Пад­няц­ца да пра­ўды свя­той

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

«На дне» Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек
Пад­обна, што ля­леч­ныя воб­ра­зы мас­тач­кі Тац­ця­ны Не­рсі­сян да ма­гі­лёў­ска­га спек­так­ля «На дне» Мак­сі­ма Гор­ка­га ўтва­ры­лі­ся праз да­кор дзя­ву­лі На­сты (На­ста Лап­цін­ская) «сап­са­ва­на­му» Ба­ро­ну (Сяр­гей Сяр­ге­енка): «Ты мной жы­веш, як чар­вяк яблы­кам» (для па­раў­нан­ня — «Ле­ген­да пра Мар­ка»: «А вы на зем­ле про­жи­вё­те / Как чер­ви сле­пые жи­вут»...).

З-пад ве­чак-ад­ту­лі­наў на сцэ­ніч­ны пан­дус пер­са­на­жы вы­паў­за­юць, як па­тры­во­жа­ныя чэр­ві. Гра­дус пан­ду­са­ва­га на­хі­лу не­вя­лі­кі. На та­кім ме­та­фа­рыч­нае спаў­зан­не да про­рвы хоць і ня­ўхі­ль­нае, але за­па­во­ле­нае. Так што чэр­ве­па­доб­ныя па­спя­ва­юць ка­хац­ца, сва­рыц­ца, спа­дзя­вац­ца...

 

Ка­лі свят­ла на­бя­рэц­ца да­стат­ко­ва і раз­ма­ітыя ве­кі шчы­ль­на пры­мкнуц­ца да лю­каў, пан­дус на­бу­дзе пад­абен­ства і са смец­цеп­ра­во­дам, і з ад­мыс­ло­вай ша­­­фай-за­ха­ва­ль­няй (морг? архіў?), і на­ват з за­кі­ну­тай вай­ско­­вай пры­ста­со­вай жуд­лі­вай кан­струк­цыі (фар­тэ­цыя? танк?). На­се­ль­ні­кі там і сап­раў­ды... як у тан­ку. Асу­джа­на дзяў­буць адзін ад­на­му тэк­сты ўзо­ру 1902 го­да (на яго пры­па­ла пер­шая па­ста­ноў­ка п’есы), аж слі­на пыр­скае: дно пі­ль­ну­юць. Ця­гам пер­ша­га акту на аван­сцэ­не па­мі­рае ве­лі­зар­ная, да­ўжэз­ная Ган­на, і ў сцэ­ніч­ны кра­явід мож­на ўгля­дац­ца то­ль­кі праз ейныя, так бы мо­віць, каш­ча­выя пад­ра­бяз­нас­ці. На­вош­та? Каб не за­быц­ца пра смерць.

 

Яна му­ляе чэр­ве­па­доб­ным сва­ёй ня­ўхі­ль­най ві­да­воч­нас­цю. Во­лю на­бы­вае Ган­на (Тац­ця­на Зе­лі­ка­ва) — па сва­ёй смер­ці, Ва­сі­лі­са (Га­лі­на Ба­ры­са­ва) — па му­жа­вай. Бры­ня­юць, вы­бу­ха­юць чыр­ван­ню вы­ха­ды Ва­сі­лі­сы: ка­бе­ту пра­та­чы­ла пра­га чу­жой смер­ці, але гэ­та сму­род, бруд, які так про­ста не вы­ме­цеш і не сха­ва­еш. І яна пад­ае рэ­плі­ку, праз якую Ігар Ка­за­коў уба­чыў ды ўва­со­біў фі­нал спек­так­ля: «А вось ка­лі са­ні­та­ры пры­йдуць ды штраф да­дуць, я та­ды ўсіх вас — прэч!»

