Кам­па­зі­та­ры Аркадзь (Аа­рон) Гу­раў і Вік­тар Ка­пы­ць­ко

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Двай­ны парт­рэт у рэ­трас­пек­цыі
У Ма­лой за­ле імя Ры­го­ра Шыр­мы Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі ад­быў­ся не­звы­чай­ны аўтар­скі ве­чар «З му­зы­кі Мін­ска 1975—1977: кам­па­зі­та­ры Аркадзь (ААРОН) Гу­раў і Вік­тар Ка­пы­ць­ко».

Імпрэ­за зра­бі­ла­ся вяр­тан­нем ва ўлон­не айчын­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры імя Гу­ра­ва (1956—2002), бе­ла­рус­ка-ізра­ільс­ка­га кам­па­зі­та­ра, які сы­шоў заў­час­на. Яго­ныя са­чы­нен­ні не гу­ча­лі ў го­ра­дзе дзя­цін­ства і ма­ла­дос­ці амаль чвэрць ста­год­дзя. Кан­цэрт-рэ­трас­пек­цыя стаў­ся для слу­ха­чоў ве­ча­рам ад­крыц­цяў: у ім пра­гу­ча­лі тво­ры, пе­ра­важ­на не­вя­до­мыя бе­ла­рус­кай пуб­лі­цы. Яны на­пі­са­ны со­рак год та­му, але І сён­ня гэ­тыя опу­сы не стра­ці­лі сва­ёй мас­тац­кай вар­тас­ці ды на­ват здо­ль­ныя даць фо­ру су­час­ным кам­па­зі­тар­скім по­шу­кам.

Кан­цэрт рас­па­чаў не­ча­ка­ны дра­ма­тур­гіч­ны ход, дзя­ку­ючы яко­му слу­ха­чы лі­та­ра­ль­на пе­ра­нес­лі­ся на ча­ты­ры дзе­ся­ці­год­дзі на­зад: акус­тыч­ным парт­алам у мі­нуў­шчы­ну ста­ла­ся архіў­ная фа­наг­ра­ма 1976 го­да — фраг­мент кам­па­зі­цыі Вік­та­ра Ка­пы­ць­ко «З “Ба­ль­ніч­на­га сшыт­ка” Ся­мё­на Кір­са­на­ва». Ён пра­гу­чаў у за­пі­се ў вы­ка­нан­ні са­мо­га аўта­ра (го­лас) і Арка­дзя Гу­ра­ва (парт­ыя фар­тэ­пі­яна). Пры­сут­ныя на­ват па­чу­лі го­лас ма­ла­до­га Арка­дзя, па­ко­ль­кі ў гэ­тай не­тра­ды­цый­най кам­па­зі­цыі пі­яніст па­ві­нен, па за­ду­ме твор­цы, не то­ль­кі акам­па­на­ваць, але і, на­прык­лад, шы­пець скрозь зу­бы і пра­га­вор­ваць тэкст у ду­эце са спе­ва­ком.

 

...У да­лё­кія 1970-я юныя Аркадзь і Вік­тар бы­лі не то­ль­кі вы­ка­наў­ца­мі са­чы­нен­няў адзін ад­на­го. Кан­цэрт «З му­зы­кі Мін­ска 1975—1977...» стаў­ся да­ку­мен­та­ль­ным свед­чан­нем рэ­дка­га ў кам­па­зі­тар­скім ася­род­дзі ча­ла­ве­ча­га і твор­ча­га сяб­роў­ства, надзвы­чай плён­на­га ў сэн­се мас­тац­кіх вы­ні­каў. Не­здар­ма Ка­пы­ць­ко, вя­ду­чы і аўтар пра­гра­мы кан­цэр­та, на­зваў свой твор­чы тан­дэм з Гу­ра­вым чым­сь­ці на­кшталт «ма­ле­нь­кай мін­скай шко­лы тых га­доў». Кам­па­зі­цыі, з якіх скла­ла­ся пра­гра­ма ве­ча­ра, бы­лі на­пі­са­ны аўта­ра­мі ў 18—20-га­до­вым уз­рос­це і з’яў­ля­юцца яскра­вым свед­чан­нем не­ве­ра­год­най ад­ора­нас­ці і ста­лас­ці ма­ла­дых творцаў.

