Што агу­ль­на­га па­між мо­вай мас­тац­тва і мо­вай пчол?

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

«Усё бы­ло па-інша­му» ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Пра­ект саб­раў но­выя пра­цы дзе­ся­ці аўта­раў, бо­ль­шасць з якіх ма­юць важ­кае рэ­на­мэ ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве. Не­ча­ка­нае злу­чэн­не гэ­тых твор­цаў у ад­ной пра­сто­ры, а так­са­ма не­ві­да­воч­ная су­вязь асоб­ных ра­бот з па­зна­ча­най тэ­май вы­клі­ка­лі га­ра­чую па­ле­мі­ку і ба­га­та пы­тан­няў. Пра мэ­ту пра­екта і пра ро­лю кан­цэп­цыі рас­па­вя­дае ку­ра­тар Тац­ця­на Кан­дра­цен­ка.

Якая га­вор­ка гор­шая — не­вы­раз­ная і мля­вая ці прад­ка­­заль­ная і ка­тэ­га­рыч­ная? І тое і іншае вы­клі­кае ну­ду. Ка­лі мець на ўва­зе ку­ра­тар­скае вы­каз­ван­не, то тут доб­рым то­нам лі­чац­ца вы­раз­на сфар­му­ля­ва­ныя кан­цэп­цыі пра­ектаў, дзе ад­па­вед­насць асоб­ных прац агу­ль­най тэ­ме не пад­ля­гае сум­не­ву. Ра­бо­та з кві­рам ці інсты­ту­цы­яна­ль­най кры­ты­кай па­він­на счыт­вац­ца і без су­пра­ва­джа­ль­ных тэк­стаў. Та­кія вы­ста­вы мо­гуць за­хап­ляць сва­ёй ла­ка­ніч­нас­цю і ма­ні­пу­ля­тыў­най лоў­кас­цю, але пры гэ­тым быць тэн­дэн­цый­ны­мі. Яны рэ­дка аб­уджа­юць уяў­лен­не, ад­нак за­ўсё­ды сцвяр­джа­юць без­умоў­ную ку­ра­тар­скую кам­пе­тэн­тнасць і здо­ль­насць зра­біць без­да­кор­ны прад­укт.

 

Пра­ект «Усё бы­ло па-інша­му» — прад­укт не без­да­кор­ны. Яго мэ­та не дэ­ман­стра­цыя кам­пе­тэн­тнас­ці, а экс­пе­ры­мент. Што ад­бы­ва­ецца, ка­лі гля­дзіш на вы­ста­ву не як на да­сле­да­ван­не, а як на ла­ба­ра­то­рыю, лі­та­ра­ль­на як на пра­ект — гэ­та зна­чыць вы­нік пра­екта­ван­ня? У да­след­чай сфе­ры сі­ту­ацыя та­кая: ма­тэ­ма­тык не вы­бі­рае аб­страк­цыі так, каб лю­дзям бы­ло лёг­ка іх раз­умець; ён вы­бі­рае тыя, што зро­бяць до­каз ка­ра­цей­шым. На­ву­ко­выя вы­клад­кі не аб­авя­за­ны быць эрга­на­міч­ны­мі. З не­йкіх пры­чын экс­пе­ры­мен­ты ў воб­лас­ці ку­ра­тар­ства арт-пра­ектаў ды са­му пра­цу мас­та­ка сён­ня мод­на зваць «да­сле­да­ван­нем». На­сам­рэч гэ­та не зу­сім апраў­да­на, бо дзей­насць ку­ра­та­ра хут­чэй на­гад­вае пра­екта­ван­не, чым да­сле­да­ван­не. Раз­умен­не гэ­тай тон­кай, але пры­нцы­по­вай роз­ні­цы дае не­ка­ль­кі пе­ра­ваг.