 

Кам­бі­на­ва­ныя ля­ль­кі (га­ла­ва на вя­ду­чай акцёр­скай ру­цэ, штуч­ная ру­ка для ля­леч­най істо­ты і ад­мыс­ло­вая апра­на­ха на акцёр­скі торс) прад­стаў­ля­юць пер­са­на­жаў як бы з па­дво­енай экс­па­зі­цы­яй — па­куль ха­рак­тар­ная ля­леч­ная га­ла­ва ад­пра­цоў­вае рэ­плі­ку, эма­цый­нае аб­ліч­ча артыс­та ню­ансуе пе­ра­жы­ван­ні пер­са­на­жа. (Су­час­ныя тэх­на­ло­гіі па­спры­ялі та­му, што га­ло­вы, зроб­ле­ныя з сі­лі­ко­ну, плас­тыч­ныя, так што і за ля­леч­най мі­мі­кай на­зі­раць не сум­на, асаб­лі­ва тым, хто апы­нуў­ся блі­жэй да сцэ­ны.) Кам­бі­на­ва­ная ля­ль­ка аб­ыгры­ва­ецца рэ­жы­сё­рам і як чу­жое, не­сап­раў­днае аб­ліч­ча, якое зня­ве­чы­ла пер­са­на­жа: Акцёр, апан­та­ны надзе­яй вы­ле­ка­вац­ца ад п’янства, згад­вае улю­бё­ны верш Бе­ран­жэ пра по­шу­кі пра­ўды свя­той і... па­збы­ва­ецца ля­леч­на­га «да­дат­ку»; але клі­чуць вы­піць, і Акцёр (Азіз Азі­маў) лі­та­ра­ль­на на­цяг­вае на ся­бе пер­са­на­жа — на ко­ль­кі імгнен­няў ля­ль­ка і вы­ка­наў­ца за­зі­ра­юць ад­но ад­на­му ў во­чы...

 

П’есу Гор­ка­га за­звы­чай раз­бі­ра­юць на цы­та­ты. Спек­такль Іга­ра Ка­за­ко­ва крэ­сіць з іх но­выя сэн­сы — праз воб­ра­зы і мі­зан­сцэ­ны. Моц­ная пад­трым­ка Не­рсі­сян за­бяс­пе­чы­ла іх вы­ключ­ную вы­раз­насць, якая не цу­ра­ецца ме­та­фа­рыч­нас­ці.

 

На пер­шы вы­хад Ва­сь­ку По­пе­ла (Іван Трус) прад­стаў­ляе яго­ная вя­лі­кая га­ла­ва — як па­ган­ская мас­ка. Ва­сь­ка па­гроз­лі­ва пры­му­шае Ба­ро­на бра­хаць, але той «ад­вы­вае» яшчэ жы­вую Ган­ну; па­куль Ва­сь­ка за­сы­пае яму гро­шы про­ста ў ля­леч­ную глот­ку, Ба­рон пры­ні­жа­ецца ўжо мэ­та­на­кі­ра­ва­на, атрым­лі­ва­ючы ка­лі не аса­ло­ду, дык пэў­нае зда­ва­ль­нен­не — да істэ­ры­кі і рэ­за­нёр­ска­га «ад­хад­ня­ку». Па­ка­за­ль­на, што раз­мо­ва Ва­сь­кі з Ва­сі­лі­сай пра жа­но­чую ду­шу так­са­ма пе­ра­мяш­ча­ецца рэ­жы­сё­рам да це­ла па­мі­ра­ючай Ган­ны і пада­ец­ца як бы праз яго­ную пра­екцыю. І на­ступ­ная сцэ­на спа­ку­шэн­ня Ва­сь­кі ад­бы­ва­ецца пры Ган­не, ка­лі страш­ная Ва­сь­ка­ва га­ла­ва-мас­ка ні­бы ду­шыць Ва­сі­лі­су, а яна, як чар­вяк у яблы­ку, то­чыць гэ­тую га­ла­ву, кур­чыц­ца, на­са­ло­джва­ецца, і з вус­наў Ва­сь­ка­вай га­ла­вы-мас­кі вы­соў­ва­ецца і тра­пе­ча чыр­во­ны язык — Ва­сі­лі­сі­на ру­ка... Су­ця­шэн­не Ган­ны Лу­кою (Мі­ка­лай Сце­шыц) рэ­жы­сёр спа­лу­чае са сцэ­най ма­са­вай гу­ль­ні ў кар­ты; гу­ль­цы б’юць — кар­та­мі ад­но ад­на­го і Ган­ну па не­рвах, а кар­цёж­ны про­йгрыш (маў­ляў, гуль­­ня вы­ма­гае та­лен­ту) гу­чыць пра­ло­гам да бу­ду­чай спо­ве­дзі Акцё­ра. Пры па­мер­лай Ган­не п’яная кам­па­нія лад­ку­ецца спаць з кры­ка­мі, што «мер­цвя­кі не чу­юць, не ад­чу­ва­юць», і атрым­лі­вае на сон ма­каб­рыч­ны та­нец ве­лі­зар­най кі­ёвай ляль­­кі — та­нец вы­зва­лен­ня.

