­цоў­цы — сту­дыі «BlackBeastMedia» з фі­нан­са­вай пад­трым­кай кон­кур­су са­цы­яль­ных пра­ектаў «Social Weekend». Арга­ні­за­тар­ка фэс­та, тэ­атраз­наў­ца-ме­не­джар­ка Вік­то­рыя Бе­ля­ко­ва, пе­рад­усім на­ва­жы­ла­ся ства­рыць «…пра­сто­ру для раз­віц­ця і рэ­алі­за­цыі су­час­най дра­ма­тур­гіі і, ад­па­вед­на, су­час­ных аўта­раў, каб бе­ла­рус­кая дра­ма­тур­гія не пры­хо­дзі­ла да нас праз рас­ійскую тэ­ат­раль­­ную пра­сто­ру, а мы са­мі ад­кры­ва­лі і ста­ві­лі но­выя бе­ла­рус­кія п’есы». «WriteBox» скла­даў­ся з тэ­атра­лі­за­ва­ных чы­так і аб­мер­ка­ван­няў, вар­шта­ту для дра­ма­тур­гаў зна­ка­мі­та­га ўкра­інска­га аўта­ра Мак­сі­ма Ку­рач­кі­на і лек­цый вя­до­ма­га рас­ійска­га кры­ты­ка і ме­не­джа­ра Па­ўла Руд­не­ва. Во­сем тво­раў для прад­астаў­лен­ня шы­ро­кай пуб­лі­цы вы­бра­ла пра­фе­сій­нае жу­ры.

П’есы фес­ты­ва­лю на­крэс­лі­ва­юць воб­раз су­час­на­га све­ту і да­сле­ду­юць свя­до­масць ча­ла­ве­ка, які спра­буе вы­ка­рас­кац­ца з ва­да­кру­ту ха­атыч­ных каш­тоў­нас­цяў і сэн­саў, знай­сці ары­енці­ры і апо­ру. Ге­роі ад­маў­ля­юцца ад ілю­зіі змя­ніць свет, бо, зда­ецца, сён­ня мя­няць мож­на то­ль­кі ся­бе і на­ват… праз п’есу.

Пад­ста­ваю тво­ру «Сэкс мне не па­трэб­ны» Лё­хі Чы­ка­на­са зра­бі­ла­ся рэ­аль­ная су­до­вая спра­ва аме­ры­кан­кі, якая ме­ла сэк­су­аль­ныя да­чы­нен­ні з цяж­ках­во­рым муж­чы­нам (множ­ныя па­ру­шэн­ні раз­віц­ця праз цэ­рэб­ра­ль­ны па­ра­ліч). Ган­на Стаб­лфілд сцвяр­джа­ла, што Дзі­ман Джон­сан усё раз­умеў і ра­біў доб­ра­ахвот­на, але ёй пры­су­дзі­лі ту­рэм­нае зня­во­лен­не. Дра­ма­тург звяз­вае не­ка­ль­кі плас­тоў айчын­най і за­меж­най рэ­аль­нас­ці, па­ра­ле­ль­на раз­гор­тва­ючы яшчэ дзве гіс­то­рыі, звя­за­ныя тэ­май сэк­су­аль­ных ста­сун­каў. Ма­ла­дая па­ра (Ён і Яна) пад­піс­вае пе­ты­цыю за аме­ры­кан­ку і спра­буе раз­абрац­ца ў стра­це «ба­лан­су» ўлас­ных да­чы­нен­няў; ма­ла­ды муж­чы­на пры­хо­дзіць да док­та­ра, каб раз­абрац­ца з па­слаб­лен­нем па­тэн­цыі, і вы­ра­шае, што сэкс яму не па­трэб­ны. Каш­тоў­насць дра­ма­тур­гіі Чы­ка­на­са — у зняц­ці та­бу з тэ­мы сэк­су­аль­на­га жыц­ця інва­лі­даў.

У сва­ёй дэ­бют­най п’есе «Врай­Или­ад» Мі­кі­та Іль­інчык су­ты­кае ча­са­выя і гіс­та­рыч­ныя падзеі. Дру­гая сус­вет­ная вай­на і аку­па­цыя траў­муе ма­ла­дых ге­ро­яў, і яны імкнуц­ца зра­зу­мець, як жыць з та­кой скла­да­най спад­чы­най. Гіс­та­рыч­ныя фраг­мен­ты пе­ра­меш­ва­юцца, на­бы­ва­юць ма­за­ічную фор­му — як у свя­до­мас­ці і пад­свя­до­мас­ці су­час­на­га ча­ла­ве­ка: са­вец­кі вай­ско­вец за­язджае ў ква­тэ­ру рэ­прэ­са­ва­на­га ры­жа­ні­на, шко­ль­ні­кі здзе­ку­юцца з на­стаў­ні­ка, які рас­каз­вае пра Дру­гую сус­вет­ную…

Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі ў но­вай п’есе «Кроп­кі на ча­са­вай во­сі» так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­вае пры­ём кам­пі­ля­цыі гіс­та­рыч­ных плас­тоў: твор скла­да­юць дзе­сяць гіс­то­рый фо­та­здым­каў. Ма­ці і сын ка­ля до­ма, цал­кам зруй­на­ва­на­га тар­на­да; ру­мын­скае дзі­ця дае па­лі­цэй­ска­му па­вет­ра­ны ша­рык пад­час пра­тэс­таў у Бу­ха­рэс­це; ба­ць­ка на што­га­до­вых цы­ры­мо­ні­ях па­мя­ці, дзе ся­род усіх па­мі­на­юць і яго­на­га за­гіб­ла­га сы­на… Гіс­то­рыі прад­стаў­ля­юць унут­ра­ны свет лю­дзей з фо­та­здым­каў та­кім чы­нам, што свет на­ва­ко­ль­ны ро­біц­ца цэ­лас­ным і гар­ма­ніч­ным, ад­кры­ва­ючы нам сваю «лас­ка­вую аб­ыя­ка­васць», як вы­зна­чыў Аль­бер Ка­мю.