 

Галоўная перавага — яснасць задачы. Бо лю­бое пра­екта­ван­не на­кі­ра­ва­на на ка­рыс­та­ль­ні­ка. Пра­екту­еце вы бу­ды­нак ці пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не — ва­ша пра­ца доб­рая на­сто­ль­кі, на­ко­ль­кі яна эрга­на­міч­ная. Ка­лі не — вы спра­екта­ва­лі дрэн­на. Кроп­ка. Вас ані не апраў­двае тое, што аб’­ект (у на­шым вы­пад­ку вы­ста­ва) зроб­ле­ны з улі­кам са­мых пра­су­ну­тых тэ­арэ­тыч­ных пры­нцы­паў. Раз пра­ві­ль­нае ра­шэн­не па­він­на за­да­во­ліць ка­рыс­та­ль­ні­ка, трэ­ба ве­даць, хто ён. У бо­ль­шас­ці пры­клад­ных аб­лас­цей вы мо­жа­це пра­екта­ваць для ка­го за­ўгод­на, ад па­чат­коў­цаў да экс­пер­таў. Што бу­дзе доб­рым вы­ра­шэн­нем для ад­ной гру­пы, мо­жа быць не­пры­ма­ль­ным для іншай. Та­му трэ­ба ад­ра­зу вы­зна­чыц­ца — для ка­го?

 

«Усё бы­ло па-інша­му» — гэ­та пэў­нае па­слан­не для экс­пер­таў. Клі­каць ма­са­ва­га гле­да­ча на та­кую вы­ста­ву не трэ­ба. «Знад­вор­ку» пра­ект мо­жа здац­ца мяш­ком ста­рыз­ні­ка, ку­ды ку­ра­тар кап­рыз­лі­ва зва­ліў ку­чу сла­ба злу­ча­ных па­між са­бой аб’­ектаў. І сап­раў­ды, якая су­вязь па­між пра­ца­мі Іга­ра Саў­чан­кі «Ма­ша» і Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва «Ты ёсць то­ль­кі ты»? Ча­му ў ад­ной экс­па­зі­цыі аб’­ядна­ны та­кія інды­ві­ду­аль­ныя пра­екты, як «Кас­мад­ро­мы зні­ка­юць» Аляк­сан­дра Цэ­ха­но­ві­ча і «По­ўнае маў­чан­не» То­ні Сла­бод­чы­ка­вай — яны ды­ямет­ра­ль­на про­ці­лег­лыя і па па­ве­дам­лен­ні, і па сва­іх пры­ла­дах. Ад­каз на пад­обныя пы­тан­ні гля­дач шу­кае ў экс­плі­ка­цыі і, не зна­хо­дзя­чы зра­зу­ме­ла­га тлу­ма­чэн­ня, па­чу­ва­ецца ашу­ка­ным. Але ад­каз вар­та знай­сці са­мо­му. Я не спра­бую зняць ад­каз­насць з ку­ра­та­ра, а то­ль­кі жа­даю звяр­нуць ува­гу на вя­до­мы факт: мы ста­лі ўспры­маць мас­тац­тва адно праз сло­вы; не не­пас­рэд­на, а праз тэк­сты і апі­сан­ні, праз ка­мен­та­ры. Та­кая тран­сля­цыя — тран­сля­цыя ўскос­най мо­вы. «Ён ска­заў, што…; яна ска­за­ла, што…» Гля­дач аказ­ва­ецца ў сі­ту­ацыі вуч­ня ў апо­ве­дзе Лью­іса Кэ­ра­ла: на­стаў­нік, які ста­іць на вер­се лес­ві­цы, за­дае пы­тан­не, што пе­рад­аец­ца слу­га­мі, яны ска­жа­юць яго на кож­най пры­ступ­цы, а ву­чань, змеш­ча­ны ўні­зе, дае ад­каз, які гэ­так жа ска­жа­юць на кож­ным эта­пе ру­ху ўга­ру. Гэ­тая здо­ль­насць пе­рад­аваць інфар­ма­цыю як эста­фе­ту — улас­ці­васць мо­вы. Дэ­лёз у та­кім вы­пад­ку ўказ­вае, што ў пча­лы, да пры­кла­ду, ня­ма мо­вы, ня­гле­дзя­чы на тое, што яна апе­руе арга­ніч­ным ка­да­ван­нем і на­ват вы­ка­рыс­тоў­вае тро­пы: «У пча­лы ня­ма мо­вы, та­му што яна здо­ль­ная па­ве­да­міць то­ль­кі тое, што са­ма ўба­чы­ла, але не тое, што ёй па­ве­да­мі­лі іншыя. Пча­ла, якая ад­чу­ла кры­ні­цу ежы, мо­жа па­ве­да­міць пра яе пчо­лам, што не ад­чу­ва­лі ежу, але пча­ла, якая са­ма не ад­чу­ва­ла ежы, не пе­рад­асць па­слан­не іншым. Не бы­ло за­ўва­жа­на, на­прык­лад, каб якая-не­будзь пча­ла пе­рад­ала ў іншы ву­лей па­ве­дам­лен­не, атры­ма­нае ў сва­ім, гэ­та зна­чыць што­сь­ці на­кшталт эста­фе­ты». А ўскос­ная мо­ва (га­вор­ка ку­ра­та­ра, кры­ты­ка) на­адва­рот, ідзе ад дру­го­га да трэ­ця­га, і пры гэ­тым цал­кам змаз­ва­юцца эмпі­рыч­ныя ве­ды (пах не­кта­ру), за­ста­ецца то­ль­кі інфар­ма­цыя, да­клад­ней на­ват тая яе час­тка, што доб­ра ўбу­да­ва­на ў не­абход­ны дыс­курс. Мас­тац­тва — гэ­та пча­лі­ная мо­ва, спро­ба па­ве­да­міць што­сь­ці без ускос­най мо­вы, «па-над сло­ва­мі», аб­ыхо­дзя­чы сло­вы, на­ўпрост праз не­пас­рэд­ны дос­вед.

