Та­му што... аб’ект

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Усе­бе­ла­рус­кі арт-фэст у Па­ла­цы мас­тац­тва
За­ўва­жыў­шы гэ­тую экс­па­зі­цыю ў пла­не вы­стаў Са­юза мас­та­коў, ча­ка­ла яе з не­цяр­плі­вас­цю. Бо Ула­дзі­мір Са­віч — як мас­так і як ку­ра­тар — фа­ль­шы­вых нот у твор­час­ці не бя­рэ. Ад­нак мы так пры­вык­лі да та­го, што май­стры Са­юза звы­чай­на вы­стаў­ля­юцца па­вод­ле сек­цый і рэ­дка пе­ра­кроч­ва­юць межы... А га­лоў­нае: ча­му аб’ект? «Та­му што...» — прэ­вен­тыў­на ад­ка­за­лі арга­ні­за­та­ры на­звай пра­екта. Да­во­дзіц­ца раз­бі­рац­ца.

Бе­ла­рус­кае мас­тац­тва — асаб­лі­вая ма­дэль кос­ма­су: кож­ная пла­не­та ру­ха­ецца па­вод­ле сва­ёй тра­екто­рыі, аб­са­лют­на не­за­леж­на ад та­го, што ад­бы­ва­ецца тут і ця­пер па су­сед­стве. Па­ста­ноў­ка аб­ме­жа­ва­ных за­дач мо­жа быць зва­ноч­кам: пэў­ная сіс­тэ­ма раз­ві­ва­ецца ў ва­ку­уме. Па­ста­ноў­ка не­тра­ды­цый­ных за­дач — пры­кме­та вы­ха­ду за межы.

 

У чым аб­ме­жа­ва­насць гэ­та­га пра­екта? Па-пер­шае, у ад­сут­нас­ці рэ­флек­сіі з на­го­ды гісто­рыі мас­тац­тва: некаторыя твор­цы пра­цу­юць з аб’ектам як Ад­ам і Ева — ні­бы пер­шыя на Зям­лі. З інша­га бо­ку — яно і зра­зу­ме­ла. Хто і дзе дае ў нас та­кія ве­ды? Та­му на вы­ста­ве ўзні­кае вы­раз­нае ад­чу­ван­не, што мно­гія аўта­ры па­ста­ві­лі­ся да акрэс­ле­най ку­ра­та­рам за­да­чы як да за­баў­кі: па­гу­ля­емся, ча­го ж не. Так з’яві­ла­ся да­во­лі шмат не­асэн­са­ва­ных тво­раў. Як ні дзіў­на — кры­тэ­рыі якас­ці ад­но­ль­ка­выя ва ўсіх ві­даў арту: дум­ка ў па­чат­ку і пе­ра­ка­на­ль­насць яе рэ­алі­за­цыі, што пра­яўля­ецца ў вы­раз­ным мас­тац­кім ува­саб­лен­ні, якім бы эфе­мер­ным яно ні бы­ло. І  тое дзей­ні­чае як у жы­ва­пі­се і гра­фі­цы, так і ў аб’ёме — брон­за гэ­та ці трэ­ша­выя ма­тэ­­ры­ялы.

 

Дру­гі мо­мант: у нас ёсць шэ­раг цу­доў­ных мас­та­коў, што да­ўно і плён­на пра­цу­юць як з аб’екта­мі, так і з інста­ля­цы­ямі. І тут пла­не­ты ні­як не сы­дуц­ца. Ну не мо­гуць твор­цы, якія вы­стаў­ля­юцца па ды­яга­на­лі ад бу­дын­ка Па­ла­ца мас­тац­тва, пры­йсці ў гэ­тую экс­па­зі­цыю — хоць, па сло­вах ку­ра­та­ра, за­пра­ша­лі ўсіх, а пра­вя­дзен­не вы­ста­вы бы­ло анан­са­ва­на да­во­лі да­ўно. Ад­нак пры­нцы­пы вы­тры­ма­ны, усе межы за­ста­лі­ся не­па­руш­ны­мі, а па­ку­туе хто? Гля­дач і мас­тац­тва. Як знай­сці пун­кты пе­ра­ся­чэн­ня? Ёсць прэ­цэ­дэнт: на вы­ста­ву, пры­све­ча­ную ўгод­кам па­ўстан­ня Кас­ту­ся Ка­лі­ноў­ска­га, Ры­гор Сіт­ні­ца за­пра­сіў ку­ра­тар­ку На­тал­лю Га­ра­чую, яна пры­вя­ла «сва­іх» аўта­раў. Іх пра­сто­ра­выя кам­па­зі­цыі ства­ры­лі моц­ныя акцэн­ты, тэ­ма ўзба­га­ці­ла­ся на но­выя вы­ра­шэн­ні. Ні ад­на ра­бо­та не пра­йгра­ла ад пе­ра­ся­чэн­ня і пе­ра­ся­кан­ня роз­ных фар­ма­таў і сты­ляў.

