Ку­ль­ту­ра па­ра­зу­мен­ня і рух на­сус­трач

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

Фо­рум ву­ліч­ных тэ­атраў
Чац­вёр­ты раз на па­чат­ку мая па Мін­ску пра­йшоў­ся Фо­рум ву­ліч­ных тэ­атраў: Вер­хні го­рад за­ня­лі ка­лек­ты­вы з Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Поль­шчы, Гер­ма­ніі, Пры­дняс­троў­я. На­ма­ган­ня­мі Мін­ска­га га­рад­ско­га вы­кан­ка­ма, На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь мін­чу­кі за­йме­лі маг­чы­масць бес­каш­тоў­на тра­піць на двац­цаць ву­ліч­ных прад­стаў­лен­няў роз­ных ві­даў, жан­раў і кі­рун­каў.

Як і ле­тась, пят­ніч­ным ве­ча­рам свят­ка­ва­лі ад­крыц­цё, суб­отнім днём ру­шы­лі ў кар­на­ва­ль­ным шэс­ці і ўвогуле два дні за­пар пра­ца­ва­лі на сцэ­ніч­ных пля­цоў­ках. Усё зла­дзі­ла­ся так, як за­ду­ма­лі, на­ват над­вор’е пад­па­рад­ка­ва­ла­ся. Пра­ўда, пе­рад са­мім ад­крыц­цём грым­нуў гром і аб­ры­ну­ла­ся сап­раў­дная за­ле­ва, да­даў­шы гу­мо­ру артыс­там і пуб­лі­цы: прэм’ерны спек­такль мін­ска­га экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га тэ­атра «EYE» «Ра­бін­за­на­да» пры­ма­лі шчы­ра і за­ці­каў­ле­на. У гіс­та­рыч­ным цэн­тры ста­лі­цы пан­ава­лі дух твор­час­ці і доб­ры на­строй.

 

Бо­льш за сто ўдзе­ль­ні­каў саб­ра­ла кар­на­ва­ль­нае шэс­це — яно абра­ла мар­шрут па ву­лі­цы Ле­ні­на ў бок Вер­хня­га го­ра­да і да са­май Ра­ту­шы, дзе ка­лек­ты­вы прад­ста­ві­лі­ся пуб­лі­цы. Шэс­це рэ­жы­сі­ра­ва­ла Ула­дзіс­ла­ва Цві­кі, кі­раў­ні­ца ві­цеб­ска­га тэ­атра «Ко­ла» і арга­ні­за­тар­ка там­тэй­ша­га фэс­ту ву­ліч­ных мас­тац­тваў «На ся­мі вят­рах». Ад­мет­ную пра­гра­му прад­ста­віў Бел­дзяр­жцырк, а ба­ль­шы­ню па­ста­но­вак тру­пы пад­рых­та­ва­лі ад­мыс­ло­ва да ме­рап­ры­емства. Ра­дас­на бы­ло на­зі­раць, як уз­ні­кае і да­ска­на­ліц­ца ку­ль­ту­ра па­ра­зу­мен­ня з ву­ліч­ным тэ­атрам: гле­да­чы не ба­яцца ўза­ема­дзей­ні­чаць з артыс­та­мі, ра­біц­ца ўдзе­ль­ні­ка­мі спек­так­ля, ад­каз­ваць на жар­ты і рэ­пры­зы — гля­дац­кае ўспры­ман­не, рэ­флек­сія па­соў­ва­юцца ў бок асэн­са­ван­ня ву­ліч­на­га прад­стаў­лен­ня як акта мас­тац­кай твор­час­ці, а не аздо­бы ма­са­ва­га гу­лян­ня.

 

Не менш ра­дуюць і сяб­роў­скія дачыненні з га­рад­скі­мі ўла­да­мі і орга­на­мі ахо­вы пра­ва­па­рад­ку, ка­лі служ­боў­цы «пры вы­ка­нан­ні» не тое што не за­мі­на­лі адзін ад­на­му, а вы­са­ка­род­на да­па­ма­га­лі. Дру­гі год за­пар фо­рум мае пад­трым­ку і ад­на­го з буй­ных айчын­ных бан­каў. Яе важ­насць і ва­гу мож­на аца­ніць, ве­да­ючы, што ву­ліч­нае мас­тац­тва ані­як ся­бе не аку­пае, але вы­ма­гае вя­лі­кіх вы­дат­каў. Як пра­ві­ла, вы­ступ­лен­ні артыс­таў пад­трым­лі­ва­юцца або за кошт га­рад­скіх срод­каў, або за кошт ме­цэ­на­таў. Адзна­чу: мін­скі фэст — адзі­ны ў сва­ім ро­дзе спон­сар­скі, іншыя свя­ты ву­ліч­ных мас­тац­тваў («Big Mini Fest» у Грод­не, «На ся­мі вят­рах» у Ві­цеб­ску) — му­ні­цы­па­ль­ныя. Чац­вёр­ты фо­рум за­свед­чыў, што мя­ня­ецца і якасць ву­ліч­ных спек­так­ляў: ка­лек­ты­вы шу­ка­юць свой не­паў­тор­ны стыль, да­ска­на­ляць фор­му, раз­ві­ва­юць но­выя і най­ноў­шыя ідэі, пра­цу­юць не то­ль­кі з це­лам, але і са сло­вам. На­зі­ра­ецца па­сту­по­вы ад­ыход ад за­баў­ля­ль­нас­ці да пэў­най ды­яла­гіч­нас­ці, якая не цу­ра­ецца раз­ваг і на­ват фі­ла­са­фіч­нас­ці.

 

Пе­рад апош­нім дзей­ствам арга­ні­за­та­ры і ка­лек­ты­вы зла­дзі­лі «круг­лы стол» — про­ста на ву­лі­цы. Сап­раў­ды, як і ку­ды імкне ста­ліч­ны фо­рум і ву­ліч­ны тэ­атра­ль­ны рух? Раз­ва­жа­лі пра не­абход­насць на­ву­чан­ня, па­трэ­бу ў шко­лах ву­ліч­на­га тэ­атра, кан­са­лі­да­цыю артыс­таў дзе­ля аб­аро­ны сва­іх інта­рэ­саў. Спра­вяд­лі­ва? Без­умоў­на. Бо з вы­ха­ван­нем гле­да­ча му­сяць не­як мя­няц­ца і га­рад­скія ўла­ды, якія, на жаль, усё яшчэ гля­дзяць на артыс­таў ву­ліч­ных тэ­атраў як на бес­каш­тоў­ную ра­бо­чую сі­лу. Тэ­атра­ль­ны кры­тык Андрэй Мас­квін (Поль­шча), які руп­лі­ва ад­гле­дзеў усе спек­так­лі фэс­ту, вы­ка­заў дум­ку пра тое, што Мін­ска­му фо­ру­му ву­ліч­ных тэ­атраў не­абход­на вы­зна­чыц­ца, для ка­го ён ства­ра­ецца і збі­ра­ецца — для го­ра­да ці для гле­да­чоў. Ад гэ­та­га і бу­дзе за­ле­жаць кі­ру­нак раз­віц­ця, бо ў Мін­ску ёсць шмат ваб­ных мес­цаў, дзе фэст мо­жа атай­ба­вац­ца, аста­ля­вац­ца і жыць. Па­трэ­бу ў пры­го­жым мас­тац­кім свя­це мае не то­ль­кі гіс­та­рыч­ны га­рад­скі цэнтр, але і жы­ха­ры ля ка­ль­ца­вой да­ро­гі. Мо на­спя­вае час па­су­нуц­ца ім на­сус­трач?

Уладзімір ГАЛАК