Кармен вачыма Елізар'ева

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

Лунанне над безданню.
Юлія чурко -- гэта ўжо своеасаблівы брэнд. а можна сказаць, і легенда. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар Чурко выдала грунтоўныя даследаванні, дзе аналізуюцца айчынны харэаграфічны фальклор, сцэнічны танец, нацыянальны балет і contenporary dance. Шмат гадоў выкладала на кафедрах харэаграфіі Універсітэта культуры і Акадэміі музыкі. яшчэ адзін кірунак дзейнасці -- мастацкая проза, аповесці і раманы, што адлюстроўваюць свет сучаснага арту.

«Дыялогі з Елізар'евым, або балет — гэта мастацтва думкі» — так называецца новая кніга, працу над якой завяршае сёлета Юлія Міхайлаўна. Манаграфія павінна выйсці налета ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Урывак з кнігі мы прапануем чытачам часопіса. Нагода для публікацыі — юбілей вядомай мастацтвазнаўцы і крытыка.

 

Пер­шае зна­ёмства бе­ла­рус­кай тру­пы з ма­ла­дым ха­рэ­огра­фам, вы­пус­кні­ком ба­лет­май­стар­ска­га ад­дзя­лен­ня та­ды яшчэ Ле­нін­град­скай, а не Санкт-Пе­цяр­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі ад­бы­ло­ся ў 1974 го­дзе падчас па­ста­ноўкі ім «Кар­мэн-сю­іты» на му­зы­ку Жор­жа Бі­зэ — Ра­дзі­во­на Шчад­ры­на.

Да ба­ле­та Елі­зар’еў апы­нуў­с ўнут­ра­на пад­рых­та­ва­ны. Не­ма­лую ро­лю ў тым сыг­ра­ла бліз­кае зна­ёмства з пер­шай і ўні­ка­ль­най Кар­мэн на ба­лет­най сцэ­не — Ма­яй Плі­сец­кай. Яе та­нец меў за­ча­ра­ва­ль­ную ма­гію. Не­здар­ма Пётр Ка­пі­ца ка­заў, што ў Ся­рэд­нія вя­кі Плі­сец­кую спа­лі­лі б на вог­ніш­чы. Пра трак­тоў­ку ро­лі Кар­мэн мож­на мер­ка­ваць хоць бы па па­ра­дзе, якую ба­ле­ры­на да­ла ма­ла­дой вы­ка­на­ль­ні­цы На­стас­сі Ва­лач­ко­вай: «На­гу трэ­ба пад­ымаць, як руж­жо». У 1975 го­дзе Мая Плі­сец­кая са­ма за­пра­сі­ла ма­ла­до­га ба­лет­май­стра для ства­рэн­ня тан­ца­ва­ль­най час­ткі тэ­ле­ві­зій­на­га фі­ль­ма па тур­ге­неў­скіх «Вя­сновых во­дах». Яна ве­да­ла Елі­зар’ева па кан­цэр­тных ну­ма­рах «Не­ўмі­ру­часць» і «Ка­мер­ная сю­іта», якія ён ста­віў яшчэ пад­час на­ву­чан­ня. «Дзіў­ная спра­ва, — ка­за­ла Плі­сец­кая аб пра­цы з ма­ла­дым ха­рэ­огра­фам, пра­ктыч­на дэ­бю­тан­там, — мне ха­це­ла­ся ра­біць не так, як я жа­да­ла, а як ён па­каз­вае». Ба­ле­ры­на па­во­дзі­ла ся­бе зу­сім не як зор­ка і на­ват пры­вез­ла з-за мя­жы цэ­лы мех ца­цак для ма­ле­нь­кай да­чкі па­ста­ноў­шчы­ка. Гэ­ты ўчы­нак пры­мхлі­вай, сус­вет­на зна­ка­мі­тай тан­цоў­шчыцы ўзру­шыў Елі­зар’ева. Яе аб­ліч­ча на­заў­сё­ды за­ста­ло­ся ў па­мя­ці май­стра. Але ство­ра­ны ім на бе­ла­рус­кай сцэ­не воб­раз ні­як не быў пад­обны да Кар­мэн-Плі­сец­кай з яе дзёр­зкім вы­гі­нам кор­пу­са, га­нар­лі­вай па­сад­кай га­ла­вы, кро­кам з пят­кі, рэ­зкай плас­тыч­най фра­зі­роў­кай. Пе­ра­йман­не ні­ко­лі не бы­ло ўлас­ці­ва Елі­зар’еву. Хут­чэй, ад­штур­хоў­ва­ючы­ся ад уба­ча­на­га, ён шу­каў ха­рэ­агра­фіч­ную аль­тэр­на­ты­ву. Тым бо­льш, што ў яго быў шы­ро­кі вы­бар — за мно­гія га­ды існа­ван­ня ў сус­вет­ным мас­тац­тве Кар­мэн на­бы­ла ты­ся­чу тва­раў, ста­ла воб­ра­зам тран­ску­ль­тур­ным, та­кім, як, ска­жам, Фаўст, Дон Жу­ан, Гам­лет.

