Паганскі абрад. Рэінтэрпрэтацыя

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Этна­ку­ль­тур­ны дос­вед Ма­ры­ны Ба­цю­ко­вай
Сін­тэз або ды­са­нанс? Не пе­ра­стаю за­да­ваць са­бе гэ­тае пы­тан­не па­сля трох «сель­скіх» вы­стаў: На­тал­лі До­раш з пры­ват­ны­мі «Па­ле­шу­ка­мi», Ма­ры­ны Ба­цю­ко­вай «Су­ла. Не­па­рыў­нае» і Ра­му­аль­да­са Вай­ці­ку­са «Ві­зу­аль­ныя ліс­ты вёс­кі Плаш­кяй».

Та­кія роз­ныя гіс­то­рыі, як роз­ныя пла­не­ты, з ад­ной, пра­ўда, цы­ві­лі­за­цыі пад умоў­най на­звай «вяс­ко­вае жыц­цё».

 

«Су­ла», што адкрылася ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея, ака­за­ла­ся на хва­лі аб­мер­ка­ван­ня: су­па­лі па­ча­так лет­ня­га се­зо­на, пра­сто­ра, Ноч му­зе­яў і, вя­до­ма, улас­ныя ры­сы, якас­ці і ко­ль­кас­ці. Ужо пры пер­шым на­блі­жэн­ні ві­да­воч­на, што «Су­ла» — пра­ект су­час­ны, ву­ліч­ны, жы­вы, у ім ёсць эмо­цыя. У чым яго каш­тоў­насць?

 

Па­чнем з ві­зу­аль­най мо­вы, да­клад­ней — з «маў­лен­чых» інта­на­цый. Пра­ект вы­раз­на рас­па­да­ецца на дзве час­ткі. Ад­на — да­ку­мен­та­ль­ная, на­ват рэ­пар­таж­ная, дру­гая — бо­льш бліз­кая да арту, на­ко­ль­кі гэ­та маг­чы­ма пры ня­доў­гай здым­цы ў аб­ме­жа­ва­ны час. Ці ёсць па­між імі кан­флікт? Мяр­кую, ёсць інтры­га: экс­прэ­сія вяр­тан­ня да да­лё­ка­га мі­ну­ла­га і сён­няш­няе жыц­цё з яго­ны­мі аб­авяз­ко­вы­мі атры­бу­та­мі: по­мнік са­вец­кім во­інам, за­мест ікон — парт­рэ­ты па­мер­лай сва­ячкі ў руч­ні­ках, зя­лё­ныя ва­ла­сы дзяў­чы­ны. Спа­кой­на да­гля­дае жыц­цё ву­лі­цы са­ба­ка. Па­жы­лы ча­ла­век на ро­ва­ры, раз­ма­ля­ва­ныя га­ра­жы, ад­ры­ны. Скла­да­на ска­заць, якая час­тка пра­екта фа­таг­ра­фіч­на мац­ней. На мой по­гляд, рэ­пар­таж не спра­ча­ецца з ры­ту­аль­ны­мі надзе­ямі на ўрад­лі­васць, але да­дае до­лю пабытовага аб­сур­ду: мы пры­вык­лі жыць, не за­ўва­жа­ючы яго.

 

Се­рыя жа­но­чых парт­рэ­таў вы­тры­ма­ная ў іншай сты­ліс­ты­цы і пра­яўляе ха­рак­тар­насць ге­ра­інь, дае ім маг­чы­масць вы­ка­зац­ца бо­льш рэ­зка, ясней. Гэ­та ўжо трэ­ці ві­зу­аль­ны пласт, з асаб­лі­вы­мі ўмо­ва­мі па­ка­зу і пры­няц­ця, але ка­лі не вы­лу­чаць яго ў асоб­ны пра­ект ўнут­ры пра­екта, ён ста­но­віц­ца бліз­кім ко­лам, дзе надзвы­чай ярка пра­яўле­ныя інды­ві­ду­аль­ныя ры­сы ўнут­ры ма­ле­нь­кай су­по­ль­нас­ці.

 

Пра кан­тэкст — сам аб­рад, за­фік­са­ва­ны этног­ра­фа­мі як не­ма­тэ­ры­яль­ная ку­ль­тур­ная спад­чы­на, — на­пі­са­на ўжо ня­ма­ла. Пры­нам­сі, аб­рад не сы­дзе ў ня­быт, а фа­таг­ра­фіч­ная да­ку­мен­та­цыя і мас­тац­кая інтэр­прэ­та­цыя Ма­ры­ны Ба­цю­ко­вай унес­лі свой знач­ны ўклад у вы­ка­нан­не гэ­тай за­да­чы.

 

Але адзна­чым яшчэ адзін мо­мант: да­сле­да­ван­не і за­ха­ван­не ста­ра­жыт­най бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі — бы­та­вой і мен­та­ль­най — бліз­кiя Гіс­та­рыч­на­му му­зею ме­на­ві­та па ду­ху, ка­лі не па ро­дзе дзей­нас­ці. Ці ня­ма су­пя­рэч­нас­ці па­між фор­ма­мi — фа­таг­ра­фіч­най інста­ля­цы­яй, то-бок сён­няш­няй яркас­цю, на­ват фар­сі­ра­ва­най на­род­нас­цю на­паў­нен­ня пры­го­жа­га пан­адвор­ка, — і архі­тэк­ту­рай му­зея? Бо яна асаб­лі­ва га­рад­ская, цэн­тра­вая... і па су­сед­стве з афі­цый­ны­мі пра­сто­ра­мі? Тут усту­пае ў сі­лу блас­ла­вё­ны по­стма­дэр­нізм — і ў са­мой экс­па­зі­цый­най сі­ту­ацыі, і ў яе ды­зай­не, і ва ўспры­ман­ні гле­да­чоў. По­стма­дэр­нізм у тым сэн­се, што ад­бы­ва­ецца змеш­ван­не і пад­ме­на, і та­кая пры­ват­насць, як чыр­во­ная цэг­ла, у на­шай свя­до­мас­ці — ужо па­мяць, ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ная гіс­то­рыя. А го­рад гэ­та ці вёс­ка, XIX або XX ста­год­дзе ці арха­іка — ня­важ­на.

 

Ёсць яшчэ адзін ад­рыў: лі­та­ра­ль­на ў мет­ры ад па­ра­дна­га фа­са­да ўжо ад­бы­ва­ецца жыц­цё. Хай на­ват гэ­та арт-жыц­цё, акцэн­та­ва­нае, дэ­ка­ра­ва­нае, але жыц­цё. На­ко­ль­кі рэ­гла­мен­та­ва­на дзей­насць му­зея, на­сто­ль­кі вы­зва­ле­на і рас­слаб­ле­на атмас­фе­ра ў яго це­ні, ды яшчэ і мас­тац­тва до­рыць сваё ды­хан­не, сваю прэ­тэн­цы­ёзнасць, інды­ві­ду­аль­насць, шы­ро­кі жэст Ма­ры­ны ў бок пуб­лі­кі.

 

Пра­сто­ра два­ра ў пры­нцы­пе зруч­ная, су­вы­мер­ная ча­ла­ве­ку. Ужо не архіў, хоць (вяр­та­ючы­ся) па­пу­ля­ры­за­цыі му­зея слу­жыць. І каш­тоў­насць два­ра як актыў­най пуб­ліч­най пра­сто­ры ві­да­воч­ная. Жыц­цё ў та­кіх два­рах ад­мыс­ло­вае. Для яго (за­бя­га­ючы на­пе­рад) мож­на бы­ло б і спе­цы­яль­ную кан­цэп­цыю на­пі­саць.

 

Ну і не­ль­га не ска­заць, што счыт­ва­ецца пры­ман­ка — здзіў­лен­нем, не­спа­дзя­ва­на воп­лес­кам ці­ка­вас­ці да не­вя­до­мых мес­цаў, да па­ган­ства і экза­тыч­най у сва­ім ро­дзе стра­лы, да год­нас­ці жа­но­чых воб­ра­заў.

 

Ду­маю, у пра­екце пра­цуе тая ўмоў­ная зо­на, дзе пе­ра­ся­ка­юцца ўсе гэ­тыя не­адназ­нач­нас­ці, на­клад­ва­юцца ўсе фак­та­ры. Унут­ры кож­на­га «за­шы­тая» два­істасць, і ўтва­ра­ецца цэ­лы спектр сін­тэ­заў і ды­са­нан­саў. Цал­кам аб­страк­тных, але, як вы­свят­ля­ецца, ад­чу­валь­насць да та­кіх рэ­чаў у га­ра­джан ёсць. І пра­ект за­пат­ра­ба­ва­ны, што дае надзею на раз­віц­цё но­вых не­фар­ма­ль­ных і на­ват спан­тан­ных пра­яваў урба­ніс­тыч­най ку­ль­ту­ры.

Любоў ГАЎРЫЛЮК