 

Да­свед­ча­на­му гле­да­чу вы­ста­ва «Та­му што...» ма­ла што да­ла для асэн­са­ван­ня та­го, як раз­ві­ва­ецца мас­тац­тва аб’екта: не бы­ло маг­чы­мас­ці па­ра­ўнаць клю­ча­выя по­ста­ці, пра­са­чыць тэн­дэн­цыі, уба­чыць агу­ль­ную кар­ці­ну.

 

Ад­нак мас­та­кам вы­ста­ва да­ла шмат. У гэ­тым яе па­зі­тыў­ная ро­ля, яна ста­ла­ся ўнут­ра­ным экс­пе­ры­мен­там Са­юза, які прай­шоў да­во­лі ўда­ла. Улас­на так пра­ект і за­дум­ваў­ся: спра­ва­ка­ваць аўта­раў на но­вы ма­тэ­ры­ял, за­ці­ка­віць гле­да­ча, па­ка­заць яму, як са звы­чай­ных рэ­чаў мож­а ўзнік­нуць твор мас­­тац­тва.

 

Бы­лі па­стаў­ле­ны не­тра­ды­цый­ныя за­да­чы для ўдзе­ль­ні­каў: «З про­стых фор­маў ды рэ­чаў па­бы­то­ва­га ўжыт­ку ства­рыць мас­тац­кі воб­раз, ад­мет­ны ары­гі­на­ль­най ідэ­яй ды глы­бо­кім змес­там».

 

Да­лей у прэс-рэ­лі­зе тлу­ма­чыц­ца вы­бар аб’екта як тэ­мы для вы­ста­вы: «Та­му, што аб’ект га­во­рыць сам за ся­бе. Та­му, што ён ве­ль­мі актыў­ны ў ві­зу­аль­ным пла­не. Та­му, што арт-аб’­ект раз­лі­ча­ны на эма­цый­ную рэ­акцыю гле­да­ча, ён ство­ра­ны з роз­ных ма­тэ­ры­ялаў і прад­ме­таў і пе­рад­ае твор­чую ідэю ства­ра­ль­ні­ка шля­хам не­пас­рэд­на­га ўза­ема­дзе­яння з пуб­лі­кай. Ку­ра­тар арт-фэс­ту мас­так, кі­раў­нік сек­цыі гра­фі­кі БСМ Ула­дзі­мір Са­віч пад­крэс­лі­вае: “Не­абход­на даць аб’ектам і кан­струк­цы­ям пра­сто­ра­вае ды­на­міч­нае пе­ра­мяш­чэн­не, пад­крэс­ліць рытм, энер­ге­тызм і пры­нцы­пы плас­тыч­на­га ру­ху; па­ка­заць змяс­тоў­насць аб­наў­лен­ня, акты­ві­за­цыі і на­ла­джван­ня но­вых уз­ае­ма­адно­сін па­між пра­сто­рай, аб’ектам, гле­да­чом”».