Упер­шы­ню гэ­тая цы­ган­ка — ува­саб­лен­не дзі­кай пры­га­жос­ці, не­пе­ра­адо­ль­на пры­ця­га­ль­най для муж­чын — з’яві­ла­ся ў ся­рэ­дзі­не ХІХ ста­год­дзя ў на­ве­ле Пра­спе­ра Мэ­ры­мэ. Пі­сь­мен­нік апрануў яе ў ко­ле­ры кры­ві і смер­ці, надзя­ліў «ваў­чы­ным по­зір­кам», жор­ст­кас­цю, не­прад­ка­за­ль­нас­цю і вы­пус­ціў прад­вес­нем эпіг­раф «Жан­чы­на — зло, але двой­чы бы­вае доб­рай — аль­бо на ло­жы ка­хан­ня, аль­бо на ло­жы смя­рот­ным». Ураж­вае фра­за, ска­за­ная Кар­мэн, ка­лі раў­ні­вы Ха­зэ збі­раў­ся яе за­біць: «Мне ля­но­та хлу­сіць».

Ня­дзіў­на, што жан­чы­на, якая аб­ра­ла смерць, да­ла асно­ву для шмат­лі­кіх інтэр­прэ­та­цый яе воб­ра­за ў роз­ных ві­дах мас­тац­тва.

Сам Ма­ры­ус Пе­ці­па ажыц­ця­віў па­ста­ноў­ку «Кар­мэн і та­рэ­адор» пра­ктыч­на ад­ра­зу па­сля апуб­лі­ка­ван­ня на­ве­лы. Што за ба­лет атры­маў­ся без вя­лі­кай, та­ды яшчэ не на­пі­са­най му­зы­кі — гіс­то­рыя за­моў­чвае.

Па­сля ства­рэн­ня опе­ры Жор­жа Бі­зэ, му­зы­ка якой увасабляла ма­гут­ны под­ых жыц­ця, імя Кар­мэн зра­бі­ла­ся пра­ктыч­на на­мі­­наль­­ным. У Рас­іі Аляк­сандр Блок, ура­жа­ны вы­ка­нан­нем ро­лі спя­вач­кай Лю­боў­ю Дэ­ль­мас, на­пі­саў пры­све­ча­ны ёй вы­дат­ны цыкл вер­шаў, дзе цы­ган­ка ста­ла сім­ва­лам во­ль­най сты­хіі.

За­па­мі­на­ль­ны мне воб­раз ства­ры­ла ў опе­ры спя­вач­ка Але­на Аб­раз­цо­ва. Я звык­ла чы­таць здзе­кі над кам­плек­цы­яй опер­ных дзіў, кштал­ту: су­хо­тач­ная Ві­яле­та, ге­ра­іня вер­дзі­еўскай «Тра­ві­яты», мо­жа па­мер­ці ад апап­лек­січ­на­га ўда­ру, а ма­гут­ная Мар­га­ры­та ў «Фаў­сце» Гу­на пе­раб’е з дзя­ся­так ху­дар­ля­вых Ме­фіс­то­фе­ляў. Аб­раз­цо­ва бы­ла пры­го­жай і зграб­най. Бо­сая, з ка­ці­най плас­ты­кай, ма­гіч­ным по­зір­кам і ніз­кі­мі акса­мі­та­вы­мі но­та­мі ў го­ла­се, яна па­хо­дзі­ла на пан­тэ­ру, што гу­ляе са­ма па са­бе і «не пры­ру­ча­ецца ні­кім».

