Стан Сi­лас.

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Пра­ва смя­яцца
Фран­цуз­скія ко­мік­сы сён­ня на пі­ку ці­ка­вас­ці, і я, па­зна­ёміў­шы­ся з ад­мет­ным аўта­рам Ста­нам Сi­ла­сам, не маг­ла ад­мо­віць са­бе ў за­да­ва­ль­нен­ні да­ве­дац­ца пра ўсё «з пер­шых рук». Стан Сі­лас за­хап­ляў­ся ма­ля­ван­нем у дзя­цін­стве, у ста­лым уз­рос­це вяр­нуў­ся да лю­бі­ма­га за­нят­ку: па­чаў з вя­дзен­ня бло­га ко­мік­саў; нат­хніў­шы­ся по­спе­хам, вы­даў «Жыц­цё Нор­ма­на» ў жан­ры стра­шы­лак і «Бі­гу­дзен» — блі­жэй да ка­ме­дыі.

Па­чнем з «Шар­лi Эбдо». У нас рас­паў­сю­джа­на мер­ка­ван­не, што ўмен­не па­смя­яцца над са­бой у лю­бой, на­ват са­май скла­да­най сі­ту­ацыі — гэ­та ста­ра­даў­няя фран­цуз­ская тра­ды­цыя і час­тка ва­шай куль­ту­ры. Сён­ня та­кая пазі­­цыя бліз­кая фран­цуз­скім інтэ­­лек­ту­алам, пры­хі­ль­ні­кам ле­ва­га све­та­по­г­ля­ду ці ўся­му гра­мад­ству?

 

— Мас­та­кі «Шар­лi Эбдо» са­праў­ды да­юць са­бе пра­ва вы­смей­ваць усіх, і здо­ль­насць па­смя­яцца над іншы­мі мяр­куе, што мы смя­емся і з ся­бе так­са­ма. У вы­ні­ку гэ­та пад­штур­хоў­вае лю­дзей за­ду­мац­ца пра тое, як мы жы­вем.

 

Іншая спра­ва, што, на маю дум­ку, гэ­та ро­біц­ца не за­ўсё­ды та­ле­на­ві­та і тон­ка. Ду­маю, «Шар­лі Эбдо» і са­мі раз­уме­юць гэ­та, бо яны не ча­ка­лі та­ко­га эфек­ту і не прэ­тэн­да­ва­лі на сус­вет­ную вя­до­масць.

 

Мне імпа­нуе тое, што мас­так мо­жа пад­няц­ца над бу­дзён­най сі­ту­ацы­яй і вы­цяг­нуць з яе зу­сім іншыя сэн­сы.

 

— Вя­до­ма, гэ­та, хут­чэй, сту­дэн­цкі гу­мар, эпа­таж, ка­лі ве­ль­мі ма­ла­дыя лю­дзі не за­ўсё­ды раз­умныя, але за­тое ўсё ве­се­ла і за­ўзя­та. Мне так­са­ма пад­аба­ецца!

 

Ку­ль­ту­ра ко­мік­саў у Брэ­та­ні мае глы­бо­кія ка­ра­ні. Вы ад­чу­ва­еце ся­бе спад­чын­ні­кам гэ­та­га зда­быт­ку ці ад­арва­лі­ся ў бок по­стма­дэр­ніс­цкіх тэн­дэн­цый?

 

— Ці мож­на ка­заць пра змеш­ван­ні гэ­тых на­прам­каў...

 

У нас ёсць асноў­ная тэн­дэн­цыя, дзе вя­ду­чая лі­нія — брэ­тон­скі эпас, але я за­йма­юся кры­ху іншым.

 

На сён­няш­ні дзень су­час­ныя брэ­тон­цы па­чы­на­юць за­бы­ваць свае тра­ды­цыі і ўжо не ве­раць у ста­ра­жыт­ных ге­ро­яў. У ад­ной са сва­іх се­рый я ства­раю сі­ту­ацыю, ка­лі ў іх ася­род­дзе трап­ляе япон­ская дзяў­чын­ка — ні­ко­га пад­обна­га яны ра­ней не сус­тра­ка­лі. Я спа­дзя­юся, што гэ­та пры­му­шае іх за­ду­мац­ца і вяр­тае ці­ка­васць да сва­ёй ку­ль­ту­ры. Уз­ні­кае пы­тан­не: ці па­мя­та­юць яны са­мі, хто яны?

 

Што та­ко­га ёсць у эстэ­ты­цы ко­мік­саў, што яны пры­цяг­ва­юць лю­дзей ва ўсім све­це?

 

— Пры­цяг­вае кла­січ­ны ас­пект — кар­цін­ка. Ты раз­гор­т­ва­еш кні­гу і раз­уме­еш, хо­чац­ца яе гля­дзець ці не. Але акра­мя кар­цін­кі ёсць яшчэ тэкст — асаб­­лі­вая ры­са, да ві­зу­аль­на­га да­да­ецца ці­ка­васць да апо­ве­ду.