 

Ку­ра­тар і яго па­моч­ні­кі зра­бі­лі гэ­ты пра­ект як экс­пе­ры­мент, але аб­яца­юць бо­льш якас­ны пра­цяг: з мен­шай ко­ль­кас­цю ўдзе­ль­ні­каў і бо­льш стро­гім ад­бо­рам твораў, бо­льш вы­раз­ным па­д­ыхо­дам да прасторавай арга­ні­за­цыі экс­па­зі­цыі, з пазначанай тэ­май, з пра­цай з мас­та­ка­мі на пра­ця­гу пад­рых­тоў­кі. Бы­ло б, ка­неш­не, доб­ра пра­вес­ці не­вя­лі­кае да­сле­да­ван­не, хто пра­цуе ў нас з аб’екта­мі, каб пры­цяг­нуць і май­строў «з іншых пла­нет», але гэ­та ўжо пы­тан­не ра­мак, бо ў тым жа прэс-рэлізе ўдзельнікі пазначаны так: «сяб­ры Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў ды іншых твор­чых са­юзаў, а так­са­ма сту­дэн­ты мас­тац­кіх на­ву­чаль­ных уста­ноў».

 

Най­бо­льш вы­раз­на гля­дзе­лі­ся пра­цы, ад­мыс­ло­ва «ўбу­да­ва­ныя» ў пра­сто­ру. На­прык­лад, на па­чат­ку гле­да­ча сус­тра­ка­ла інста­ля­цыя Сяр­гея Бе­ла­во­ка­га, праз якую трэ­ба бы­ло пра­хо­дзіць, усту­паць ва ўза­ема­дзе­янне ці па­збя­гаць яго. Мас­так пра­па­на­ваў кан­цэп­цыю і асэн­са­ва­на яе рэ­алі­за­ваў. Акцэн­там экс­па­зі­цыі вер­хняй за­лы стаў аб’ект Кан­стан­ці­на Ваш­чан­кі, што ра­ней вы­стаў­ляў­ся на маш­таб­най «Avant-gARTe: ад квад­ра­та да аб’екта» ў бу­дын­ку бы­ло­га па­ві­ль­ёна Бе­лЭК­СПА на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў. Яшчэ ад­ной да­мі­нан­тай за­лы стаў пра­ект Ула­дзі­мі­ра Пан­ця­ле­ева «Птуш­кі сус­ве­ту», у якім твор­ца пра­па­на­ваў роз­ным мас­та­кам афор­міць у сва­ім сты­лі драў­ля­ных пту­шак.

 

Ску­льп­тур­ныя пра­цы Андрэя Вераб’ёва лёг­ка інста­лю­юцца ў лю­бую экс­па­зі­цыю, яны змя­ня­юцца ў за­леж­нас­ці ад пун­кту агля­ду, як і змя­ня­юць пра­сто­ру ва­кол. Яшчэ адзін ску­льп­тар Вік­тар Ко­пач прад­ста­віў не­ка­ль­кі сва­іх ра­бот, у якіх вы­ка­рыс­тоў­вае са­мыя што ні на ёсць трэ­ша­выя ма­тэ­ры­ялы, арга­ні­зу­ючы іх у вы­тан­ча­ныя эстэ­тыч­ныя кан­струк­цыі.

 

Ад кла­сі­каў гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва Аляк­сан­дра Фа­лея і Ва­сі­ля Ва­сі­ль­ева ча­ка­ла­ся бо­ль­ша­га, бо яны ў ста­не ства­раць моц­ныя пра­сто­ра­выя акцэн­ты, дамінанты экспазіцыі.

 

Ку­ра­тар за­пра­сіў і жы­ва­піс­цаў, з умо­вай, што кар­ціны бу­дуць не про­ста раз­ве­ша­ны па сце­нах, а вы­раз­на інста­ля­ва­ны ў прастору. Крок атры­маў­ся да­во­лі ўда­лым, бо па­лот­ны са­праў­ды спра­ца­ва­лі як аб’екты.

 

Ёсць спа­дзя­ван­не, што «Та­му што...» вы­ка­нае сваю функцыю ка­та­лі­за­та­ра: раз­бу­рыць стэ­рэ­атып­ны пад­ыход да фар­ма­ван­ня са­юзаў­скіх экс­па­зі­цый, а мас­тац­тва аб’екта за­ймее но­вых пры­хі­ль­ні­каў.

 

Трэш-арт, на­зва­ны плын­ню акту­аль­най і эка­ла­гіч­най, атры­мае но­вае жыц­цё.

 

А пра­ца на сты­ку роз­ных ві­даў увой­дзе ў звыч­ку.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва