Усе са­ба­кі трап­ля­юць у рай

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

«Каш­тан­ка» па­вод­ле Анто­на Чэ­ха­ва Ека­ця­рын­бур­гскага тэ­атра юна­га гле­да­ча
«Не ача­ла­веч­вай!» — за­кры­ча­ла вя­до­мая дра­ма­тур­ге­са му­жу, зна­ка­мі­та­му мас­та­ку, ка­лі той пра­па­на­ваў аўся­нае пе­чы­ва ўлю­бён­цу-лаб­ра­до­ру — каб са­ба­ка сам уз­яў пя­чэ­нь­ку з ка­ва­ва­га сто­лі­ка. «Ну... ка­ва­ла­чак», — уз­дых­нуў мас­так. «Хай ідзе да ся­бе! У лю­дзей і жы­вёл па­він­ны быць свае межы!» І лаб­ра­до­ра вы­пра­ві­лі за дзве­ры.

Мя­не, са­ба­ка­ра са ста­жам, гэ­тая сцэ­на ча­му­сь­ці ўра­зі­ла. Ці не для та­го мы і тры­ма­ем свой­скіх жы­вёл, каб па­су­нуць або па­шы­рыць межы да­чы­нен­няў? Па­чуц­ца жы­вы­мі ад­ны з ад­ны­мі?

 

У ека­ця­рын­бур­гскім спек­так­лі «Каш­тан­ка» па­вод­ле Чэ­ха­ва мя­шан­ца так­сы з двар­ня­ком якраз-та­кі ача­ла­ве­чы­лі. І ача­ла­ве­чы­лі — ве­ль­мі ўда­ла! — не то­ль­кі яго, але і ўсю цыр­ка­вую кам­па­нію Не­зна­ёмца з чэ­хаў­ска­га апо­ве­ду: гу­са­ка Іва­на Іва­на­ві­ча, ка­та Фё­да­ра Ці­ма­фе­еві­ча, свін­ку Хаў­рон­ню Іва­наў­ну.

 

Спек­такль доў­жыц­ца га­дзі­ну. Але за гэ­тую га­дзі­ну мы пра­жы­ва­ем па­ўна­вар­тас­нае жыц­цё з уз­лё­та­мі і падзен­ня­мі, хві­лі­на­мі па­ха­ва­ль­най ці­шы ды імгнен­ня­мі ра­дас­ці. Рэ­жы­сёр, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рас­іі Вя­час­лаў Ка­ко­рын, ства­рыў яго бліс­ку­ча і пе­ра­ка­наў­ча. А ба­ць­ка ўра­льс­ка­га ро­ку Аляк­сандр Пан­ты­кін, спад­ка­емца тра­ды­цыі Му­сар­гска­га і за­звы­чай та­кі гуч­ны ў сва­іх му­зыч­ных пра­па­но­вах, вы­явіў­ся ў «Каш­тан­цы» да­лі­кат­ным і лі­рыч­ным кам­па­зі­та­рам. Яго му­зы­ка — як лет­ні дож­джык... Асвя­жае.

 

З не­ве­ра­год­най ад­да­чай пра­цу­юць артыс­ты. Кож­ная інта­на­цыя і жэст па-снай­пер­ску трап­ля­юць у дзі­ця­чае сэр­ца.

 

Каш­тан­ка На­тал­лі Ка­ва­лё­вай — да­вер­лі­вая і пра­ста­душ­ная. Да­во­дзіць да слёз ад сме­ху Але­на Страж­ні­ка­ва ў ро­лі Хаў­рон­ні Іва­наў­ны. Сцэ­ну смер­ці Іва­на Іва­на­ві­ча, яко­га іграе Іван Ад­стаў­ных, вар­та зга­даць асоб­на, бо з ёй спек­такль уз­ні­ма­ецца да ме­та­фа­рыч­ных вяр­шы­няў. Рас­па­вес­ці дзі­ця­ці пра смерць, пра яе ра­цыю і пры­няц­це, рас­па­вес­ці без енкаў ды ўціс­ку ве­ль­мі скла­да­на. Для гэ­та­га па­трэб­ны, па-пер­шае, густ, а па-дру­гое, мас­тац­кая ад­ва­га. У Вя­час­ла­ва Ка­ко­ры­на ўсё як мае быць і з гус­там, і з ад­ва­гаю.

 

Я ча­каў ад «Каш­тан­кі» бо­ль­шай экс­цэн­трыч­нас­ці, бо тро­хі зна­ёмы з ура­льс­кай тэ­атра­ль­най тра­ды­цы­яй. Ура­ль­цы не стрым­лі­ва­юць ся­бе ні ў жыц­ці, ні на сцэ­не. Па­чы­тай­це п’е­сы Ва­сі­ля Сі­га­ра­ва або «со­нца рус­кай дра­ма­тур­гіі» — Мі­ка­лая Ка­ля­ду... Па­гля­дзеў яго­ную «Ба­бу Ша­нэль» у яго­ным жа тэ­атры Ека­ця­рын­бур­га: шум­на, гуч­на, гру­вас­тка. Гэ­та быў спек­такль, па­стаў­ле­ны ча­ла­ве­кам з іншым мен­та­лі­тэ­там. Ты­дзень гас­ця­ваў і ў Свяр­длоў­скай му­зыч­най ка­ме­дыі, дзе эмо­цыі так­са­ма зно­сі­лі ўсе межы. А вось да ТЮ­Га не да­йшоў. Та­му ўдвая ра­ды, што тэ­атр пры­ехаў у Мінск.

 

У 2003 го­дзе «Каш­тан­ка» атры­ма­ла «За­ла­тую мас­ку», і гэ­та за­слу­жа­ная ўзна­га­ро­да. Той вы­па­дак, ка­лі язык не па­вер­нец­ца на­зваць па­ста­ноў­ку дзі­ця­чай, бо та­кі ўзро­вень мас­тац­тва ўзрос­та­вым цэн­зам не пад­па­рад­ку­ецца.

 

У на­шым На­цы­яна­ль­ным дра­ма­тыч­ным тэ­атры імя М. Гор­ка­га ў спек­так­лі Аляк­сея Ля­ляў­ска­га «Каш­тан­ка» са­бач­ку ігра­лі ма­ла­дыя актры­сы Аляк­сан­дра Баг­да­на­ва і Але­на Ста­цэн­ка. Мне бо­льш за­пом­ні­ла­ся вос­трая ма­не­ра вы­ка­нан­ня Але­ны Ста­цэн­ка. Па ма­люн­ку яна пе­ра­гу­ка­ецца з ека­ця­рын­бур­гскай артыс­ткай. Мяр­кую, для Ста­цэн­ка ў пэў­ным сэн­се ро­ля ста­ла пра­рыў­ной, бо, за­мест «ку­шать под­ано» і якой-не­будзь сё­май фрэй­лі­ны пры­нцэ­сы, ма­ла­дая артыс­тка атры­ма­ла маг­чы­масць сыг­раць на­сам­рэч вя­лі­кую дра­ма­тыч­ную ро­лю, хай і ў дзі­ця­чай па­ста­ноў­цы. Бо яе Каш­тан­ка пра­хо­дзіць усе ко­лы дра­ма­тур­гіч­на­га пек­ла — ад шчас­ця да ня­шчас­ця і без­вы­ход­нас­ці. Ад бач­нас­ці да­бра­бы­ту і сы­тас­ці — да га­ле­чы. Але да га­ле­чы ў род­най і звык­лай ха­це. Да ро­лі Каш­тан­кі Алена Ста­цэн­ка шэсць га­доў ігра­ла ў ма­соў­цы, але ве­ру ў ся­бе не стра­ці­ла. Па сут­нас­ці, яна ігра­ла са­мую ся­бе: «двар­ня­ка», які спра­буе пра­біц­ца пад са­фі­ты, пад про­мні сла­вы, у не­да­сяж­ны свет мас­тац­тва, дзе, як ка­заў Трэп­леў, мо­гуць жыць ды дзеяць толь­кі аб­ра­ныя.

 

Як ха­це­ла­ся б спа­дзя­вац­ца, што Ека­ця­рын­бур­гскі тэ­атр юна­га гле­да­ча пры­едзе ў Бе­ла­русь з вя­лі­кі­мі гас­тро­ля­мі! У кра­са­ві­ку рас­ійскую «Каш­тан­ку» па­каз­ва­лі пя­ці­со­ты раз...

 

«Каш­тан­ка». Сцэна са спектакля. Фота прэс-службы фестывалю..

 

Ад­мет­ны фар­мат пра­па­на­ваў Мін­ску фес­ты­валь «Квет­кі Рас­іі» — «круг­лы стол» пра тое, як ба­віць во­ль­ны час з мас­тац­твам у шко­ле і па-за шко­лай, ад­мыс­ло­вы вар­штат для дзя­цей, якія вы­хо­дзяць на сцэ­ну, га­ла-кан­цэрт та­ле­на­ві­тых вы­ка­наў­цаў пад­лет­ка­ва­га ўзрос­ту і інтэ­рак­тыў­ную вы­ста­ву тэ­атра­ль­ных ля­лек.

Сяргей ПЯТРОЎ