Пра ўра­жан­ні, якія на­сы­ча­лі Елі­зар’ева пад­час ства­рэн­ня спек­так­ля (рап­там ён чуў Аб­раз­цо­ву?), я па­зней за­пы­та­ла­ся ў яго са­мо­га:

Ю.Ч.: Пе­рад па­ста­ноў­кай «Кар­мэн-сю­іты» на на­шай сцэ­не вы па­пя­рэд­не ба­чы­лі што-не­будзь на гэ­тую тэ­му?

В.Е.: Та­ды не бы­ло ні­чо­га, акра­мя па­ста­ноў­кі Алон­са для Маі Плі­сец­кай. Фі­льм Ра­ла­на Пе­ці з Зі­зі Жан­мер, дзе яны вы­кон­ва­юць га­лоў­ныя ро­лі, з’явіў­ся па­зней.

Ю.Ч.: Да­клад­на, па­мя­таю: Пе­ці быў за­хап­ля­ль­ным, а яго­ная жон­ка гра­ла ты­по­вую па­рыж­скую гры­зет­ку, як я са­бе яе ўяў­ляю, спа­кус­лі­вую і ад­на­ча­со­ва пра­гма­тыч­ную. Адзін з фран­цуз­скіх кры­ты­каў пі­саў: «Ча­роў­ная, мі­зэр­ная, жор­сткая, бес­кла­пот­ная... Во­чы Кар­мэн здо­ль­ныя пры­му­сіць ад­мо­віц­ца ад пур­пу­ро­вай ман­тыі, але яе ды­хан­не мае пах час­ны­ку, а ў ейным лож­ку во­дзяц­ца кла­пы...»

В.Е.: Яшчэ па­зней вы­йшаў фі­льм пра Кар­мэн, у якім вы­дат­на тан­ца­ваў Анто­ніа Га­дэс.

Ю.Ч.: А по­тым ве­ль­мі та­ле­на­ві­ты швед Матс Эк ства­рыў ба­лет, дзе не­за­быў­най бы­ла Анна Ла­гу­на. Асаб­лі­ва моц­нае ўра­жан­не ра­біў фі­нал (у мя­не, да­рэ­чы, ёсць яго­ны ві­дэ­аза­піс): на­іўны, чыс­ты Ха­зэ ста­іць на вян­чан­ні з бу­ке­там кве­так, тра­пят­лі­ва ўзняў­шы во­чы да не­ба, а Кар­мэн—Ла­гу­на, цы­ніч­на па­смі­ха­ючы­ся, сціс­кае ў зу­бах цы­га­рэ­ту.

В.Е.: Пры­знац­ца, шмат ча­го я та­ды яшчэ не ба­чыў.

Ю.Ч.: Ня­дзіў­на: вы про­ста не па­спе­лі. Не­здар­ма ў тру­пе та­ды ка­за­лі, што ім да­стаў­ся са­мы ма­ла­ды га­лоў­ны ба­лет­май­стар у кра­і­не, — бо вам бы­ло ўся­го то­ль­кі двац­цаць сем га­доў.

В.Е.: Мне да­во­дзі­ла­ся на­пус­каць на ся­бе су­ро­вы і важ­ны від.

Ю.Ч.: Уя­ві­це, я па­мя­таю ва­шае пер­шае з’яўлен­не на мас­тац­кай ра­дзе тэ­атра. Так­са­ма як і спек­такль. Ка­лі вас за­пра­сі­лі ў Мінск, пра­па­на­ва­лі па­ста­віць ме­на­ві­та «Кар­мэн-сю­іту»?

