Пра­ект «Фін­ская фа­таг­ра­фія»

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Вы­ста­ва Юсі Аал­та ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Мас­тац­тва Фін­лян­дыі ва­ло­дае тым ад­мыс­ло­вым по­гля­дам на жыц­цё, які пры­цяг­вае і дзі­віць гле­да­ча. Па­ўноч­на­еўра­пей­ская асаб­лі­васць — вы­цяг­нуць увесь па­тэн­цы­ял з не­вя­лі­ка­га арсе­на­ла сю­жэ­таў і пры­ёмаў — вы­зна­чае стра­тэ­гію фін­скай фа­таг­ра­фіі ўжо не пер­шае дзе­ся­ці­год­дзе.

Яе ўздым ад­быў­ся ў 1990-я, мя­жа ХХ—ХХI ста­год­дзяў вы­ве­ла пра­ект «Хе­ль­сін­ская шко­ла» ў па­зна­ва­ль­ны сус­вет­ны брэнд. Ад­нак да­гэ­туль вы­ста­вы прад­стаў­ні­коў фа­таг­ра­фіч­най элі­ты ў Мін­ску — рэ­дкасць, і экс­па­зі­цыя Юсі Аал­та ста­ла пер­шым рэ­трас­пек­тыў­ным па­ка­зам фін­ска­га аўта­ра.

 

На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны пра­цы роз­ных пе­ры­ядаў. Ка­ля 160 фа­таг­ра­фій саб­ра­ны ў 12 раз­дзе­лаў, у тым лі­ку пад­бор­ка з кла­січ­ных се­рый «Прэ­зі­дэн­ты Фін­лян­дыі» (1976—2002) і «Лю­дзі Фін­лян­дыі» (2012—2013).

 

Юсі Аал­та — кла­сік, ма­дэр­ніст і ра­ман­тык. Спра­ба­ваў ся­бе ў рэ­пар­таж­най, фэшн-, рэ­клам­най і кан­цэп­ту­аль­най фа­таг­ра­фіі. Пра­ца­ваў у буй­ным ча­со­пі­се «Kameralehti» Хе­ль­сін­кска­га фа­таг­ра­фіч­на­га клу­ба. Стаў ад­ным з пер­шых вы­клад­чы­каў фа­таг­ра­фіі ва Уні­вер­сі­тэ­це пра­мыс­ло­ва­га мас­тац­тва, за­сна­ва­на­га ў 1973 го­дзе.

 

Сваю кар’еру Аал­та па­чаў у 1960-х, гэ­ты пе­ры­яд вы­зна­чыў­ся афі­цый­ным стар­там вы­ву­чэн­ня мас­тац­тва фа­таг­ра­фіі ў Фін­лян­дыі. А ў 1970 го­дзе быў за­сна­ва­ны Му­зей фін­скай фа­таг­ра­фіі, што за­ймаў­ся збо­рам і да­сле­да­ван­нем, а так­са­ма вы­ста­вач­най дзей­нас­цю.

 

За­хап­лен­не парт­рэ­там, чор­на-бе­лым, а па­сля і ка­ля­ро­вым, Аал­та пра­нёс праз усё сваё твор­чае жыц­цё. У ран­ніх пра­цах ад­чу­ва­ль­ны ўплыў Ры­чар­да Аве­до­на, Аўгус­та За­ндэ­ра, Ірві­на Пе­на, Анры Кар­цье-Брэ­со­на і іншых, па­сля пры­йшоў улас­ны дос­вед і па­ча­ло­ся інтэг­ра­ван­не роз­ных пад­ыхо­даў зна­ка­мі­тых за­ход­ніх аўта­раў у арсе­нал улас­ных срод­каў.

 

