...І аб­ыя­ка­васць да жыц­ця

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

«Дзе ад­сту­па­ецца ка­хан­не...» па­вод­ле Аляк­сан­дра Ва­ло­дзі­на ў Го­ме­льс­кім га­рад­скім ма­ла­дзёж­ным тэ­атры
Ле­ген­дар­ны спек­такль 1970-х у Тэ­атры юна­га гле­да­ча «З ка­ха­ны­мі не рас­ста­вай­це­ся...» мне па­ба­чыць не вы­па­ла. За­тое чу­ла рас­по­ве­ды, як ад ста­ліч­на­га пра­спек­та па ўсёй ву­лі­цы Энге­ль­са аж да са­ма­га ўва­хо­да ў тэ­атр пы­та­лі­ся ліш­ня­га кві­точ­ка.

П’еса пра не­вы­нос­ную лёг­касць быц­ця ся­мей­на­га, па-свой­му рэ­ва­лю­цый­ная за са­вец­кім ча­сам, му­сі­ла ад­ысці раз­ам з ім, ад­нак у 2010 го­дзе за ка­ха­ных (пер­са­на­жаў) не­ча­ка­на ўзяў­ся Рыд Та­лі­паў у Ко­ла­саў­скім тэ­атры Ві­цеб­ска, і я ўжо бы­ла зра­бі­ла для яго но­вы пе­ра­клад... Заў­час­ная смерць рэ­жы­сё­ра ад­мя­ні­ла па­ста­ноў­ку.

 

Што, як не бяс­кон­цая раз­ма­ітасць не­шчас­лі­вых сем’яў, зму­шае тэ­атр зва­жаць на «дум­ку ся­мей­ную»? Гіс­то­рыя Ка­ці ды Мі­ці, чар­го­ва-ты­по­вай не­шчас­лі­вай сям’і, ураж­вае пра­ўдзі­вас­цю па­чуц­цяў у бу­дзён­най не­абач­лі­вас­ці ды не­йкай ту­па­ва­тай на­ка­на­ва­нас­цю не­па­ра­зу­мен­ня, ня­ўмен­нем раз­умець са­міх ся­бе. У на­зве п’есы «З ка­ха­ны­мі не рас­ста­вай­це­ся...» дра­ма­тург цы­та­ваў дра­ма­тыч­ную «Ба­ла­ду аб пра­ку­ра­ным ва­го­не» Аляк­сан­дра Ка­чат­ко­ва. Якаў На­та­паў та­кім са­мым па­этыч­ным чы­нам па­вяр­нуў на курс, прадзь­му­ты сі­ве­рам пра­ніз­лі­вай жа­но­чай крыў­ды, уз­яўшы верш «Вче­ра ещё в гла­за гля­дел...» Ма­ры­ны Цвя­та­евай.

 

Ве­ра­год­на, тое не за­ўжды скон аль­бо стра­та, час­цей — здран­цвен­не, шок і аб­ыя­ка­васць да жыц­ця. За­гнаць ся­бе за ўяў­ныя кра­ты крыў­ды й за­ця­тас­ці мож­на хут­ка і про­ста. На­сто­ль­кі, што ўсіх пер­са­на­жаў сва­ёй гіс­то­рыі Якаў На­та­паў і мас­так Яўген Вол­каў ад­ра­зу ж аста­лёў­ва­юць за сап­раў­дны­мі кра­та­мі... мед­ыцын­скай уста­но­вы. Але па­зна­ва­ль­ныя і ага­ро­джа гу­ль­нё­вай пля­цоў­кі, і па­рка­вы плот, і па­ркан ста­ды­ёна. У дра­ма­тур­гіч­най па­бу­до­ве Ва­ло­дзі­на фі­гу­ру­юць эпі­за­дыч­ныя спра­вы аб раз­во­дах, між якіх на­бі­рае мо­цы дра­ма двух ма­ла­дзё­наў. Рэ­жы­сёр ад­ра­зу збі­рае фі­гу­ран­таў раз­ам з суд­дзёй у ад­ной пра­сто­ры і жор­стка аб­вас­трае за­ду­му дра­ма­тур­га — так, што сцэ­ніч­ная вар’ятня ад­ра­зу ся­гае за ўмоў­ныя мас­тац­кія межы. Па­між чар­гою раз­во­даў Аляк­сандр Ва­ло­дзін вы­праў­ляе сва­іх пер­са­на­жаў у дом ад­па­чын­ку. «Ад­па­чы­вай­це!» — ко­ль­кі раз­оў за­гад­ва­юць на сцэ­не і са сцэ­ны; інвен­тар­ны­мі ну­ма­ра­мі па­зна­ча­ны ці не кож­ны акцёр­скі строй; На­тал­ля Го­лу­бе­ва ў ро­лі спа­нат­ра­на­га пра­фе­сій­ні­ка-суд­дзі роў­на да аб­ыя­ка­вас­ці пы­тае, як і ча­му вы тут апы­ну­лі­ся, — у парт­нё­раў і гле­да­чоў. Па­ры раз­во­дзяц­ца, дзе­ляць ма­ёмасць, цэ­няць рэ­чы, а ка­ха­ным ча­ла­ве­кам ка­рыс­та­юцца... Свет вы­віх­нуў­ся? Пра­ві­ла па­мя­ня­ла­ся мес­ца­мі з вы­клю­чэн­нем?