В.Е.: Так, гэ­та бы­ла мая пер­шая па­ста­ноў­ка на бе­ла­рус­кай сцэ­не. І я за­ха­піў­ся ідэ­яй на­сто­ль­кі, што на­пі­саў па­эму пра Кар­мэн.

Ю.Ч.: Вы? У вер­шах?

В.Е.: Так. Там бы­ло шмат пра­чу­ла­га.

***

Ма­ла­ды ха­рэ­ограф здо­леў ства­рыць аб­са­лют­на са­ма­стой­ную па­ста­ноў­ку, па­збег­нуў­шы тра­фа­рэт­нас­ці і звык­лай ба­лет­най «іспан­шчы­ны».

У гэ­тым пла­не не па­збаў­ле­ныя ці­ка­вас­ці ўспа­мі­ны на­род­най артыс­ткі Люд­мі­лы Бржа­зоў­скай, пер­шай вы­ка­наў­цы га­лоў­най ро­лі: «Мы з не­цяр­плі­вас­цю ча­ка­лі па­чат­ку пра­цы, уяў­ля­лі, якой бу­дзе «Кар­мэн» на на­шай сцэ­не, ду­ма­лі: у бе­лай су­кен­цы, з ру­жай у ва­ла­сах, як і ў опе­ры. Але ка­лі вы­йшлі на сцэ­ну — вя­ліз­ную, ад­кры­тую, — ка­лі ўба­чы­лі зор­нае не­ба дэ­ка­ра­цый Лы­сі­ка, усё вы­яві­ла­ся зу­сім іншым: амаль кос­мас ду­шы. І са­мае га­лоў­нае, ка­неш­не, — ха­рэ­агра­фія Елі­зар’ева, які зра­біў яе аб­агу­ле­най, бяз­меж­най і ў той жа час пад­обнай да тон­кіх ка­рун­каў — на кож­ную нот­ку, на кож­ны ню­анс му­зы­кі. Спек­такль быў і кла­січ­ным, і су­час­ным. Мы ад­ра­зу ад­чу­лі ру­ку май­стра».

Ды­на­мі­кай па­чуц­цяў за­хоп­лі­ва­ла сцэ­на пер­шай сус­трэ­чы Кар­мэн з Ха­зэ. Яны ру­ха­лі­ся, быц­цам не за­ўва­жа­ючы адзін ад­на­го, але вы­бу­да­ва­ная кан­цэн­трыч­ны­мі ко­ла­мі кам­па­зі­цыя ня­ўхі­ль­на зблі­жа­ла іх, па­між тан­цо­ра­мі бру­іўся ня­бач­ны ток.

Вы­раз­ныя ду­эты і ма­на­ло­гі ге­ро­яў не­слі ў са­бе без­ліч яскра­вых дэ­та­ляў. Кар­мэн вос­трым, бы кін­жал, мыс­ком на­гі скід­ва­ла ру­кі Ха­зэ, па-гас­па­дар­ску па­кла­дзе­ныя ёй на пле­чы. Ру­хі ма­ты­ль­ка, які імкнец­ца зля­цець, рас­праў­ляе і склад­вае крыл­цы, на­гад­ва­лі яе пад­трым­кі з Та­рэ­ра: ні­бы па­ра­не­ная птуш­ка, сла­ла­ся Кар­мэн па зям­лі, прад­чу­ва­ючы ра­ка­вую раз­вяз­ку. Ака­дэ­міч­ныя фор­мы тан­ца Елі­зар’еў яднаў з раз­ня­во­ле­най плас­ты­кай. Да­рэ­чы, ру­хі на пад­ло­зе, ніз­кія пад­трым­кі да­зво­лі­лі кры­ты­кам аб­ві­на­ва­ціць аўта­ра ў за­ліш­няй эра­тыч­нас­ці — ба­лет у тыя ча­сы быў мас­тац­твам пу­ры­тан­скім.