 

Спа­лу­чэн­не ў ад­ной пра­гра­ме імё­наў Гу­ра­ва і Ка­пы­ць­ко пад­аец­ца не то­ль­кі за­ка­на­мер­ным, але і сім­ва­ліч­ным. Аб­одва бу­ду­чыя кам­па­зі­та­ры на­ра­дзі­лі­ся ў Мін­ску ў 1956 го­дзе, жы­лі на су­сед­ніх ву­лі­цах, па­зна­ёмі­лі­ся пад­час на­ву­чан­ня ў Му­зыч­ным лі­цэі (ця­пер Рэ­спуб­лі­кан­ская гім­на­зія-ка­ледж пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі) і ад­ра­зу ста­лі бліз­кі­мі сяб­ра­мі і твор­чы­мі ад­на­дум­ца­мі. Та­ды ім бы­ло па 15 га­доў. Рас­па­вя­да­ючы пра за­ла­тую па­ру іх юнац­тва, Ка­пы­ць­ко з удзяч­нас­цю згад­вае тыя шмат­лі­кія га­дзі­ны, што яны пра­во­дзі­лі раз­ам — слу­ха­лі му­зы­ку, аб­мяр­коў­ва­лі пра­чы­та­ныя кні­гі, на­вед­ва­лі тэ­атра­ль­ныя па­ста­ноў­кі, пі­ль­на са­чы­лі за на­він­ка­мі ў кі­на­мас­тац­тве. У 1970—1980-я твор­чыя ста­сун­кі кам­па­зі­та­раў бы­лі да­во­лі бліз­кі­мі, на­ват ня­гле­дзя­чы на тое, што на пэў­ны час іх жыц­цё­выя шля­хі раз­ышлі­ся. Аркадзь у 1974 го­дзе стаў сту­дэн­там Бе­ла­рус­кай кан­сер­ва­то­рыі. Вік­тар па­сту­піў у Ле­нін­град­скую кан­сер­ва­то­рыю ў 1975-м, але не­адна­ра­зо­ва на­вед­ваў Мінск: усе тво­ры, што пра­гу­ча­лі сё­ле­та ў кан­цэр­це, бы­лі ім скон­ча­ны і ўпер­шы­ню вы­ка­на­ны ме­на­ві­та тут.

 

Ва ўступ­ным сло­ве да кан­цэр­та Вік­тар Ка­пы­ць­ко адзна­чыў пэў­ны мас­тац­кі ўза­емаў­плыў адзін на ад­на­го прад­стаў­ні­коў «ма­ле­нь­кай мін­скай шко­лы». Але са­чы­нен­ні свед­чы­лі і пра не­па­доб­насць ма­ла­дых аўта­раў, са­ма­стой­насць іх мас­тац­ка­га мыс­лен­ня. Так, ужо зга­да­ная кам­па­зі­цыя Ка­пы­ць­ко «З “Ба­ль­ніч­на­га сшыт­ка” Ся­мё­на Кір­са­на­ва» ўра­зі­ла амаль да­ку­мен­та­ль­най фік­са­цы­яй псі­ха­фі­зіч­на­га ста­ну па­мі­ра­юча­га ча­ла­ве­ка і акус­тыч­ным аске­тыз­мам, з якім 18-га­до­вы аўтар пе­рад­аў экс­прэ­сі­яніс­цкую воб­раз­насць вер­шаў. У «По­лі­нас­та­ль­гіі» на тэк­сты з Бай­ра­на, Баг­да­но­ві­ча, Лер­ман­та­ва, Шклоў­ска­га лі­рыч­ны «ма­на­лог ге­роя» быў вы­ра­ша­ны ме­та­дам кі­не­ма­таг­ра­фіч­на­га ман­та­жу, які ўва­со­біў архе­ты­піч­ны воб­раз юна­га Па­эта з роз­ных сэн­са­вых ра­кур­саў.

 

