Аркес­тру «Лі­лея» — 50 га­доў

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Мі­сі­янер цым­ба­ль­най ку­ль­ту­ры
На ча­ле вы­ключ­най ку­ль­тур­най з’я­вы за­ўсё­ды ста­іць асо­ба. Гэ­тым раз­ам га­вор­ка пра цым­ба­ль­ны аркестр «Лі­лея» Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі і пра Яўге­на Глад­ко­ва, які ства­рыў ансамбль і кі­руе ім з ча­су за­сна­ван­ня ў 1966 го­дзе. Ка­лек­тыў сё­ле­та свят­куе па­ў­ве­ка­вы юбі­лей, і ме­на­ві­та ўра­чыс­ты кан­цэрт у Вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі па­кі­нуў не­за­быў­ныя ўра­жан­ні.

Пра­фе­сар Ака­дэ­міі му­зы­кі па кла­се цым­ба­лаў і вы­дат­ны му­зы­кант, Яўген Гладкоў, апроч уся­го інша­га, тон­кі эстэт і знаў­ца гэ­та­га ўні­ка­ль­на­га інстру­мен­та. Ме­на­ві­та Яўген Глад­коў з’яў­ля­ецца аўта­рам пе­ра­ла­жэн­няў і аран­жы­ро­вак мно­гіх са­чы­нен­няў, скла­да­ль­ні­кам раз­на­стай­ных цым­ба­ль­ных пра­грам, вы­ка­на­ных на сцэ­нах рэ­спуб­лі­кі і све­ту. Інакш ка­жу­чы, сап­раў­дны мі­сі­янер цым­ба­ль­най ку­ль­ту­ры!

 

Да­сле­да­ваць інстру­мент Яўген Гладкоў па­чаў яшчэ сту­дэн­там кан­сер­ва­то­рыі і ўба­чыў яго не­паў­тор­ныя асаб­лі­вас­ці. Ка­ла­рыт, у якім ядна­лі­ся пяш­чо­та і звон­касць, пя­ву­часць і не­за­быў­ныя аб­ерто­ны гу­каў. Цу­доў­ную здо­ль­насць да тэх­ніч­най імпра­ві­за­цыі, хут­кас­насць і га­рэз­насць па­са­жаў, здо­ль­насць зра­біць яркай кож­ную кам­па­зі­цыю.

 

Жы­вое ўяў­лен­не му­зы­кан­та ма­ля­ва­ла цэ­лыя кар­ці­ны, ство­ра­ныя з нот­ных фі­яры­тур, кам­бі­на­цый удар­ных і шчып­ко­вых пры­ёмаў. Пра­цяг­ва­ючы спра­ву свай­го на­стаў­ні­ка Іо­сі­фа Жы­но­ві­ча, які вы­веў цым­ба­лы на ўзро­вень пра­фе­сі­яна­ліз­му ў час, ка­лі бе­ла­рус­кае пра­фе­сій­нае мас­тац­тва то­ль­кі пад­ыма­ла­ся з па­сля­ва­енных ру­ін, Яўген Глад­коў уз­няў яго да еўра­пей­скай вы­шы­ні, пра што ця­пер і свед­чаць кан­цэр­ты ансам­бля «Лі­лея».

 

Пры­знац­ца шчы­ра, гу­чан­не гэ­та­га аркес­тра вы­клі­кае ве­лі­зар­ную га­му па­чуц­цяў! Ансамбль у та­кой сту­пе­ні сыг­ра­ны і «па­бу­да­ва­ны», што мо­жа вы­ка­наць аб­са­лют­на роз­ную му­зы­ку. Па­чы­на­ючы з на­род­ных пры­пе­вак, пе­сен­ных апра­цо­вак і за­кан­чва­ючы цал­кам су­час­ны­мі са­чы­нен­ня­мі, слу­ха­ючы якія і не ска­жаш, што яны ства­ра­лі­ся вы­ключ­на для цым­ба­лаў.

 

— Ка­лі я па­чы­наў, — ка­жа Яўген Пят­ро­віч, — бы­ла рас­паў­сю­джа­на са­мая про­стая му­зы­ка, на­род­ная, па­пу­ляр­ная, усім вя­до­мая. Але ве­ль­мі хут­ка па­ўста­ла пы­тан­не рэ­пер­ту­ару. Цым­ба­лы да­ступ­ныя, сту­дэн­таў пры­хо­дзі­ла ву­чыц­ца шмат. А што іграць?.. Я па­чаў пад­бі­раць, аран­жы­ра­ваць на­род­ную і кла­січ­ную му­зы­ку для па­трэб ансам­бля, які ўжо быў ство­ра­ны. У рэ­пер­ту­ар увай­шлі Бах, Ліст, Лю­лі, апра­цоў­кі бе­ла­рус­ка­га фа­льк­ло­ру. Вя­до­ма, гу­чан­не кла­сі­кі ці­ка­вае, але мя­не не ўсё за­да­ва­ль­ня­ла. Ха­це­ла­ся ад­ысці ад ме­на­ві­та на­род­най ма­не­ры ігры на інстру­мен­це і пры­ўнес­ці не­шта но­вае, сваё, улас­ны во­пыт, што, маг­чы­ма, да­па­мог бы інстру­мен­ту вы­йсці на но­вы, бо­льш пра­грэ­сіў­ны ўзро­вень вы­ка­на­ль­ніц­тва.

 

Так з’я­ві­лі­ся экс­пе­ры­мен­та­тар­скія, ад­шлі­фа­ва­ныя са­мім Глад­ко­вым пры­ёмы, якім му­зы­кант ад­ра­зу на­ву­чаў сту­дэн­таў, — роз­ныя ві­ды аплі­ка­ту­ры, трэ­ма­ла, уда­раў і шчып­коў. Мож­на ска­заць, «Лі­лея» — гэ­та май­стэр­ня, куз­ня, дзе ме­та­дыч­на, ста­ран­на, з вы­тан­ча­ным, але вы­со­ка­тэх­ніч­ным пра­фе­сі­яна­ліз­мам, гар­ту­юцца леп­шыя му­зы­кан­ты рэ­спуб­лі­кі. Па­зней ме­на­ві­та яны за­ва­ёўва­юць пры­зы на кон­кур­сах, ства­ра­юць ансам­блі і ву­чаць у шко­лах дзя­цей та­му, ча­му ка­лі­сь­ці на­ву­чыў Яўген Пят­ро­віч, — па­чуц­цю пры­го­жа­га, па­ва­зе і за­хап­лен­ню ра­дзі­май, жа­дан­ню пад­ара­ваць слу­ха­чу ўлас­нае мас­тац­тва. На юбі­лей­най ве­ча­ры­не сваё май­стэр­ства па­ка­заў склад цым­ба­ль­на­га ансам­бля 1994 го­да, і іх «Tанец з шаб­ля­мі» Ара­ма Ха­ча­ту­ра­на вы­клі­каў ава­цыю ўдзяч­най пуб­лі­кі.

 

— Сту­дэн­ты, вя­до­ма, на­род спрыт­ны, — ка­жа Глад­коў. — Усе хо­чуць іграць у «Лі­леі», вы­сту­паць і ад­чуць удзяч­насць слу­ха­чоў. Так! У гэ­тым вы­яўля­ецца за­пал ма­ла­дос­ці. Але ко­ль­кі трэ­ба пры­клас­ці на­ма­ган­няў для клас­на­га гу­чан­ня! Іграць тон­ка, з фі­ліг­ран­най да­клад­нас­цю ўда­ру, прад­умваць ню­ансы, ды­хан­не, фра­зі­роў­ку... Трэ­ба мець жа­дан­не не то­ль­кі на­ву­чыц­ца тэх­ніч­на іграць, але яшчэ і ўмець рас­па­вес­ці пра ўлас­ныя па­чуц­ці, ад­пус­ціць эмо­цыі ў эфір, каб яны пе­рад­алі­ся гле­да­чу. За­ла мо­жа ад­чуць пяш­чо­ту або страсць, за­ду­мен­насць або іро­нію то­ль­кі та­ды, ка­лі мы са­мі ад­чу­ва­ем гэ­та. Сту­дэн­ты ў ансам­блі ву­чац­ца пе­рад­аваць ка­лек­тыў­ную эмо­цыю... Без гэ­та­га не вы­бу­ду­ецца ні­вод­ны твор. І за­адно вы­ра­ша­юць мно­гія аса­біс­тыя псі­ха­ла­гіч­ныя пы­тан­ні, звя­за­ныя з пра­цай у ка­лек­ты­ве, ста­наў­лен­нем ся­бе як асо­бы і му­зы­кан­та, а так­са­ма з раз­умен­нем му­зы­кі і ку­ль­ту­ры ў цэ­лым. Каб быў вы­нік, у ка­лек­ты­ве па­він­на быць зго­да! Што ска­заць... Я — стро­гі вы­клад­чык! (Пры­сут­ныя сту­дэн­ты ў гэ­ты мо­мант усмі­ха­юцца і шмат­знач­на кі­ва­юць.)

 

Атмас­фе­ра на за­нят­ках у кла­се надзі­ва пры­язная. Ці трэ­ба адзна­чаць, што суб­арды­на­цыя па­між пра­фе­са­рам і сту­дэн­та­мі плаў­на пе­ра­хо­дзіць у ка­арды­на­цыю і на­адва­рот? Бес­пе­ра­пын­ны твор­чы пра­цэс. Ча­сам і не раз­уме­еш: ты на рэ­пе­ты­цыі або на за­нят­ках? Глад­коў умее — і гэ­та дар! — кан­так­та­ваць са сту­дэн­та­мі. Тут на­поў­ні­цу пра­цуе ве­лі­зар­ны дос­вед ча­ла­ве­ка і пед­аго­га, а так­са­ма не­ве­ра­год­нае па­чуц­цё гу­ма­ру, якое за­ўсё­ды слу­жыць вы­дат­ную служ­бу. Вось пад­час ігры хто­сь­ці «за­віс» — і трап­нае слоў­ца педа­го­га тут жа вы­во­дзіць сту­дэн­та «са спяч­кі». Tое ж і на кан­цэр­тах. Глад­коў­скі гу­мар — гэ­та лёг­кая іро­нія, амаль ба­ць­коў­скія жар­ты, аб­са­лют­ная не­злас­лі­васць, здо­ль­насць па­смя­яцца з ся­бе ды іншых.

 

Гу­мар, улас­ці­вы на­род­най му­зы­цы, уплы­вае і на дра­ма­тур­гію тво­ра, бо кож­нае са­чы­нен­не Глад­коў ба­чыць, прад­умвае яго­ны ход, ні­бы рэ­жы­сёр. Кож­ны ну­мар — гэ­та ма­ле­нь­кі шэ­дэўр! У да­да­так цым­ба­ль­най му­зы­цы не ўлас­ці­вы буй­ныя фор­мы. Тут і фан­та­зіі, у якіх аказ­ва­юцца за­пат­ра­ба­ва­ны­мі кас­цю­мы ка­роў і каў­бо­яў, мас­кі, бу­тэ­ль­кі. У вы­ні­ку ўсё ўспры­ма­ецца як сап­раў­днае дзей­ства!

 

Ці­ка­выя атры­ма­лі­ся мо­нас­пек­так­лі на вер­шы Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, а так­са­ма юбі­лей­ныя ве­ча­ры, пры­све­ча­ныя Мак­сі­му Баг­да­но­ві­чу, Пет­ру­сю Броў­ку, Ігна­ту Буй­ніц­ка­му, Сяр­гею Ясе­ні­ну, Янку Маў­ру, Мак­сі­му Га­рэц­ка­му, Іо­сі­фу Жы­но­ві­чу. На ўсіх кан­цэр­тах ня­змен­на ад­чу­ваў­ся вы­дат­ны на­строй. Інакш ка­жу­чы, з «Лі­ле­яй» ду­ша ад­па­чы­вае, а з Глад­ко­вым — ве­ся­ліц­ца.

 

Слаў­ная да­та — 50-год­дзе ансам­бля «Лі­лея»! Слаў­ная і па­ра­дак­са­ль­ная ад­на­ча­со­ва: уз­рост са­лід­ны, а склад — за­ўжды юны. «Лі­лея» да­ўно зра­бі­ла­ся тва­рам му­зыч­най сту­дэн­цкай Бе­ла­ру­сі на кан­цэр­тных пля­цоў­ках рэ­спуб­лі­кі і за­меж­жа, ня­хай гэ­та фес­ты­ва­лі або кон­кур­сы ў Гер­ма­ніі, Швей­ца­рыі, Сла­ва­кіі…

 

Рэ­пер­ту­ар ансам­бля ця­пер ве­ль­мі шы­ро­кі. Тут і су­час­ная бе­ла­рус­кая му­зы­ка — са­чы­нен­ні Андрэя Мды­ва­ні, Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва, Ула­дзі­мі­ра Ку­р’я­на, Вік­та­ра Вой­ці­ка. І кла­сі­ка — Іа­ганэс Брамс, Ро­берт Шу­ман, Іа­ган Штраўс, Анто­ніа Ві­ва­ль­дзі. А так­са­ма рок-н-рол і джа­за­выя тво­ры. А яшчэ на­цы­яна­ль­ныя кам­па­зі­цыі роз­ных кра­ін — Рас­іі, Бал­га­рыі, Мал­да­віі, Грэ­цыі, Аме­ры­кі. Інакш ка­жу­чы, сту­дэн­цкі ансамбль ад­ыграў сто­ль­кі пер­шак­лас­най му­зы­кі, што па пра­ве на­быў ста­тус мас­ці­та­га, па ўзо­ры яко­га ся­гон­ня ства­ра­юцца ансам­блі ў іншых на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах. «Лі­лея» пра­цуе су­мес­на з са­ліс­та­мі — пі­яніс­та­мі, ва­ка­ліс­та­мі або ўдар­ні­ка­мі, вы­ка­рыс­тоў­вае ка­ла­рыт­ныя мас­тац­кія пры­ёмы, як на­прык­лад, ча­роў­ны эфект га­вай­скай гі­та­ры. Маг­чы­мас­ці цым­ба­лаў амаль бяз­меж­ныя: тут ве­лі­зар­нае поле для твор­час­ці — і кі­раў­ні­ка, і сту­дэн­таў. Та­му трэ­ба пры­знаць, што за 50 га­доў бліс­ку­ча­га пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця «Лі­леі» на ча­ле з Яўге­нам Глад­ко­вым цым­ба­лы ўспры­ма­юцца на­роў­ні з іншы­мі інстру­мен­та­мі, «якія вы­йшлі з на­ро­да», та­кі­мі як скрып­ка, і за­ня­лі год­нае мес­ца ў сіс­тэ­ме струн­ных шчып­ко­ва-ўдар­ных інстру­мен­таў, хоць мы і пры­звы­ча­ілі­ся на­зы­ваць іх на­род­ны­мі. Ця­пер гэ­та не так, і хо­чац­ца, каб і ў на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі на­зва «на­род­ны інстру­мент» у да­чы­нен­ні да цым­ба­лаў бы­ла пе­ра­гле­джа­на, бо яна ўжо не ад­па­вя­дае ды­на­мі­цы ча­су.

 

На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га ста­год­дзя, у 1997-м Яўген Глад­коў ства­рыў Бе­ла­рус­кую аса­цы­яцыю цым­ба­ліс­таў, якая ўвай­шла ў сус­вет­ную Аса­цы­яцыю, у тым жа го­дзе пра­вёў у Ма­гі­лё­ве Сус­вет­ны кан­грэс цым­ба­ліс­таў. Але і да гэ­та­га ча­су Яўген Пят­ро­віч удзе­ль­ні­чае ў роз­ных фо­ру­мах, кан­фе­рэн­цы­ях, фес­ты­ва­лях і кон­кур­сах у Бе­ла­ру­сі і све­це. За­ня­ты так, што знай­сці час на інтэр­в’ю ве­ль­мі скла­да­на. Але гэ­та вы­дат­на, ка­лі пра­ца пры­но­сіць не то­ль­кі за­да­валь­­нен­не, але шчас­це! Ка­лі ве­да­еш, што твой дос­вед з лю­боў­ю пе­ра­хо­дзіць да на­ступ­на­га па­ка­лен­ня.

Марыя МДЫВАНІ