Та­нец ма­сы з’яўляў­ся дзей­ным эле­мен­там дра­ма­тур­гіі спек­так­ля, рас­кры­ваў унут­ра­ны стан пер­са­на­жаў і, ні­бы­та ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кі хор, то ка­мен­та­ваў, то па­ўта­раў за са­ліс­та­мі. У па­чат­ку ба­ле­та ма­са вы­гля­да­ла агу­ль­ным з ге­ра­іняй бра­вур­ным люд­скім на­тоў­пам; по­тым кан­трас­ным фо­нам пад­крэс­лі­ва­ла адзі­но­ту Кар­мэн; блі­жэй да фі­на­лу ма­соў­ка не­сла ў са­бе сво­еа­саб­лі­вы ка­сан­драў­скі па­ча­так, ні­бы апя­рэ­джва­ючы бу­ду­чы­ню. Рэ­зкія, рва­ныя ру­хі дзяў­чын і хлоп­цаў у чыр­во­ных баш­лы­ках-ка­пю­шо­нах зла­вес­на прад­каз­ва­лі тра­гіч­ную раз­вяз­ку. І ад­на­ча­со­ва ка­за­лі пра ра­дасць і бу­янне жыц­ця. Што на­сам­рэч ува­саб­ля­лі фі­гу­ры тан­цаў­шчы­коў — ка­таў, інфер­на­ль­ныя сі­лы лё­су, ад­ва­рот­ны бок ка­хан­ня?

Воб­ра­зы, на­ро­джа­ныя аўта­ра­мі спек­так­ля, да­зва­ля­лі існа­ваць лю­бой з гэ­тых зда­га­дак, пра­гра­ма­ва­лі шмат­лі­кія аса­цы­яцыі. Та­кім чы­нам, сцэ­на ме­ла не адзі­ны сэнс, а бы­ла бі­ва­лен­тная, на­ват амбі­ва­лен­тная. Ва ўза­ема­дзе­янні з му­зы­кай, сцэ­наг­ра­фі­яй ха­рэ­а­гра­фія на­бы­ва­ла по­лі­фа­ніч­нае гу­чан­не, пад­ыма­ла­ся да вы­шы­няў сім­фа­ніз­му.

Ці­ка­вай вы­яві­ла­ся і трак­тоў­ка воб­ра­за ге­ра­іні. Кар­мэн у Елі­зар’ева — на­ту­ра ра­ман­тыч­ная, цэ­ль­ная, шу­ка­ль­ні­ца, якая так і не знай­шла ў муж­чы­нах свай­го ідэ­алу. Га­лоў­ным для яе бы­ло сло­ва «па­лёт» — да жыц­ця, ка­хан­ня, смер­ці, і гэ­та пры­му­шае ўзга­даць рад­кі Бло­ка:

...Са­ма се­бе за­кон — ле­тишь, ле­тишь ты ми­мо,

К со­звез­ди­ям ин­ым, — не ве­дая орбит...

Кар­мэн на бе­ла­рус­кай сцэ­не, якой яе ўба­чы­лі ха­рэ­ограф, мас­так і пер­шая вы­ка­наў­ца ро­лі Люд­мі­ла Бржа­зоў­ская, бы­ла па­збаў­ле­на знеш­няй кід­кас­ці. Апра­ну­тая ў па­стэ­ль­ныя ко­ле­ры, ад­на­тон­ная, бляк­лая, яна, тым не менш, кі­да­ла­ся ў во­чы, як тое ні па­ра­дак­са­ль­на гу­чыць, ся­род крык­лі­ва ярка­га, арды­нар­на­га на­тоў­пу. Гэ­та між­во­лі пры­му­ша­ла бо­льш уваж­лі­ва ўгле­дзец­ца ў яе ўнут­ра­ны свет.

