Гэ­ты ка­нал пра­слу­хоў­ва­ецца

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

Ого, яшчэ ні­ко­лі, пад­аец­ца, не бы­ло та­ко­га рэ­за­нан­су ў Се­ці­ве ды ў па­пя­ро­вых вы­дан­нях на пра­ект бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка: вод­гу­кі, рэ­цэн­зіі, ка­мен­та­ры. І ве­да­еце што? Ні­вод­на­га кры­тыч­на­га вы­каз­ван­ня, ні­вод­на­га на­ра­кан­ня ці пра­ва­ка­тыў­на­га пы­тан­ня, якое мо­жа вы­крыць да­дат­ко­выя сэн­сы і не­па­ра­зу­мен­ні, па­кі­ну­тыя аўта­рам па-за шыр­май ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў экс­па­зі­цыі і со­тняй мас­тац­кіх прац.

І ў мя­не не знай­шло­ся ні­вод­най пры­чы­ны раз­бу­раць гэ­тую гар­мо­нію ўхва­лен­ня, але за­ха­це­ла­ся вы­зна­чыць, па якіх па­каз­ні­ках «Ка­нал Ку­ль­ту­ра» на ўраж­лі­вую ко­ль­касць ад­сот­каў су­паў з на­шым сён­няш­нім ча­кан­нем ад мас­тац­тва.

 

Што ро­біць Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча акту­аль­ным для арт-поля Бе­ла­ру­сі? Што вы­му­шае ка­мен­та­та­раў на скан­да­ль­ных сай­тах па­кі­даць ла­год­ныя вы­каз­ван­ні? Якія ме­ха­ніз­мы пра­яўля­юць на­шае ўяў­лен­не пра ла­ка­ніч­ныя і зда­ва­ль­ня­ючыя ад­ка­зы на пы­тан­ні пра жыц­цё­васць, свя­до­масць, па­чуц­це­васць? І якім чы­нам вы­явы, гу­кі і тэк­сты мас­тац­ка­га пра­екта фар­му­юць унут­ры нас імкнен­не да ра­шу­чых змен і ўпэў­не­на­га вы­ба­ру, які мы здзяй­сня­ем за сце­на­мі вы­ста­вач­най пля­цоў­кі «До­ма кар­цін»?

 

Пра­сто­ра. Рус­лан Ваш­ке­віч да­ўно вя­до­мы сва­імі пра­сто­ра­вы­мі ды сэн­са­вы­мі інтэр­вен­цы­ямі, пра­ва­ка­цы­ямі, вы­кры­ван­ня­мі. Яго па­лот­ны ба­чы­лі сце­ны за­во­да «Га­ры­зонт» і па­ла­ца Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў у Го­ме­лі, мнос­тва га­ле­рэй і пля­цо­вак. Ён вы­ка­рыс­тоў­вае пра­сто­ру па мак­сі­му­ме, ства­ра­ючы акту­аль­нае для пэў­на­га мес­ца вы­яўлен­не мас­тац­кіх аспек­таў у той па­сля­доў­нас­ці і ў той якас­ці, у якіх яны ідэ­аль­на су­па­да­юць з асаб­лі­вас­ця­мі мес­ца. Пад­аец­ца, што твор­ца ве­ль­мі ўдач­лі­вы: сце­ны да­клад­на той са­май вы­шы­ні, што па­тра­бу­юць кар­ці­ны, пра­сто­ры да­стат­ко­ва, каб вы­ста­віць усё за­пла­на­ва­нае, атмас­фе­ра ме­на­ві­та та­кая, якая не­абход­на для ўспры­ман­ня тво­раў. Але да­вай­це бу­дзем шчы­ры­мі: ці не пер­шас­ным тут ёсць фе­но­мен Ваш­ке­ві­ча, што вы­ка­рыс­тоў­вае пра­сто­ру так, каб яна ста­ла ідэ­аль­най для яго за­ду­мы, бо ў су­пра­цы мес­ца+твор пе­ра­ма­гае то­ль­кі сяб­роў­ства.

 

Пра­ект. «Ка­нал Ку­ль­ту­ра» — гэ­та не асоб­ная вы­ста­ва Ваш­ке­ві­ча, а се­рыя ме­рап­ры­емстваў, якая ўклю­чае лек­цыі ку­ль­ту­ро­ла­гаў Мак­сі­ма Жбан­ко­ва і Аль­мі­ры Усма­на­вай, вы­ступ пост-пан­ка­ва­га праекта «.К», дыс­ку­сіі, пра­гля­ды, на­сы­ча­ныя тэк­ста­мі, ідэ­аль­на скан­стру­ява­ныя ў экс­па­зі­цый­ным, пуб­ліч­ным і інфар­ма­цый­ным пла­не. Ха­ця б якраз той фак­тар, што ні ад­на па­важ­ная рэ­дак­цыя не пра­пус­ці­ла на­ві­ну пра «КК», — па­каз­нік ідэ­аль­на сфар­ма­ва­на­га пра­екта, над якім пра­ца­ва­ла цэ­лая ка­ман­да пра­фе­сі­яна­лаў і ў які бы­ло ўкла­дзе­на да­стат­ко­ва ча­су, срод­каў і та­лен­ту. Аўтар прад­ста­віў бо­льш за со­тню ра­бот: кар­ці­ны, інста­ля­цыі, ві­дэа. Пра­сто­ра вы­бу­да­ва­на на­кшталт ла­бі­рын­та, гля­дач губ­ля­ецца, як у су­пер­мар­ке­це, кі­ра­ва­ны вы­ява­мі і гу­ка­мі, без мэ­ты ру­ха­ецца за ма­ячка­мі чар­го­ва­га тво­ра, склад­вае свой пазл аса­біс­та­га дос­ве­ду, акту­аль­нас­ці вы­ка­за­на­га мас­та­ком і па­ўа­гу­ча­ных сэн­саў, што скра­зяць праз ўсю дзей­насць Ваш­ке­ві­ча.

 

Су­час­насць. «Ці­ка­ва, якой бу­дзе рэ­акцыя», — ка­жа пра кож­ны свой пра­ект Рус­лан Ваш­ке­віч. І пуб­лі­ка сап­раў­ды не аб­мі­нае ўва­гай твор­часць май­стра. Рэ­агуе, ад­каз­вае, аб­мяр­коў­вае, спра­ча­ецца. Вы­крыў­шы пра­бле­му, на якую ніх­то не звяр­таў ува­гі, ха­ва­ючы­ся за бу­да­ван­нем но­вых кан­цэр­тных пля­цо­вак і га­тэ­ляў, мас­так пра­явіў за­ба­ро­не­нае, спра­ва­ка­ваў, ад­крыў­ся для рэ­акцыі. Ваш­ке­віч на­ма­ля­ваў па­рнаг­ра­фіч­ныя кар­цін­кі на ка­рэ­нь­чы­ках кніг кла­січ­ных аўта­раў, дэ­ман­стру­ючы плос­кую пус­та­ту ты­раж­на­га глян­цу сён­няш­ня­га дня, дзе на кан­трас­це з ка­ля­ро­вы­мі воб­ра­за­мі, зра­зу­ме­лы­мі, на жаль, на­ват дзе­цям, вы­са­ка­род­на па­цям­не­лыя ад ча­су вок­лад­кі са сціп­лай па­за­ло­тай лі­тар вы­гля­да­юць сас­та­рэ­лым смец­цем ці, у леп­шым вы­пад­ку, дэ­ка­ра­тыў­най аздо­бай чар­го­вай ка­вяр­ні. Мас­так ста­віць нас пе­рад успры­ман­нем су­час­нас­ці як не­ад’емна­га ру­ха­ві­ка мас­тац­тва ў ра­бо­це «Не гле­дзя­чы ні на што». Кар­ці­на ні­ко­лі не стра­ціць акту­аль­нас­ці, бо вы­яўляе мо­мант, які ад­бы­ва­ецца ме­на­ві­та за­раз з но­вай і но­вай сі­лай пад уз­дзе­яннем кан­крэт­на­га кан­тэк­сту і гле­да­ча. А гэ­тых фак­та­раў для прац Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча за­ўсё­ды бу­дзе ха­паць.

 

Мэ­сэдж. На ўва­хо­дзе ў «Ка­нал Ку­ль­ту­ры» на­вед­ні­каў сус­тра­каў зэд­лік са звяз­кай вы­бу­хоў­кі, з ліч­ба­мі, які па­во­ль­на ад­ліч­ва­лі час. Вы­бух па­ві­нен зда­рыц­ца, ліч­бы ад­ной­чы зро­бяц­ца ну­ля­мі, і імгнен­не, ка­лі дэ­та­на­тар мас­тац­тва спра­цуе, бу­дзе ў кож­на­га свой. Ку­ль­мі­на­цыя на­ста­не, на­ра­дзіў­шы рэ­акцыю, што не па­кі­не бы­ло­га, але на­ро­дзіць но­вае ўспры­ман­не пра­екцый, якія мас­так сфар­ма­ваў у ад­ной з тых ідэ­аль­ных і за­вер­ша­ных вы­яў, на што здо­ль­нае то­ль­кі мас­тац­тва. У Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча быц­цам убу­да­ва­ныя сіс­тэ­мы ўздзе­яння на ча­ла­ве­чыя па­чуц­ці ад са­ма­га па­чат­ку, ён ня­бла­га на­ву­чыў­ся імі ка­рыс­тац­ца, па­слан­не за­ўсё­ды зна­хо­дзіць ад­ра­са­та. Пра­ца «Шка­ла Рых­тэ­ра» як по­шук устой­лі­вай стра­тэ­гіі мас­та­ка ў хіс­ткім све­це, вы­бу­доў­вае шлях ста­наў­лен­ня і са­мо­га май­стра і на­тоў­пу, які доў­га ча­каў зя­лё­на­га сіг­на­лу на тым ба­ку, каб пе­ра­йсці да раз­умен­ня і ўспры­ман­ня, вы­най­сці ўпэў­не­нае ба­чан­не пра­блем пад но­вым ра­кур­сам , з та­го бо­ку, дзе мы яшчэ не бы­лі. «Ка­нал Ку­ль­ту­ра» стаў та­кім мас­тком, пе­ра­хо­дам, па­ве­дам­лен­не атры­ма­на, пра­гле­джа­на, успры­ня­та.

 

«Ка­нал Ку­ль­ту­ра» стаў сап­раў­ды ка­на­лам тран­сля­цыі цэ­ла­га плас­та ўза­ема­адно­сі­наў ча­ла­век — гра­мад­ства, гра­мад­ства — кра­іна, кра­іна — ку­ль­ту­ра, ку­ль­ту­ра — ча­ла­век.

 

Гэ­ты ка­нал пра­слу­хоў­ва­ецца.