Фо­та, іх пры­сут­насць аль­бо апі­сан­не — ад­роз­ная ры­са дра­ма­тур­гіч­ных тво­раў Мак­сі­ма Да­сь­ко. Ад­ра­зу два яго­ныя тэк­сты тра­пі­лі на фес­ты­валь. «Сэ­канд-хэнд ТДЖ. Ка­нец све­ту» скла­да­ецца з вы­хап­ле­ных жыц­цё­вых ды­яло­гаў, раз­ва­жан­няў, фраг­мен­таў рэ­аль­нас­ці з аўта­ра­вай дум­кай пра тое, што ка­нец све­ту над­ыдзе вось у та­кой па­ўся­дзён­нас­ці, з раз­мо­ва­мі пра апра­на­хі ды ў чар­зе на аб­мен ва­лю­ты. А таксама «этнаг­ра­фіч­ная» п’еса «Онікс» пра бе­ла­рус­кіх пад­лет­каў, якія імкнуц­ца пры­па­до­біц­ца да сва­іх ку­мі­раў — чор­ных ган­гста­раў Нью-Ёрка. Да­сь­ко пі­ша па­ро­дыю на рэп-стыль, дзе эпіч­ных пры­год­ні­каў-бан­ды­таў за­ўсё­ды спас­ці­гае ня­ўда­ча. Але фі­нал апы­на­ецца не­адназ­нач­на-сум­ным: па­ста­ле­лыя дзе­ці згад­ва­юць мрой­ны «бан­дыц­кі» час як са­мы дзей­сны і яркі ў жыц­ці.

Вос­тра­са­цы­яль­ныя п’есы Ві­та­лія Ка­ра­лё­ва «Опі­ум» і Аляк­сея Ма­кей­чы­ка «Бзік». Пер­са­на­жы пер­шай — жы­ха­ры Ра­га­чо­ва, ма­ці і двое сы­ноў — лі­та­ра­ль­на вы­жы­ва­юць ся­род за­ня­па­ду, бес­пра­цоўя і гра­мад­скай аб­ыя­ка­вас­ці, ка­лі для ста­рэй­ша­га сы­на адзі­ным вый­сцем ба­чыц­ца пра­ца ва Укра­іне, дзе ідзе вай­на. П’еса Ма­кей­чы­ка ўяў­ляе з ся­бе дра­ма­тур­гіч­ны на­рыс пра на­рка­тыч­ную за­леж­насць, якой імкнуц­ца па­збыц­ца ма­ла­дыя лю­дзі, але ка­му­сь­ці бра­куе ха­рак­та­ру, а ка­му­сь­ці про­ста не шчас­ціць…

«Пе­на­ты» Іва­на Кра­пас­но­га — ка­ме­дыя пра дыс­фун­кцыю сям’і, што скла­да­ецца з «ро­ба­таў»: тыя дзень пры дні пра­маў­ля­юць і ро­бяць ад­но і тое ж. Ба­бу­ля, бы­лы парт­ыйны ра­бот­нік, імкнец­ца арга­ні­за­ваць по­быт па за­ко­нах парт­ыйнай ячэй­кі. Ба­ць­ка, вы­клад­чык, кры­ты­куе ма­ла­аду­ка­ва­насць і без­ду­хоў­насць мо­ла­дзі, але не цу­ра­ецца бліз­кіх да­чы­нен­няў са сту­дэн­ткай. Сын пе­рад усі­мі за­нят­ка­мі ад­дае пе­ра­ва­гу ся­дзен­ню за камп’юта­рам, але ма­рыць з’ехаць за мя­жу. На­ват смерць Дзе­да ні­чо­га не мя­няе ва ўкла­дзе сям’і, і то­ль­кі Да­чка ўця­кае з до­му, бо не ба­чыць ані інша­га вы­йсця, ані пер­спек­ты­вы. Дыс­фун­кцыя сям’і вы­яўля­ецца дыс­фун­кцы­яй гра­мад­ства, яко­му па­трэб­на аб­ну­лен­не і пе­ра­заг­руз­ка.

Дра­ма­тург Мак­сім Ку­рач­кін адзна­чыў, што ба­ль­шы­ня тво­раў, прад­стаў­ле­ных на фес­ты­ва­лі, мо­жа склас­ці рэ­пер­ту­ар су­час­на­га еўра­пей­ска­га тэ­атра: раз на ты­дзень ту­ды пры­хо­дзяць шчас­лі­выя лю­дзі, каб бо­лей да­ве­дац­ца пра свет і дзіў­ныя з’явы, з які­мі еўра­пей­цы штод­ня не су­ты­ка­юцца.

Пер­шы кон­курс-фес­ты­валь най­ноў­шай бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі «WriteBox» па­цвер­дзіў на­яўнасць но­вых ці­ка­вых п’ес, пер­спек­тыў­ных аўта­раў і іх жа­дан­не вес­ці ды­ялог з гле­да­чом.

Крысціна СМОЛЬСКАЯ