 

Па­між іро­ні­яй і дзі­ця­чым здзіў­лен­нем у спек­так­лях Яка­ва На­та­па­ва за­ўжды па­ўстае тра­гізм жыц­ця. Рэ­жы­сёр ані не за­йма­ецца по­шу­ка­мі-экс­пе­ры­мен­та­мі (ка­тэ­га­рыч­на — па­сля та­го, як экс­пе­ры­мент ма­са­ва за­ха­піў тэ­атры), мяр­ку­ючы, што най­важ­ней­шыя шлях ды пра­цэс; тое са­мае мер­ка­ваў Андрэй Тар­коў­скі. На­та­паў ні­ко­лі не інтэр­прэ­туе дра­ма­тур­га, бо ка­рыс­та­ецца яго­ным тво­рам як пад­ста­ваю для ўлас­на­га мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня. Час­ця­ком пе­ра­стаў­ляе сцэ­ны, мя­няе на­ціс­кі, што­сь­ці да­дае — на­прык­лад, пад­ма­цоў­вае пра­за­ічныя рэ­плі­кі вер­ша­мі ўлю­бё­ных па­этаў. Схі­ляе артыс­та да асэн­са­ва­на­га пра­жы­ван­ня ро­лі, пра­па­нуе ўве­даць яе да драб­ні­цы ды ўслу­хац­ца ў сваю артыс­тыч­ную пры­ро­ду, па­ра­зу­мець яе з пры­ро­дай пер­са­на­жа, каб вы­та­чыць ма­лю­нак; каб вы­кштал­ціць воб­раз, на­ву­чае мас­тац­тву скла­даць яго з дзвюх-трох ры­саў, да­рэ­чы ўжы­ваць ха­рак­тар­ныя — маў­лен­не, фак­ту­ру, аб­аян­не. Пе­ра­фра­зу­ючы Кі­ры­ла Ся­рэб­ра­ні­ка­ва, яму ве­ль­мі важ­на свед­чыць пра тое, што ве­дае, і пра тое, што па­мя­тае. Та­му ў ты­ся­чы дро­бя­зяў ён спа­вя­дае дых­тоў­ны, па­род­ны рэ­жы­сёр­скі тэ­атр, дзе вы­ра­шае асо­ба ды пра­фе­сій­ная спа­нат­ра­насць. У спек­так­лі «Дзе ад­сту­па­ецца ка­хан­не...» На­та­паў вы­веў на сцэ­ну амаль усю тру­пу і ўтва­ры­ў за­йздрос­ны ансамбль, а для со­ла што­раз вы­на­хо­дзі­лі но­выя воб­ра­зы. Што ні артыст — то ад­крыц­цё. Дзміт­рый По­пчан­ка ўлоў­на звяз­вае ро­лі Док­та­ра і раз­вод­ні­ка Мі­ро­на­ва не рос­пач­ным глы­кан­нем з пляш­кі, а глы­бін­най, пры­ха­ва­най «бя­дой ад пяш­чот­на­га сэр­ца», яко­му ўжо хо­чац­ца спа­кою, але кніж­на­га ды сяб­роў­ска­га. Не вя­лі­кі інтэ­лек­ту­ал, ён, тым не менш, не тры­вае жон­чы­най аб­ме­жа­ва­нас­ці, якую так ха­рак­тар­на і смеш­на ўва­саб­ляе Ва­лян­ці­на Ілю­ке­віч — да жа­ху. За сціс­лым кан­цы­ля­ры­там су­до­вай пра­мо­вы раз­вя­дзен­ца Ні­ку­лі­на Андрэй Бар­ду­ха­еў-Арол ха­вае жа­дан­не як ма­га хут­чэй усё скон­чыць дзе­ля та­го, каб... не пры­ні­жаць жон­ку. Ён усё вы­ра­шыў і пе­ра­жыў, а яе пе­ра­жы­ван­не доў­жыц­ца, ёй ба­ліць, і ён яе шка­дуе. З’яўлен­не Ке­ры­лаш­ві­лі рэ­жы­сёр аб­стаў­ляе лез­гін­кай — гэт­кім ся­рэд­нес­та­тыс­тыч­ным уяў­лен­нем пра каў­каз­ца; Гі­ёргі Чан­ту­рыя за­хап­ляе вы­са­ка­род­най шчы­рас­цю, ка­лі яго­ны пер­са­наж ад­стой­вае ка­ха­ную жон­ку пе­рад суд­дзёй. Не­пас­ля­доў­наю, не­са­мас­той­наю, але ду­жа аб­ая­ль­наю ў сва­ёй крох­кас­ці прад­стаў­ляе Іры­на Чар­няў­ская яго­ную ка­ха­ную Ла­ры­су. Сяр­гей Тру­хін ды Лі­за­ве­та Астра­ха­ва дэ­ман­стру­юць дур­но­ту ся­мей­ні­каў Каз­ло­вых: яны так ста­ра­юцца не па­пус­ціць у дро­бя­зі, што га­то­вы стра­ціць важ­нае... Ад Мі­ці ды Ка­ці ка­хан­не ад­сту­па­ецца так, як раз­бу­ра­ецца мост, — тры­ма­юцца ма­гут­ныя фер­мы-апо­ры, але па­ся­рэ­дзі­не пад­ступ­на бя­жыць рас­ко­лі­на і ка­вал­кі па­во­ль­на, цяж­ка аб­ры­на­юцца до­лу.