Кар­мэн рас­кры­ва­ла­ся па­сту­по­ва. Спа­чат­ку як во­ль­ная і га­нар­лі­вая асо­ба, што птуш­кай лу­нае над ата­чэн­нем. По­тым як жан­чы­на, якая ма­рыць пра ка­хан­не і перш за ўсё ду­хоў­ную бліз­касць. На­ту­ра­ль­на, ні за­ка­ха­ны ўлас­нік Ха­зэ (Юрый Тра­ян), ні за­хоп­ле­ны сва­ёй сла­вай Та­рэ­ра (Вік­тар Сар­кі­сь­ян) не бы­лі яе ад­на­дум­ца­мі і за­ста­ва­лі­ся лю­дзь­мі чу­жы­мі. І та­му не вы­клі­ка­лі зва­рот­на­га па­чуц­ця. Та­кім чы­нам, га­лоў­най тэ­май спек­так­ля ста­на­ві­ла­ся не тра­ге­дыя ка­хан­ня, а тра­ге­дыя адзі­но­ты.

Ба­лет за­кан­чваў­ся вы­дат­на зной­дзе­най па­ста­ноў­шчы­кам ме­та­фа­рай. Звар’яце­лы ад го­ра Ха­зэ ў рос­па­чы мо­ліць Кар­мэн не па­кі­даць яго. Па­лкая пра­га ка­хан­ня, ма­ра пра яго ні­бы ад­ры­ва­юць юна­ка ад зям­лі, пры­му­ша­юць уз­ля­таць у вы­со­кіх вір­ту­озных ско­ках. Але глу­хая, тры­вож­ная му­зыч­ная тэ­ма на­ра­джае ад­чу­ван­не не­тры­ва­лай крох­кас­ці гэ­та­га лу­нан­ня, лу­нан­ня над без­дан­ню. І па­лёт аб­ры­ва­ецца. Зноў спро­ба ўзля­цець — і зноў падзен­не. Б’ючы­ся ў без­на­дзей­нас­ці, Ха­зэ не­адступ­на ру­ха­ецца за Кар­мэн. А яна ўжо ўсё зра­зу­ме­ла, пра­чы­та­ла свой лёс у яго­ных ва­чах — ад­нак сы­хо­дзіць. Раз­ві­та­ль­ныя рос­пач­ныя аб­дым­кі юна­ка аказ­ва­юцца для яе смя­рот­ны­мі. (Тут уві­да­воч­ні­ла­ся са­ма­стой­насць мыс­лен­ня Елі­зар’ева: ён ад­мо­віў­ся ад тра­ды­цый­на­га ра­шэн­ня — гі­бе­лі Кар­мэн ад на­жа.) І — бяс­сі­ль­на па­ві­са­юць яшчэ се­кун­ду та­му пра­тэс­тоў­ныя ру­кі, ро­біц­ца ла­год­ным га­нар­лі­вы твар. Кар­мэн за­ды­ха­ецца ў аб­дым­ках, аб­ві­тая жа­лез­ным ко­лам рук Ха­зэ, тым са­мым лю­боў­ным лан­цу­гом, су­праць яко­га яна бун­та­ва­ла.

«Па­сля фі­на­лу ў тру­пе пан­ава­ла не­звы­чай­ная атмас­фе­ра, — рас­па­вя­дае ўдзе­ль­ні­ца спек­так­ля, вы­ка­на­ль­ні­ца мно­гіх га­лоў­ных парт­ый у ба­лет­ным рэ­пер­ту­ары На­тал­ля Фі­лі­па­ва. — Бур­ныя, доў­гія апла­дыс­мен­ты ў рэ­шце рэшт ні­бы агу­чы­лі тыя па­чуц­ці, якія зве­да­лі ўсе мы, артыс­ты. Ха­рэ­агра­фія ба­ле­та ад­ра­зу ад­мя­ні­ла па­пя­рэд­нія ўяў­лен­ні. Мы та­ды зра­зу­ме­лі, што па­ча­ла­ся но­вая эра. Елі­зар’ева, пад­няў­шы на ру­кі, ка­ча­лі».

