Паганскі абрад. Рэінтэрпрэтацыя

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

За­гад­ка ма­гіч­най «Стра­лы»
«Па­ха­ван­не стра­лы» — адзін са ста­ра­жыт­ных па­ган­скіх аб­ра­даў. Ка­лі бо­ль­шасць на­ву­коў­цаў сы­хо­дзіц­ца ў мер­ка­ван­ні ад­нос­на скі­ра­ва­нас­ці ры­ту­алу (аб­ярэг ся­ла ад ма­лан­кі), дык па­сыл тэк­сту асноў­най пес­ні («Як пуш­чу стра­лу») за­ста­ецца за­гад­кай.

З мэ­тай раз­га­даць яе та­ямні­чы сэнс, этног­раф, рэ­жы­сёр і кам­па­зі­тар Юрый Вы­дро­нак пад­ра­бяз­на за­фік­са­ваў аб­рад у вёс­ках Стаў­бун і Яно­ва Вет­каў­ска­га ра­ёна Го­ме­льс­кай воб­лас­ці ў 2008 го­дзе. Для да­сле­да­ван­няў аб­ра­ная вёс­ка Яно­ва. Там ры­ту­ал пра­во­дзі­лі вы­ключ­на ста­ра­жы­лы — без умя­шан­ня ў яго лю­дзей звон­ку, што не­ль­га ска­заць пра аб­рад у вёс­цы Стаў­бун, дзе ўдзе­ль­ні­ча­лі пры­езджыя сту­дэн­ты і фа­льк­ла­рыс­ты як з Бе­ла­ру­сі, так і з-за мя­жы. У вы­ні­ку ана­лі­зу за­фік­са­ва­на­га этнаг­ра­фіч­на­га ма­тэ­ры­ялу Юрый Вы­дро­нак вы­лу­чыў гі­по­тэ­зу, якая мо­жа даць ключ да раз­гад­кі тэк­сту асноў­най пес­ні. Для бо­льш на­гляд­на­га ўспры­ман­ня гі­по­тэ­зы ство­ра­ны на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ны фі­льм «Як пуш­чу стра­лу».

Як пуш­чу стра­лу па ўся­му ся­лу,

 

Ля­це­ла стра­ла ўздоўж ся­ла,

 

За­бі­ла стра­ла доб­ра­га мо­лай­ца,

 

Па тым мо­лай­цу ня­ма ка­му пла­ка­ці:

 

Мам­ка ста­рэ­нь­ка, сяс­тра ма­ле­нь­ка,

 

Жон­ка мо­ла­да ў ка­ра­год па­йшла,

 

У ка­ра­год па­йшла, са­бе трох знай­шла.

 

Дзе ма­ці пла­ча — там ра­ка ця­чэ;

 

Дзе сяс­тры­ча­нь­ка — там кры­ні­ча­нь­ка;

 

Дзе жон­ка пла­ча — там расы ня­ма.

 

З аб­ра­дам «Па­ха­ван­не стра­лы» я ўпер­шы­ню па­зна­ёміў­ся ў час пер­шай улас­най экс­пе­ды­цыі (да гэ­та­га пра­ца­ваў то­ль­кі з архіў­ны­мі за­пі­са­мі) — у Вет­каў­скім ра­ёне Го­ме­льс­кай воб­лас­ці ў 1993 го­дзе. Бу­ду­чы ма­ла­дым кам­па­зі­та­рам і аран­жы­роў­шчы­кам, акры­ле­ны пер­шы­мі па­спя­хо­вы­мі экс­пе­ры­мен­та­мі з арха­ічным фа­льк­ло­рам, я ста­віў за­да­чу за­пі­саць як ма­га бо­льш пры­го­жых ме­ло­дый у аўтэн­тыч­ным вы­ка­нан­ні. За сут­кі пра­хо­дзі­лі 2-3 вёс­кі. Зра­зу­ме­ла, пры та­кім тэм­пе і не ма­ючы да­стат­ко­ва­га во­пы­ту, я спе­хам за­фік­са­ваў то­ль­кі фраг­мент аб­ра­ду з пес­няй «Як пуш­чу стра­лу». Па вяр­тан­ні з экс­пе­ды­цыі па­сля раз­бо­ру ма­тэ­ры­ялу гэ­тая пес­ня пры­му­сі­ла звяр­нуць на ся­бе ўва­гу не­выт­лу­ма­ча­ль­най не­зям­ной ма­гі­яй. Я зра­біў апра­цоў­ку, і ў вы­ка­нан­ні гур­та «Па­лац», мас­тац­кім кі­раў­ні­ком яко­га я та­ды з’яў­ляў­ся, гэ­тая кам­па­зі­цыя 48 тыд­няў утрым­лі­ва­ла 1-е мес­ца ў бе­ла­рус­кім хіт-па­ра­дзе ве­ль­мі па­пу­ляр­най ра­дыё­пе­ра­да­чы та­го ча­су. Гэ­та мя­не кры­ху здзі­ві­ла, бо бы­лі пес­ні і бо­льш «па­псо­ва­аран­жы­ра­ва­ныя» ў гэ­тым кі­рун­ку. Я зра­зу­меў: за­кра­нуўся ге­не­тыч­ны код слу­ха­чоў.

 

Але не­ка­то­рыя рэ­чы не да­ва­лі мне спа­кою. Я не раз­умеў сэнс тэк­сту клю­ча­вой пес­ні. Маг­чы­ма, тая ака­ліч­насць і пры­му­сі­ла мя­не па­зней за­няц­ца этнаг­ра­фі­яй пра­фе­сій­на. Спа­чат­ку я звяр­нуў­ся да зна­ка­мі­тых бе­ла­рус­кіх фа­льк­ла­рыс­таў, але ўцям­на­га ад­ка­зу не атры­маў. Бы­лі роз­ныя спро­бы рас­тлу­ма­чыць сам аб­рад, на­ват та­кія ва­р’яц­кія вер­сіі кштал­ту та­го, што аб­рад ад­но­сіц­ца да ча­соў мат­ры­ярха­ту або (ужо цяп­лей), што ён звя­за­ны з ма­лан­кай, гры­мо­та­мі і Пе­ру­ном. Але за­гад­ка­вы сэнс сло­ваў рас­тлу­ма­чыць не мог ніх­то! І ён за­ста­ваў­ся для мя­не та­ямні­цай да 2008 го­да. Ме­на­ві­та та­ды ад­на з за­меж­ных тэ­ле­кам­па­ній пра­па­на­ва­ла мне як рэ­жы­сё­ру зняць не­ка­ль­кі да­ку­мен­та­ль­ных фі­ль­маў пра Бе­ла­русь. Вы­бар, як вы зда­га­да­лі­ся, вы­паў на аб­рад «Ва­джэн­не стра­лы». Раз­ам са сва­ім асіс­тэн­там я вы­пра­віў­ся на здым­кі ў Го­мельс­кую воб­ласць.

 

Ме­кай усіх фа­льк­ла­рыс­таў у тым рэ­гі­ёне з’яў­ля­ецца вёс­ка Стаў­бун. «Стра­лу» там во­дзяць на Ушэс­це. Мы пры­еха­лі на дзень ра­ней, каб пра­вес­ці раз­вед­ку. Азна­ёміў­шы­ся з сі­ту­ацы­яй, я зра­зу­меў, што ў Стаў­бу­не заў­тра не бу­дзе міс­ты­кі, па­­коль­­кі не­ка­то­рыя пры­езджыя фа­льк­ла­рыс­ты і энту­зі­ясты збі­ра­юцца пры­няць удзел у аб­ра­дзе. Та­му вы­ра­шыў па­шу­каць іншае ся­ло. Не­па­да­лёк зна­хо­дзі­ла­ся вёс­ка Яно­ва, ку­ды мы да­бра­лі­ся ўве­ча­ры. Мясц­овыя жы­ха­ры рас­ча­ра­ва­лі, ска­заў­шы, што «стра­лу» не во­дзяць, па­ко­ль­кі там­тэй­шы поп за­ба­ра­няе. Але, уба­чыў­шы на­шую шчы­рую за­ці­каў­ле­насць, яны па­кі­ну­лі нам надзею. На на­ступ­ны дзень ра­ні­цай мы зноў пры­еха­лі ў Яно­ва і ў вы­ні­ку адзня­лі фан­тас­тыч­ны ма­тэ­ры­ял.

 

На­ко­ль­кі мне вя­до­ма, у гэ­тым ся­ле аб­рад у на­ступ­ныя га­ды бо­льш не пра­во­дзіў­ся. Та­ды ж мы па­спе­лі яшчэ і ў Стаў­бун: там «стра­лу» ва­дзі­лі па­зней. Та­кім чы­нам я атры­маў дзве вер­сіі ры­ту­алу, але ме­на­ві­та ма­тэ­ры­ял з Яно­ва па­слу­жыў раз­гад­кай да тэк­сту пес­ні, па­ко­ль­кі там аб­рад за­ха­ваў­ся ў бо­льш арха­ічным вы­гля­дзе. Па вяр­тан­ні з пра­гнас­цю зга­ла­да­ла­га фа­льк­ла­рыс­та я за­няў­ся пра­гля­дам ві­дэа.

 

Па­чы­наў­ся аб­рад з пес­ні «Вы пад­уйце, вет­ры буй­ныя». І тут я за­на­та­ваў ніз­ка­час­тот­ны гул мік­ра­фо­на, які ўзні­кае пры моц­ным вет­ры. Звяр­нуў ува­гу на рас­ка­лы­ха­ную воп­рат­ку ўдзе­ль­ні­каў і пад­умаў: гэ­та не про­ста пес­ня, а за­мо­ва, каб вы­клі­каць ве­цер. Але на­вош­та? І тут мя­не як Пе­ру­но­вай стра­лой пра­ця­ла. У адзін мо­мант я ўба­чыў ад­каз, бо ўсё вы­бу­да­ва­ла­ся ў крыш­та­лё­ва-ла­гіч­ны лан­цу­жок. Я зра­зу­меў: сэнс «Стра­лы» трэ­ба шу­каць у кан­тэк­сце астат­ніх пе­сень і дзея­нняў ры­ту­алу. Вы­клі­ка­юць ве­цер, каб су­тык­нуць хма­ры па­між са­бой, ства­рыць элек­трыч­ны раз­рад, г.зн. ма­лан­ку, або Пе­ру­но­ву стра­лу. Гэ­та ча­ла­ве­чае ахвя­рап­ры­на­шэн­не, пры­чым уз­вы­ша­нае і доб­ра­ахвот­нае. Аб­грун­та­ван­не гі­по­тэ­зы за­ня­ло бо­льш ча­су, чым яе раз­умен­не. Па-пер­шае, ці існу­юць фак­ты ча­ла­ве­чых ахвя­рап­ры­на­шэн­няў у сла­вян? Па-дру­гое, ці існу­юць фак­ты доб­ра­ахвот­ных ахвя­рап­ры­на­шэн­няў? Па-трэ­цяе, якія іх мэ­ты? Па­цвяр­джэн­ні я знай­шоў у ста­ра­жыт­ных беларус­кай і ўсход­няй лі­та­ра­ту­рах. Чы­та­ем у «Апо­вес­ці мі­ну­лых га­доў»: «В год 6491 (983) по­шел Вла­ди­мир про­тив ятвя­гов, и по­бе­дил ятвя­гов, и взял их зем­лю. И по­шел к Ки­еву, при­но­ся жер­твы ку­ми­рам с лю­дь­ми сво­ими. И ска­за­ли стар­цы и бо­яре: “Бро­сим жре­бий на от­ро­ков и де­виц, на ко­го пад­ет он, то­го и за­ре­жем в жер­тву бо­гам”». Але ці мож­на гэ­тай кры­ні­цы да­вя­раць цал­кам? Хоць ад­на за­чэп­ка ўсё ж бы­ла. З тэк­сту пес­ні, за­пі­са­най у Яно­ва: «Брат­ка пе­ра­йшоў, сяс­тра ўто­ну­ла». Іншас­ка­за­ль­на: сяс­тра па­йшла ў цар­ства мёр­твых, а брат за­стаў­ся жыць. Маг­чы­ма, у гіс­то­рыі сла­вян бы­лі і не са­мыя ўзнёс­лыя мо­ман­ты, да та­го ж гэ­та не тлу­ма­чыць пры­сут­насць элек­трыч­нас­ці і доб­ра­ахвот­нае са­ма­ахвя­ра­ван­не, як у на­шым вы­пад­ку. Я шу­каў да­лей і знай­шоў: Шры­мад Бха­га­ва­там, Пес­ня Пер­шая, Глава 13, тэкст 58:

 

«У­ба­чыў­шы звон­ку, што яе муж зга­рае ра­зам з трыс­ня­го­вай ха­ці­най у агні міс­тыч­най сі­лы, яго цнат­лі­вая жон­ка з глы­бо­кай за­ся­ро­джа­нас­цю ўвой­дзе ў гэ­ты агонь.

 

КА­МЕН­ТАР: Ган­дха­ры бы­ла ідэ­аль­най цнат­лі­вай жан­чы­най, спа­да­рож­ні­цай жыц­ця свай­го му­жа, та­му, уба­чыў­шы, як яе муж зга­рае раз­ам з трыс­ня­го­вай ха­ці­най у агні міс­тыч­най яг’і, пры­йшла ў ад­чай. Яна па­кі­ну­ла дом, стра­ціў­шы сто сва­іх сы­ноў, а за­раз, у ле­се, на­зі­ра­ла, як зга­рае яе лю­бі­мы муж. Тут яна сап­раў­ды ад­чу­ла сваю адзі­но­ту і ўвай­шла ў агонь, ру­шыў­шы ўслед за сва­ім му­жам і ў смер­ці. Ка­лі цнат­лі­вая жан­чы­на ўва­хо­дзіць у агонь, які спа­ль­вае яе му­жа, гэ­та на­зы­ва­ецца аб­ра­дам са­ці. Лі­чыц­ца, што ка­лі жан­чы­на вы­ка­на­ла яго, то яна да­сяг­ну­ла да­ска­на­лас­ці. Па­зней аб­рад са­ці пе­ра­тва­рыў­ся ў агід­нае зла­чын­ства, та­му што яго ста­лі пра­во­дзіць сіл­ком, на­ват на­су­пе­рак жа­дан­ню жан­чы­ны. У эпо­ху дэг­ра­да­цыі ні ад­на жан­чы­на не здо­ль­ная здзей­сніць яго гэ­так жа цнат­лі­ва, як Ган­дха­ры і іншыя жан­чы­ны мі­ну­ла­га. Цнат­лі­вую жон­ку, пад­обную Ган­дха­ры, рас­стан­не з му­жам па­лі­ла мац­ней, чым агонь. Та­кая жан­чы­на здо­ль­ная здзей­сніць аб­рад са­ці доб­ра­ахвот­на, і для гэ­та­га не па­тра­бу­ецца чый­сь­ці зла­чын­ны гвалт».

 

А што ад­нос­на сла­вян? «...Ма­съу ди го­во­ря о томъ, что же­ны сла­вян­ския ли­ша­ютъ се­бя жиз­ни по смер­ти му­жей, за­ме­ча­етъ, что они съ охо­тою бро­са­ются на кос­теръ, наде­ясь чрезъ то вой­ти въ рай. Ибнъ Фоц­ланъ, раз­ска­зы­вая о Рус­скомъ об­рядЬ со­жже­ния мер­твыхъ, при­во­дитъ сло­ва дьвуш­ки, об­рек­шей се­бя на смерть въ честь умер­ша­го ве­ль­мо­жи: “Вотъ, ви­жу” — го­во­рить она въ вос­торгЬ, при­го­тов­ля­ясь къ смер­ти — “я ви­жу от­ца мо­его и мать мою; вотъ си­дятъ всЬ мои умер­шие ро­ди­мые; вотъ и мой гос­по­динъ, — онъ си­дитъ въ раю, и рай такъ пре­кра­сенъ, такъ зе­ленъ!..”» (І.І. Сраз­неў­скі, «О язы­чес­ком ве­ро­ва­нии древ­них сла­вян в бес­смер­тие ду­ши»).

 

Што ж у на­шым вы­пад­ку? Вер­нем­ся да тэк­сту пес­ні:

 

Ды ўбі­ла стра­ла доб­ра­га мо­лай­ца.

 

Па та­му мо­лай­цу не­ка­му пла­ка­ці:

 

Мам­ка ста­рэ­нь­ка, сяс­тра ма­ле­нь­ка,

 

Жа­на мо­ла­да ў ка­ра­год па­йшла,

 

У ка­ра­год па­йшла, са­бе трох знай­шла.

 

