За ка­хан­нем — у іншы свет

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

«Ра­мэа і Джу­ль­ета» Уі­ль­яма Шэк­спі­ра ў Го­ме­льс­кім аб­лас­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры
На­пру­жа­насць сцэ­ніч­ных да­чы­нен­няў «па мо­ду­лі» — па­вод­ле ма­тэ­ма­тыч­ных пан­яткаў — вар­тае гля­дац­ка­га ча­кан­ня, але ні­як не пра­нік­лі­ва­га гім­на пер­ша­му і тра­гіч­на­му ка­хан­ню.

Увесь імпэт пер­са­на­жы спек­так­ля ад­да­юць ва­ро­жас­ці. Як «хро­ні­ку ад­ной ва­раж­не­чы» вы­зна­чыў жанр сва­ёй пра­цы рэ­жы­сёр з Санкт-Пе­цяр­бур­га Алег Ма­літ­він. Ён змяс­ціў шэк­спі­раў­скіх пер­са­на­жаў у свет антыў­то­піі і па­зба­віў уся­ля­кай пры­на­леж­нас­ці да ся­рэд­ня­веч­най Ве­ро­ны (пра яе на­га­да­юць хі­ба шпа­гі ды свеч­кі). Су­час­ныя акцёр­скія гар­ні­ту­ры вы­тры­ма­ны ў сты­лі мі­лі­та­ры — ні­якіх аздо­баў, як ма­га фун­к­цы­яна­ль­нас­ці. Для Ман­тэ­кі і Ка­пу­ле­ці мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Во­ль­га Га­ра­ча­ва пры­ду­ма­ла да­мы, якія ўраж­ва­юць пра­зрыс­ты­мі сце­на­мі і ад­кры­тай, па­вет­ра­най пра­сто­рай. За­тое га­рад­скія за­ву­гол­лі, што пе­ра­тва­ра­юцца ў кел­лю айца Ла­рэн­ца аль­бо шлюб­ны ло­жак Ра­мэа і Джу­ль­еты, — за­ку­тыя ў ме­тал ды па­плям­ле­ныя чым­сь­ці чыр­во­ным (сля­ды ад гра­фі­ці, змы­та­га да­жджом, ці на­па­мін пра су­тыч­кі, баі ды бой­кі, да якіх ся­мей­ні­кі та­кія ахво­чыя).

 

Рэй вя­дуць ня­на­вісць і ва­раж­не­ча, уз­ве­дзе­ныя ў аб­са­лют. Ман­тэ­кі й Ка­пу­ле­ці штох­ві­лі­ны га­то­выя да су­тыч­кі, дву­бою, смер­ці. Яны шу­ка­юць вай­ны — іншы спо­саб існа­ван­ня ў раз­лю­та­ва­ным све­це па­прос­ту не­маг­чы­мы. Анта­га­ніс­таў тут хоць гаць га­ці — лэ­дзі Ман­тэ­кі і Ка­пу­ле­ці (Ала Ле­ная і Анас­та­сія За­дзі­ры­на), ба­ць­кі ся­мей­стваў (Сяр­гей Ла­гу­цен­ка і Сяр­гей Паз­няк), га­лоў­ныя «ба­явыя» спру­жы­ны спек­так­ля — змроч­ны, не­бяс­печ­ны Ты­ба­льт і жар­таў­нік Мер­ку­цыа (Мі­хал Гры­шач­кін і Ры­гор Жу­раў­лёў). На­ват Кар­мі­це­ль­ка (Яўге­нія Ка­нь­ко­ва) і айцец Ла­рэн­ца (Ула­дзі­мір Ці­тоў) вох якія ня­прос­тыя. І ка­бе­та ў ве­ку, і бо­жы ча­ла­век не па­пус­цяць, а ў вы­пад­ку ча­го ад­ка­жуць цвёр­да, а мо­жа і жор­стка. Князь Ве­ро­ны Эскал у вы­ка­нан­ні Аляк­сея Быч­ко­ва за­ўжды пры піс­та­ле­це — як пры апош­нім аргу­мен­це. Жа­ніх Джу­ль­еты граф Па­рыс (Па­вел Кор­дзік) лёг­ка кі­дае вы­тан­ча­ныя ма­не­ры, каб раз­гу­ляц­ца на ве­ча­рын­цы, а яго­нае п’я­нае блаз­на­ван­не імгнен­на пе­ра­йма­юць вы­та­ча­ныя фех­та­ва­ль­ныя пры­ёмы.

 

Тым бо­льш не­ча­ка­ным і кан­трас­ным на гэ­тым тле «бар­во­вых та­ноў» ро­біц­ца па­чуц­цё юна­ка і дзяў­чы­ны. Іх сэр­цы адзна­ча­ны таў­ром мі­жу­со­біц, але са све­ту пе­ра­ку­ле­ных, ска­жо­ных пан­яткаў ірвуц­ца вон­кі іхнія ду­шы. Тра­гіч­ны фі­нал не про­ста апраў­да­ны — ён не­паз­беж­ны. І не та­му, што аб­ста­ві­ны скла­да­юцца ня­ўда­ла: ва­раж­не­ча на не­йкі мо­мант апы­на­ецца мац­ней­шай за ка­хан­не, а свет спа­гад­лі­вы ды пры­язны — іншым у про­стым сэн­се, па-за меж­амі жы­во­га.

 

Андрэй Шыд­лоў­скі ў ро­лі Ра­мэа мае дзвюх парт­нё­рак — Ма­рыю Ха­дзя­ко­ву і Ве­ру Грыц­ке­віч. Ка­лі Джу­ль­ета ў вы­ка­нан­ні пер­шай артыс­ткі — кры­шач­ку «брыд­кае ка­ча­ня», якое вось-вось вы­рвец­ца са сва­ёй пад­лет­ка­вай вуг­ла­ва­тас­ці і ня­ўпэў­не­нас­ці, дык дру­гая Джу­ль­ета — хай ве­ль­мі юная, але ўжо жан­чы­на, што ад­кры­ла сэр­ца для ка­хан­ня. Для свай­го ге­роя Андрэй Шыд­лоў­скі знай­шоў ве­ль­мі да­клад­ныя, рэ­зкія, гра­фіч­ныя ры­сы, улас­ці­выя юна­ку, які рвец­ца на­сус­трач ка­хан­ню і не за­дум­ва­ецца ні пра аб­ста­ві­ны, ні пра на­ступ­ствы, пад­па­рад­ку­ючы сваё жыц­цё 

(і смерць) то­ль­кі ад­на­му, са­ма­му вя­лі­ка­му і моц­на­му па­­чуццю.

 

Све­жы і сме­лы по­гляд на кла­сі­ку не ад­мя­няе асця­рож­на­га і па­важ­лі­ва­га аб­ыхо­джан­ня з ёю. Ці не тра­піў го­ме­льс­кі спек­такль у шэ­раг шчас­лі­вых вы­пад­ко­вас­цяў, па­ка­жа на­ступ­ны тэ­атра­ль­ны се­зон, які, па­між іншых па­ста­ноў­шчы­каў, пры­ча­кае так­са­ма і Але­га Ма­літ­ві­на: тру­па раз­ам з пі­цер­скім гос­цем бу­дзе пра­ца­ваць над ад­ной са зна­ка­вых п’ес айчын­най дра­ма­тур­гіі.

Уладзімір СТУПІНСКІ