Як ва­вёр­кі ў ко­ле

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

«Fable (Байка)» Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек
Ад­ным з са­мых ад­мет­ных і, пад­аец­ца, не­да­ацэ­не­ных спек­так­ляў фес­ты­ва­лю зра­бі­ла­ся «Fable (Бай­ка)» па­вод­ле Жа­на дэ Ла­фан­тэ­на ў па­ста­ноў­цы рэ­жы­сё­ра Юрыя Дзі­ва­ко­ва.

«Гар­мо­нія ўсе­агу­ль­на­га вар’яцтва на дзве дзеі» атры­ма­ла­ся ў Дзі­ва­ко­ва па-доб­ра­му раз­бэр­са­най і да­сціп­най, хі­ба то­ль­кі не ўсе гле­да­чы ды ўдзе­ль­ні­кі фэс­ту яе ві­та­лі. Але не­спа­дзеў­ка, з су­час­най іро­ні­яй вы­тры­ма­ная ў сты­ліс­ты­цы па­ла­ца­ва­га (пры­двор­на­га) фран­цуз­ска­га тэ­атра ва­сям­нац­ца­та­га ста­год­дзя, з’яві­ла­ся крад­ком, не­ўза­мет­ку і ад­туль, ад­куль не ча­ка­лі, — з па­ўднё­вай Бе­ла­ру­сі, з Го­ме­ля. І па­цяг­ну­ла згад­кі ды аса­цы­яцыі — з «Ме­ха­ніч­ным апе­ль­сі­нам» Стэн­лі Куб­ры­ка, зня­тым па ра­ма­не Энта­ні Бёр­джэ­са, па­ста­ноў­ка­мі Ро­бер­та Уіл­са­на, спек­так­лем «Вы­кра­дан­не Еўро­пы, ці Тэ­атр Уршу­лі Ра­дзі­віл» Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы, урэш­це му­льт­фі­ль­ма­мі ге­ні­яль­на­га са­вец­ка­га ані­ма­та­ра Андрэя Хржа­ноў­ска­га. Пра­ца Дзі­ва­ко­ва — ад­на­ча­со­ва і сты­лі­за­цыя, і гу­ль­ня са сты­лем, і эле­ган­цкая ду­ля ў кі­шэ­ні ўсім сно­бам і псеў­да­інтэ­лек­ту­алам. На па­чат­ку пры­ёмы збі­ва­юць з пан­та­лы­ку, але, успры­няў­шы рэ­жы­сёр­скую іро­нію, вы не­паз­беж­на ад­чу­еце зда­ва­ль­нен­не. На­ват та­ды, ка­лі пры­хі­ль­ні­кам твор­час­ці Ла­фан­тэ­на ся­бе да­гэ­туль не лі­чы­лі. І на­огул да фран­цуз­скай ку­ль­ту­ры аб­ыя­ка­выя.

 

Па­сыл Дзі­ва­ко­ва вар­ты па­ва­гі: «Які ад­мет­ны гэ­ты свет, зір­ні!» Усе ў ім свед­чаць пра гар­мо­нію і по­шук ды­яло­гу — му­ра­шы, лі­сы, ваў­кі, ку­ра­пат­кі... Не­зра­зу­ме­ла, дзе кан­ча­ецца ад­на суб­стан­цыя ды па­чы­на­ецца іншая: усё на­ту­ра­ль­на пра­хо­дзіць праз ко­ла пе­ра­ўтва­рэн­няў, вяр­та­ецца да па­чат­ку і не мае ні мя­жы, ні ско­ну. Звя­ры, не­ба, рас­лі­ны, лю­дзі — усё адзі­нае, за­дзі­но­ча­нае, усё пад­па­рад­коў­ва­ецца адзі­най бос­кай за­ду­ме.

 

Спек­такль мае ша­лё­ны, зу­сім не пра­він­цый­ны рытм. Та­кі рытм не ў кож­ным ста­ліч­ным тво­ры вы­трым­лі­ва­юць — што ля­леч­ным, што дра­ма­тыч­ным. Доб­рая не то­ль­кі фор­ма, за­да­дзе­ная рэ­жы­сё­рам, але і вы­ка­нан­не: у па­ста­ноў­цы за­ня­та ўся­го сем акцё­раў, а та­кое ўра­жан­не, што на сцэ­не цэ­лы кар­на­вал з дзіў­ных істо­таў. Пра­ўда, артыс­там пры­кмет­на бра­куе пра­фе­сій­най вы­вуч­кі, каб існа­ваць па мул­кіх за­ко­нах фар­ма­ліс­тыч­на­га тэ­атра. Але, як пі­саў Андрэй Ваз­ня­сен­скі, «за спро­бу — дзя­куй»...

