Інклю­зіў­ны тэ­атр

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

Між­на­род­ны фес­ты­валь асаб­лі­вых тэ­атраў
Асаб­лі­вы (аль­бо інтэг­ра­ва­ны ці інклю­зіў­ны) — ад­мыс­ло­вы тэр­мін, якім па­зна­ча­ецца ка­лек­тыў мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці, дзе маг­чы­мас­ці ўдзе­ль­ні­каў аб­мя­жоў­вае стан зда­роў­я. Па сут­нас­ці, та­кі тэ­атр мае на мэце са­цы­яль­ную адаптацыю, актыў­на вы­ка­рыс­тоў­вае гу­ль­нё­выя пра­кты­кі і плас­тыч­ныя трэ­нін­гі як інстру­мен­ты псі­ха­ла­гіч­най, са­цы­яль­най і мен­та­ль­най тэ­ра­піі. Інклю­зіў­ны тэ­атра­ль­ны рух Бе­ла­ру­сі ядна­ецца праз што­га­до­вы Між­на­род­ны фес­ты­валь асаб­лі­вых тэ­атраў «Не­пра­тап­та­ны шлях» (з 2004 го­да, Брэст) і Між­на­род­ны фес­ты­валь асаб­лі­вых тэ­атраў «Крок на­сус­трач» (з 2011 го­да, Мінск).

Да­лу­чэн­не да тэ­атра­ль­на­га пра­цэ­су лю­дзей з інва­лід­нас­цю спа­ра­дзі­ла но­вую эстэ­ты­ку і вы­лу­чы­ла ад­мыс­ло­вую ма­не­ру вы­ка­нан­ня. Вя­до­мае ў За­ход­няй Еўро­пе з 1960-х, і для Бе­ла­ру­сі гэ­тае да­лу­чэн­не — не на­ві­на. Ужо ў 1947 го­дзе на ба­зе Рэ­спуб­лі­кан­ска­га до­ма ку­ль­ту­ры Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыс­тва глу­хіх быў ство­ра­ны на­род­ны тэ­атр мі­мі­кі і жэс­ту; у 1963-м да яго пры­яднаў­ся на­род­ны тэ­атр пан­та­мі­мы «Рух». Ка­лек­ты­вы да сён­ня існу­юць на гра­мад­скіх па­чат­ках.

 

Бе­ла­рус­кія фес­ты­ва­лі — вы­нік пры­ват­най іні­цы­яты­вы і фі­нан­са­ван­ня праз за­меж­ныя гран­ты. «Не­пра­тап­та­ны шлях» ла­дзіц­ца ў рам­ках ад­на­ймен­най між­на­род­най пра­гра­мы, на­кі­ра­ва­най на рэ­абі­лі­та­цыю лю­дзей з інва­лід­нас­цю і рэ­алі­зу­ецца на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, Укра­іны і Поль­шчы. Арга­ні­за­та­рам фэс­ту вы­сту­пае Брэс­ц­кае аб­лас­ное мо­ла­дзе­вае гра­мад­скае аб’яднан­не «Інва­лід і ася­род­дзе».

 

Арга­ні­за­цый­на і тэ­ма­тыч­на мін­скі «Крок на­сус­трач» — дубль брэс­цка­га фес­ты­ва­лю. Яго­ны за­сна­ва­ль­нік — гра­мад­скае да­бра­чын­нае яўрэй­скае аб’яднан­не «Хэ­сэд — Ра­ха­мім» пры пад­трым­цы пра­гра­мы ма­лых гран­таў Амба­са­ды Злу­ча­ных Шта­таў Аме­ры­кі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь. Фэст ад па­чат­ку ла­дзіц­ца без кон­кур­сна­га ад­бо­ру, з тэ­ма­тыч­ны­мі вар­шта­та­мі і ку­ль­тур­най час­ткай для ўдзе­ль­ні­каў, а так­са­ма ад­на­дзён­ным бяс­кош­та­вым па­ка­зам спек­так­ляў для гле­да­чоў.

 

Сё­ле­та па­ста­ноў­кі фес­ты­ва­лю «Крок на­сус­трач» пра­хо­дзі­лі ў рэ­жы­ме нон-стоп з ад­ным антрак­там на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх га­дзін. Тво­ры з Бе­ла­ру­сі, Укра­іны і Расіі ўяў­ля­лі з ся­бе ка­рот­ка­тэр­мі­но­выя (не больш за 20 хві­лін) дзеі роз­ных жан­раў і тэм. Ба­ль­шы­ня ўдзе­ль­ні­каў ад­да­ла пе­ра­ва­гу каз­цы — най­пры­дат­ней­ша­му тэ­ра­пеў­тыч­на­му срод­ку, які вы­дат­на­на да­па­ма­гае раз­ві­ваць фан­та­зію. Та­му тэ­атр «Вя­сёл­ка» з Мін­ска, ство­ра­ны для рэ­абі­лі­та­цыі і адап­та­цыі ма­ла­дых лю­дзей з псі­ха­неў­ра­ла­гіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі, звяр­нуў­ся да на­род­най яўрэй­скай каз­кі «Сё­ма і воўк», у якой хлоп­чы­ка Сё­му ба­ць­кі па­сла­лі да ба­бу­лі з гас­цін­ца­мі. Тра­ды­цый­ная сус­трэ­ча з га­лод­ным ваў­ком скон­чы­ла­ся тым, што ваў­ка з’ела га­лод­ная ба­бу­ля. Да на­род­ных ка­зак так­са­ма звяр­ну­лі­ся тэ­атры «Зва­но­чак» з Укра­іны і «Іскрын­ка» з Ві­цеб­ска.

