Інтанацыя графікі

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

Георгій Скамарохаў
Амаль 45 га­доў па­слу­жыў кні­зе Гео­ргій Ска­ма­ро­хаў. Ён ства­рыў ілюс­тра­цыі для мнос­тва пад­руч­ні­каў, мас­тац­кіх кніг, дзі­ця­чай, за­меж­най і рус­кай кла­сі­кі, тво­раў са­вец­кіх і бе­ла­рус­кіх аўта­раў. Спіс вы­ка­на­ных ім прац на­ліч­вае бо­льш 600 па­зі­цый.

У бі­ягра­фіч­ным слоў­ні­ку, прад­стаў­ле­ным у ра­бо­це вя­до­ма­га да­след­ні­ка су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва Мі­ха­іла Ба­раз­ны «Бе­ла­рус­кая кніж­ная гра­фі­ка 1960—1990-х га­доў» (2001), вы­лу­ча­на 96 імё­наў вя­ду­чых бе­ла­рус­кіх кніж­ні­каў, ся­род іх — Гео­ргій Ска­ма­ро­хаў.

У зна­ка­мі­тай прэ­зен­та­цыі бе­ла­рус­кай кніж­най гра­фі­кі 1987 го­да Мі­ка­лая Ган­ча­ро­ва, што вы­яўляе пан­ара­му да­сяг­нен­няў бе­ла­рус­кай кніж­най ілюс­тра­цыі ад 1920-х да па­чат­ку 1980-х, звяр­та­ецца ўва­га на тры кні­гі, афор­мле­ныя Ска­ма­ро­ха­вым. Не ўся­кі гра­фік тых га­доў мог за­няць мес­ца по­бач з кла­сі­ка­мі-па­чы­на­ль­ні­ка­мі бе­ла­рус­ка­га кніж­на­га ды­зай­ну 1920—1930-х. Пан­арам­ны агляд Ган­ча­ро­ва пад­крэс­ліў умен­не ма­ла­до­га мас­та­ка пра­ца­ваць у роз­ных сты­ліс­тыч­ных ма­не­рах, актыў­ныя по­шу­кі ім свай­го сты­лю ў 1980-я.

Ска­ма­ро­хаў пры­йшоў у кніж­ную гра­фі­ку ў 1965 го­дзе, па­сля за­кан­чэн­ня Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та (сён­ня — Ака­дэ­мія мас­тац­тваў). У 1970—1980-я ў краі­не асвой­ваў­ся шы­ро­кі спектр гра­фіч­ных тэх­нік: ад афор­та з яго та­емнас­цю свят­ла і це­ні да лі­наг­ра­вю­ры. Ша­на­ва­ла­ся лі­нія. На пер­шае мес­ца вы­йшаў ма­лю­нак, да­клад­ней яго­ная ла­ка­ніч­ная экс­прэ­сія. Бе­ла­рус­кая стан­ко­вая і кніж­ная гра­фі­ка ста­ла час­ткай «су­ро­ва­га сты­лю».

Яшчэ пад­час ву­чо­бы Ска­ма­ро­хаў стаў пра­ца­ваць у мін­скіх кніж­ных вы­да­вец­твах і ча­со­пі­сах. У «На­род­най асве­це», «Мас­тац­кай літаратуры», «Бе­ла­ру­сі», ча­со­пі­сах «Нё­ман», «Бя­роз­ка» і іншых май­стар быў за­пат­ра­ба­ва­ны на пра­ця­гу ўся­го свай­го твор­ча­га жыц­ця.

У бе­ла­рус­кіх вы­да­вец­твах у пра­цы ілюс­тра­та­раў мож­на вы­лу­чыць не­ка­ль­кі кі­рун­каў: аўтар­скую ілюс­тра­цыю, кан­ге­ні­яль­ную тэк­сту, і апа­вя­да­ль­ную, пры­зна­ча­ную хут­чэй для ма­са­ва­га спа­жыў­ца, бо яна дае ві­зу­аль­ную вы­яву тэк­сту, час­та з акцэн­там на па­тэ­ты­ку і ды­дак­тыч­насць.

