Шчас­це Чыр­во­най Евы

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

«Фро» Брэсцкага тэ­атра ля­лек
Пла­то­наў­скае апа­вя­дан­не зра­бі­ла­ся пад­ста­ваю для пяш­чот­най, кра­на­ль­най і не па­збаў­ле­най іро­ніі па­ста­ноў­кі, але на­ват іро­нія не за­мі­нае на­зваць яе ад­ной з са­мых свет­лых у ве­ча­ро­вай фес­ты­­валь­най пра­гра­ме. Між тым пра­ста­та і за­йма­ль­насць тво­ру рэ­жы­сё­ра Рус­ла­на Ку­да­шо­ва ўяў­ная, бо за ёй па­ўстае ла­бі­рынт з ме­та­фар, алю­зій і за­га­дак.

 Пе­рад­усім за­бі­рае ўва­гу су­тык­нен­не аса­біс­та­га (якое пе­ра­тва­ра­ецца ў агу­ль­на­ча­ла­ве­чае) і са­цы­яль­на­га, па­чуц­ця і ідэ­ало­гіі, рэ­алі­за­ва­нае праз су­існа­ван­не біб­лей­скіх ма­ты­ваў і прык­ме­таў са­вец­кай па­ўся­дзён­нас­ці 1930-х, яркае і два­істае — як у Пла­то­на­ва.

 

Жан­чы­на і муж­чы­на, Фро і Фё­дар, ся­дзяць ля дрэ­ва, чые га­лі­ны ўтва­ра­юць дзве рас­кры­тыя да­ло­ні, пра­цяг­ну­тыя ўго­ру (аб­азна­ныя ў твор­час­ці Ку­да­шо­ва па­зна­юць дрэ­ва са спек­так­ля «Па­ту­дань» па­вод­ле Пла­то­на­ва, а так­са­ма зной­дуць у «Фро» ня­ма­ла ўлю­бё­ных адзнак рэ­жы­сёр­ска­га по­чыр­ку), і пра­маў­ля­юць сло­вы з біб­лей­скай «Пес­ні пес­няў». Вы­ява ўзнік­не і па­зней, да­поў­не­ная вы­раз­ным плас­тыч­ным «тан­цам» акцёр­скіх рук, надзвы­чай пяш­чот­ным і цнат­лі­ва-эра­тыч­ным, як ні дзіў­на вы­гля­дае та­кое спа­лу­чэн­не. Ка­хан­не як не­шта веч­нае, сап­раў­днае і па­за­ча­са­вае ства­рае для ге­ро­яў ад­асоб­ле­ную рэ­аль­насць, ад­роз­ную ад той, што по­ўніц­ца гру­ка­там цяг­ні­коў — яны вя­зуць бу­даў­ні­коў ка­му­ніз­му на Да­лё­кі Усход. Шчас­це тут і за­раз су­пра­ць­пас­таў­ля­ецца аб­страк­тна­му шчас­цю ў пры­від­най бу­ду­чы­ні: і пра­ца Фро на чы­гун­цы, і бліз­касць ма­ла­дой жан­чы­ны з му­жам вы­ра­ша­ны рэ­жы­сё­рам праз та­нец да­ло­няў, і на­ват пры­быц­цё цяг­ні­ка пад­адзе­на ў эра­тыч­ным клю­чы.

 

Праз рэ­жы­сёр­скае вы­ра­шэн­не Фро і Фё­дар на­гад­ва­юць перша­­лю­дзей, Ад­ама і Еву ля Дрэ­ва Спаз­нан­ня, аль­бо Жыц­ця. Ад­нак аса­біс­ты рай у кра­іне, што «бу­дуе ка­му­нізм ці не­шта іншае», не­маг­чы­мы. Фё­дар вы­праў­ля­ецца на­ла­джваць та­ямні­чыя элек­трыч­ныя пры­бо­ры, а Фро за­ста­ецца па­кут­ваць, бо зда­во­ліць пра­гу «мяш­чан­ска­га» шчас­ця і ад­на­ча­со­ва цяж­ка пра­ца­ваць дзе­ля ка­лек­тыў­на­га раю не вы­па­дае. Крэс су­пя­рэч­лі­вас­ці па­кла­дзе яе ма­ле­нь­кі анё­лак... Ён з’явіц­ца на сцэ­не без тва­ры­ку, без це­ла, — толь­кі са­ко­лач­ка і шор­ці­кі, уні­фор­ма но­ва­га дэ­інды­ві­ду­алі­за­ва­на­га ча­ла­ве­ка, яко­му на­ка­на­ва­на скон­чыць спра­ву ба­ць­коў.

