Жахі патрыярха

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

«Дзе­ці Ва­ню­шы­на» Сяр­гея Най­дзё­на­ва ў Бе­ла­рус­кім ма­ла­дзёж­ным тэ­атры
У 1901-м трыц­ца­ціт­рох­га­до­вы Сяр­гей Най­дзё­наў на­пі­саў сваю пер­шую і са­мую вя­до­мую п’е­су «Дзе­ці Ва­ню­шы­на». Яго­ны су­час­нік, зям­ляк, жур­на­ліст Мі­ка­лай Ша­бу­еў свед­чыў: «Я ве­даю ўсё да драб­нют­кіх пад­ра­бяз­нас­цяў пра ся­м’ю Ва­ню­шы­ных. Аўтар спі­саў з на­ту­ры — да­клад­ней, са сва­ёй ся­м’і».

Вы­пус­кні­ца Санкт-Пе­цяр­бур­гскай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва, рэ­жы­сёр­ка Вік­то­рыя Лу­га­вая за­яўляе га­лоў­на­га ге­роя як «рус­ка­га імпер­ска­га Лі­ра» і вы­праў­ляе гле­да­ча ў свет жуд­лі­вых вы­раз­ных сноў Ва­ню­шы­на, спра­ва­ка­ва­ных хва­ра­ві­ты­мі пры­сту­па­мі.

У га­ле­рэі воб­ра­заў, інтэр­прэ­та­ва­ных Лу­га­вой, Аляк­сандр Яго­ра­віч Ва­ню­шын (Аляк­сандр Ша­роў) — са­вец­кі фун­к­цыя­нер, дзя­лок ва ўла­дзе; Ары­на Іва­наў­на (На­тал­ля Аніш­чан­ка), якую муж клі­ча «ста­рой», — яшчэ ма­ла­дая ка­бе­та, што жы­ве «ў ха­рас­тве» (у цар­коў­нас­ла­вян­скім успры­ман­ні гэ­та­га сло­ва); Кан­стан­цін (Дзя­ніс Май­сей­чык) — сын, кан­ку­рэнт у ва­чах Ва­ню­шы­на, по­ўны ўнут­ра­най пры­род­най агрэ­сіі, та­кой са­май, як і ў ба­ць­кі; спа­ку­ша­ная Кан­стан­ці­нам стры­ечная сяс­тра Але­на (Лі­за­ве­та Іль­еўская) — чыс­тая, да­вер­лі­вая пра­він­цый­ная дзяў­чы­на, яе кан­флікт з ка­ха­ным вы­свят­ля­ецца пад­час пры­знан­ня ў ця­жар­нас­ці і су­пра­ва­джа­ецца сім­ва­ліч­най гу­ль­нёй з бе­лым аб­ру­сам; ма­лод­шы сын Ва­ню­шы­на Аляк­сей (Дзміт­рый Ба­гас­лаў­скі) — ты­нэй­джар 1990-х, на­цяг­ну­тая стру­на, а сцэ­на шчы­рай гу­тар­кі з ба­ць­кам плас­тыч­на вы­ра­ша­ецца рэ­жы­сёр­кай амаль як эпі­леп­тыч­ны пры­па­дак.

Ста­рэй­шая да­чка Клаў­дзія (Тац­ця­на Но­вік) па­вод­ле Лу­га­вой не інва­лід, а не­ма­ла­дая не­вы­раз­ная жан­чы­на ў рас­цяг­ну­тым швэд­ры, што мах­ну­ла ру­кой на ся­бе і сваю ся­м’ю. Су­пра­ць­лег­лас­цю Клаў­дзіі вы­сту­пае сяс­тра, не­звы­чай­на да яе пад­обная, але жа­ноц­кая і эле­ган­тная Люд­мі­ла (Анас­та­сія Са­лаў­ёва), да яе спра­буе пад­бі­вац­ца муж Клаў­дзіі, шэ­ры і гра­тэс­ка­вы Шчот­кін (Ілля Ча­рап­ко-Са­ма­хва­лаў). Без па­са­гу Ва­ню­шын вы­дае Люд­мі­лу за­муж за да­ве­ра­на­га па­спя­хо­вай мас­коў­скай фір­мы Кра­са­ві­на, які пе­ра­кі­да­ецца ў афе­рыс­та і алка­го­лі­ка. Дзя­ку­ючы май­стэр­скай гу­ль­ні Кан­стан­ці­на Мі­ха­лен­кі гэ­ты воб­раз па­ўстае не­адназ­нач­ным і эма­цый­на-ды­на­міч­ным.

Мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Во­ль­га Гры­ца­ева лад­куе пер­са­на­жаў дра­ма­тыч­най ся­мей­най са­гі ў мік­рас­ве­це пі­цер­скай ка­му­нал­кі, дзе за кож­най з шэс­ці дзвя­рэй сім­ва­ліч­на пры­сут­ні­чае хто­сь­ці з дзя­цей Ва­ню­шы­на, але ўсё час­цей гэ­тыя дзве­ры за­чы­не­ныя. Ары­на Іва­наў­на гуч­на і апан­та­на сту­ка­ецца ў іх, але да­сту­кац­ца да дзі­ця­чых ду­шаў і сэр­цаў не мае сі­лы. Адзен­не най­ноў­ша­га ча­су, пра­па­на­ва­нае мас­тач­кай Вік­то­ры­яй Ця-Сен у якас­ці сцэ­ніч­ных стро­яў, не так асу­час­ні­вае гіс­то­рыю, як у асоб­ных вы­пад­ках спры­яе рас­крыць ха­рак­тар пер­са­на­жа: агрэ­сіў­ны пун­со­вы ў Кан­стан­ці­на, мас­ку­лін­ныя гар­ні­ту­ры з на­га­ві­ца­мі на ге­не­ра­ль­шы Ку­кар­ні­ка­вай і ейнай да­чцэ, пін­жак са­вец­ка­га парт­пра­цаў­ні­ка на Ва­ню­шы­не (адзна­чу вір­ту­озную гу­ль­ню На­тал­лі Аніш­чан­кі з гэ­тай апра­на­хай у фі­на­ль­най сцэ­не).

Па­куль мы ба­чым Ва­ню­шы­на гас­па­да­ром, што аўта­ры­тар­на тры­мае ўла­ду; цэн­тра­ль­ную час­тку сцэ­ніч­най пра­сто­ры за­ймае па­тры­ярха­ль­ны аб­едзен­ны стол. Пад­час уяў­на­га ся­мей­на­га аб­еду дзе­ці, прад’­яўля­ючы прэ­тэн­зіі ба­ць­ку, за­кі­да­юць на стол но­гі. У ад­ным з ба­ць­ка­вых каш­ма­раў яны ска­чуць на гэ­тым ста­ле пад кплі­вы і ва­р’яц­кі му­зыч­ны лей­тма­тыў спек­так­ля — кам­па­зі­цыю «Clint Eastwood» ад гру­пы «Gorillaz», у іншым — ён сам ля­жыць на гэ­тым ду­бо­вым ста­ле мёр­твым, і дзе­ці ні­бы­та ад­шчык­ва­юць ад яго па ка­ва­лач­ку, а па­сля на­кід­ва­юцца і жа­руць (не­абгрун­та­ва­ная цы­та­та з ра­ма­на Габ­ры­эля Гар­сія Мар­ке­са «Во­сень па­тры­ярха»). Трыз­нен­ні Ва­ню­шы­на, у якіх зне­ва­жа­юць не­па­руш­ныя тра­ды­цыі, вы­да­юць страх гас­па­да­ра стра­ціць ула­ду ў сям’і — ён ста­рэе і вы­ма­гае да­па­мо­гі.

Ма­на­ло­гі ўце­ка­чоў з за­ган­на­га ся­мей­на­га гняз­да, дзе жы­вуць гвал­там і кры­ва­душ­нас­цю (спо­ведзь Люд­мі­лы пе­рад ад’­ездам у Мас­кву і ліст Аляк­сея з Пе­цяр­бур­га), аб­ры­ва­юцца, зга­са­юць і доў­жац­ца дзі­ця­чы­мі га­ла­са­мі. Ба­ць­ка чуе іх як бы з дзя­цін­ства аль­бо на­ват яшчэ і не­на­ро­джа­ны­мі — спад­чын­ні­кі асу­джа­на­га ро­ду, які пе­рад­усім успад­ка­ваў ду­хоў­ную ка­тас­тро­фу.

Ці вер­нец­ца Аляк­сей у род­ны дом, каб вы­пра­віць яго­нае жыц­цё? Ад­каз на гэ­тае, па сут­нас­ці ры­та­рыч­нае, пы­тан­не ві­да­воч­ны. Ачуў­шы­ся ад змроч­на­га спек­так­ля, гле­да­чу за­ста­ецца вы­дых­нуць: «Гэ­та быў сон...»

Дзмітрый ЕРМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