Творчыя вакацыі ў Вільні

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

Фатаграфія, архітэктура і ўрачыстасць нефармальнасці
Правесці канікулы згодна з планам — гэта калі ўсё цікава. І акрамя САС (Цэнтр сучаснага мастацтва ў Вільні) знаходзяцца яшчэ новыя месцыі людзі. Калі ўсё раптам складаецца ў адну інтанацыю, а з-за патоку ўражанняў вызіраюць чытанне і інтэрпрэтацыя.

Пад­трым­лі­ваць тра­ды­цыю аль­тэр­на­ты­вы

Ча­сам цяж­ка рас­тлу­ма­чыць, у чым аль­тэр­на­тыў­насць у архі­тэк­ту­ры. Па сло­вах ма­іх но­вых зна­ёмых з га­ле­рэі «Nulіnіs laіpsnіs», гэ­та да­ўняе і ўстой­лі­вае не­жа­дан­не ісці за па­трэ­ба­мі ка­мер­цый­ных за­бу­доў­шчы­каў, вы­клю­чэн­не пла­гі­яту, вы­ву­чэн­не і мак­сі­­маль­­на маг­чы­мае злу­чэн­не з на­ва­ко­ль­ным ася­род­дзем і мясц­овы­мі су­по­ль­нас­ця­мі. У та­кім рэ­чыш­чы пра­цуе архі­тэк­тур­ная га­ле­рэя, у та­кім жа кі­рун­ку па­бу­да­ваў сваю ка­р’е­ру архі­тэк­тар Саў­люс Сла­він­скас: у вы­ні­ку га­ле­рэя прад­ста­ві­ла на «АртВі­ль­ню­се-2016» яго­ную фа­таг­ра­фіч­ную се­рыю «Гра­ні» і бы­ла ўга­на­ра­ва­ная.

...Не­ча­ка­на я апы­ну­ла­ся пе­рад фак­там сім­бі­ёзу двух мас­тац­тваў і пры­йшла да раз­умен­ня гэ­та­га ўза­емап­ра­нік­нен­ня. Маг­чы­ма, ча­со­ва­га і ла­ка­ль­на­га, але тое ад­крыц­цё ця­пер мя­не лі­та­ра­ль­на пе­ра­сле­дуе.

Вяр­та­юся да Саў­лю­са: яго­ныя воб­ра­зы, уз­ятыя з пра­фе­сій­най пра­кты­кі, пе­ра­тва­ра­юцца ў аб­страк­цыі. Так зды­маць кан­струк­цыі, чыс­тую фор­му, аб’­ёмы і па­вер­хні архі­тэк­та­ру не ўлас­ці­ва — та­му ў кар­па­ра­тыў­ным ася­род­дзі твор­часць Саў­лю­са не зна­хо­дзіць асаб­лі­ва­га ша­на­ван­ня. У той жа час яго­ны шлях у фа­таг­ра­фію — а лі­тоў­ская фа­таг­ра­фія вы­лу­ча­ецца ве­ль­мі кан­крэт­ным «пі­сь­мом» і ўва­гай да мнос­тва па­ўся­дзён­ных жыц­цё­вых пра­яў — про­стым на­зваць так­са­ма не­ль­га. Бо­льш за тое, ён зды­мае пін­хол-ка­ме­рай, а ана­ла­га­выя здым­кі дру­куе ўруч­ную, і вось гэ­та ўжо аль­тэр­на­ты­ва тэх­на­ла­гіч­ная.

У Літ­ве сён­ня аб­мяр­коў­ва­ецца фун­кцыя твор­чых са­юзаў, якія пад­трым­лі­ва­юць кан­вен­цый­ныя інта­рэ­сы, а не пра­цу­юць на гра­мад­ства. На дум­ку ку­ра­та­ра вы­ста­вы і кі­раў­ні­ка га­ле­рэі То­ма­са Грун­скі­са (эсэ «Фі­ла­со­фія гра­ніч­на­га ста­ну»), «Гра­ні» Сла­він­ска­са — гэ­та гра­ні ва ўсіх сэн­сах сло­ва. Мне зда­ецца, тут па ад­да­ле­най ана­ло­гіі з «па­во­ль­ным чы­тан­нем» і «па­во­ль­ным жыц­цём» мож­на на­зваць фа­таг­ра­фію па­во­ль­най архі­тэк­ту­рай. Хі­ба не?