Сап­раў­ды, сас­та­рэ­лы­мі апы­ну­лі­ся мно­гія пра­цы па­пя­рэд­ні­каў. Све­жы­мі, ня­звык­лы­мі ко­ле­ра­мі на­поў­ні­лі­ся парт­ыі цэн­тра­ль­ных ге­ро­яў. Энту­зі­язм вы­ка­наў­цаў, зда­ва­ла­ся, за­шка­ль­ваў. Люд­мі­ла Бржа­зоў­ская і Юрый Тра­ян на рэ­пе­ты­цы­ях вы­кла­да­лі­ся па поў­най, пра­ца­ва­лі да­паз­на. Вік­тар Сар­кі­сь­ян — Та­рэ­ра — так­са­ма шчы­ра­ваў з усіх сі­лаў і ўраж­ваў сва­імі га­ла­вак­руж­ны­мі скач­ка­мі. Ва­кол Елі­зар’ева па­ча­ла скла­дац­ца ка­гор­та ад­на­дум­цаў, та­кіх жа ма­ла­дых, як ён, якія пра­йшлі з ім увесь твор­чы шлях і вы­рас­лі ў вя­ду­чых са­ліс­таў, май­строў, на­род­ных артыс­таў.

Ад­ным з вы­дат­ных вы­ка­наў­цаў га­лоў­най парт­ыі быў Ула­дзі­мір Кам­коў. Ка­лі ён тан­ца­ваў, спек­такль мож­на бы­ло на­зы­ваць «Ха­зэ-сю­ітай», пі­са­лі за­меж­ныя рэ­цэн­зен­ты.

У 1980-я мне асаб­лі­ва за­пом­ніў­ся Ула­дзі­мір Іва­ноў. Ён над­аваў ба­ле­ту сто­ль­кі жар­сці і гор­ка­га ад­чаю, што га­лоў­най тэ­май ра­бі­ла­ся тра­ге­дыя муж­чын­ска­га не­па­дзе­ле­на­га ка­хан­ня, а не жа­но­чай адзі­но­ты.

У экс­па­зі­цыі воб­ра­за мы ба­чым вы­со­ка­га зграб­на­га юна­ка: ад­у­хоў­ле­ны твар, вя­лі­кія вы­раз­ныя во­чы, ра­ман­тыч­ныя доў­гія па­смы ва­ла­соў... Яго ру­хі на­поў­не­ныя па­чуц­цём улас­най год­нас­ці, га­нар­лі­вай стры­ма­нас­ці, унут­ра­най вы­ключ­нас­ці. Ён сал­дат, але не кан­фар­міст і ні ў якай сту­пе­ні не сал­да­фон. Ха­зэ жы­ве ўнут­ра­на на­поў­не­ным ду­хоў­ным жыц­цём. Але жыц­цё гэ­тае за­мі­рае, ка­лі ён сус­тра­кае Кар­мэн. Пер­шая сус­трэ­ча з ёй для Ха­зэ ўсё роў­на што ўдар ма­лан­кі. Ён яшчэ ро­біць вы­гляд, быц­цам бы не за­ўва­жае яе. Але ўсе — і Кар­мэн, і мы, гле­да­чы, — ясна ад­чу­ва­юць, што ён ужо яе па­лон­ны, што ён пры­ка­ва­ны да яе ня­бач­ным лан­цу­гом. Для Ха­зэ—Іва­но­ва не існуе сум­не­ваў, ён не ве­дае ва­ган­няў: Кар­мэн — яго­ная Жан­чы­на, яго­ная ма­ра, яго­нае жыц­цё.