Аал­та вы­ка­рыс­тоў­вае фа­таг­ра­фію як да­ска­на­лую ўні­вер­са­ль­ную мо­ву, з да­па­мо­гай якой тран­слюе гіс­то­рыю сва­ёй кра­і­ны. Яго­ны апо­вед, вы­тка­ны з фраг­мен­таў жыц­ця су­час­ні­каў, да­поў­не­ны се­ры­яй вы­яў га­рад­скіх ску­льп­тур, што рас­каз­ва­юць пра мі­ну­лае кра­іны. «Ка­рот­кая гіс­то­рыя Фін­лян­дыі» — се­рыя зі­мо­вых здым­каў, «двай­ні­коў» ста­туй у Хе­ль­сін­кі, якія ад­люс­троў­ва­юць важ­ных лю­дзей у гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры Фін­лян­дыі з 1840-х, дзе ўмеш­ван­не аўта­ра ў зы­ход­ны ма­тэ­ры­ял мі­ні­­маль­нае — зрэ­жы­са­ра­ва­ны фон. Тут су­сед­ні­ча­юць вы­явы зна­ка­мі­та­га Элі­яса Лё­нор­та, скла­да­ль­ні­ка фін­ска­га па­этыч­на­га эпа­су «Ка­ле­ва­ла», аўтар­ства Эмі­ля Вік­стро­ма (1902), Алек­сі­са Кі­ві, на­цы­яна­ль­на­га пі­сь­мен­ні­ка ХІХ ста­год­дзя, у вы­ка­нан­ні ску­льп­та­ра Вяй­нё Аал­та­не­на, «Ды­яны» Ір’е Ліно­ла (1928)... Па гэ­тых здым­ках мож­на вы­ву­чаць эта­пы ста­наў­лен­ня дзяр­жа­вы. Ці­ка­ва адзна­чыць, што ў да­дзе­ным вы­пад­ку фа­таг­ра­фія вы­сту­пае не свед­чан­нем ча­су, але то­ль­кі ад­біт­кам на­цы­яна­ль­най ідэа­ло­гіі, фік­са­та­рам пуб­ліч­на ўста­ля­ва­най і агу­ль­нап­ры­ня­тай вер­сіі падзеі.

 

Твор­часць Аал­та мож­на на­зваць сво­е­асаб­лі­вай ілюс­тра­цы­яй да гіс­то­рыі фа­таг­ра­фіі Фін­лян­дыі апош­ніх са­ра­ка га­доў. За­хап­лен­не чор­на-бе­лы­мі парт­рэ­та­мі змя­ні­ла­ся рэ­пар­таж­най да­ку­мен­та­ліс­ты­кай, па­ра­­лель­­на ішла пра­ца ў рэ­клам­най здым­цы, у па­зней­шы пе­ры­яд па­ча­лі­ся экс­пе­ры­мен­ты з аб­страк­цы­яй, стрыт-фа­таг­ра­фі­яй і іншае. Вы­ява Урха Ке­ка­не­на (1976) зра­бі­ла­ся ле­ген­дар­най і зна­ка­вай. Ге­роі партрэтных се­рый на­роў­ні з вя­до­мы­мі па­лі­тыч­ны­мі дзея­ча­мі і зна­ка­мі­ты­мі акцё­ра­мі — про­стыя лю­дзі, звычайные гараджане, вясковыя жыхары. І ка­лі фа­таг­ра­фія — гэ­та мас­тац­тва, якое ў сва­ёй асно­ве мае пра­екцыі рэ­аль­на­га жыц­ця, то клю­ча­вым мо­ман­там у яе вы­твор­час­ці ёсць на­мер аўта­ра. Ме­на­ві­та аўтар вы­стаў­ляе рам­ку і вы­зна­чае акцэн­ты фік­са­ва­на­га. Парт­рэт­ную фа­таг­ра­фію Кар­цье-Брэ­со­на на­зы­ва­юць са­май скла­да­най. А вя­до­мы англій­скі фотамайстар лорд Па­трык Ліч­філд сцвяр­джаў, што «ча­ла­век, яко­га фа­та­г­ра­фу­юць, скла­дае 50% парт­рэ­та, а астат­нія 50% — гэ­та фа­тог­раф». С’юзан Зон­таг, успа­мі­на­ючы фран­та­ль­ныя по­зы на здым­ках Арбус, па­зна­ча­ла ідэю су­пра­цоў­ніц­тва фа­тог­ра­фа і парт­рэ­та­ва­на­га. Юсі Аал­та, па­каз­ва­ючы па­лі­ты­каў праз фран­та­ль­ную кам­па­зі­цыю ў по­ўны рост (се­рыя «Прэ­зі­дэн­ты Фін­лян­дыі»), з на­кі­ра­ва­ным у ка­ме­ру по­зір­кам, дэ­ман­струе ад­кры­тасць і шчы­расць ма­дэ­лі, па­цвяр­джае да­вер­ныя ад­но­сі­ны па­між фа­тог­ра­фам і ма­дэл­лю. Гэ­ты ход фін­скі ­фотамастак інтэг­руе ў сваю па­зней­шую се­рыю «Лю­дзі Фін­лян­дыі». Парт­рэт — не­здар­ма ўлю­бё­ны жанр аўта­ра, і не­шта ня­ўлоў­нае, не­арты­ку­ля­ва­нае ўва­саб­ля­ецца ім у про­стых ча­ла­ве­чых гіс­то­ры­ях. У свой час Аўгуст За­ндэр зра­біў се­рыю фа­таг­ра­фій, у якой за­фік­са­ваў мнос­тва са­цы­яль­ных ты­паў у спро­бе ства­рыць антра­па­ла­гіч­ны ана­ліз «тва­ру на­ша­га ча­су», са­цы­яль­най струк­ту­ры ня­мец­ка­га гра­мад­ства. Пры гэ­тым у яго­ныя за­да­чы на­ўмыс­на не ўва­хо­дзі­ла «ні кры­ты­ка­ваць, ні апіс­ваць гэ­тых лю­дзей». Ад­нак фін­скі ка­ле­га мае іншыя мэ­ты. Аал­та скла­дае парт­рэт­ную га­ле­рэю вя­до­мых і звы­чай­ных лю­дзей Фін­лян­дыі, Па­ўднё­вай Аме­ры­кі, Індыі, Гам­біі, Тай­лан­да і іншых кра­ін, акцэн­ту­ючы ў ёй агу­ль­нае для ўсіх імкнен­не да шчас­ця і да­бра­бы­ту, а так­са­ма па­тэн­цы­ял рэ­алі­за­ва­нас­ці гэ­та­га імкнен­ня ў за­леж­нас­ці ад мес­ца на­ра­джэн­ня і пра­жы­ван­ня. У да­дзе­ным вы­пад­ку яго­ная фа­таг­ра­фія імкнец­ца да «ўсхва­лен­ня ці да не­йтра­ль­нас­ці» (па­вод­ле С’юзан Зон­таг), ад­люс­троў­вае па­зі­цыю аўта­ра ў ад­но­сі­нах да мес­ца і са­цы­яль­на­га, эка­на­міч­на­га і па­лі­тыч­на­га кан­тэк­сту.