 

Яшчэ ад­на біб­лей­ская спа­сыл­ка спек­так­ля — «чыр­во­ная Ева», што ўзні­кае пад­час сцэ­ны ў кан­то­ры: жан­чы­на пад чыр­во­ным по­кры­вам, які вы­клі­кае аса­цы­яцыі і з ма­фо­ры­ем Ба­га­ро­дзі­цы, і з са­вец­кім сця­гам, у ад­ной ру­цэ тры­мае яблык, у іншай — серп і мо­лат, па­зна­ва­ль­ныя сім­ва­лы, яны кра­са­моў­на і з без­умоў­най іро­ні­яй вы­кры­ва­юць стан Фро­сі і пад­аюц­ца ко­дам да раз­умен­ня па­ста­ноў­кі.

 

По­бач з біб­лей­скі­мі яблы­ка­мі ў спек­так­лі шмат са­вец­кіх «пла­доў»: ад чыр­во­ных хус­так да папіросаў «Бе­ла­мор-ка­нал», агіт­пла­ка­таў і пес­ні «Bella chao». Рэ­жы­сёр раз­ам з мас­тач­кай Ма­ры­най За­ўя­ла­вай да­лі­кат­на, так­тоў­на ўзнаў­ляе атмас­фе­ру ча­су і за­хоў­вае аб­аян­не пла­то­наў­ска­га тэк­сту. Над сцэ­най лу­на­юць па­пя­ро­выя са­ма­лё­ці­кі — тэ­ле­гра­мы, ма­ры, вес­ткі і дум­кі, вы­клі­кі на пра­цу, арку­шы з апа­вя­дан­нем, якое на ста­рас­вец­кай дру­кар­цы дзяў­бе ці то ля­ль­ка Фё­дар, ці то сам аўтар. Гэ­тыя «са­ма­лё­ці­кі» кла­пат­лі­ва пра­нюх­ва­юцца-пра­чыт­ва­юцца на по­шце (асаб­лі­ва ліс­ты на­лад­чы­ка та­ямні­чых пры­бо­раў), а па шыр­мах — дзвя­рах та­вар­ных ва­го­наў — на бу­доў­лю свет­лай бу­ду­чы­ні імчаць цяг­ні­кі-пра­сы ды цяг­ні­кі-імбры­кі, па­куль у Чыр­во­ным кут­ку спя­вае хор.

 

Ство­ра­ны про­стым і да­стат­ко­ва сціп­лым прад­мет­ным шэ­ра­гам, здо­ль­ным вы­клі­каць пэў­ныя аса­цы­яцыі, па­зна­ва­ль­ны свет су­се­дзіц­ца і су­ты­ка­ецца з па­за­ча­са­вым. Мо­жа, ме­на­ві­та та­му тры план­шэт­ныя ля­ль­кі асноў­ных пер­са­на­жаў вы­ра­ша­ны ве­ль­мі аба­гу­ль­не­на: эпо­ха амаль не да­кра­ну­ла­ся да іх, не па­кі­ну­ла сва­іх па­зна­чак. За­тое ў воб­ра­зах ма­соў­кі, у кас­цю­мах артыс­таў, сво­е­а­саб­лі­вай ва­ры­яцыі на тэ­му ўні­фор­мы чы­гу­нач­ных слу­жа­чых, яна ад­чу­ва­ль­ная. Ра­бо­та акцёр­ска­га ансам­бля і аса­біс­та Акса­ны Чы­вя­лё­вай (Фро), Кан­стан­ці­на Крыш­та­по­ві­ча (Фё­дар) ды Іва­на Ге­ра­се­ві­ча (ба­ць­ка Фро) за­слу­гоў­вае вы­со­кіх адзнак, асаб­лі­ва за да­лі­кат­нае ўзнаў­лен­не рэ­жы­сёр­скай інта­на­цыі іра­ніч­на­га па­смі­хан­ня і пяш­чот­на­га шэп­ту.

 

Ка­лек­тыў брэс­цкіх ля­леч­ні­каў мож­на шчы­ра па­він­ша­ваць з тым, што ён па­поў­ніў свой рэ­пер­ту­ар яшчэ ад­ной па­ста­ноў­кай Рус­ла­на Ку­да­шо­ва. Ве­ра­год­на, ёй вы­па­дзе та­кі са­мы шчас­лі­вы фес­ты­­валь­­ны лёс, як яго­ным жа «Хал­ста­ме­ру» аль­бо «По­ўні Са­ль­еры». Бо «Фро» — спек­такль пра жа­дан­не шчасця, зра­зу­ме­лае і не­вы­ніш­ча­ль­нае.

Кацярына ЯРОМІНА