У кірунку Арто

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

«Умка» па­вод­ле Юрыя Якаў­ле­ва ў Ві­цеб­скім аб­лас­ным тэ­атры «Ля­ль­ка»
«Умка» не тры­вае па­сіў­на­га агля­дан­ня. Спек­такль (4+) пра бе­ла­га мя­дзве­дзі­ка, які сус­тра­кае сваё пер­шае со­нца, — для гле­да­ча, што ці­ка­віц­ца ўсім жы­вым, ства­рэн­нем і пе­ра­ства­рэн­нем, пра­гне не­вы­каз­на­га...

Тое, ад ча­го ад­штур­хоў­ва­ецца апа­вя­да­ль­нік, зна­хо­дзіц­ца як бы на ад­ва­рот­ным ба­ку ча­ла­ве­ча­га жыц­ця: ку­лі­сы, па­шы­тыя са шку­ма­тоў, вы­пус­ка­юць на сцэ­ну ад­веч­ныя сі­лы пры­ро­ды По­ўна­чы, а ду­хі-тан­цо­ры пад­хоп­лі­ва­юць гіс­то­рыю і па­чы­на­юць рас­по­вед праз сты­хіі. Іншыя ду­хі (ля­леч­ні­кі) дзей­ні­ча­юць праз жы­вё­лаў і лю­дзей, да­юць гля­дзе­ль­ні свай­го ро­ду па­свя­чэн­не, бо рас­кры­ва­юць вя­лі­кія та­ямні­цы быц­ця, рух све­та­бу­до­вы, пра­цу жыц­цё­вых сіл.

Пра су­во­расць хо­ла­ду апа­вес­ціць ад­да­ле­ны звон, ства­ра­ючы пры­сут­насць лю­та­га ма­ро­зу: ду­хі по­ўна­чы лёг­кія і спрыт­ныя, сцэ­на хут­ка за­поў­ніц­ца іх фі­зіч­ны­мі дзеян­ня­мі пад гу­кі зва­ноч­каў — як быц­цам гра­юць на го­лым не­рве дзэ­ну... Спа­кой­на, раз­важ­лі­ва, ме­та­дыч­на шчы­ру­юць пры­род­ныя сі­лы, на­сы­ча­юць пра­сто­ру спек­так­ля… не, не лю­боў­ю, а па­ва­гай да ство­ра­на­га, да існа­га, ня­хай тое бу­дзе ча­ла­век ці жы­вё­ла, мо­ра ці кры­га. Ро­біц­ца зра­зу­ме­лым: ніш­то жы­вое не на­ра­джа­ецца і не па­мі­рае без на­го­ды і па­трэ­бы, не з’яўля­ецца на свет «про­ста так», усё за­ўсёд­на ў дзея­нні і ў пра­цы. Гар­ма­ніч­на і ўпэў­не­на ўпля­та­ецца ў ра­бо­ту сты­хій усе­абдым­ны го­лас і бу­бен ша­ма­на — яго слу­ха­юцца воль­­ныя сі­лы пры­ро­ды і ду­хі, ён уплы­вае на здзяй­снен­не ня­бач­ных спраў, што цяг­нуць за са­бой на­ступ­ствы ў ча­ла­ве­чым све­це па­ста­ноў­кі. По­вязь пры­ро­ды і ша­ма­на моц­ная і на­ту­ра­ль­ная, але да кан­ца так і не зра­зу­ме­ла — ці то ша­ман ва­ла­да­рыць сі­ла­мі зям­лі, ці то яны вя­дуць і пад­трым­лі­ва­юць ша­ма­на.

Сцэ­ніч­ныя падзеі кам­па­ну­юцца і пад­аюц­ца так, што да­рос­лая час­тка гля­дзе­ль­ні згад­вае свае дзі­ця­чыя пе­ра­жы­ван­ні, звя­за­ныя з на­ва­ко­ль­ным све­там, ды за­нят­кі па яго­ным пе­ра­ўтва­рэн­ні — хоць бы ў пя­соч­ні­цы, упэў­не­насць у тым, што ні­чо­га не­маг­чы­ма­га для дзі­ця­чых фан­та­зій не існуе. Арга­ніч­ны, як пры­шэс­це па­ра­ві­ны го­да, спек­такль рэ­жы­сё­ра Вік­та­ра Клім­чу­ка па­кі­дае ўра­жан­не, што яго ства­ра­юць пад­час па­ка­зу. На сцэ­не не­ка­ль­кі вер­ты­ка­ль­ных ка­на­таў сім­ва­лі­зу­юць эфір. Мі­ні­ма­ліс­тыч­ная дэ­ка­ра­цыя надзя­ля­ецца ўсе­маг­чы­мы­мі сэн­са­мі, зна­чэн­ня­мі і аб­ыгры­ван­нем. Так, па­вер­хня, якая з’яўля­ецца кры­гай, зям­лёй, уво­дзіц­ца ў кан­тэкст па­ка­зу як ша­ман­скі бу­бен, бо на­па­чат­ку бы­ло сло­ва, а сло­ва — гук! Гэ­тая ака­ліч­насць па­ра­да­ва­ла б Альф­рэ­да Жа­ры і Гі­ёма Апа­лі­нэ­ра, але асаб­лі­ва — Анта­не­на Арто. Яна свед­чыць пра якасць і спе­лы стыль па­ста­ноў­шчы­каў «Ля­ль­кі» — рэ­жы­сё­ра, мас­та­ка, кам­па­зі­та­ра. Мы на­зі­ра­ем іх эва­лю­цыю ў па­сту­по­вым ад­маў­лен­ні ад сім­ва­ль­най сіс­тэ­мы (успры­няць «Умку» праз яе не вы­па­дае хоць бы та­му, што сап­раў­дныя падзеі мы па­прос­ту пра­мі­нем — пра пад­обнае па­пя­рэ­джва­лі Сартр, Мі­шо, Арто) і зва­ро­це да па­чуц­цё­вай інтэр­прэ­та­цыі. Му­зыч­ны склад­нік пра­пі­са­ны з усту­пам, раз­віц­цём і ку­ль­мі­на­цы­яй, да­клад­на і кан­крэт­на, без істэ­рыі (на сцэ­не ўсё-ткі пры­сут­ні­чае ша­ман), склад­на, але без за­ліш­няй лі­ры­кі і за­хап­лен­ня. У «ша­ман­скай» му­зы­цы спек­так­ля пра­соч­ва­ецца хоць не час­тая, але пры­сут­ная су­вязь «кос­мас — зям­ля» (не блы­таць з «зям­ля — кос­мас»).

Праз зла­джа­насць і сін­хрон­насць артыс­ты да­ма­га­юцца та­го, што іх успры­ма­юць як адзі­ны арга­нізм, а ігру мож­на на­зваць бліс­ку­чай (у га­лоў­ных ро­лях — Дар’я Зім­ніц­кая, На­тал­ля Гай­дук, Ла­ры­са Мар­ты­на­ва і Ган­на Сце­па­нец).

Спек­такль утрым­лі­вае і ма­ра­ль­ныя па­ву­чан­ні, з по­спе­хам вы­кон­ва­юцца псі­ха­ла­гіч­ныя сцэ­ны ўклю­чэн­ня не­ўсвя­дом­ле­на­га ў свя­до­мае (маг­чы­мае то­ль­кі з да­па­мо­гай па­чуц­ця да­вер­лі­ва­га сяб­роў­ства або лю­бо­ві). Агу­ль­ная сім­па­тыя, сяб­роў­ства і па­ра­зу­мен­не Умкі з хлоп­чы­кам дае маг­чы­масць асэн­са­ваць, чым жа моц­ны ча­ла­век, якім па­чуц­цём пе­ра­ва­гі ён зму­шае пад­па­рад­ка­вац­ца жы­вё­лаў, пры­ро­ду і пры­чы­ня­ецца да сяб­роў­ства з ба­га­мі. На по­ўны го­лас ад­кры­ва­ецца вя­лі­кая та­ямні­ца: з якой пры­чы­ны Бес­смя­рот­ныя пад­па­рад­ка­ва­лі дзі­кую сты­хію Ты­та­наў і ча­му свет ду­хаў бу­дзе з вя­лі­кім жа­дан­нем (за­леж­нас­цю?) да­па­ма­гаць ва ўсім.

Кан­фу­цый ка­заў: сак­рэт жыц­ця ў тым, што не­ба і зям­ля за­ўжды ва­ява­лі і бу­дуць ва­яваць між са­бой, і то­ль­кі ча­ла­век хо­дзіць па зям­лі, а жы­ве ў ня­бё­сах. Пес­ня ша­ма­на ка­жа пра тое са­мае і па­цвяр­джае: ча­ла­век як ува­саб­лен­не сяб­роў­ства-лю­бо­ві ўтрым­лі­вае Не­ба, каб яно не зва­лі­ла­ся на зям­лю з усі­мі сва­імі су­зор’ямі Скар­пі­ёна, Стра­ль­ца і Вя­лі­кай Мя­дзве­дзі­цы.

У эпі­ло­гу, ка­лі мя­дзве­дзі­ца з медзве­дзя­нём пад­ыма­юцца ўга­ру па кры­гах — ша­ман­скіх буб­нах, — рас­па­вя­да­ецца пра су­зор’е мя­дзве­дзі­цы і, вя­до­ма, Умкі, у яко­га за­ста­ла­ся моц­ная сяб­роў­ская по­вязь з хлоп­чы­кам. Маж­лі­ва, гэ­та ад­мыс­ло­вы ход рэ­жы­сё­ра: то­ль­кі па фі­на­ле вы­явіць ме­та­фі­зіч­ны склад­нік сяб­роў­ства.

Фі­на­ль­ны та­нец ду­хаў вы­яўляе тыя жыц­цё­выя сі­лы, што ўдзе­ль­ні­ча­юць у ко­лаз­ва­ро­це рэ­чаў. Сім­во­лі­ка ад­ры­ну­та кан­чат­ко­ва, і гэ­тыя ско­кі з’яўля­юцца са­мым энер­ге­тыч­на на­сы­ча­ным пун­ктам у спек­так­лі. Праз жы­вую энер­гію акцё­ры пад­крэс­ле­на рас­соў­ва­юць межы сцэ­ны (хоць уваж­лі­вы гля­дач ад­чуе гэ­та ўжо на па­чат­ку па­ста­ноў­кі), але кан­чат­ко­вая шчы­рая ка­пі­ту­ля­цыя за­лы ад­бы­ва­ецца во­кам­гнен­на — дзе­ці і да­рос­лыя ро­бяц­ца па­ўноч­ны­мі языч­ні­ка­мі і суп­ля­мен­ні­ка­мі, вы­бі­ва­юць да­ло­ня­мі рытм для сты­хій і вы­ка­наў­цаў тан­ца жыц­ця, а пра­сто­ра по­ўніц­ца зда­ва­ль­нен­нем і ра­дас­цю.

Аляксандр СУРАЖ