Ге­на VERSUS Лон­дан

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

«Лон­дан» Мак­сі­ма Да­сь­ко ў Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры імя Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча (Баб­руйск)
Су­час­ны тэ­атр час­цей за ўсё ад­маў­ля­ецца ад ды­дак­тыч­ных зно­сі­наў з гля­дзе­ль­няй. Ханс-Ціс Ле­ман у кні­зе «По­стдра­ма­тыч­ны тэ­атр» вы­во­дзіць фор­му­лу «тэ­атр як гу­ль­ня»: мас­так пра­па­нуе ва­ры­янты мэ­сэ­джу, а гля­дач вы­бі­рае.

Гэ­тай фор­му­ле спек­такль «Лон­дан» цал­кам ад­па­вя­дае. Яго­ная прэм’ера зра­бі­ла­ся ла­гіч­ным пра­ця­гам чы­так су­час­най бе­ла­рус­кай п’е­сы на ле­таш­нім фес­ты­ва­лі на­цы­яна­ль­най дра­ма­тур­гіі. «Лон­дан» вы­хо­дзіць за межы «зруч­на­га» тэ­атра, вы­ма­га­ючы ад гле­да­чоў кан­цэн­тра­цыі і га­тоў­нас­ці ад­мо­віц­ца ад стэ­рэ­аты­паў, хоць бы праз пры­мі­рэн­не з не­цэн­зур­най лек­сі­кай на сцэ­не. Мак­сім Да­сь­ко на­пі­саў ве­ль­мі про­сты і ад­на­ча­со­ва зна­ка­вы тэкст, які атры­маў Гран-пры рас­ійскай тэ­атра­ль­най прэ­міі «За­ла­тая мас­ка» на «Кон­кур­се кон­кур­саў» і ўвай­шоў у шорт-ліст фес­ты­ва­лю ма­ла­дой дра­ма­тур­гіі «Лю­бі­маў­ка».

 

Сю­жэт «Лон­да­на» да ге­ні­яль­на­га про­сты: сан­тэх­нік Ге­на з Азяр­ца, які за­хап­ля­ецца са­ло­мап­ля­цен­нем, вы­йграў па­ездку ў ста­лі­цу Вя­лі­каб­ры­та­ніі на кон­курс на­род­най твор­час­ці. Лон­дан ге­рою ка­тэ­га­рыч­на не спа­да­баў­ся, і ён шчас­лі­вы, што вяр­та­ецца да­до­му. Ка­тар­сіс са сля­зь­мі за­спя­вае ге­роя ў аэ­ра­пор­це: ён па­чуў пес­ню «Ка­лі­на» ў вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дра Са­ла­ду­хі.

 

«Ма­ле­нь­кі ча­ла­век», вы­цяг­ну­ты з зо­ны кам­фор­ту, па­ку­туе праз не­маг­чы­масць увай­сці ў чу­жы свет. Ад­на-адзі­ная спро­ба вы­клі­кае ў яго экзіс­тэн­цы­яль­ныя ўсплёс­кі лю­бо­ві да ра­дзі­мы, і пан­ятак па­тры­ятыз­му па­ўстае ледзь не сі­но­ні­мам ды­ягна­зу.

 

Для бес­кан­флік­тна­га тэк­сту Ге­на­ва­га дзён­­ні­ка рэ­жы­сёр­ка Цэн­тра экс­пе­ры­мен­таль­­най рэ­жы­су­ры (яна ж і мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца спек­так­ля) Але­на Сі­лу­ці­на арга­ні­зуе дзей­сны ві­зу­аль­ны шэ­раг.

 

Апо­вед сан­тэх­ні­ка су­пра­ва­джа­юць не­муд­ра­ге­ліс­тыя фа­таг­ра­фіі Лон­да­на (праз ві­дэ­апра­екцыю), уні­таз (сім­вал пра­цоў­ных буд­няў пер­са­на­жа) і інтэ­рак­тыў­ныя вы­ха­ды ў за­лу як у ка­на­лі­за­цыю, дзе Ге­на (Аляк­сандр Ка­сін­скі) на ра­дасць гле­да­чам зна­хо­дзіць то пы­жы­ка­вую шап­ку, то дзі­ця­чае вя­дзер­ца. Артыс­ты Ула­дзіс­лаў Са­на­цен­ка, Юлія Кі­са­ко­ва, Ма­рыя Агей­кі­на і Да­р’я Шар­шы­на ад­цяг­не­на да­но­сяць да гле­да­чоў тэкст по­стдра­ма­тыч­най п’е­сы — без зме­наў, але з жы­вой эмо­цы­яй. Яны хут­чэй пер­фор­ме­ры — як і Аляк­сандр Ка­сін­скі.

 

Жанр — «гіс­то­ры­я ад­на­го не­звы­чай­на­га вяр­тан­ня»; ана­та­цыя пы­таецца: «Ці вер­нец­ца Ге­на на­зад, ці за­ста­нец­ца ў Англіі?» Ідэя эміг­ра­цыі, што лу­нае ў бе­ла­рус­кім па­вет­ры, Ге­ну не на­тхняе. Бо­льш за тое: яго апа­на­ва­ла пя­ку­чая, та­кая дзі­кун­ская на­ста­ль­гія, што ўсё бры­тан­скае зда­ецца не­йкім... ня­слуш­ным. «Вы­ра­шыў у душ сха­дзіць. Сан­тэх­ні­ка, вя­до­ма, доб­рая, якас­ная, а ва­да ў кра­не — чыс­ты яд, каз­ля­нят­кам, бля, ста­неш ад та­кой ва­ды; з той, што на свід­ра­ві­нах у Азяр­цы, і бліз­ка не ста­яла, яшчэ цы­ві­лі­за­цыя на­зы­ва­ецца».

 

Па­тры­ятызм ве­лі­зар­най кра­іны, дзе мы ня­даў­на жы­лі, вы­ма­гаў пад­па­рад­ка­ваць пры­ват­ныя інта­рэ­сы інта­рэ­сам дзяр­жа­вы. Та­кі па­тры­ятызм стра­ціў сваю каш­тоў­насць, а гіс­то­рыя да­вя­ла ілю­зор­насць са­мо­га панят­ку і пе­ра­ка­на­ла, што жыц­цё і шчас­це ад­на­го ча­ла­ве­ка ку­ды бо­льш важ­ныя за ба­ра­ць­бу і гі­бен­не за мі­фіч­ныя і дзяр­жаў­ныя ідэ­алы. Па­тры­ятыч­ную пус­тэ­чу Ге­на за­паў­няе эле­мен­там «бе­ла­рус­кас­ці» — са­ла­ду­хаў­скай «Ка­лі­най» (гэ­ты шэ­раг мож­на пра­цяг­нуць біл­бор­да­мі «Я люб­лю Бе­ла­русь!» або па­пу­ляр­ны­мі вы­шы­май­ка­мі). Яго­ны па­тры­ятызм раў­ня­ецца з ксе­на­фо­бі­яй і ша­на­ван­нем не­муд­ра­ге­ліс­тых зна­каў, бо па­вяр­хоў­насць не за­ахвоч­вае асэн­соў­ваць скла­да­нае.

 

Дзіў­ную рэч вы­яві­ла аб­мер­ка­ван­не прэ­м’е­ры: гля­дач не на­стро­ены на сум­неў і по­шук, ча­ка­ючы ад тэ­атра... ука­зан­няў. Ад тэ­атра, які сён­ня не хо­ча і не мо­жа быць ула­да­ром роз­умаў, але імкнец­ца ўздзей­ні­чаць на асо­бу праз ме­ха­нізм рэ­флек­сіі і са­ма­ана­лі­зу. Мі­ну­лае ста­год­дзе прад­эман­стра­ва­ла, ува што пе­ра­тва­ра­юцца ка­лек­тыў­ныя стра­тэ­гіі вы­жы­ван­ня і як раз­умен­не аб­са­лют­на­га раю для ўсіх кан­ча­ецца га­за­вай ка­ме­рай. «Лон­дан» мо­жа і му­сіць пе­ра­заг­ру­зіць гля­дац­кую свя­до­масць і хоць не­як ачыс­ціць яе ад звык­лых клі­шэ.

Крысціна СМОЛЬСКАЯ