Ма­быць, трак­тоў­ка воб­ра­за тан­цоў­шчы­кам не­ка­ль­кі раз­ыхо­дзі­ла­ся з за­ду­май ба­лет­май­стра, пра яе Ва­лян­цін Елі­зар’еў не раз рас­па­вя­даў у дру­ку. Па­вод­ле па­ста­ноў­шчы­ка, Кар­мэн аказ­ва­ла­ся ўнут­ра­на бо­льш ба­га­тай за муж­чын, якіх сус­тра­ка­ла на сва­ім шля­ху, яна не мо­жа па­ка­хаць, бо не зна­хо­дзіць ні з кім з іх унут­ра­на­га адзін­ства. А пра Ха­зэ Елі­зар’еў не­як на­пі­саў: ка­хан­не змя­ні­ла гру­ба­га аб­ме­жа­ва­на­га сал­да­та, ад­кры­ла для яго ду­хоў­ныя ра­дас­ці. За­хоп­ле­ны, ён па­чы­нае лю­біць на­ват не сто­ль­кі Кар­мэн, ко­ль­кі сваё па­чуц­цё да яе. Між­во­лі Ула­дзі­мір Іва­ноў усту­паў тут у спрэч­ку з ха­рэ­огра­фам. Яго­ны ге­рой не сас­ту­паў Кар­мэн у ду­хоў­най глы­бі­ні, тон­кас­ці і цэ­лас­нас­ці на­ту­ры. Не быў ні са­ма­за­ка­ха­ным улас­ні­кам, ні эга­істам — на­адва­рот, цал­кам апа­на­ва­ны па­чуц­цём да Кар­мэн, без якой не маг­ла жыць яго­ная ду­ша. Пра­ўда, гэ­та не­ка­ль­кі мя­ня­ла аўтар­скую за­ду­му, ссоў­ва­ла акцэн­ты. «Нішто ка­хан­не, як для яго ёсць ме­ра», — ні­бы аб­вяш­чаў услед за Шэк­спі­рам Ха­зэ—Іва­ноў і за­слу­гоў­ваў леп­шую з уз­на­га­род — слё­зы пры­сут­ных у за­ле. Сэр­цы гле­да­чоў за­ва­ёўва­ла не то­ль­кі Кар­мэн, якая не знай­шла ка­хан­не, але і Ха­зэ, што стра­ціў яго. Гля­дач, які па­ве­рыў у сі­лу па­чуц­цяў Ха­зэ—Іва­но­ва, не раз­умеў, як мож­на бы­ло не за­ка­хац­ца ў та­ко­га юна­ка, і па­чы­наў аб­ві­на­вач­ваць са­му ге­ра­іню: ка­лі б Кар­мэн бы­ла здо­ль­ная аца­ніць Ха­зэ, усё скон­чы­ла­ся б доб­ра, аб­ое бы­лі б шчас­лі­выя... Але та­ды і не бы­ло б та­го пры­го­жа­га тра­гіч­на­га спек­так­ля, ду­ма­ла я на ба­ле­це, фі­нал яко­га моц­на ўра­зіў гле­да­чоў, пры­му­сіў іх за­хлы­нуц­ца па­чуц­ця­мі.

Ці не ў тым па­ля­гае га­лоў­ная мэ­та мас­тац­тва?

***

Час даў мне маг­чы­масць раз­ва­жаць на гэ­тую тэ­му доў­га. «Кар­мэн-сю­іта» апы­ну­ла­ся не­звы­чай­на жыц­цяз­до­ль­най. Ба­лет ідзе на бе­ла­рус­кай сцэ­не бо­льш за чатыры дзя­сят­кі га­доў і, ні­бы­та жы­вы арга­нізм, на­сы­чаецца па­ве­ва­мі ча­су, змя­няецца ў за­леж­нас­ці ад інды­ві­ду­аль­нас­цяў вы­ка­наў­цаў. За гэ­тыя га­ды праз па­ста­ноў­ку пра­йшло не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў артыс­таў, якія пры­ўно­сі­лі свае ўяў­лен­ні пра жыц­цё і ка­хан­не.

«Кар­мэн-сю­іта» не раз па­каз­ва­ла­ся тэ­атрам на гас­тро­лях, дзе ка­рыс­та­ла­ся ня­змен­ным по­спе­хам. У тым лі­ку і ў Іспа­ніі, што сім­ва­ліч­на. «Усе тры час­ткі па­ста­ноў­кі бы­лі сус­трэ­ты гле­да­ча­мі з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю. Пуб­лі­ка, спа­чат­ку не­ка­ль­кі здзіў­ле­ная но­вай трак­тоў­кай ба­ле­та, на­пры­кан­цы спек­так­ля зла­дзі­ла сап­раў­дную ава­цыю; на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх хві­лін за­ла апла­дзі­ра­ва­ла сто­ячы», — пі­са­ла там­тэй­шая га­зе­та «АВС» у 1985 го­дзе.

 

Юлія ЧУРКО