Два тво­ры Гу­ра­ва для ба­ры­то­на і фар­тэ­пі­яна пра­па­на­ва­лі іншую трак­тоў­ку ка­мер­на-ва­ка­ль­на­га жан­ру. На­пэў­на, ме­на­ві­та эза­тэ­рыч­ныя вер­шы Ры­ль­ке пад­штур­хну­лі ма­ла­до­га кам­па­зі­та­ра да на­сы­чэн­ня му­зыч­най тка­ні­ны яго са­чы­нен­ня «Тры вер­шы Р.М. Ры­ль­ке» інта­на­цый­ны­мі шыф­ра­мі, што на­блі­зі­ла кан­цэп­цыю ва­ка­ль­на­га цык­ла да сім­фа­ніч­най. «Пяць зон­гаў з лі­ры­кі Б. Брэх­та» вы­яві­лі про­ці­лег­лы на­пра­мак кам­па­зі­тар­скай дзей­нас­ці Арка­дзя — яго за­хап­лен­не эстэ­ты­кай брэх­таў­ска­га эпіч­на­га тэ­атру. Хо­чац­ца пры­га­даць не­ча­ка­ны і эма­цы­яна­ль­на пра­ніз­лі­вы эфект зняц­ця мас­кі ва­ка­ліс­та ў фі­на­ле, ка­лі спя­вак за­ста­ецца ў адзі­но­це і, ні­бы­та за­ду­маў­шы­ся, блу­кае па сцэ­не і спя­вае апош­нія фра­зы зон­га. Пер­шы­мі і адзі­ны­мі да сё­ле­та вы­ка­наў­ца­мі тво­ра ста­лі­ся ў 1976 го­дзе Ка­пы­ць­ко (го­лас) і Гу­раў (фар­тэ­пі­яна). Го­нар вяр­тан­ня з ня­бы­ту «Пя­ці зон­гаў...» і прад­стаў­лен­ня мін­скім слу­ха­чам усіх зга­да­ных вы­шэй ва­ка­ль­ных са­чы­нен­няў Гу­ра­ва і Ка­пы­ць­ко на­ле­жыць Ула­дзі­мі­ру Гро­ма­ву (ба­ры­тон) і Дзміт­рыю Зу­ба­ву (фар­тэ­пі­яна, Санкт-Пе­цяр­бург).

 

Раз­ва­жа­ючы пра пад­обнасць і ад­мет­насць твор­ча­га све­ту кож­на­га з сяб­роў-кам­па­зі­та­раў, ці­ка­ва су­па­ста­віць інстру­мен­та­ль­ныя са­чы­нен­ні, на­пі­са­ныя імі ў 1976 го­дзе. У Гу­ра­ва — Ва­ры­яцыі для фар­тэ­пі­яна на тэ­му Бар­та­ка, у Ка­пы­ць­ко — Са­на­та для фар­тэ­пі­яна «Missa Brevis». Ка­лі пер­шы аб­раў шлях ды­ялек­тыч­най тран­сфар­ма­цыі па­ста­ра­ль­най тэ­мы Бар­та­ка і яе інта­на­цый­на­га аб­вас­трэн­ня, дру­гі пра­па­на­ваў шэ­раг сты­ліс­тыч­ных пры­год, якія ў кан­чат­ко­вым вы­ні­ку пры­вя­лі яго да спрад­веч­най чыс­ці­ні ды­ято­ні­кі і пры­га­жос­ці ма­жор­на­га трох­гуч­ча. Аб­одва тво­ры ўва­со­бі­ла ў кан­цэр­це Ка­ця­ры­на Ма­рэц­кая-Яске­ль­чык, якая, да­рэ­чы, ста­ла пер­шай вы­ка­наў­цай фар­тэ­пі­яннай му­зы­кі Гу­ра­ва ў но­вым ты­ся­ча­год­дзі.

 

Сап­раў­ды, ка­мер­ныя са­чы­нен­ні аўта­раў, прад­стаў­ле­ныя мін­скім слу­ха­чам, не то­ль­кі вы­яві­лі надзвы­чай шы­ро­кую пан­ара­му іх па­мкнен­няў, але і прэ­зен­та­ва­лі раз­на­стай­ны эстэ­ты­ка-сты­лё­вы зрэз та­га­час­на­га мас­тац­тва. Роз­нае аб­ліч­ча ў твор­час­ці або­двух ся­рэ­дзі­ны 1970-х на­быў акту­аль­ны ця­пер жанр му­зыч­на­га пер­фор­ман­су, ства­ра­ль­ні­ка­мі яко­га ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве ста­лі ме­на­ві­та яны. На­прык­лад, мін­ча­не атры­ма­лі рэ­дкую маг­чы­масць па­чуць Ды­вер­тыс­мент для цым­ба­лаў і пад­рых­та­ва­на­га ра­яля ў вы­ка­нан­ні аўта­ра, Вік­та­ра Ка­пы­ць­ко (пад­рых­та­ва­ны ра­яль) і Анге­лі­ны Тка­чо­вай (цым­ба­лы, Афі­ны), для якой гэ­ты твор ка­лі­сь­ці быў на­пі­са­ны. Ды­вер­тыс­мент ува­со­біў па­ра­дак­са­ль­ны «ды­ялог» са­ліс­таў-інстру­мен­та­ліс­таў, да­сціп­на аб­ы­гра­ную ідэю му­зыч­на­га спа­бор­ніц­тва: так, у пры­ват­нас­ці, пад­час вы­ка­нан­ня са­ліс­ты не то­ль­кі па­мя­ня­лі­ся інстру­мен­та­мі, але і па­ка­за­лі скла­да­ны трук па пе­рад­ачы цым­ба­ль­най па­лач­кі — на­кшталт спрын­тар­скай эста­фе­ты.

 

Га­лоў­ным пад­арун­кам для слу­ха­чоў з’я­ві­ла­ся сус­вет­ная прэ­м’е­ра тво­ра, што да ня­даў­ня­га ча­су ўво­гу­ле лі­чыў­ся стра­ча­ным. Ма­ле­нь­кая кан­та­та «Апраў­дан­не Афе­ліі» для ніз­ка­га жа­но­ча­га го­ла­су, скрып­кі і фар­тэ­пі­яна па ма­ты­вах тра­ге­дыі Шэк­спі­ра «Гам­лет» (у пе­ра­кла­дзе Ба­ры­са Па­стар­на­ка) прад­ста­ві­ла на­ту­ра­ль­нае спа­лу­чэн­не пры­нцы­паў эпіч­на­га і псі­ха­ла­гіч­на­га тэ­атраў, яко­га да­сяг­нуў у гэ­тым пер­фар­ма­тыў­ным тво­ры Гу­раў як кам­па­зі­тар і рэ­жы­сёр. Воб­раз Афе­ліі цу­доў­на і надзвы­чай сты­лё­ва ўва­со­бі­ла На­тал­ля Акі­ні­на (кан­тра­ль­та). Сцэ­ніч­ныя парт­нё­ры Афе­ліі — Скры­пач (Аляк­сей За­гор­скі) і Пі­яніст (Дзміт­рый Зу­баў) — рас­па­вя­лі яе сум­ную гіс­то­рыю інстру­мен­та­ль­ны­мі срод­ка­мі. Пад­аец­ца слуш­ным, што прэ­м’е­ра «Апраў­дан­ня Афе­ліі» Гу­ра­ва ад­бы­ла­ся ме­на­ві­та ў Мін­ску і ста­ла сво­еа­саб­лі­вым пад­арун­кам да 60-год­дзя кам­па­зі­та­ра.

 

Аркадзь рэ­пат­ры­яваў­ся ў Ізра­іль вяс­ной 1991-га. 25 лю­та­га 2002 го­да ён тра­гіч­на за­гі­нуў пад Іе­ру­са­лі­мам ад куль тэ­ра­рыс­таў. Яго імя і тво­ры сён­ня бо­льш вя­до­мыя па-за меж­амі Бе­ла­ру­сі — дзя­ку­ючы ме­ма­ры­яль­на­му фон­ду «Шы­рат Аа­рон» («Песнь Аа­ро­на»), які што­год арга­ні­зуе ве­ча­ры па­мя­ці кам­па­зі­та­ра ў роз­ных кра­інах све­ту.

 

Асаб­лі­ва пры­емна, што зга­да­ны пра­ект з’яд­наў у Ма­лой за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі вы­ка­наў­цаў з роз­ных кра­ін, якія спе­цы­яль­на дзе­ля гэ­тай знач­най падзеі на­ве­да­лі Мінск. Кан­цэрт стаў­ся цу­доў­най на­го­дай спат­кац­ца ў Мін­ску род­ным Аа­ро­на Гу­ра­ва, га­на­ро­вым гас­цям ве­ча­ра: з Іе­ру­са­лі­ма пры­ля­це­ла ўда­ва кам­па­зі­та­ра Мі­ры­ям Гу­ра­ва, з Осла — яго ста­рэй­шая да­чка Ха­на-Бэ­ла, з Нью-Ёрка — сяс­тра кам­па­зі­та­ра Га­лі­на.

 

Да­лу­чым­ся да сло­ваў Вік­та­ра Ка­пы­ць­ко, якія рас­кры­ва­юць га­лоў­ную мэ­ту аўтар­скага ве­ча­ра: «Спа­дзя­юся, што гэ­ты кан­цэрт бу­дзе ад­ным з зы­ход­ных пун­ктаў ду­хоў­на­га вяр­тан­ня Арка­дзя Гу­ра­ва ў го­рад, дзе ён вы­рас і ў якім бы­ла на­пі­са­на яго вы­дат­ная му­зы­ка».

Аляксандра ШЭМБЕРАВА