 

Па­зней Аал­та за­хап­ля­ецца аб­страк­­цыяй, дзе вы­явы кан­стру­ююц­ца з фраг­мен­таў рэ­аль­нас­ці, з экс­пе­ры­мен­таў з фор­ма­мі і фак­ту­ра­мі. За­нят­кі рэ­клам­най фа­таг­ра­фі­яй пра­яві­лі­ся ўва­гай да дэ­та­ляў, прад­ме­таў. С’юзан Зон­таг пі­са­ла, што «прад­мет мо­жа быць пры­га­жэй­шым на здым­ку, чым у жыц­ці», мо­жа быць бо­льш знач­ным. Здоль­насць фа­таг­ра­фіі надзя­ляць знач­нас­цю, важ­нас­цю і пры­га­жос­цю што­дзён­насць за­сна­ва­на на яе ўлас­ці­вас­ці за­ма­рож­ваць час і да­ваць маг­чы­масць раз­гля­ду спы­не­на­га мо­ман­ту, ства­ра­ючы ілю­зор­ную бач­насць вы­дат­на­га, здо­ль­на­га да­ваць эстэ­тыч­нае за­да­ва­ль­нен­не. Што з’яў­ля­ецца ад­на­ча­со­ва і пе­ра­ва­гай, і не­бяс­пе­кай гэ­та­га мед­ыу­ма.

 

Ула­да­ль­нік дзяр­жаў­ных прэ­мій Фін­лян­дыі, экс-стар­шы­ня Хе­ль­сін­кска­га фа­таг­ра­фіч­на­га клу­ба, на­стаў­нік, пі­сь­мен­нік, Юсі Аал­та атры­маў па­жыц­цё­вую пен­сію за мас­тац­кія за­слу­гі. Пра ся­бе і сваю ка­р’е­ру ў фа­таг­ра­фіі ён ка­жа так: «Я апаз­наю ся­бе фа­тог­ра­фам, уз­ыход­ным да кла­січ­на­га пе­ры­яду раз­віц­ця, які па­чаў­ся ў 1920-я. Пра­мая фа­таг­ра­фія і вы­зна­ча­ль­ны кан­цэпт “вы­ра­ша­ль­на­га мо­ман­ту” Кар­цье-Брэ­со­на — гэ­та мае апор­ныя пун­кты. Тое, што я за­ву кла­січ­най фа­таг­ра­фі­яй, у мас­тац­кіх ко­лах па­зна­ча­ецца як ма­дэр­нізм. Так што я — ма­дэр­ніст. Яшчэ я ра­ман­тык, у сэн­се вы­ба­ру ма­іх аб’­ектаў, не тэх­ні­кі. Я жа­даю ра­біць пры­го­жыя фа­таг­ра­фіі. Ве­ль­мі важ­на фік­са­ваць боль і бе­ды, якія лю­дзі ро­бяць ад­но ад­на­му. Ад­нак мне так­са­ма важ­на па­ка­заць за­ха­ва­нае ў ча­ла­ве­ку сапраў­днае і не­сап­са­ва­нае. Гэ­та мой шлях».

Вольга РЫБЧЫНСКАЯ