 

Ніх­то не ста­не спра­чац­ца з тым, што агу­ль­ная тэ­ма па­він­на быць упле­це­на ў пра­ект, а не пры­леп­ле­на, як эты­кет­ка. Аляк­сандр Ба­роў­скі (ды­рэк­тар дэ­пар­та­мен­та су­час­на­га мас­тац­тва Рус­ка­га му­зея) агле­дзеў вы­ста­ву, не азна­ёміў­шы­ся з экс­плі­ка­цы­ямі і ку­ра­тар­скім тэк­стам, і па­зна­чыў, што вы­каз­ван­не «Усё бы­ло па-інша­му» пра не­маг­чы­масць рэ­прэ­зен­та­цыі. «Не­маг­чы­масць па­ка­заць, не ска­зіў­шы» — гэ­та тэ­ры­то­рыя, па якой пра­хо­дзяць роз­ныя сцеж­кі. У да­дзе­ным вы­пад­ку гэ­тыя сцеж­кі — інды­ві­ду­аль­ныя пра­екты Саў­чан­кі, Па­р­фян­ка, Се­лі­ха­на­ва, Ра­дзі­віл­ка, Са­боў­скай, Сла­бод­чы­ка­вай, Гу­лі­на, Ці­шы­на, За­лоз­най і Цэ­ха­но­ві­ча. Яны пе­ра­ся­ка­юцца, сы­хо­дзяц­ца і раз­ыхо­дзяц­ца, кож­ны з іх ад­кры­вае но­вы від на іншыя. Кар­тог­ра­фам тут становіцца той, хто гля­дзіць. Ні­­жэй я пра­па­ную сваю кар­ту.

 

Са­мым па­ка­за­ль­ным, амаль лі­та­ра­ль­ным апо­ве­дам пра не­маг­чы­масць рэ­прэ­зен­та­цыі з’яў­ля­ецца пра­ца Тац­ця­ны Ра­дзі­віл­ка, яе ма­ле­нь­кія «сак­рэ­ці­кі», гле­дзя­чы на якія гля­дач між­во­лі спра­буе па­мя­няць ра­курс, за­зір­нуць тро­хі ўбок ці зні­зу, каб уба­чыць праз пя­сок і шкло са­му вы­яву. Але вы­ява вы­сліз­гвае, та­му што якраз у тым мес­цы, дзе мож­на ба­чыць без пе­ра­шко­ды, фа­таг­ра­фія за­све­ча­на. Та­кая спро­ба змя­ніць ра­курс, пе­ра­су­нуц­ца ў ад­но­сі­нах да аб’­екта і ўба­чыць праз пе­ра­шко­ду ёсць і ў тэк­ста­вай пра­цы Саў­чан­кі «Пан­ара­ма жэ­неў­ска­га воз­ера». Яна апі­са­на там як гіс­то­рыя, і ў той жа час сам тэкст пра­па­нуе не­па­с­рэд­ны дос­вед для гле­да­ча — уба­чыць воз­ера, не ба­ча­чы яго. Уба­чыць па-над сло­ва­мі, скрозь гра­фе­мы, гэ­так жа, як ге­рой апа­вя­дан­ня ба­чыць во­з­е­ра ў за­зо­ры па­між дош­ка­мі пло­та.

 

Па­стку са­ма­рэф­лек­сіі пра­па­нуе Се­лі­ха­наў у сва­ёй ра­бо­це, якая ад­кры­вае пра­ект ды кі­дае доў­гі цень да са­май апош­няй пра­цы — гу­ка­вой інста­ля­цыі «Ма­ша» Іга­ра Саў­чан­кі. Се­лі­ха­наў­скія сло­вы «ты ёсць то­ль­кі ты» ўзды­ма­юць пы­тан­не пра ідэн­тыч­насць, а ў апош­няй за­ле вы­свят­ля­ецца, што ты (усе твае эмо­цыі, стра­хі, жа­дан­ні) — гэ­та бяс­кон­цы ка­лек­тыў­ны хор унут­ры ця­бе, які спя­вае да­ўно вя­до­мыя пес­ні. Аб­едзве ра­бо­ты па­каз­ва­юць ня­пэў­насць на­шых ве­даў пра са­міх ся­бе, аб­апі­ра­ючы­ся не на вы­яву (як у пра­екце Ула­дзі­мі­ры Па­рфян­ка «Nomina obscura»), а на сло­ва. Аб­одва аўта­ры ка­жуць, што сло­вы ня­пэў­ныя, гэ­та зна­чыць пан­яцій­ныя імплі­ка­цыі іх зна­чэн­няў ве­ль­мі ру­хо­мыя. Усё за­ле­жыць ад та­го «я», якое ма­ні­фес­туе ся­бе праз сло­ва. Як ска­заў Шал­тай-Бал­тай: «Ка­лі я бя­ру сло­ва, яно азна­чае тое, што я ха­чу, не бо­льш і не менш… Пы­тан­не ў тым, хто з нас тут гас­па­дар». Так, ка­лі сло­ва «рэ­ва­лю­цыя» вы­ка­рыс­тоў­вае Се­лі­ха­наў, яно ста­но­віц­ца чым­сь­ці зу­сім іншым, чым яно бы­ло б, ска­жам, у Мі­ха­іла Гу­лі­на. Се­лі­ха­наў па­каз­вае зно­ша­насць слоў, Гу­лін — іх здоль­насць быць фіш­ка­мі ў гу­ль­ні. У пра­цах апош­ня­га зна­кі не ма­няць, та­му што не спра­бу­юць па­ве­дам­ляць пра­ўду. Зна­кі ў яго — «чу­жыя» сло­вы, вы­явы, аб’­екты — га­то­выя для пе­ра­ка­да­ван­ня і пе­ра­ўста­лё­вак. Ка­лі пра­екты Се­лі­ха­на­ва — вы­твор­часць ве­ры ў каш­тоў­насць (цал­кам па Бур­дзьё), то пра­екты Гу­лі­на — краш-тэст для лю­бых каш­тоў­нас­цяў, ле­га­лі­за­ва­ных у ку­ль­ту­ры.

 