 

Фан­та­зію рэ­жы­сё­ра аб­ме­жа­ва­лі ве­ль­мі сціп­лыя фі­нан­са­выя маг­чы­мас­ці, і гэ­та за­ўваж­на. Вось бы Дзі­ва­ко­ву та­кі бю­джэт, які для ўва­саб­лен­ня ка­зак Пуш­кі­на пра­па­на­ваў Ро­бер­ту Уіл­са­ну Тэ­атр На­цый у Мас­кве! Вось дзе мож­на бы­ло б раз­гар­нуц­ца! Не ка­жу­чы ўжо пра га­на­рар...

 

«Fable (Бай­ка)» ві­да­воч­на вы­бі­ла­ся з пра­гра­мы ля­леч­на­га фэс­ту дый са сты­ліс­ты­кі су­час­ных айчын­ных спек­так­ляў так­са­ма: там ка­зы­рац­ца, гар­ла­юць, рэ­жуць, спра­бу­юць эпа­та­ваць, збі­ва­юць на гор­кі яблык га­ра­чым скраз­ня­ком агрэ­сіі ды не па­кі­да­юць надзеі на вы­йсце. Твор ста­віць ру­бам фі­ла­соф­скае пы­тан­не: ці бы­вае ў вар’яцтве гар­мо­нія? І Юрый Дзі­ва­коў, які ста­ліч­най пуб­лі­цы за­пом­ніў­ся ў ро­лі Гам­ле­та (жанр ад­на­ймен­на­га спек­так­ля Іга­ра Ка­за­ко­ва па­зна­ча­ны як «тра­гі­фарш»), ад­каз­вае цал­кам па-мас­тац­ку пе­ра­ка­наў­ча, вы­тан­ча­на і га­рэз­лі­ва.

 

...А Гам­лет яго­ны пе­ра­кі­нуў­ся змэн­ча­ным трыц­ца­ці­га­до­вым хлоп­чы­кам, які дрэн­на су­існуе з рэ­ча­існас­цю. Не­йкай па­ро­ды­яй на Су­пер­мэ­на і ўсіх га­лі­вуд­скіх су­пер­ге­ро­яў раз­ам. Ён кі­даў­ся пры­го­жы­мі сло­ва­мі, але ў ду­шы за­ста­ваў­ся цюх­ця­ем і не­да­рэ­кам. І Дзі­ва­ко­ву-артыс­ту во­ляю Ка­за­ко­ва-рэ­жы­сё­ра гэ­та вы­па­ла ўва­со­біць бліс­ку­ча. Ва ўлас­най рэ­жы­сёр­скай пра­цы Дзі­ва­коў так­са­ма дэ­ман­струе ад­мет­ную ме­ру гус­ту і са­ма­іро­ніі.

 

Мяр­ку­ючы па афі­шы, Го­ме­льс­кі аб­лас­ны ля­леч­ны тэ­атр мае су­р’ёз­ныя па­ста­ноў­кі: «Са­ба­чае сэр­ца» Мі­ха­іла Бул­га­ка­ва, «Па­мі­наль­­ная ма­літ­ва» Гры­го­рыя Го­ры­на, «Віш­нё­вы сад» Анто­на Чэ­ха­ва, «Над про­рваю ў жы­це» Джа­ро­ма Сэ­лін­джа­ра, «Ге­не­ра­лы ў спад­ні­цах» Жа­на Ануя. Зда­ецца, по­бач з імі «Fable (Бай­ка)» — ці не са­мая лег­ка­дум­ная на­зва. Каб жа то­ль­кі гля­дач на яе зва­жыў і пра­ба­чыў не­йкія не­паз­беж­ныя агрэ­хі і не­дас­ка­на­лас­ці. Бо «Fable (Бай­ка)» — уз­ор інтэ­лек­ту­аль­на­га тэ­атра, вы­тан­ча­на­га, ра­фі­на­ва­на­га, вы­біт­на­га «мас­тац­тва для мас­тац­тва».

Валянцін ПЕПЯЛЯЕЎ