 

Каб гля­дзе­ль­ня не пра­мі­ну­ла цу­ду з’яўлен­ня Лу­кі, Ва­сь­ка гуч­на рэ­зю­муе, што сум­лен­не мець не­вы­год­на...

 

...Праз па­вет­ра­ную шах­ту лі­ецца мяк­кае ззян­не, і з’яўля­ецца ма­ле­нь­кая ля­леч­ка з крыл­ца­мі, гэт­кае пту­ша­ня-анё­лак. Раз­віц­цё дзея­ння зро­біць яго пад­обным да мо­лі, якая вы­гры­зае ў ду­шах ледзь заў­важ­ныя дзір­кі надзеі, ве­ры, спа­дзя­ван­ня. Ад­на ля­ль­ка Лу­кі вы­ра­ша­на як тра­ды­цый­ная план­шэт­ная — так, што іншыя пер­са­на­жы пе­рад­аюць яе з рук ў ру­кі, ня­нь­ка­юць, шпур­ля­юць, вал­ту­зяць, на­ват на­ма­га­юцца ёю кі­ра­ваць (про­ста ўва­соб­ле­ныя по­шу­кі пра­ўды!); дру­гая — на доў­гім кіі, як на шпя­ні, па па­ме­рах яшчэ мен­шая, па вы­ра­шэн­ні — яшчэ бо­льш іра­ніч­ная. І су­ця­шае Лу­ка пе­ра­бо­ль­ша­на ба­дзё­ра — га­лас­ком яко­га-ко­ль­век да­ма­віч­ка з са­вец­ка­га му­льт­фі­ль­ма. Пада­бен­ства да «анё­ла аўтар­скай ідэі» ўзмоц­не­на ска­ра­чэн­нем тэк­сту пер­са­на­жа — і рас­по­ве­ду пра зло­дзе­яў, якіх Лу­ка пры­му­сіў вы­сце­баць адзін ад­на­го, і вы­сно­вы пра тое, што тур­ма доб­ра­му не на­ву­чыць. За­тое пад­крэс­ле­ны, вы­лу­ча­ны раз­ва­гі пра «зям­лю пра­вед­ную»: у іх кож­ны чуе тое, што хо­ча па­чуць. Зда­ецца, кі­дай усё — і бя­жы, шу­кай, але дно тры­мае, дно не ўхва­ляе...

 

Спек­такль Ка­за­ко­ва па­збаў­ле­ны хрэс­та­ма­тый­най «спрэч­­кі пра­ўды» праз су­праць­с­та­янне зма­га­ра Са­ці­на (Вік­тар Клач­ко) і су­цеш­ца Лу­кі. За сто га­доў сцэ­ніч­ных ува­саб­лен­няў по­шу­кі «пра­ўды свя­той» і са­цы­яль­ныя пе­ра­бу­до­вы сто­адсот­ка­ва змя­ні­лі склад гля­дзе­ль­ні: яна ве­дае ца­ну па­ка­зу рэ­ва­лю­цый­ных за­клі­каў. І, ве­ра­год­на, яе сён­няш­ні ге­рой — Ва­сь­ка По­пел, упэў­не­ны, што трэ­ба жыць інакш, ле­пей трэ­ба жыць! Вось то­ль­кі дзе і ка­лі...

 

Пе­рад усі­мі падзе­ямі спек­так­ля рэ­жы­сёр вы­лу­чае да­чы­нен­ні Ва­сь­кі і На­та­шы (На­тал­ля Слаш­чо­ва). Ва­сь­ка­вы за­ля­цан­ні і «кры­кі ду­шы» ка­міч­на пе­ра­пы­няе Лу­ка, ды так, што паў­стае ве­ль­мі сур’ёзная па­ўза. Пры­ём, ска­рыс­та­ны з Акцё­рам, у сцэ­не мрой­на­га вян­чан­ня Вась­­кі з На­та­шай пе­ра­асэнсоў­­ва­ецца: артыс­ты так­са­ма сцяг­ва­юць з ся­бе ля­лек і ста­но­вяц­ца пад мяк­кае свят­ло якраз пад той са­май па­вет­ра­най шах­тай, праз якую «надзь­му­ла» Лу­ку (чым не знак пе­ра­хо­ду ў «пра­вед­ную зям­лю»?). Вась­ка да­стае вя­се­ль­ную су­кен­ку, а са сцэ­ніч­ных ад­ту­лін цяг­нец­ца... па­ха­ва­ль­нае кус­тоў­е (яно су­пра­ва­джа­ла рас­по­вед На­сты пра Раў­ля-Гас­то­на): Ва­сь­ка і На­та­ша — не бяз­важ­кі кры­ла­ты Лу­ка. Уз­лу­наць ім не на­ка­на­ва­на. Без­аба­рон­ны­мі аго­ле­ны­мі на­га­мі ад­свеч­вае На­та­ша. Лёс гэ­тых ног вы­ра­шае сяс­тра Ва­сі­лі­са.

 

І ма­каб­рыч­ны та­нец па­мер­лай Ган­ны пе­ра­ймае зня­ве­ча­ная На­та­ша: пра­цяг­вае чыр­во­ныя аб­ва­ра­ныя но­гі да гля­дзе­ль­ні. Сцэ­на па­мыл­ко­ва­га асэн­са­ван­ня На­та­шаю Ва­сь­ка­ва­га ўчын­ку (маў­ляў, за­біў Ка­рас­ты­лё­ва, бо ў змо­ве з Ва­сі­лі­саю) рэ­жы­сё­рам спра­вяд­лі­ва ска­ро­ча­на, та­му што ўсе асэн­са­ван­ні, зда­гад­кі і пра­свят­лен­ні ўжо не ма­юць зна­чэн­ня. Во­кам­гнен­на па­чы­на­ецца ка­лат­не­ча, пад­све­ча­ная чыр­ван­ню і ды­мам на ар’ерсцэ­не. У спы­не­ным імгнен­ні мі­зан­сцэ­ны бой­кі ад­туль моў­чкі пад­ыма­юцца са­ні­та­ры. Пад­ыма­юцца! Ці не з-пад та­го сак­рэт­на­га мес­ца, якое чэр­ве­па­доб­нае на­се­ль­ніц­тва лі­чы­ла дном?! Чым кі­ра­ва­лі­ся там, ка­лі вы­ра­ша­лі зніш­чыць сму­род, мяр­зоц­це, бруд са сва­ёй сто­лі? І ў які не­спа­дзя­ва­ны бок хіс­та­ну­ла­ся ме­та­фа­ра, і як раз­гар­ну­ла­ся...

 

Тры хві­лі­ны доў­жыц­ца ка­нец све­ту, што шу­каў ды не здо­леў ад­шу­каць да­ро­гу да свя­той пра­ўды. Ля­ль­кі здзі­ра­юцца з вы­ка­наў­цаў, як пра­ўдзі­выя скур­кі, бо ўва­саб­ля­юць то­ль­кі зня­ве­ча­ныя і брыд­кія це­лы ко­ліш­ніх на­се­ль­ні­каў дна. Ані­вод­ная ду­ша (бо не вы­ле­ка­ва­ная пра­ўдай?) не пра­мі­льг­не на чыр­во­ным тле са­ні­тар­най апра­цоў­кі: на­ват Лу­ка знік у прад­онні і зніш­ча­ны, як усе астат­нія. Як і ўсё, што гу­чыць га­нар­лі­ва.

 

Пра­ўда, асо­бы са­ні­та­раў рэ­жы­сёр не вы­зна­чае. Ад­нак ёсць ве­ра­год­насць, што яны не з іншае пла­не­ты.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра