Кан­стан­цін Ге­ро­нік

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

Ге­роі га­рэз­лі­выя і ад­моў­ныя
Са­ліст пра­цуе ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та шэсць се­зо­наў. За гэ­ты час па­спеў зра­біц­ца лаў­рэ­атам ча­ты­рох між­на­род­ных кон­кур­саў. Кан­стан­цін — лаў­рэ­ат Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Са­юз тэ­атра­ль­ных дзея­чаў уз­на­га­ро­дзіў яго прэ­мі­яй «Крыш­та­лё­вая квет­ка».

У на­шым тэ­атры ён вы­кон­вае парт­ыі ад­важ­ных ра­ман­ты­каў, «зор­ных хлоп­чы­каў» і ге­ро­яў дзя­во­чых мар. Ба­зіль з «Дон Кі­хо­та», Джэймс з «Сі­ль­фі­ды», Прынц са «Шчаў­кун­ка» і Дэ­зі­рэ са «Спя­чай пры­га­жу­ні», Грэн­гу­ар з «Эсме­ра­ль­ды», Фран­до­са з «Лаў­рэн­сіі» — вось ня­поў­ны спіс пер­са­на­жаў, чыё жыц­цё кож­ны ве­чар ува­саб­ляе гэ­ты та­ле­на­ві­ты артыст. На сцэ­не Кан­стан­цін та­кі ж ад­кры­ты, шчы­ры і доб­ра­зыч­лі­вы, як і ў рэ­аль­ным жыц­ці. Прад­стаў­нік ма­ла­до­га па­ка­лен­ня зо­рак бе­ла­рус­кай ба­лет­най сцэ­ны рас­па­вя­дае пра дзя­цін­ства, якое пра­хо­дзіць мі­ма артыс­таў ба­ле­та, пра сваю пра­цу, якую не­маг­чы­ма не лю­біць, ма­ры і пла­ны на бу­ду­чы­ню.

 

Кан­стан­цін, ка­лі б не та­нец, чым бы вы ха­це­лі за­ймац­ца?

 

— Цяж­ка ска­заць, я — з ся­м’і артыс­таў ба­ле­та. Мае ба­ць­кі пра­ца­ва­лі ў ансам­блі тан­ца імя Вір­ска­га ў Кі­еве, ця­пер та­та — пед­агог-рэ­пе­ты­тар у ансам­блі «Ха­рош­кі», ма­ма вы­кла­дае ў ха­рэ­агра­фіч­ным ка­ле­джы. Мож­на ска­заць, мая пра­фе­сія бы­ла прад­выз­на­ча­на. У дзя­цін­стве за­ймаў­ся пла­ван­нем, фут­бо­лам і, вя­до­ма, тан­ца­мі. За­ўсё­ды пад­аба­ла­ся спа­бор­ніц­тва, ба­ра­ць­ба, ду­маю, ка­лі б не ба­лет, то я б пра­фе­сій­на за­ймаў­ся не­йкім ві­дам спорту. Улас­ным ба­лет­ным лё­сам аб­авя­за­ны ба­бу­лі: я тан­ца­ваў з ран­ня­га дзя­цін­ства, але не ўсве­дам­ляў, што гэ­та мо­жа стаць спра­вай жыц­ця. Ме­на­ві­та ба­бу­ля пад­штур­хну­ла мя­не, пры­вя­ла ў пра­фе­сію, і я ёй за гэ­та ўдзяч­ны.

 

Ба­лет, акра­мя ўся­го інша­га, — гэ­та цяж­кая фі­зіч­ная пра­ца. Бы­лі мо­ман­ты, ка­лі ха­це­ла­ся кі­нуць пра­фе­сію?

 

— Та­кія дум­кі пры­хо­дзяць, мож­на ска­заць, кож­ны дзень, бо стом­ле­насць ад­чу­ва­еш так­са­ма штод­ня, але по­тым ду­ма­еш: «Трэ­ба. Ты па­ві­нен, гэ­та твая лю­бі­мая спра­ва», — і пра­цяг­ва­еш да­лей. Ця­пер ву­чу­ся ў Ака­дэ­міі му­зы­кі, асвой­ваю пра­фе­сію ха­рэ­огра­фа-ба­лет­май­стра, і ў мя­не на­ват з’я­ві­ла­ся жа­дан­не стаць пед­аго­гам. Але па­куль зда­роў­е да­зва­ляе, бу­ду тан­ца­ваць. Да пен­сіі... (Смя­ецца.)

 

Вы — пра­ца­го­лік?

 

— Я — гу­ль­тай! На­сам­рэч пра­фе­сію сваю люб­лю, а вось шмат рэ­пе­та­ваць не люб­лю. Пад­аба­ецца ад­ра­зу вы­хо­дзіць на сцэ­ну і тан­ца­ваць. Але без рэ­пе­ты­цый — ні­як, гэ­та не­ад’ем­ная час­тка на­шай пра­цы, та­му да­во­дзіц­ца зма­гац­ца са сва­ёй ля­но­тай.

 

Што для вас зна­чыць быць па­спя­хо­вым у пра­фе­сіі?

 

— Па-пер­шае, трэ­ба мець вя­лі­кую пра­ца­ві­тасць і цяр­пен­не, та­ды да ця­бе пры­йдзе по­спех. На­огул гэ­та скла­да­нае пы­тан­не: не­ка­га пры­ро­да надзя­лі­ла та­лен­там і здо­ль­нас­ця­мі, ка­му­сь­ці да­во­дзіц­ца шмат пра­ца­ваць, а не­ка­му про­ста па­шан­ца­ва­ла. У кож­на­га свая гіс­то­рыя по­спе­ху.

 

А чым вы­мя­ра­еце по­спех — зван­ня­мі, на­яўнас­цю пры­хі­ль­ні­каў?

 

— Усё гэ­та ча­со­ва. У мя­не шмат уз­на­га­род, вя­до­ма, гэ­та пры­емна, ты раз­уме­еш: шмат ча­го да­мог­ся, ця­бе адзна­чы­лі. Але про­йдзе час, і ка­лі ты да­пус­ціш на­ват не­вя­лі­кую па­мыл­ку — яе аб­авяз­ко­ва ўспом­няць. Чым бо­льш у ця­бе ўзна­га­род, тым час­цей трэ­ба да­каз­ваць, што ты іх вар­ты.

 

У ва­шым рэ­пер­ту­ары пе­ра­ва­жа­юць пер­са­на­жы ра­ман­тыч­на­га пла­на, а ці ёсць анты­ге­рой, яко­га ха­це­ла­ся б ува­со­біць на сцэ­не?

 

— У ма­ім рэ­пер­ту­ары ўжо ёсць та­кі. Гэ­та Ма­дэст з май­го лю­бі­ма­га ба­ле­та «Аню­та», але, мяр­кую, ён у бо­ль­шай сту­пе­ні ка­міч­ны пер­са­наж. Ве­ль­мі ха­чу вы­ка­наць пар­тыю Ты­ба­ль­да з «Ра­мэа і Джу­ль­еты». Шка­да, што ця­пер рэ­дка ідзе «Ства­рэн­не све­ту», ха­цеў бы па­спра­ба­ваць стан­ца­ваць Д’яб­ла. У но­вай па­ста­ноў­цы «Ка­хан­не і смерць» пад­рых­та­ваў парт­ыю Га­ра-Ме­лі­ка, гэ­та яркі ад­моў­ны ге­рой.

 

Ка­го з пер­са­на­жаў мож­на на­зваць ва­шым аль­тэр-эга? Хто бо­льш за іншых пад­обны да Кан­стан­ці­на Ге­ро­ні­ка?

 

— На­ват не ве­даю. Мая лю­бі­мая парт­ыя — Ба­зіль з «Дон Кі­хо­та», яна мне бліз­кая па тэм­пе­ра­мен­це.

 

Ці быў у ва­шай твор­час­ці спек­такль, па­сля яко­га вы па­ча­лі іна­чай гля­дзець на свет?

 

— Ці­ка­вая па­ста­ноў­ка «Ма­ле­нь­кі прынц». Там ёсць над чым за­ду­мац­ца: які свет ва­кол ця­бе, ча­му ад­бы­ва­юцца тыя ці іншыя падзеі, як па­во­дзяць ся­бе лю­дзі. Да гэ­та­га ў мя­не бы­лі «за­бой­ныя» парт­ыі, дзе трэ­ба кру­ціц­ца, ска­каць, ра­біць акцэнт на тэх­ніч­ным склад­ні­ку. А ў «Ма­ле­нь­кім пры­нцы» мож­на рас­крыц­ца па-акцёр­ску, пра­явіць ся­бе.

 

Якія спек­так­лі вам па-сап­раў­дна­му ці­ка­ва тан­ца­ваць: на гіс­та­рыч­ную тэ­ма­ты­ку, за­сна­ва­ныя на лі­та­ра­тур­ных тво­рах?

 

— Ха­цеў бы стан­ца­ваць Ра­мэа і сыг­раць на сцэ­не тра­гіч­нае ка­хан­не. У іншых па­ста­ноў­ках мае ге­роі ў асноў­ным флір­ту­юць з ге­ра­іня­мі, а ў гэ­тым тво­ры ёсць сап­раў­дная гіс­то­рыя, якую трэ­ба пра­жыць. На­пэў­на, мне блі­жэй та­кія дра­ма­тыч­ныя спек­так­лі, дзе трэ­ба рас­крыць ду­шу.

 

Якая парт­ыя са­мая скла­да­ная ў фі­зіч­ным і эма­цый­ным пла­не?

 

— Ра­ней та­кой бы­ла парт­ыя Ба­зі­ля. А ця­пер раз­умею, што і Фран­до­са ў «Лаў­рэн­сіі» не про­стая ро­ля, ме­на­ві­та фі­зіч­на. Хоць эма­цый­на яна лёг­ка да­ецца. Яшчэ «Ша­хе­ра­за­да» бы­ла для мя­не цяж­кой, хоць там уся­го ад­на дзея. Але ў мя­не доў­гае і скла­да­нае ад­ажыа. Па­мя­таю, на рэ­пе­ты­цы­ях Андрыс Лі­епа мне кры­чаў: «Кос­ця, тры­май­ся! Да­вай!» На той мо­мант парт­ыю За­ла­то­га ра­ба я ўспры­маў як ад­ну з са­мых цяж­кіх.

 

А як ад­крыць у са­бе дру­гое ды­хан­не і пра­цяг­ваць тан­ца­ваць, ка­лі сі­лаў не ха­пае?

 

— На сцэ­не сі­лы зной­дуц­ца за­ўсё­ды, на­пэў­на, яна і сап­раў­ды нам да­па­ма­гае. Час­та бы­вае, што ў ба­лет­най за­ле не мо­жаш да­ра­біць не­йкі эле­мент ха­рэ­агра­фіі да кан­ца, спы­ня­ешся і ро­біш праз па­ўзу, а на сцэ­не ўсё атрым­лі­ва­ецца. Не ве­даю, маг­чы­ма, гэ­та ад­рэ­на­лін ці ўсве­дам­лен­не ад­каз­нас­ці пе­рад гле­да­чом.

 

Вы ад­чу­ва­еце пад­трым­ку за­лы або яе абыя­ка­васць да та­го, што ад­бы­ва­ецца на сцэ­не?

 

— Ча­сам ад­чу­ва­еш, ка­лі пад­трым­лі­ва­юць ме­на­ві­та ця­бе. На­прык­лад, «Ле­бя­дзі­нае воз­ера», зда­ва­ла­ся б, ужо раз­оў дзвес­це тан­ца­ваў, але ў не­йкі мо­мант гле­да­чы па­чы­на­юць пляс­каць у да­ло­ні, хоць звы­чай­на ў гэ­ты мо­мант не апла­дзі­ру­юць. І ты між­во­лі збі­ра­ешся і на­ват лепш тан­цу­еш, з’яў­ля­ецца на­тхнен­не.

 

Хто та­кі, на ваш по­гляд, су­час­ны артыст ба­ле­та? Што ён па­ві­нен умець?

 

— Па-пер­шае, гэ­та ўні­вер­са­ль­ны тан­цоў­шчык, які ўмее пра­ца­ваць у роз­ных сты­лях і жан­рах, мо­жа вы­ка­наць усё, што за­ўгод­на. Кла­січ­ны ба­лет, джаз, ма­дэрн, не­акла­сі­ку, на­ват стэп. Та­кі артыст па­ві­нен быць ці­ка­вым і ў ду­эце, і ў ха­рак­тар­ным тан­цы, і ў на­род­ным. Але пад­обных пры­кла­даў ве­ль­мі ма­ла.

 

Вы атры­ма­лі першыя прэ­міі на не­ка­ль­кіх прэс­тыж­ных між­на­род­ных спа­бор­ніц­т­вах — гэ­та кон­курс «Ма­ла­ды ба­лет све­ту» ў Со­чы (2010) і Пе­кін­скі ба­лет­ны кон­курс ха­рэ­а­гра­фіч­ных школ (2012). Зра­бі­лі­ся лаў­рэа­там VIII Між­на­род­на­га «Тан­ца­ва­ль­на­га Алім­пу» ў Бер­лі­не (2011). На­рэш­це атры­ма­лі Гран-пры кон­кур­су артыс­таў ба­ле­та ў Стам­бу­ле, ад­на­го з самых уплы­во­вых у сфе­ры ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва. Хто пад­штур­хнуў вас да ўдзе­лу ў апош­нім?

 

— Сам. Ра­ней у ім удзе­ль­ні­ча­ла мая ка­ле­га, Надзея Фі­лі­па­ва, і я вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць. Знай­шоў усю інфар­ма­цыю ў Інтэр­нэ­це і пра­па­на­ваў Люд­мі­ле Хіт­ро­вай раз­ам вы­сту­піць. Мы пад­рых­та­ва­лі два па-дэ-дэ — з ба­ле­таў «Кар­сар», «Дон Кі­хот», а так­са­ма два ну­ма­ры су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў па­ста­ноў­цы Сяр­гея Мі­ке­ля. У жу­ры кон­кур­су бы­лі зор­кі ба­ле­та з Гер­ма­ніі, Тур­цыі, з по­стса­вец­кіх кра­ін — Ва­дзім Пі­са­раў, Ула­дзі­мір Ма­ла­хаў, Ірэк Му­ха­ме­даў.

 

Ці існуе рэ­пер­ту­ар, за які вы ні­ко­лі не возь­ме­це­ся? Ча­го не ста­не­це ра­біць на сцэ­не?

 

— Не вы­йшаў бы на сцэ­ну аго­ле­ным. Ця­пер у Еўро­пе ста­вяц­ца та­кія ба­ле­ты, пад­обныя па­ста­ноў­кі не для мя­не. Уво­гу­ле ха­цеў бы па­пра­ца­ваць у роз­ных кі­рун­ках — гэ­та раз­ві­вае з усіх ба­коў. Мае ба­ць­кі — артыс­ты на­род­на­га тан­ца, у дзя­цін­стве я за­ймаў­ся на­род­ным тан­цам, ад­чуў, што гэ­та та­кое. З «кла­сі­кай» я ўжо на пра­ця­гу пят­нац­ца­ці га­доў. Су­час­ная ха­рэ­агра­фія так­са­ма мне бліз­кая, але, на жаль, у нас ма­ла та­кіх спек­так­ляў і не ха­пае пад­рых­тоў­кі. Ці­ка­ва бы­ло б вы­ву­чыць стэп, ча­чот­ку, хіп-хоп, брэйк — мне ўсё ці­ка­ва. Мя­не на­ват за­пра­ша­лі ва ўкра­інскі пра­ект «Тан­цу­юць усе!». Але па­ко­ль­кі ве­ль­мі за­ня­ты, да­вя­ло­ся ад­мо­віц­ца, бы­ла б маг­чы­масць — аб­авяз­ко­ва б па­спра­ба­ваў.

 

Дзе вы шу­ка­еце ма­тэ­ры­ял для пад­рых­тоў­кі но­ва­га воб­ра­за?

 

— Мож­на знай­сці лі­та­ра­ту­ру па тэ­ме, па­гля­дзець фі­льм, ві­дэа вы­ступ­лен­няў іншых тан­цоў­шчы­каў, дра­ма­тыч­ны спек­такль на за­да­дзе­ную тэ­му, ка­лі ён ёсць. Да­па­ма­га­юць на­ват на­зі­ран­ні за лю­дзь­мі на ву­лі­цы, іх па­во­дзі­на­мі, жэс­та­мі. На­прык­лад, ка­лі рых­та­ваў парт­ыю Ма­дэс­та ў ба­ле­це «Аню­та», то шмат на­зі­раў за па­жы­лы­мі лю­дзь­мі, адзна­чаў для ся­бе ню­ансы ў ру­хах, ха­дзе.

 

Ка­лі б вы ўзя­лі­ся за па­ста­ноў­ку спек­так­ля, пра што б ён быў?

 

— Ду­маў пра гэ­та. У дзя­цін­стве ве­ль­мі па­д­абаў­ся му­льт­фі­льм «Пры­га­жу­ня і па­чва­ра» Уол­та Дыс­нея. І му­зы­ка там пры­го­жая, і сю­жэт да гэ­та­га ча­су ў ма­ім сэр­цы. Ка­лі дзе­сь­ці па­чую ме­ло­дыі з та­го му­льт­фі­ль­ма, ад­ра­зу «ад­клю­ча­юся», слу­хаю ці гля­джу яго. Ка­лі б мне да­вя­ло­ся па­ста­віць ба­лет, то ў пер­шую чар­гу я б уз­яўся за гэ­ты сю­жэт.

 

А са­бе вы б ад­вя­лі ў ім якую ро­лю?

 

— Дрэ­ва (смя­ецца). Не ве­даю, але гэ­та сап­раў­ды бу­дзе не га­лоў­ная парт­ыя. Ка­лі я гля­джу ві­дэ­аза­пі­сы спек­так­ляў, дзе сам тан­цую, то мне не­ці­ка­ва гля­дзець на ся­бе, шу­каю па­мыл­кі, каб по­тым іх вы­пра­віць. Бы­ло б ці­ка­вей па­ста­віць ну­мар для інша­га артыс­та, каб гэ­та вы­гля­да­ла кру­та, каб вы­ка­наў­ца тан­ца­ваў ме­на­ві­та так, як ты хо­чаш. На­огул пра­фе­сія па­ста­ноў­шчы­ка, ба­лет­май­стра не­ве­ра­год­на ці­ка­вая.

 

Гэ­та зна­чыць, што па­сля за­кан­чэн­ня ка­р’е­ры тан­цоў­шчы­ка вы ха­це­лі б за­няц­ца па­ста­ноў­кай спек­так­ляў?

 

— Ка­лі б атры­ма­ла­ся, то сап­раў­ды так. Я ву­чу­ся і спа­дзя­юся, што ў да­лей­шым усё бу­дзе.

 

Вы — са­ма­кры­тыч­ны ча­ла­век?

 

— Так. На лю­дзях гэ­та­га не па­каз­ваю, але сам-на­сам час­та ду­маю: вось гэ­та не так зра­біў, тут не так ска­заў.

 

Як вы вы­ста­ві­це­ся да ацэн­кі ўлас­най пра­цы? Хто для вас са­мы аўта­ры­тэт­ны кры­тык?

 

— Пры­слу­хоў­ва­юся на­ват да тых, хто ка­жа ня­праў­ду, — гэ­та ж так­са­ма кры­ты­ка. Хто для мя­не аўта­ры­тэт? У пер­шую чар­гу — на­стаў­ні­кі. У ка­ле­джы пер­шыя ча­ты­ры га­ды ма­ім пед­аго­гам бы­ла Люд­мі­ла Ма­ту­се­віч, па­сля Сяр­гей Пяс­це­хін, які мя­не вы­пус­каў, а так­са­ма Аляк­сандр Ка­ля­дэн­ка. У тэ­атры тра­піў пад «апе­ку» Тац­ця­ны Яршо­вай і Аляк­сан­дра Мар­ты­на­ва. Уваж­лі­ва стаў­лю­ся да па­рад і за­ўваг ста­рэй­шых за мя­не артыс­таў, якія да­ўно тан­цу­юць. На­ват ра­вес­ні­кі і ма­ла­дзей­шыя ды менш да­свед­ча­ныя час­та за­ўва­жа­юць не­йкія па­мыл­кі і дро­бя­зі.

 

Якую ры­су свай­го ха­рак­та­ру вы б на­зва­лі га­лоў­най?

 

— Я ве­ль­мі цяр­плі­вы ча­ла­век.

 

Збо­ку зда­ецца, што вы за­ўсё­ды ў вы­дат­ным на­строі. Ёсць рэ­чы, якія мо­гуць вы­біць вас з ка­ля­іны?

 

— Так, я па­зі­тыў­ны, маг­чы­ма, на­ват на­іўны. Хоць бы­ваю за­па­ль­чы­вым па дро­бя­зях, але імкну­ся ад­ра­зу згла­джваць сі­ту­ацыю і пе­ра­во­дзіць усё ў гу­мар.

 

Па-сап­раў­дна­му вы­біць мя­не з ка­ля­іны, вы­вес­ці з ся­бе вель­мі скла­да­на. Не па­мя­таю вы­пад­каў, каб ка­му­сь­ці рэ­зка і гру­ба ад­ка­заў, су­р’ёз­на спра­чаў­ся, кан­флік­та­ваў. Лепш па­збя­гаць ад­кры­тых кан­флік­таў, мож­на да­ка­заць пра­ва­ту іншым спо­са­бам.

 

Жыц­цё артыс­таў звы­чай­на пра­хо­дзіць у сце­нах тэ­атра. Ці за­ста­ецца час на хо­бі і за­хап­лен­ні, не звя­за­ныя з ба­ле­там?

 

— На­сам­рэч у нас та­кі рэ­пер­ту­ар, сто­ль­кі рэ­пе­ты­цый, што, пры­йшоў­шы да­до­му, хо­чац­ца то­ль­кі ад­на­го — спаць. Усе за­ба­вы ў артыс­таў ба­ле­та — у ад­па­чын­ку. Та­ды мож­на вы­дых­нуць, вы­ехаць з сяб­ра­мі на пры­ро­ду. Збі­ра­емся з ка­ле­га­мі па­гу­ляць у фут­бол, бо ў дзя­цін­стве гэ­та­га не бы­ло. У мя­не, на­прык­лад, яго як та­ко­га ўво­гу­ле не бы­ло: у 12 га­доў пра «ву­лі­цу» за­быў­ся. У ву­чы­ліш­чы да пя­ці-шас­ці га­дзін ве­ча­ра, пры­йшоў да­до­му — рых­ту­еш уро­кі. Ні пра якіх сяб­роў раз­мо­вы не ішло.

 

Скон­чыў ву­чэ­ль­ню — па­ча­ла­ся пра­ца ў тэ­атры, гра­фік пра­ктыч­на той жа. І раз­уме­еш, што ні­чо­га, акра­мя тан­ца, ня­ма. На­прык­лад, то­ль­кі ле­тась я ку­піў ро­вар і ў ад­па­чын­ку на ім ка­таў­ся. Гэ­та для мя­не бы­лі но­выя ад­чу­ван­ні, бо ў дзя­цін­стве, ка­лі ўсе ка­та­лі­ся на ро­ва­рах, я ў ба­лет­ным кла­се цяг­нуў ступ­ню.

 

Мно­гія са­ліс­ты пла­ну­юць сваю блі­жэй­шую бу­ду­чы­ню. У вас ёсць план на на­ступ­ныя, ска­жам, пяць га­доў?

 

— Ха­це­ла­ся б час­цей вы­язджаць на гас­тро­лі, атрым­лі­ваць за­пра­шэн­ні тан­ца­ваць у іншых тэ­атрах, пра­ца­ваць з іншы­мі ка­лек­ты­ва­мі. Артыс­ту не­абход­на зме­на аб­ста­ноў­кі, каб не бы­ло ад­чу­ван­ня за­стою, ру­ці­ны. Вось, ма­быць, мой план — быць за­пат­ра­ба­ва­ным.

 

У вас ёсць пуб­лі­ка, якая хо­дзіць ме­на­ві­та на ва­шы спек­так­лі? Хто гэ­тыя лю­дзі?

 

— Не ве­даю, маг­чы­ма, ёсць. Але не­як не ма­гу вы­лу­чыць «сваю» пуб­лі­ку, хоць ве­даю, што ў мно­гіх вы­ка­наў­цаў ёсць та­кі «фан-клуб». Ду­маю, у мя­не та­кіх пры­хі­ль­ні­каў ня­ма, я яшчэ ма­ла­ды, лю­боў гле­да­чоў трэ­ба за­слу­жыць. Ёсць лю­дзі, якія зна­хо­дзяць мя­не ў са­цы­яль­ных сет­ках, пі­шуць, він­шу­юць з прэ­м’е­ра­мі, дзя­ку­юць за спек­такль, але та­кіх сап­раў­дных пры­хі­ль­ні­каў, якія ча­ка­юць ля вы­ха­ду з тэ­атра з бу­ке­та­мі і пла­ка­та­мі, ня­ма.

 

Сцэ­на — гэ­та на­рко­тык?

 

— Так. І гэ­та асаб­лі­ва вос­тра ад­чу­ва­ецца ў ад­па­чын­ку. Пе­рад па­чат­кам се­зо­на та­бе ўжо хо­чац­ца не­шта ра­біць, тан­ца­ваць. Сцэ­на за­цяг­вае, на­ват не ўяў­ляю, як лю­дзі сы­хо­дзяць на пен­сію і жы­вуць без яе. Мне зда­ецца, усім, хто скон­чыў сваю ка­р’е­ру, хо­чац­ца ад­ной­чы яшчэ раз­ок вы­йсці на сцэ­ну і зноў пе­ра­жыць гэ­тыя эмо­цыі.

 

Мно­гія артыс­ты пры­зна­юцца, што ім сняц­ца спек­так­лі і сцэ­на. У вас бы­ва­юць та­кія сны?

 

— Час­цей сніц­ца, што вось-вось ужо мой вы­хад, а я яшчэ не­дзе стаю ў за­то­ры, спаз­ня­юся. Ці ўжо гу­чыць твая му­зы­ка, а ты яшчэ апра­на­еш кас­цюм, на­клад­ва­еш грым, і зна­чыць, пра­пус­ка­еш свой вы­хад. Пра­чы­на­ешся і раз­уме­еш, што гэ­та не на яве, вы­ды­ха­еш з па­лёг­кай. Ра­ней час­та сні­ла­ся, быц­цам на сцэ­не кру­чу шмат пі­ру­этаў — со­рак, пя­ць­дзя­сят, по­тым пра­чы­наў­ся рас­ча­ра­ва­ным ад та­го, што гэ­та быў уся­го то­ль­кі сон. А па­сля спек­так­ля, як пра­ві­ла, сі­ту­ацыя су­пра­ць­лег­лая — ты да ра­ні­цы не мо­жаш за­снуць праз эма­цый­нае і фі­зіч­нае пе­ра­нап­ру­жан­не.

 

На сцэ­не вы бо­льш ад­да­яце энер­гіі ці атрым­лі­ва­еце ад гле­да­чоў?

 

— На пра­ця­гу спек­так­ля ты, вя­до­ма, ад­да­еш, а на ава­цы­ях — атрым­лі­ва­еш. Ка­лі дзе­ліш­ся з гле­да­ча­мі сва­ёй энер­гі­яй пад­час вы­ступ­лен­ня, дык і яны та­бе ад­дзя­чаць. Лю­дзі пры­хо­дзяць у тэ­атр, каб ад­па­чыць ду­шой, атры­маць за­рад ста­ноў­чых эмо­цый, і твая за­да­ча — даць ім усё гэ­та. Ме­на­ві­та для та­го і вы­хо­дзіш на сцэ­ну...

Алена ЕРМАКОВІЧ