Ці­ка­ва, што «Nulіnіs laіpsnіs» атры­ма­ла ў спад­чы­ну па­мяш­кан­не ад мас­та­ка Вал­да­са За­рын­ска­са, які так­са­ма быў да­лё­кі ад пі­етэ­ту пе­рад іе­рар­хі­ямі. Слу­жыў у Цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва, прад­стаў­ляў Літ­ву на ад­ной з апош­ніх сус­вет­ных вы­стаў ЕХРО, але пры гэ­тым за­ста­ваў­ся на плат­фор­ме кры­ты­кі ка­руп­цыі і пла­гі­яту і ад­стой­ваў аль­тэр­на­тыў­ныя пра­екты. На­прык­лад, у «архі­ве» За­рын­ска­са — «мод­ная» ра­бо­чая воп­рат­ка, та­кой бы­ла яго інста­ля­цыя на пер­са­на­ль­най вы­ста­ве ў Ры­зе.

За­хоў­ваецца атмас­фе­ра га­ле­рэі мас­та­ка, рэ­чы, што за­ста­лі­ся тут, будуць вы­ка­рыс­тоў­вацца для арт-аб’­ектаў.

«Вам доб­ра там, дзе доб­ра ва­ша­му тэ­ле­фо­ну»

Ка­лі за ме­сяц да ад­крыц­ця вы­ста­вы «Detachment» су­пра­цоў­ні­ца Цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва ў Ві­ль­ні ска­за­ла мне, маў­ляў «ман­ту­юць не­йкія вен­ты­ля­цый­ныя тру­бы», я не ве­ль­мі здзі­ві­ла­ся. Ці ма­ла, што сло­ва «архі­тэк­ту­ра» пры­сут­ні­чае ў на­зве аўтар­скай гру­пы «Network Archіtecture Lab», ма­быць, і ўрба­ніс­ты­ка тут не­дзе по­бач. Але рэ­ча­існасць пе­ра­сяг­ну­ла ча­кан­ні.

Што раз­умець пад архі­тэк­тур­най вы­ста­вай? Яна так­са­ма тран­с­фар­ма­ва­ла­ся: ад ма­ке­таў з под­пі­са­мі да не­ха­рак­тэр­ных рэ­чаў. І як на­огул пе­ра­клас­ці на­зву: не­пры­вя­за­насць, ад­лу­ча­насць? Ка­лі апош­няе, то гэ­та да Хай­дэ­ге­ра. З ад­ной па­праў­кай: яго­ны пра­роц­кі тэкст быў на­пі­са­ны ў 1955 го­дзе. Ужо та­ды вя­лі­кі фі­ло­саф прад­ба­чыў і на­зваў ад­лу­ча­нас­цю «тое, што ўзмац­няе бяз­дум­насць» ча­ла­вец­тва, «уцё­кі ад мыс­лен­ня» пры ба­гац­ці пла­наў і інфар­ма­цыі. Пра «мыс­лен­не, якое раз­ліч­вае», пра вы­цяс­нен­не «ўсве­дам­ля­ль­на­га роз­ду­му» пі­саў Хай­дэ­гер. Вось, улас­на, кан­цэп­цыя і апы­ну­ла­ся на па­вер­хні.

А аўта­ры «Network Archіtecture Lab» — пра «архі­тэк­ту­ру сет­кі» або «сет­ка­вую архі­тэк­ту­ру»? Гру­пу скла­да­юць Ка­зіс Вар­ня­ліс і Ліа Дэ­ніс, аб­ое жы­вуць у Аме­ры­цы, яны архі­тэк­та­ры і ды­зай­не­ры, з во­пы­там да­сле­да­ван­няў у гіс­то­рыі, мас­тац­тве, ад­ука­цыі.