 

Ад­мет­ную сцэ­ніч­ную фор­му пра­па­на­ваў ка­лек­тыў «Ка­ра­леў­ства Ці­ка­вых Спраў» Пін­скай шко­лы-інтэр­на­та для дзя­цей з па­ру­шэн­нем слы­ху. Рэ­жы­сёр Мі­ка­лай Клюс­ко пры­ду­маў кра­на­ль­ны гу­ма­рыс­тыч­ны спек­такль-пан­та­мі­му аб рэ­пе­ты­цыі фар­тэ­пі­янна­га кан­цэр­та. Дзе­ці вы­кон­ва­лі ро­лі кла­віш з роз­ны­мі ха­рак­та­ра­мі; па­ўна­вар­тас­най дзей­най асо­бай зра­бі­ла­ся му­зы­ка.

 

Ка­лек­тыў «Пе­ра­адо­лен­не», ство­ра­ны пры Пін­скім та­ва­рыс­тве інва­лі­даў, у фі­ла­соф­скай па­ста­ноў­цы «Пад не­бам» звяр­нуў­ся да тэ­мы Ста­ра­жыт­на­га Егіп­та, яго­на­га жрэц­ка­га цы­ры­ма­ні­ялу і ве­ра­ван­няў, доб­ра па­пра­ца­ваў­шы над кас­цю­ма­мі і рэ­кві­зі­там. Га­лоў­ным вы­раз­ным срод­кам на сцэ­не ста­ла плас­тыч­насць акцёр­скіх па­ста­ваў, а па­ста­ноў­ка вы­лу­чы­ла­ся не то­ль­кі тэ­ма­ты­кай, але і атмас­фер­нас­цю.

 

Най­бо­льш на­ва­тар­скі і яркі спек­такль пры­вёз Санкт-Пе­цяр­бур­гскі тэ­атр «Це­ра­мок». Кі­раў­нік Пётр Яфі­маў ства­рыў плас­тыч­на-ха­рэ­агра­фіч­ную інтэр­прэ­та­цыю рус­­кай каз­кі «Ка­ша з ся­ке­ры». Мо­ву тан­ца да­поў­ні­ла гу­ль­ня ка­ля­ро­вых па­лот­наў, якія сім­ва­лі­за­ва­лі сты­хіі. Па­ста­ноў­ку пра­сяк­ну­ла вы­ве­ра­ная лёг­касць ру­хаў вы­ка­наў­цаў і сва­бо­да іх са­ма­вы­яўлен­ня, з імі каз­ка за­гу­ча­ла па-но­ва­му.

 

Срод­ка­мі ку­ль­ту­ры акцё­ры зда­бы­ва­юць яскра­вы дос­вед ка­му­ні­ка­цыі і са­цы­ялі­за­цыі, мя­ня­юцца ў пра­цэ­се твор­час­ці, пры­му­ша­ючы гле­да­ча ста­ноў­ча зір­нуць на іх жыц­цё. Гэ­тая вы­са­ка­род­ная спра­ва ўтрым­лі­вае вя­лі­кія маг­чы­мас­ці і не менш вя­лі­кую пра­цу для сек­та­ра крэ­атыў­най эка­но­мі­кі. Зга­да­ем, што па Мін­ску ўста­ля­ва­ныя біл­бор­ды са­цы­яль­най кам­па­ніі «Тач Да­ун», адзін з ге­ро­яў якой — Андрэй Гар­ба­цен­ка, акцёр з сін­дро­мам Да­ўна. На ад­ной з краў­дфан­дын­га­вых пля­цо­вак ідзе збор срод­каў для тэх­ніч­на­га аб­ста­ля­ван­ня спек­так­ля «Ма­ле­нь­кі прынц» асаб­лі­ва­га тэ­атра «Ра­дасць». З пад­трым­кай буй­ной пры­ват­най кам­па­ніі аб­ыла­ся прэм’ера мю­зік­ла «Флей­та — ча­ра­дзей­ка» ся­мей­на­га тэ­атра «І», ство­ра­на­га для дзе­так з аўтыз­мам. З та­кі­мі ж дзе­ць­мі пад­рых­та­ва­лі і па­ка­за­лі спек­такль артыс­ты На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Мак­сі­ма Гор­ка­га. Ла­дзяц­ца ра­ённыя фес­ты­ва­лі твор­час­ці лю­дзей з інва­лід­нас­цю. Тэн­дэн­цыя цу­доў­ная. Ад­нак, уз­іра­ючы­ся ў за­ход­нія да­сяг­нен­ні, мы ба­чым, што інклю­зія, пе­ра­асэн­са­ва­ная і прад­стаў­ле­ная срод­ка­мі су­час­на­га тэ­атра, здат­ная на не­ве­ра­год­нае ў са­мым мас­тац­кім сэн­се сло­ва. За­ста­ецца хі­ба крок на­сус­трач.

Уладзімір ГАЛАК