Па­ча­так твор­ча­га шля­ху Гео­ргія Ска­ма­ро­ха­ва на мя­жы 1970—1980-х су­паў з бур­ным пе­ры­ядам ад­крыц­цяў і сты­ліс­тыч­ных шу­кан­няў мно­гіх ма­ла­дых гра­фі­каў, якія скон­чы­лі як бе­ла­рус­кія ВНУ, так і на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы Мас­квы, Кі­ева, Льво­ва. Да та­го ча­су ў Бе­ла­ру­сі бы­ла ство­ра­на моц­ная па­ліг­ра­фіч­ная ба­за. Кні­гі на­шых вы­да­вец­тваў раз­ыхо­дзі­лі­ся па тэ­ры­то­рыі ўся­го СССР.

Гео­ргій Ска­ма­ро­хаў быў прад­стаў­ні­ком та­го па­ка­лен­ня май­строў, якія твор­ча вы­рас­лі ўжо на бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі, г.зн. атры­ма­лі ад­ука­цыю ў тых вы­клад­чы­каў, што са­мі скон­чы­лі бе­ла­рус­кія ВНУ. Гэ­та тэн­дэн­цыя на­цы­яна­ль­най шко­лы, якая па­ча­ла сцвяр­джац­ца з ад­крыц­цём ад­па­вед­най ка­фед­ры ў Бе­ла­рус­кім тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це ў 1953 го­дзе. Лю­бі­мым на­стаў­ні­кам Гео­ргія стаў Арлен Каш­ку­рэ­віч, прад­стаў­нік пер­ша­га вы­пус­ку гра­фі­каў тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та. Пры­чым Каш­ку­рэ­віч скон­чыў яго ў 1959-м, Ска­ма­ро­хаў у 1965-м — на­стаў­ні­ка і вуч­ня падзя­ля­лі то­ль­кі 6 га­доў. Але ка­лі Каш­ку­рэ­віч — пры­нцы­по­вы на­ва­тар, што ў кож­ным тво­ры шу­каў экс­прэ­сіў­ную дра­ма­тыч­ную вы­раз­ную фор­му, то яго­ны та­ле­на­ві­ты ву­чань зу­сім іншы. Спа­чат­ку ён ідзе ў на­гу са сва­ім на­стаў­ні­кам, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы раз­на­стай­ныя сты­ліс­тыч­ныя ма­не­ры — экс­прэ­сіў­ныя, пла­кат­ныя, ка­лаж­ныя. Але ў да­лей­шым Гео­ргія Ска­ма­ро­ха­ва бу­дзе най­перш ці­ка­віць пе­рада­ча на­строю, зна­хо­джан­не той інта­на­цыі, якая за­гу­чыць ва ўні­сон з аўта­рам ілюс­тра­ва­на­га тво­ра. Ён ві­да­воч­на па­чы­нае ад­да­ваць пе­ра­ва­гу рэ­аліс­тыч­най фі­гу­ра­тыў­нас­ці, па­сту­по­ва на­блі­жа­ецца да сты­лю інша­га свай­го вы­клад­чы­ка, Мі­ка­лая Гу­ці­ева, ад­па­вед­на — ста­но­віц­ца пры­хі­ль­ні­кам тра­ды­цыі на­стаў­ні­каў са­мо­га Гу­ці­ева, рэ­аліс­таў ві­цеб­скай мас­тац­кай шко­лы 1930-х — Ана­то­ля Вол­ка­ва, Во­ль­гі Ці­ха­но­віч.

У кан­цы 1980-х Ска­ма­ро­хаў-ву­чань і Каш­ку­рэ­віч-на­стаў­нік пра­цу­юць у пла­кат­най, ла­ка­ніч­най ма­не­ры. Але для Ска­ма­ро­ха­ва важ­ныя су­вы­мер­насць ста­рон­кі, яе пра­сто­ра­васць, пад­крэс­лі­ван­не роз­ні­цы па­між фран­та­ль­най кід­кас­цю вок­лад­кі і рыт­мам фор­за­ца, які ўво­дзіць у кні­гу. Для Каш­ку­рэ­ві­ча га­лоў­ным з’яў­ля­ецца пры­нцып стан­ко­вас­ці, магчымасць пры­трым­лі­вац­ца не тэк­сту, а ідэі тво­ра, ка­лі пі­сь­мен­нік і мас­так роў­ныя ад­но ад­на­му, а ілюс­тра­цыі мож­на лі­чыць асоб­ны­мі гра­фіч­ны­мі арку­ша­мі.

Да па­чат­ку 1990-х ла­ка­ніч­насць мас­тац­кай мо­вы Ска­ма­ро­ха­ва за­хоў­ва­ецца, але ўзні­кае і актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца пры­ём аплі­ка­тыў­нас­ці, ка­лі не­ка­ль­кі роз­ных па ча­се сю­жэ­таў фік­су­юцца ў кам­па­зі­цыі на ад­ной ста­рон­цы: унут­ра­ная ло­гі­ка пад­па­рад­ка­ва­нас­ці аўтар­ска­му тэк­сту за­ста­ецца вы­зна­ча­ль­най. Мас­так не шу­кае, як яго­ны на­стаў­нік, ары­гі­на­ль­на­га кам­па­зі­цый­на­га хо­ду для пра­явы га­лоў­най ідэі, ён інту­ітыў­на пе­рад­ае на­строй і стан ге­ро­яў лі­та­ра­тур­на­га апа­вя­дан­ня. Так, у ілюс­тра­цыі апо­вес­ці «Се­на­жаць у Ку­нен­гсу­орсе» Ге­на­дзя Па­по­ва ра­дас­ная свет­лая сцэ­на сус­трэ­чы ма­ла­до­га сал­да­та і дзяў­чы­ны вы­ка­на­на ў сты­ліс­ты­цы, пад­обнай да фо­та­не­га­ты­ву: бе­лае на чор­ным, чор­нае на бе­лым. Ілюс­тра­цыя пра­маў­ляе. Зра­зу­ме­лая скла­да­насць ка­лі­зій вяс­ко­ва­га жыц­ця: ста­рая з дзяў­чын­кай на фо­не ха­ты, скла­да­насць вы­ба­ру ма­ла­до­га вай­скоў­ца і сус­трэ­ча двух ма­ла­дых, што па­ка­ха­лі ад­но ад­на­го. Гэ­та тон­ка пад­крэс­лі­вае ўнут­ра­ную інта­на­цыю лі­та­ра­тур­на­га тэк­сту, злу­ча­ную з на­ста­ль­гіч­ным успа­мі­нам пра мі­ну­лую юнац­касць.

У 1980-я Ска­ма­ро­хаў афар­м­ляе кні­гі, якія вы­хо­дзяць вя­лі­кі­мі на­кла­да­мі. Яны дру­ку­юцца на шэ­рай па­пе­ры, але з яскравы­мі, ча­сам ка­ля­ро­вы­мі вок­лад­ка­мі, з чор­на-бе­лы­мі па­ста­рон­ка­вы­мі ілюс­тра­цы­ямі. Іншая спра­ва — пад­руч­ні­кі для па­чат­ко­вай шко­лы: у іх актыў­на ўво­дзіц­ца ко­лер, а ма­лю­нак і тэкст цес­на звяз­ва­юцца па­між са­бой.

Асаб­лі­ва лю­біў Гео­ргій Ска­ма­ро­хаў ілюс­тра­ваць дзі­ця­чыя кні­гі. Яго ві­зіт­най кар­ткай ста­ла афар­млен­не апо­ве­ду Арка­дзя Гай­да­ра «Га­ра­чы ка­мень». Атры­ма­ла­ся ма­ле­нь­кая, су­цэ­ль­ная і прад­ума­ная гіс­то­рыя пра дзя­цін­ства. Ілюс­тра­цыі на раз­ва­ро­тах ства­ра­юць агу­ль­ную пра­сто­ру, ад­чу­ва­ль­ную да апа­вя­дан­ня Гай­да­ра. Арга­ні­за­цыя фор­мы і пра­сто­ра­вых су­адно­сін ха­вае не­йкую за­гад­ку, для ад­крыц­ця якой мы па­він­ны звяр­нуц­ца да тво­ра пі­сь­мен­ні­ка. Так мас­так ад­кры­вае для нас яшчэ ад­ну за­да­чу дзі­ця­ча­га ілюс­тра­та­ра: за­ха­піць ма­ле­нь­ка­га чы­та­ча змес­там і за­ахво­ціць яго пра­чы­таць тэкст.

Георгий Ска­ма­ро­хаў быў не­шмат­слоў­ным май­страм, з тых, якія з самага дзяцінства за­хоў­ва­юць у сва­ёй ду­шы ве­лі­зар­ную ко­ль­касць ура­жан­няў, дэ­та­ляў. 

І не вы­пад­ко­ва ўсё, што ён ма­ля­ваў, атрым­лі­ва­лі­ся ме­на­ві­та та­кім, якім бы­вае ў жыц­ці: яблы­кі сас­пе­лыя, на­лі­тыя со­кам, жы­выя, на­ват птуш­кі з ад­мет­ны­мі ха­рак­та­ра­мі.

Збі­ра­ючы не­па­срэд­ныя ўра­жан­ні, майстар лю­біў пад­оўгу шпа­цы­ра­ваць і кар­міць пту­шак. Потым па вяр­тан­ні хут­ка, па па­мя­ці мог за­ма­ля­ваць свае на­зі­ран­ні. Адзін та­кі ма­лю­нак за­ха­ваў­ся да нашых дзён. У ім ка­роб­кі да­моў амаль да­кра­на­юцца да ма­ла­до­га ме­ся­ца.

Мас­так імкнуў­ся стро­га ісці за сты­ліс­ты­кай кніж­на­га тэк­сту, адзі­нае, што за­ста­ва­ла­ся яго­нае, аўтар­скае, — пе­рад­ача на­строю ад пра­чы­та­на­га.

Асаб­лі­ва да­клад­най ві­зу­алі­за­цыі па­тра­ба­ва­лі ма­люн­кі для пад­руч­ні­каў па­чат­ко­вай шко­лы. У афор­мле­ных ім дзі­ця­чых кні­гах цеп­лы­ня і свят­ло, уваж­лі­вае стаў­лен­не да пту­шак, звяр­коў, тра­ві­нак, ліс­точ­каў. У ілюс­тра­цы­ях да дзі­ця­чых кніг вы­яўля­ецца вя­лі­кая на­зі­ра­ль­насць творцы. На­пры­к­лад, ве­ль­мі ад­мет­на вы­глядае пух­на­ты снег. Гэ­ты снег да­ецца ў чор­на-бе­лым ма­люн­ку, але так, што ён ля­жыць свет­лым і лёг­кім, ні­бы вось-вось вы­паў. Да­рэ­чы, у пяш­чот­най фак­ту­ры све­жа­га мяк­ка­га сне­гу ёсць не­шта ад ад тра­ды­цый рус­ка­га срэб­на­га ве­ку і япон­скай гра­вю­ры, які­мі так за­хап­ля­лі­ся са­вец­кія мас­та­кі ў 1980—1990-я.

Гео­ргій Ска­ма­ро­хаў пра­йшоў сва­ёй да­ро­гай у гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай кніж­най гра­фі­кі, дзе па­кі­нуў пры­кмет­ны след, ацэ­не­ны су­час­ні­ка­мі, знач­ны і для на­шчад­каў, бу­ду­чых да­след­ні­каў, знаў­цаў і ама­та­раў та­кой вы­тан­ча­най і та­кой скла­да­най з’я­вы, як кніж­ная ілюс­тра­цыя.

Вольга БАЖЭНАВА