Пра­ект «Detachment» раз­мяс­ціў­ся ў са­май вя­лі­кай за­ле і склаў­ся з дзвюх фа­таг­ра­фіч­ных се­рый і двух аб’­ектаў. «Manwatchіng» уяўляе з сябе рэ­плі­кі да­сле­да­ван­няў Мо­ры­са Дэс­ман­да. Се­рыя па-свой­му про­стая, аднак аўта­ры на­стой­ва­юць на яе сюр­рэ­аліс­тыч­нас­ці. Дэс­манд, бі­ёлаг у Лон­дан­скім за­апар­ку, ба­чыць агу­ль­нае ў па­во­дзі­нах сва­іх пад­апеч­ных і лю­дзей: жэс­ты, ку­ль­ту­ру зно­сін, ма­не­ру га­ва­рыць.

У на­шым вы­пад­ку «Manwatchіng» — ча­ла­век, які шу­кае кан­так­таў і за­глыб­ле­ны ў іх дзя­ку­ючы га­джэ­там. Не так ужо важ­на, тэ­ле­фа­нія гэ­та ці сет­ка­выя кан­так­ты, важ­на, што вір­ту­аль­ныя. Та­му пан­яцце «які на­зі­рае» з тра­ды­цый­ных зна­чэн­няў за­хоў­вае і кан­крэ­ты­зуе ад­но — які гля­дзіць у ма­ні­тор. Се­рыя вя­лі­кая: да­рос­лыя і дзе­ці, за ежай і ў да­ро­зе, у адзі­но­це і ў кам­па­ніі. Але ў ма­се сва­ёй тыя лю­дзі ўтва­ра­юць сет­ку, на­ват су­по­ль­насць, ад­на­ча­со­ва і раз’­ядна­ную. Яны ўбу­доў­ва­юць сваё пры­ват­нае ў лю­бую пуб­ліч­ную пра­сто­ру. Ці ёсць ге­амет­рыя ў гэ­тых су­вя­зяў і чым ме­на­ві­та яна на­поў­не­ная — ве­дае то­ль­кі Bіg Data.

Падза­ра­дзіць дэ­вай­сы пра­па­ноў­вае «Pleasure Box». Аб­вяш­ча­ючы friendly-аб’­ектам ме­та­ліч­ны ко­раб з ячэй­ка­мі, аўта­ры не­двух­сэн­соў­на ка­жуць: вам доб­ра ўсё, што доб­ра для ва­ша­га тэ­ле­фо­на. Ме­на­ві­та та­кі ко­раб ура­туе вас ад рос­па­чы, ка­лі тэ­ле­фон раз­ра­джа­ецца ў са­мую ад­каз­ную хві­лі­ну. Ёсць яшчэ ад­на ідэя, пра­пі­са­ная на­ват бо­льш ста­ран­на: за­раз вы за­ста­не­це­ся без тэ­ле­фо­наў, як тое ад­бы­ва­ецца, на­прык­лад, у па­со­льс­твах. Кам­фор­тна гэ­та ці не, але вы мо­жа­це над­аць рэ­аль­ную ўва­гу та­му, што ад­бы­ва­ецца на­во­кал. У тэк­сце яшчэ на­пі­са­на пра бяс­пе­ку інфар­ма­цыі, якая не га­ран­та­ва­ная ні­ко­лі, і пра не­йкае асаб­лі­ва зруч­нае для тэ­ле­фо­на ста­но­віш­ча ў скры­ні, на­пэў­на, у сэн­се лю­бо­ві да за­рад­най пры­ла­ды, але ўспры­маць гэ­та ўжо ня­ма ні­якіх сіл.

На­рэш­це, са­мая про­стая се­рыя «Detachment» фік­суе пры­ла­ды, што пра­цу­юць у энер­ге­ты­цы: ба­та­рэі, вы­шкі і г.д.

І вось ён, «Thunder» — гру­вас­ткі атрак­цы­ён з гу­кам: у пра­сто­ры, аб­ме­жа­ва­най вен­ты­ля­цый­най тру­бой, шум ва­шых пе­ра­соў­ван­няў і гу­та­рак пе­ра­тва­ра­ецца ў стру­мень энер­гіі, якая яшчэ ў не­шта тран­сфар­му­ецца і не­ку­ды пад­аец­ца. Са­ма тру­ба вы­дат­ная, пра­сто­ра ве­лі­зар­ная, вы­нік не­прад­ка­за­ль­ны. Не­шта на­пі­са­на пра за­бес­пя­чэн­не Wі-Fі і маг­ніт­ныя ва­ган­ні ўнут­ры СAC. Лі­тоў­ская на­зва пра­екта «Пяр­ку­нас» ад­сы­лае нас да бос­тва гро­му: аўта­ры на­стой­ва­юць на тым, што ні мас­тац­тва, ні архі­тэк­ту­ра тут ні пры чым. Інста­ля­цыя пры­све­ча­на ма­гіч­ным сі­лам тэх­на­ло­гіі.

Пра­ект ві­до­віш­чны, але не­скла­да­ны. Гла­ба­ль­ныя тэн­дэн­цыі і асця­ро­гі з іх на­го­ды аўта­ры вы­ка­за­лі ла­ка­ніч­на, хоць ку­ра­тар­скія кан­цэп­цыі на­пі­са­ны ку­ды бо­льш пад­ра­бяз­на. Та­кім чы­нам, гля­дач атрым­лі­вае пад­вой­ную маг­чы­масць: па­йсці шля­хам ад­чу­ван­няў і ўлас­ных уяў­лен­няў аб прад­ме­це ці атры­маць пад­каз­ку, якая мо­жа як рас­тлу­ма­чыць кар­ці­ну, так і за­блы­таць кан­чат­ко­ва.

Зва­ліц­ца ў «Дзю­ны»

Ка­лі­сь­ці ў Мін­ску ды­рэк­тар ві­лен­ска­га САС Кяс­ту­сіс Ку­зі­нас тлу­ма­чыў гра­фік пра­вя­дзен­ня вы­ста­вач­ных пра­ектаў. Асноў­ная ідэя: буй­ныя пра­екты за­над­та доў­га рых­ту­юцца (на­ват на ман­таж сы­хо­дзяць тыд­ні!), каб вы­стаў­ляць іх па ад­ным ме­ся­цы і на­огул хут­ка чар­га­ваць ад­ну падзею за ад­ной. Зноў жа аб­мер­ка­ван­не і асэн­са­ван­не та­го, што ад­бы­ва­ецца, не мо­жа быць імгнен­ным: для якас­на­га рэ­за­нан­су так­са­ма па­трэб­ны час. Так скла­ла­ся пра­кты­ка доў­га­га 2-х і 3-х ме­сяч­на­га экс­па­на­ван­ня, час­та ад­на­ча­со­ва­га ад­крыц­ця ад­ра­зу трох вы­стаў у трох за­лах САС.

«Дзю­ны» — пра­ект аўтар­скі, з лі­ку тых, якім да­клад­на па­трэб­ны тэк­сты, бо іна­чай яны вы­гля­да­юць дзіў­ны­мі.

«Дзю­ны» да­юць уяў­лен­не пра прад­мет раз­ва­жан­няў Анта­на­са Гер­лі­ка­са тры­ма гра­фіч­ны­мі арку­ша­мі. Іх мог бы зра­біць мас­так-сты­ліст, ка­ліг­раф, але я б не здзі­ві­ла­ся і тво­ру да­ска­на­ла­га штуч­на­га інтэ­лек­ту. У цэн­тры экс­па­зі­цыі раз­мяс­ці­лі­ся ве­лі­зар­ныя кан­струк­цыі, на­кшталт тых, што мас­та­кі ўста­лёў­ва­юць у пус­ты­нях ці на пля­жах. Бу­ду­юць іх та­кім чы­нам, каб улоў­лі­ваць пра­мя­ні сон­ца ў вы­зна­ча­ныя га­дзі­ны або пра­ве­рыць уз­дзе­янне ва­ды — не­вы­пад­ко­вае раз­мяш­чэн­не, ма­тэ­ры­ял, ары­ента­цыя па ба­ках све­ту. Ку­ра­тар вы­ста­вы пі­ша, што Анта­нас пры­йшоў да гэ­тых аб’­ектаў па­сля мно­гіх раз­моў з сяб­ра­мі пра «тон­кія рэ­чы», але бо­льш за ўсё яго за­ха­пі­ла дум­ка пра рэ­чы, якія «пад­аюць з вя­лі­кай вы­шы­ні і пра­ва­ль­ва­юцца ў гіс­то­рыю».

Блі­жэй да лэнд-арту

У апош­няй трэ­цяй за­ле САС — са­мы за­гад­ка­вы «Ars Post. The Score», яго я ад­нес­ла б да пер­фор­ман­саў, дзе фа­тог­раф не то­ль­кі да­ку­мен­та­ваў, але і рэ­жы­са­ра­ваў пра­цэс. Акцыі ад­бы­ва­лі­ся ў па­лях і га­ра­дах, з удзе­лам тра­вы, дрэў, лю­дзей, му­зы­кі і бо­дзі-арту.

Чац­вё­ра мас­та­коў гру­пы «Ars Post» прад­стаў­ля­юць свае пра­цы, зроб­ле­ныя ў пе­ры­яд па­сля 1998 го­да, уклю­ча­ючы знач­ную вы­ста­ву 1994-га ў Гер­ма­ніі. Аб­рыў­кі ды­яло­гаў на не­ка­ль­кіх мо­вах — ку­ра­та­ры на­зва­лі іх «ацэн­ка­мі» — вы­сці­ла­юць пад­ло­гу па­пя­ро­вы­мі стуж­ка­мі.

Раз­ва­жаю як гля­дач­ка: фор­мы рэ­прэ­зен­та­цыі пра­ектаў у апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі так моц­на змя­ні­лі­ся, што мож­на ства­раць падзеі, якія не пра­цу­юць у рэ­але на­огул. Імі­та­цыя, сі­му­ляк­ры, сет­ка­выя (ізноў) рэ­плі­кі, вы­твор­часць ма­люн­каў і афа­рыз­маў зу­сім не азна­ча­юць вы­твор­час­ці сэн­саў. Мож­на аб­ме­жа­вац­ца фэй­ка­мі, бо­льш за тое, мож­на зра­біць пра­ект вы­ключ­на з іх, але сэнс... А ка­лі яшчэ да­даць фак­тар сяб­роў­ска­га пры­няц­ця, ды і атмас­фе­ра сет­ка­вых зно­сін існуе. Вось за­блы­таць усё кан­чат­ко­ва — гэ­та да «Ars Post. The Score».

Ка­лі звяр­нуц­ца да пра­фе­сій­на­га мер­ка­ван­ня, трэ­ба ўспом­ніць па­ра­ды Фрэн­сіс Мо­рыс, но­вай ды­рэк­тар­кі лон­дан­скай га­ле­рэі «Tate Modern», пра тое, як за­хоў­ваць і ка­лек­цы­яна­ваць пер­фор­ман­сы і ліч­ба­выя тво­ры мас­тац­тва. Пра­кты­ка га­ле­рэі скла­да­ецца ў тым, каб ад­ра­зу ра­біць май­стар-ко­пію і пе­ра­кла­даць пра­цу ў та­кі фар­мат, каб праз год-два мець маг­чы­масць пе­ра­вес­ці ў іншы. Пер­фор­манс мо­жа пра­цяг­ваць існа­ваць у му­ль­ты­ме­дый­ным вы­гля­дзе, а ка­лі ён не да­ку­мен­та­ва­ны на ві­дэа ці фа­таг­ра­фіч­на, то мо­жа быць за­ха­ва­ны ў фар­ма­це інструк­цый, кас­цю­маў і іншых аб’­ектаў. Так ро­бяць не­ка­то­рыя мас­та­кі, і ў лю­бым вы­пад­ку ўсё гэ­та вы­ра­ша­ецца па да­моў­ле­нас­ці з імі. Ідэя ў тым, каб па­каз­ваць твор так, як хо­ча аўтар, але не стра­ціць ні но­сь­біт, ні тэх­на­ло­гію пра­йгра­ван­ня інфар­ма­цыі. І па­сту­по­ва — бо тэх­на­ло­гіі змя­ня­юцца да­во­лі хут­ка — пе­ра­во­дзіць за­піс ва ўсе но­выя фар­ма­ты. Пры гэ­тым ні­ко­лі ко­пія не вы­да­ецца за ары­гі­нал. Пі­шу пра гэ­та, бо не ўпэў­не­ная, што та­кая пра­кты­ка ёсць у Бе­ла­ру­сі. І лі­тоў­скі «Post Ars. The Score» — якраз та­кі пры­клад.