 

У той жа час аўтар ко­мік­са па­ві­нен усе­дзець на двух крэс­лах, атрым­лі­ва­ецца, што ён быц­цам не зу­сім мас­так і не зу­сім пі­сь­мен­нік. Та­му доў­гі час ко­мік­сы не ўспры­ма­лі су­р’ёз­на і не лі­чы­лі мас­тац­твам.

 

Мае ба­ць­кі так­са­ма ду­ма­лі, што ко­мік­сы доб­рыя для дзя­цей — каб на­ву­чыц­ца чы­таць, лі­чыць. Але ця­пер гра­мад­скае мер­ка­ван­не змя­ні­ла­ся: іх пе­ра­ста­лі ўспры­маць як суб­­куль­­ту­ру і пры­зна­лі мас­тац­твам. Вы­да­ецца ўсё бо­льш ко­мік­саў для да­рос­лых.

 

Як жы­ве гэ­тае мас­тац­тва? Ці ёсць у аўта­раў спе­цы­ялі­за­ва­ныя га­ле­рэі, вы­да­вец­твы, ка­лек­цы­яне­ры? На­ко­ль­кі яно раз­ві­та ў Фран­цыі?

 

— Ёсць тры ві­ды ко­мік­саў. Тыя, што вы­да­юцца ў ЗША, па­пу­ляр­ныя ў пад­лет­каў, у іх шмат ілюс­тра­цый­на­га ма­тэ­ры­ялу. Ёсць ман­га ў Япо­ніі — гэ­та ад­мыс­ло­вая сты­ліс­ты­ка, іх чы­тае ўся пуб­лі­ка, усіх уз­рос­таў без ген­дар­ных ад­роз­нен­няў.

 

Аб­одва — пра­ктыч­на індус­трыя, іх спа­жы­ва­юць і вы­кід­ва­юць.

 

І то­ль­кі ў Бе­ль­гіі і Фран­цыі ўпер­шы­ню пры­йшлі да та­го, што ко­мік­сы — доб­рая лі­та­ра­ту­ра і пры­го­жыя кні­гі. Іх за­хоў­ва­юць, ка­лек­цы­яну­юць, ба­чаць іх асаб­лі­вую эстэ­ты­ку. У нас раз­уме­юць, што аўтар ко­мік­саў — гэ­та мас­так. Ары­гі­на­лы ра­бот до­ра­га каш­ту­юць, іх куп­ля­юць на аўкцы­ёнах.

 

Так што толькі ў нас ко­мік­сы і раз­ві­ва­юцца як мас­тац­тва.

 

Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра фэст, у якім вы ўдзе­ль­ні­ча­лі. І ў чым вы ба­чы­це эфек­тыў­насць фэс­таў?

 

— Гэ­та фес­ты­валь ко­мік­саў у Ангу­ле­ме. Ангу­лем ці­ка­вы тым, што аўта­ра ту­ды за­пра­ша­юць вы­да­вец­кія да­мы, там для мя­не бо­льш важ­ны кан­такт з чы­та­чом, да­чы­нен­не да са­мой падзеі.

 

Якія ва­шы кні­гі для вас ад­мет­ныя?

 

— Вы­зна­чу дзве се­рыі. Пер­шая — «Жыц­цё Нор­ма­на», гіс­то­рыя ад­на­го хлоп­чы­ка. Ён — фа­на­тык жа­ха­лак, і пад іх ура­жан­нем ста­но­віц­ца се­рый­ным за­бой­цам. Гэ­та чор­ны гу­мар і не дзі­ця­чая лі­та­ра­ту­ра.

 

Але по­тым я па­ста­леў, стаў муд­рэй­шым і зра­біў се­рыю «Бі­гу­дзен». Ма­ле­нь­кая дзяў­чын­ка, япон­ка, пры­язджае ў Брэ­тань і ро­біць тут ку­ль­тур­ны шок. Як брэ­то­нец ма­гу ска­заць: гэ­та за­кры­ты рэ­гі­ён, лю­дзі ў нас замкнё­ныя. І рап­там яны ба­чаць ча­ла­ве­ка з інша­га кан­ца све­ту — яна раз­маў­ляе на чу­жой мо­ве, у яе япон­ская пры­чос­ка, кі­ма­но. Для брэ­тон­цаў яна іншап­ла­не­цян­ка.

 

Мне ха­це­ла­ся, каб брэ­тон­цы ўспом­ні­лі пра ўлас­ную ку­ль­ту­ру, пра ба­га­тую мас­тац­кую спад­чы­ну, звы­чаi і ле­ген­ды. У Япо­ніі лю­дзі жы­вуць сва­ёй ку­ль­ту­рай, а ў нас па­ча­лі за­бы­ваць сваё.