Са­май не­ча­ка­най у вы­ста­ве «Усё бы­ло па-інша­му», пры­све­ча­най не­маг­чы­мас­ці рэ­прэ­зен­та­цыі, з’яў­ля­ецца се­рыя ана­ла­га­вай фа­таг­ра­фіі пад­крэс­ле­на да­ку­мен­та­ль­на­га ха­рак­та­ру. Мас­так рэ­гіс­труе архі­тэк­тур­ныя аб’­екты, гэ­та зна­чыць пе­ра­ку­ль­вае па­ве­дам­лен­не, яко­­му пад­па­рад­ка­ва­на ўся вы­ста­ва. Ад­нак се­рыя Аляк­сан­дра Цэ­ха­но­ві­ча «Кас­мад­ро­мы зні­ка­юць» гэ­так жа, як і пра­ект Анта­ні­ны Сла­бод­чы­ка­вай «По­ўнае маў­чан­не», па­каз­вае, якое зман­лі­вае ві­да­воч­нае. Бо­ль­шасць аб’­ектаў, сфа­таг­ра­фа­ва­ных мас­та­ком на пра­ця­гу 2008—2012 га­доў, ужо не існуе, астат­нія хут­ка бу­дуць зніш­ча­ны, у лю­бым вы­пад­ку сён­ня гэ­тыя мес­цы вы­гля­да­юць інакш, чым на ра­фі­на­ва­ных, пад­крэс­ле­на бес­ста­рон­ніх буй­на­фар­мат­ных фа­таг­ра­фі­ях. Той вы­гляд экзіс­тэн­цый­на­га кан­так­ту, які пра­па­нуе Сла­бод­чы­ка­ва ў сва­ёй пра­сто­ра­вай інста­ля­цыі, вя­до­ма, зна­хо­дзіц­ца ў пра­мой апа­зі­цыі да апас­род­ка­ва­на­га, ад­цяг­не­на­га ўспры­ман­ня ў пра­екце Цэ­ха­но­ві­ча. І ўсё ж у гэ­тых пра­цах ёсць істот­нае пад­абен­ства — аб­едзве звяз­ва­юць сваё ўздзе­янне з пры­сут­нас­цю/ад­сут­нас­цю ча­ла­ве­ка ў ася­род­дзі, якое яны рэ­прэ­зен­ту­юць.

 

Рух аўта­раў да рэ­алі­за­цыі сва­іх ра­бот быў пра­цяг­лым (пра­ект рых­та­ваў­ся бо­льш за год) і злу­ча­ным з агу­ль­най за­да­чай, та­му па­між, зда­ва­ла­ся б, не­звя­за­ны­мі пра­ца­мі мож­на рас­чы­таць су­вязь, што не бы­ла аб­у­моў­ле­най ці за­ду­ма­най, а як бы вы­рас­ла раз­ам з пра­ектам. У той жа час па­стаў­ле­ная за­да­ча — рэч не­бяс­печ­ная. Час­та яна вы­ні­кае з ка­лек­тыў­най ма­шы­ны, якая існуе да ку­ра­та­ра і над ку­ра­та­рам, што кансты­­туюе за­га­дзя рэ­жым, у якім па­він­на быць зроб­ле­на доб­рая вы­ста­ва. Мас­так аказ­ва­ецца за­ду­ша­ны ча­кан­ня­мі ку­ра­та­ра, які, па­вод­ле апіс­ван­ня іх пра­цы тэ­арэ­ты­ка­мі, пад­обны да кар­па­ра­цыі, а яе не­маг­чы­ма ўцяг­нуць у вай­ну рас­пра­цо­вак: цяж­ка вы­клі­каць на ру­ка­паш­ны бой са­пер­ні­ка, што аб­ка­паў­ся ў крэ­пас­ці.

 

На шчас­це ці на бя­ду, бе­ла­рус­кая су­час­ная ку­ль­ту­ра — гэ­та тэ­ры­то­рыя, дзе ніх­то не ўзвёў ума­ца­ван­няў і фар­тэ­цый. Ад­ка­та­ныя дыс­кур­сы — усе ро­дам з Еўро­пы і Аме­ры­кі. А тут ня­ма ўсто­яных тэм і за­ма­ца­ва­ных за вы­зна­ча­ны­мі ку­ра­та­ра­мі рэ­на­мэ. На­ша сі­ту­ацыя пе­ра­тва­рае кож­ную інды­ві­ду­аль­ную твор­чую бі­ягра­фію ў бяс­кон­цы, за­цяг­ну­ты на дзе­ся­ці­год­дзі старт­ап. У гэ­та­га стар­та­па не мо­жа быць ні по­спе­ху, ні пра­ва­лу, та­му што ня­ма тых бас­ты­ёнаў, якія ты мо­жаш за­ва­яваць.

Таццяна КАНДРАЦЕНКА