Ужу­піс як ура­чыс­тасць не­фар­ма­ль­нас­ці

Мае ка­ні­ку­лы пра­цяг­ну­лі­ся ва Ужу­пі­се, дзе пе­ра­ход ад фа­та­гра­фіч­на­га «акам­па­не­мен­ту» архі­тэк­ту­ры да гра­фіч­на­га ад­быў­ся арга­ніч­на і па­кі­нуў ура­жан­ні, якія мне да­гэ­туль скла­да­на ўсвя­до­міць.

Фе­но­мен ву­ліч­най ку­ль­ту­ры — вось што та­кое Ужу­піс, але тут я б раз­гле­дзе­ла то­ль­кі адзін яе зрэз.

Услед за Юры­ем Лот­ма­нам па­спра­бу­ем апі­саць Ужу­піс як се­мія­сфе­ру: асоб­ную пра­сто­ру як адзі­ны ме­ха­нізм, з яго ад­ме­жа­ва­нас­цю, ад­на­стай­нас­цю і інды­ві­ду­аль­нас­цю. З ад­на­го бо­ку, гэ­та аб­страк­тныя пан­яцці, якія вы­зна­ча­юцца час­та інту­ітыў­на і цяж­ка фар­ма­лі­зу­юцца. З інша­га — яны ўва­саб­ля­юцца цал­кам кан­крэт­на. Фі­зіч­ная гра­ні­ца Ужу­пі­са — вы­гін ра­кі, пры­то­ка Не­ры­са. Мя­жа зя­лё­ная, мес­ца­мі цал­кам цём­ная, і тэ­ры­то­рыя не­вя­лі­кая, але ёсць се­мі­ятыч­ная мя­жа — най­важ­ней­шы эле­мент се­мі­ясфе­ры. Гэ­та лі­нія ка­вяр­няў ад­ра­зу пры пе­ра­хо­дзе праз мост. Сю­ды трап­ляе ту­рыст, тут па­меж­жа, дзе га­во­раць яшчэ на «знеш­ніх» мо­вах, але ўжо ад­чу­ва­ючы спе­цы­фі­ку ра­ёна, што ўзбі­ра­ецца ўверх па га­лоў­ных ву­лі­цах: По­ла­цкая, Ужу­пё, Кры­ваў, Па­упё. Мож­на аб­ме­жа­вац­ца пер­шай жа трэ­ша­вай га­ле­рэ­яй, зра­біць сэл­фі ля таб­ліч­кі на ча­ты­рох мо­вах. Але мож­на па­глы­біц­ца ў два­ры, у ка­лі­до­ры гра­фі­ці, да­брац­ца да за­рос­лых бер­нар­дын­скіх мо­гі­лак. Уніз і ўверх, па лес­ві­цах, якія аб­сы­па­юцца, па бру­ку, да ма­ле­нь­кіх сад­коў і да ўзру­ша­ль­ных ві­даў на су­сед­нія па­гор­кі.

Тут ёсць усё: за­вер­ша­нае аб­ліч­ча, тэ­ры­то­рыя, рух, фун­кцы­яна­ль­ныя зо­ны. Мас­тац­кія і ку­ль­тур­ныя склад­ні­кі, пуб­ліч­насць і но­вая пры­ват­насць, і вы ўжо не за­ўва­жа­еце, як усмок­тва­ецца гэ­ты не­фар­ма­ль­ны дух і рас­слаб­ля­ецца па­ход­ка.