 

...Ад­на­го разу Ка­ця да ран­ку за­тры­ма­ла­ся ў дзя­во­чай кам­па­ніі. Мі­ця не даў ве­ры бяс­крыў­днас­ці гэ­тае за­трым­кі, а Ка­ця не па­лі­чы­ла па­трэб­ным яе да­вес­ці. Не ду­жа знач­ны кан­флікт пе­рад­усім пра­ва­куе раз­вод ды на­бы­вае ме­лад­ра­ма­тыч­ную афар­боў­ку праз за­хвор­ван­не Ка­ці ды не­су­па­ко­енасць Мі­ці. Ён зна­хо­дзіць ча­ла­ве­ка, у яко­га за­тры­ма­ла­ся кам­па­нія дзяў­чат, і вы­пад­ко­ва «спры­чы­няе шко­ду дзея­ннем» — ня­знач­на ра­ніць. А хло­пец, ві­да­воч­на, не да­руе (гэ­та вы­ні­кае з вы­ка­нан­ня Сяр­гея Арцё­мен­кі), і Мі­ця з’яўля­ецца да Ка­ці ў ля­кар­ню як на раз­ві­тан­не. Рэ­жы­сёр пе­ра­кам­па­на­ваў па­сля­доў­насць дра­ма­тур­га­вых сцэн і знач­на аб­вос­трыў падзеі, за­даў­шы ве­ль­мі скла­да­ную за­да­чу Іры­не Ша­пе­ць­ка і Ві­та­лю Са­зо­на­ву, бо свае ро­лі яны му­сяць пад­аваць і ў на­ўпрос­та­вай, і ў ад­ва­рот­най пер­спек­ты­ве, пра­сцей — вяр­тац­ца да пе­ра­жы­та­га і пе­ра­жы­ваць яго ізноў. Па-но­ва­му. Ду­эт ва­біць тэм­пе­ра­мен­там і па­чуц­цё­вас­цю, а бо­льш за што іншае — стры­ма­най год­нас­цю, якая за­ўваж­на вы­лу­чае да­чы­нен­ні іх пер­са­на­жаў. Яны ка­ха­юць, рас­ко­лін­ка ў мос­це яшчэ та­нют­кая, яшчэ мож­на ўла­го­дзіць ха­рак­та­ры і не зва­жыць на вы­ха­ван­не, але ду­хоў­най мо­цы для па­ра­зу­мен­ня ўжо не стае. Ці мож­на звар’яцець праз ка­хан­не? Як то­ль­кі Ка­ця ўсве­дам­ляе не­пап­раў­насць учын­каў і фа­та­ль­насць падзей, на­па­га­то­ве ру­кі са­ні­та­раў. Як свед­чы­ла вя­до­мая спя­вач­ка, у жыц­ці маг­чы­мае ўсё, ды то­ль­кі ні­чо­га ня­мож­на вы­пра­віць...

 

Якаў На­та­паў здзіў­ляе ўмен­нем пад­на­ча­ліць мас­тац­кай за­ду­ме пра­явы так зва­най ма­са­вай ку­ль­ту­ры: му­зыч­ны шля­гер, воб­раз па­пу­ляр­най асо­бы, вы­каз­ван­не аль­бо ацэн­ку падзеі. Каб аб­удзіць ці­каў­насць да ге­ра­іні спек­так­ля, мо­жа пра­цы­та­ваць уры­вак з улю­бё­на­га са­вец­ка­га се­ры­яла; каб прад­ста­віць на­ступ­ствы ўчын­ку — іра­ніч­на пад­пус­ціць за­ця­га­на­га інфер­на­ль­на­га пер­са­на­жа. Ма­не­ры і па­во­дзі­ны вар’ятні з па­ста­ноў­кі «Дзе ад­сту­па­ецца ка­хан­не...», яе жар­сці ды шчы­рас­ці, на­рэш­це рэ­плі­кі (на­пі­са­ныя ў мі­ну­лым ста­год­дзі!), між іншым, вы­да­юць пры­ха­ва­ную рэ­жы­сёр­скую па­ро­дыю на тэ­ле­ві­зій­ныя ток-шоу і дру­ка­ва­ны гля­нец: ча­ла­вец­тва друж­на й па­сля­доў­на ро­біц­ца аб­ыя­ка­вым да жыц­ця і з’язджае з глуз­ду, ка­лі так імкне ад­на­віць вар’ятню па­ўсюль, ку­ды да­цяг­нец­ца.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра