Да­сле­да­ван­не ру­ху

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Аўтарскі вечар Сяр­гея Мі­ке­ля «Ана­то­мія тан­ца»
У Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі пра­йшоў ве­чар су­час­най ха­рэ­агра­фіі, пры­мер­ка­ва­ны да Між­на­род­на­га дня тан­ца. Яго ге­ро­ем стаў Сяр­гей Мі­кель, сту­дэнт «Май­стэр­ні» пра­фе­са­ра Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева, які шмат га­доў над­ае пі­ль­ную ўва­гу вы­ха­ван­ню ма­ла­дых ба­лет­май­страў.

Пра­цы Сяр­гея не­адна­ра­зо­ва ўдас­той­ва­лі­ся ўзна­га­род буй­ных фо­ру­маў (І прэ­мія Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску, Гран-пры Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю-кон­кур­су со­ль­на­га тан­ца імя Мах­му­да Эсам­ба­ева ў Гроз­ным), раз-по­раз уз­ні­ка­лі ў спра­ваз­дач­ных кан­цэр­тах ха­рэ­агра­фіч­на­га ка­ле­джа, але «Ана­то­мію тан­ца» мож­на на­зваць пер­шай прэ­зен­та­цы­яй твор­чай дзей­нас­ці ха­рэ­огра­фа для шы­ро­кай пуб­лі­кі. Пра гэ­та за­свед­чыў са сцэ­ны і Ва­лян­цін Елі­зар’еў: «Звы­чай­на та­кія пра­гля­ды пра­хо­дзяць у за­кры­тых за­лах, дзе пры­сут­ні­ча­юць і аб­мяр­коў­ва­юць уба­ча­нае то­ль­кі пед­аго­гі. Пер­шы раз мы атры­ма­лі маг­чы­масць па­ка­заць ра­бо­ту ма­ла­до­га ха­рэ­огра­фа так грун­тоў­на і по­ўна».

 

Пад­обных кан­цэр­таў Мінск не ве­даў бо­льш за дзе­сяць га­доў — яшчэ з тых ча­соў, ка­лі вы­ха­ван­ца­мі Елі­зар’ева бы­лі Ра­ду Па­клі­та­ру, На­тал­ля Фур­ман, Во­ль­га Рэ­пі­на, Акса­на Ся­мё­на­ва, Ула­дзі­мір Іва­ноў, чые твор­чыя «спра­ваз­да­чы» на сцэ­ніч­ных пля­цоў­ках ста­лі­цы ўспры­ма­лі­ся як рэ­гу­ляр­ная з’ява. У да­да­так гле­да­чу пра­па­ноў­ваў­ся не звы­чай­ны кан­цэрт, а ад­мыс­ло­вы аўтар­скі ве­чар, дзе Сяр­гей вы­сту­піў у якас­ці не то­ль­кі ха­рэ­огра­фа і вы­ка­наў­цы, але і рэ­жы­сё­ра, што над­ало імпрэ­зе воб­раз­на-кан­цэп­ту­аль­ную за­вер­ша­насць і не­паў­тор­насць аўтар­ска­га ба­чан­ня. Яе тэ­ма­тыч­ная на­кі­ра­ва­насць за­да­ва­ла­ся на­звай — ме­та­фа­рыч­най і шма­туз­роў­не­вай.

 

Ана­то­мія тан­ца — гэ­та да­сле­да­ван­не ру­ху, раз’яднан­не яго на пер­ша­эле­мен­ты і ства­рэн­не на іх асно­ве цэ­лас­най плас­тыч­най мо­вы. Ана­то­мія тан­ца — гэ­та і лю­ба­ван­не пры­га­жос­цю ча­ла­ве­ча­га це­ла, воб­раз­нае спас­ці­жэн­не яго шмат­лі­кіх маг­чы­мас­цей. Да­дзе­ная тэ­ма ўзні­ка­ла яшчэ да кан­цэр­та — у фае, дзе раз­гар­ну­ла­ся фо­та­выс­та­ва вя­до­май ві­цеб­скай мас­тач­кі Ган­ны Май­ся­юк, і на­бы­ва­ла пра­цяг на сцэ­не, ві­зу­аль­на-плас­тыч­ным рэ­фрэ­нам пра­ніз­ва­ючы ўсю пра­гра­му. Ха­рэ­агра­фіч­ныя мі­ні­яцю­ры, не звя­за­ныя між са­бой знеш­нім дзея­ннем, спа­лу­ча­лі­ся ў цэ­лас­ны, за­вер­ша­ны спек­такль-па­эму — спек­такль, які рас­кры­ваў пры­га­жосць і шмат­га­лос­се веч­на пе­ра­мен­лі­вых ча­ла­ве­чых па­чуц­цяў.

 

Не­вы­пад­ко­ва ся­род па­ка­за­ных ну­ма­роў пе­ра­ва­жа­лі ду­эты — роз­ныя па на­строі, па­ста­ноў­чых пры­ёмах. Кан­ты­лен­ныя лі­ніі двух целаў-га­ла­соў то злі­ва­лі­ся ва ўні­сон, то ўсту­па­лі ў скла­да­ны ды­ялог, кож­ны раз шу­ка­ючы па­ра­зу­мен­ня. Ся­род най­бо­льш ад­мет­ных ну­ма­роў у пер­шую чар­гу адзна­чу ду­эт «Зной­дзе­ныя і стра­ча­ныя». На мой по­гляд, гэ­та леп­шы на сён­ня твор ха­рэ­огра­фа. Ары­гі­на­ль­ны па лек­січ­ным і воб­раз­на-кан­цэп­ту­аль­ным вы­ра­шэн­ні, не­па­рыў­ны па дра­ма­тур­гіі, су­гес­тыў­ны па мас­тац­кім уз­дзе­янні — ду­эт быў па­збаў­ле­ны звык­ла­га ме­лад­ра­ма­тыз­му і ўяў­ляў, хут­чэй, спро­бу фі­ла­соф­ска­га асэн­са­ван­ня муж­чын­скай і жа­но­чай пры­ро­ды. На­пру­жа­ная вы­раз­насць сі­лу­этаў тан­цоў­шчы­каў, нер­­во­васць плас­тыч­на­га і рыт­міч­на­га ма­люн­каў, рэ­зкія пе­ра­хо­ды ад ру­ху да ру­ху, па­мно­жа­ныя на «music macabre» Амо­на То­бі­на, ства­ра­лі дра­ма­тыч­ную атмас­фе­ру, якая па­сту­по­ва на­гня­та­ла­ся.

 

Зу­сім іншым па эма­цый­ным на­паў­нен­ні, плас­тыч­най інта­на­цыі па­ўста­ваў ду­эт «Тыя, якія сыш­лі з кар­цін Клім­та». Ство­ра­ны па ма­ты­вах зна­ка­мі­тых па­лот­наў «Па­ца­лу­нак» і «Аб­дым­кі», ён на­гад­ваў па­этыч­ны са­нет з яго лі­рыч­най ле­ту­цен­нас­цю і ад­ухоў­ле­нас­цю. Тэ­ма ўза­ема­дзе­яння мас­тац­тваў доў­жы­ла­ся ў ну­ма­ры «Афорт», ад­праў­ным пун­ктам у па­ста­ноў­цы яко­га ста­ла гра­вю­ра «Ско­кі ў мяш­ках» Фран­сіс­ка Гоі. Ду­ма­ецца, Сяр­гею вар­та пра­цяг­ваць по­шу­кі ў гэ­тым плён­ным на­прам­ку. Ха­рэ­агра­фіч­нае асэн­са­ван­не воб­раз­ных ма­ты­ваў, кам­па­зі­цый­ных і ка­ла­рыс­тыч­ных пры­ёмаў жы­ва­піс­ных кар­цін здат­нае па­шы­рыць і ўзба­га­ціць вы­раз­ныя маж­лі­вас­ці тан­ца. Пры­кла­даў та­му ў су­час­ным ба­лет­ным тэ­атры шмат: гэ­та і ра­дэ­наў­скі цыкл Ле­ані­да Якаб­со­на, і фан­та­зія «Зна­кі» Ка­ра­лін Кар­лсан, і ба­лет «Ша­кун­та­ла» Ма­ры-Клод П’етра­га­лы, пры­све­ча­ны спад­чы­не Ка­мі­лы Кла­дэль.

 

Са­чыць за па­чат­кам твор­ча­га шля­ху асо­бы за­ўсё­ды ці­ка­ва. Та­кія мо­ман­ты до­раць асаб­лі­вую аса­ло­ду пер­ша­адкрыц­ця, прад­угад­ван­ня маж­лі­вых кі­рун­каў раз­віц­ця інды­ві­ду­аль­нас­ці. У гэ­тым сэн­се ўба­ча­нае мож­на на­зваць пра­екцы­яй на бу­ду­чае, дзе ся­род цэ­ла­га вы­лу­ча­юцца асоб­ныя дэ­та­лі аўтар­ска­га мыс­лен­ня. Ся­род іх — спа­лу­чэн­не кла­січ­най асно­вы ру­ху з су­час­най плас­ты­кай (вас­тры­ня ра­кур­саў, во­ль­ныя лі­ніі гнут­ка­га кор­пу­са, экс­прэ­сіў­ны ма­лю­нак рук); імкнен­не да па­этыч­най аб­агу­ле­нас­ці, воб­раз­най шмат­знач­нас­ці і ў той жа час сэн­са­вай да­клад­нас­ці вы­каз­ван­ня; эма­цый­ная на­поў­не­насць ру­ху, які ста­но­віц­ца пра­вад­ні­ком у раз­на­стай­ны свет ча­ла­ве­чых па­чуц­цяў і на­стро­яў; уме­лае вы­ка­рыс­тан­не сцэ­ніч­ных аксе­су­араў, якія на­бы­ва­юць ха­рак­тар сэн­са­вых акцэн­таў па­ста­ноў­кі.

 

Маг­чы­ма, ма­ла­до­му ха­рэ­огра­фу па­куль кры­ху бра­куе вы­на­ход­лі­вас­ці і раз­на­стай­нас­ці лек­січ­ных фар­баў, але ж уба­ча­нае — то­ль­кі па­ча­так. Па­тэн­цы­ялу ў Сяр­гея Мі­ке­ля хо­піць не то­ль­кі на кан­цэрт­ны ве­чар, але і на цэ­лы спек­такль, які, да­рэ­чы, на­пе­ра­дзе: «На­ступ­ны этап для мя­не — ства­рэн­не па­ўна­вар­тас­на­га спек­так­ля. Ёсць ужо му­зы­ка, ідэя, лі­та­ра­тур­ная асно­ва — “Віш­нё­вы сад” Чэ­ха­ва, — дзе­ліц­ца твор­чы­мі пла­на­мі ха­рэ­ограф. — Так­са­ма ве­ль­мі ха­чу, каб кан­цэр­ты вы­ха­ван­цаў “Май­стэр­ні” Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева (сён­ня ў сла­ву­та­га ба­лет­май­стра так­са­ма ву­чац­ца Юлія Ме­ль­ні­чук і Кан­стан­цін Ге­ро­нік, якія ўжо па­спе­лі за­рэ­ка­мен­да­ваць ся­бе ў пра­фе­сій­ным ася­род­дзі. — С.У.) ста­лі рэ­гу­ляр­най і ад­мет­най з’явай ку­ль­тур­на­га жыц­ця ста­лі­цы». І ў па­цвяр­джэн­не сва­іх ду­мак Сяр­гей рас­па­вя­дае пра ідэю кан­цэр­та, цал­кам па­бу­да­ва­на­га на му­зы­цы бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў і су­час­най інтэр­прэ­та­цыі ха­­рэа­гра­фіч­на­га фа­льк­ло­ру. По­шук пра­цяг­ва­ецца... Ча­кай­ма но­вых ад­крыц­цяў!