Ня­ма су­ве­нір­ных кі­ёскаў, гэ­та па­пса, і ка­жуць, што ня­ма інтэр­нэт-ка­вяр­няў, гэ­та іншы стыль. Але Wі-Fі ёсць. Жы­вы ра­ён, і ўпа­рад­ка­ва­ны, не ха­атыч­ны.

Ка­лі­сь­ці ра­мес­ны, не­ба­га­ты, да па­чат­ку 90-х мі­ну­ла­га ста­год­дзя Ужупіс пры­йшоў у за­ня­пад і быў аб­лю­ба­ва­ны твор­ца­мі. Час на­дзей, па­чы­нан­няў і ілю­зій пры­вёў да та­ко­га ра­ман­тыч­на­га ўсплёс­ку, як аб­вяш­чэн­не Кан­сты­ту­цыі Не­за­леж­най Рэ­спуб­лі­кі Ужу­піс. Кан­сты­ту­цыю ства­ры­лі мас­та­кі, пра яе на­пі­са­на ве­ль­мі шмат, і  яна та­го за­слу­гоў­вае. Ад «кож­ны мае пра­ва на га­ра­чую ва­ду» да «кот­ка мае пра­ва не лю­біць ча­ла­ве­ка, але ў цяж­кі мо­мант па­він­на пры­йсці яму на да­па­мо­гу». Усе 38 пун­ктаў, уклю­ча­ючы апош­ні: «кож­ны мае пра­ва не ба­яцца».

У не­йкі мо­мант ба­га­тыя лю­дзі зра­зу­ме­лі, што ра­ка, брук і ага­род ля ста­ро­га двух­па­вяр­хо­ва­га до­ма — гэ­та су­пер. Сту­дыі, май­стэр­ні, дзе па­чы­на­ецца не­шта но­вае — ве­ль­мі кру­та. А ба­га­тым жа ту­ды і трэ­ба, дзе кру­та. Па­ча­ла­ся па­сту­по­вая джэн­тры­фі­ка­цыя і, на шчас­це, па­куль пры­тар­ма­зі­ла з-за кры­зі­су. Ад­бы­ва­ла­ся яна з па­чуц­цём ме­ры і сты­лю.

Ва ўсім све­це ад­бы­ва­ецца пра­цэс вы­цяс­нен­ня мас­та­коў з за­ня­тых імі скво­таў, бо ство­ра­ны імі дух мес­ца спры­яе па­вы­шэн­ню кош­таў на не­ру­хо­масць. Спа­чат­ку ма­ле­нь­кія ка­вяр­ні, по­тым рэ­ста­ра­ны да­ра­жэй, по­тым рас­туць кош­ты на ква­тэ­ры, ства­ра­юцца кан­то­ры юрыс­таў і стра­ха­ва­ль­ні­каў. І вось мас­та­кі ўжо не спраў­ля­юцца з арэн­дай, іх ста­но­віц­ца менш, менш сва­бо­ды, а бо­льш пра­ві­лаў для інфрас­трук­ту­ры.

Вер­нем­ся да Кан­сты­ту­цыі. Сам факт ства­рэн­ня ўлас­на­га ма­ні­фес­ту свед­чыць пра тое, што на­ша се­мі­ясфе­ра зна­хо­дзіц­ца на вы­со­кім уз­роў­ні са­ма­апі­сан­ня, то-бок кан­стру­юе мо­ву, з да­па­мо­гай якой яе вар­та вы­зна­чыць і асэн­са­ваць. Па за­пэў­ні­ван­нях ба­ць­коў-за­сна­ва­ль­ні­каў Рэ­спуб­лі­кі, у пры­ват­нас­ці па­эта То­ма­са Ча­пай­ці­са, та­ды, у 1998 го­дзе, гэ­та быў не­сіс­тэм­ны во­пыт, не мар­ке­тын­га­вы пра­ект.

Па­вод­ле Лот­ма­на ў се­мі­ясфе­ры ма­юцца струк­ту­ра-ядро і пе­ры­фе­рыя, не­адна­род­ныя і ўяў­ныя, яны зна­хо­дзяц­ца ва ўза­ема­дзе­янні. І гэ­та за­ко­ны ўнут­ра­най арга­ні­за­цыі се­мі­ясфе­ры. Дык вось да ядраў, акра­мя Бер­нар­ды­наў, упэў­не­на ад­но­шу адзі­ны бе­ла­рус­кі кас­цёл у Ві­ль­ні — свя­то­га Вар­фа­ла­мея, і Па­лац Га­нес­таў (XVІІІ ста­год­дзе). Ва Ужу­пі­се ёсць ці­ка­выя по­мні­кі і ме­ма­ры­яль­ныя дош­кі: на­прык­лад, у го­нар вя­до­ма­га анко­ла­га, пра­фе­са­ра Уні­вер­сі­тэ­та Стэ­фа­на Ба­то­рыя Ка­зі­мі­ра Пе­ль­ча­ра, яко­га фа­шыс­ты рас­стра­ля­лі ў Пан­арах, а на ву­лі­цы По­ла­цкай раз­мяш­чаў­ся НДІ анка­ло­гіі, дзе ён пра­ца­ваў. У 1933 го­дзе яўрэй­ская і поль­ская су­по­ль­нас­ці ўста­ля­ва­лі по­мнік Ме­чыс­ла­ву Дор­дзі­ку, вуч­ню ра­мес­най шко­лы, што за­гі­нуў пад­час па­вод­кі 1931-га, ра­ту­ючы іншае дзі­ця — Хац­ке­ля Хар­ма­ца. У 1995-м по­мнік быў рэ­стаў­ра­ва­ны.

Па ву­лі­цы Кры­ві мож­на пра­йсці мі­ма га­ры Ма­гі­лы Ге­ды­мі­на, дзе быў, па­вод­ле пад­ання, спа­ле­ны вя­лі­кі князь лі­тоў­скі. А ў бу­дын­ку бы­ло­га пра­вас­лаў­на­га ма­нас­ты­ра ў 1934—1936 га­дах жыў поль­скі па­эт Кан­стан­ты Іль­дэ­фанс Гал­чы­ньс­кі. Мо­жа, я ідэ­алі­зую, але на­ват та­кія па­мят­ныя мес­цы ва Ужу­пі­се так­са­ма не­тры­ві­яль­ныя.

Між іншым уз­ае­ма­су­вя­зі ядраў і пе­ры­фе­рыі, іх раз­на­стай­насць мяр­куе цэ­лас­насць се­мі­ясфе­ры.

***

Ча­сам джэн­тры­фі­ка­цыя бы­вае спан­тан­най, у іншых вы­пад­ках ёю кі­ру­юць мэ­та­на­кі­ра­ва­на, спа­чат­ку ства­ра­ючы сім­ва­ліч­ную каш­тоў­насць на пус­тках і ру­інах, каб по­тым па­бу­да­ваць за­кры­тыя су­по­ль­нас­ці для су­пер­ба­га­тых або каб му­ні­цы­па­лі­тэт атры­маў ра­ён, пры­ваб­ны для ту­рыс­таў. Ко­ла за­мы­ка­ецца, та­му што на гэ­тым эта­пе ўсё ста­но­віц­ца ба­на­ль­на, сум­на і «як ва ўсіх». Ва Ужу­пі­се ўжо ця­пер ёсць ве­ль­мі да­ра­гія да­мы, ква­тэ­ры, бу­ці­кі і доб­раў­па­рад­ка­ва­ныя зя­лё­ныя ўчас­ткі; пер­спек­ты­ва стаць та­кім дэ­ка­ра­тыў­ным на­ва­роб­ным мар­шру­там, вя­до­ма, за­хоў­ва­ецца. Але бу­дзем спа­дзя­вац­ца, да аб­сур­ду і са­ма­раз­бу­рэн­ня спра­ва не дой­дзе.

Любоў ГАЎРЫЛЮК