Вы­ка­жу зда­гад­ку: ге­рою гэ­тай пес­ні губ­ляць ня­ма ча­го. Здра­да ста­віць яго ў сі­ту­ацыю, ка­лі ён мо­жа ахвя­ра­ваць са­бой дзе­ля да­бра­бы­ту ўсёй аб­шчы­ны, стаць свое­а­саб­лі­вым гро­ма­адво­дам — ад­вес­ці ўдар ма­лан­кі ад свай­го па­се­ліш­ча і, як ве­ры­лі на­шы про­дкі, пе­ра­нес­ці­ся на­ўпрост у рай. Усе жы­ха­ры вёс­кі, ад ста­рых да ма­лых, да­па­ма­га­юць яму, ства­ра­ючы ка­лек­тыў­ную пад­трым­ку: «Сна­ча­ла ўсе ма­ла­дзіч­кі ста­на­ві­лі­ся шчы­ль­не­нь­ка ад­на да ад­нае так, каб пе­рап’яць ву­лі­цу. За імі зза­ду так жа са­ма ста­на­ві­лі­ся ўсе муж­чы­ны. А ў са­мым кан­цы бра­лі­ся за ру­кі ўсе дзет­кі так жа шчы­ль­не­нь­ка. І вот так з пес­няю ішлі яны ўдоль усяе вё­сач­кі, як бы пе­ра­крыў­шы ву­лі­цу» (в. Мар­хлеўск, ад Пра­скоў­і Іва­наў­ны Пі­ва­вар, 1933 г.н.). Кож­нае скры­жа­ван­не аб­ыхо­дзі­лі ка­ра­го­дам і вы­хо­дзі­лі на ад­кры­тую пра­сто­ру ў поле, су­ты­ка­лі хма­ры — і ма­лан­ка за­бі­ра­ла ахвя­ру. Пра­йграць у дэ­та­лях гэ­ты ры­ту­ал ця­пер ве­ль­мі скла­да­на. У роз­ныя пе­ры­яды на яго на­клад­ва­лі­ся да­дат­ко­выя эле­мен­ты. Аб­рад ва­р’і­ра­ваў­ся. У па­зней­шых фор­мах ча­ла­ве­чая ахвя­ра бы­ла за­ме­не­ная на сім­ва­ліч­ную (ля­ль­ку, прад­ме­ты, гро­шы). Але мя­не бо­льш ці­ка­віць тая ста­ра­жыт­ная фор­ма, у якой ча­ла­век у міс­тыч­ным агні ма­лан­кі рас­па­даў­ся на ата­мы. Фе­но­мен ма­лан­кі да кан­ца не вы­ву­ча­ны. Ёсць шмат фак­таў, якія на­ву­ка не ў ста­не рас­тлу­ма­чыць. На­прык­лад, ма­лан­ка мо­жа пе­ра­сле­да­ваць сваю ахвя­ру па­ўсюль і на­ват па­сля смер­ці ўда­рыць у яе ма­гі­лу, мо­жа па­кі­даць фа­таг­ра­фіч­ны ма­лю­нак мясц­овас­ці на це­ле ахвя­ры або спа­пя­ліць, за­хоў­ва­ючы фор­му: «У Вік-сюр-Эне, у 1838 го­дзе, пад­час моц­най на­валь­­ні­цы тры сал­да­ты сха­ва­лі­ся пад лі­пай. Ма­лан­ка за­бі­ла іх тра­іх ад­ным уда­рам, а тым ча­сам усе яны за­ста­лі­ся па-ра­ней­ша­му ста­яць, да­клад­на быц­цам ні­чо­га не зда­ры­ла­ся. Адзен­не іх ака­за­ла­ся не­кра­ну­тым! Па­сля на­ва­ль­ні­цы лю­дзі, пра­хо­дзя­чы мі­ма, ба­чаць іх, пад­ыхо­дзяць, раз­маў­ля­юць з імі, але, не атры­маў­шы ад­ка­зу, да­кра­на­юцца да іх, пры­чым усе тры тру­пы рас­сы­па­юцца, як ку­ча по­пе­лу. Гэ­ты факт не адзі­ны; на­ват ста­ра­жыт­ныя за­ўва­жы­лі, што лю­дзі, за­бі­тыя ма­лан­кай, рас­сы­па­юцца ў по­пел» (Флaмaры­ён Кaміль, «Атмас­ферa»). У ку­ль­ту­ры ста­ра­жыт­ных сла­вян бы­ло шмат дзіў­на­га і не­выт­лу­ма­ча­ль­на­га. Без сум­не­ву, мно­гія за­гад­кі на­шых про­дкаў раз­га­даць мож­на бы­ло б хут­чэй, каб яны вы­ра­ша­лі­ся ка­лек­ты­вам пра­фе­сі­яна­лаў з удзе­лам гіс­то­ры­каў, архе­ола­гаў, лін­гвіс­таў, этног­ра­фаў, кам­па­зі­та­раў, тэ­арэ­ты­каў му­зы­кі, фі­зі­каў, астра­но­маў, антра­по­ла­гаў, аб’­ядна­ных ад­ной ідэ­яй. Я быў бы ве­ль­мі ўдзяч­ны за лю­быя звес­ткі ад ка­лег па на­ву­цы і про­ста энту­зі­ястаў. А па­куль дзя­куй тым кры­ні­цам, з якіх я за­па­зы­чыў інфар­ма­цыю для аб­грун­та­ван­ня сва­ёй гі­по­тэ­зы.

Юрый ВЫДРОНАК