10-год­дзе аса­цы­яцыі «Жыц­цё ў му­зы­цы»

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

La vie en musique. V 2.0
З мо­ман­ту на­шай апош­няй раз­мо­вы з кам­па­зі­та­рам Гео­ргі­ем Сас­ноў­скім мі­ну­ла пяць год «La vie en musique» («Мас­тац­тва» №8, 2011). Заў­ва­жым, што за гэ­ты час яго дзей­насць бы­ла адзна­ча­на не то­ль­кі Га­на­ро­вай гра­ма­тай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, але і юбі­лей­ным срэб­ным мед­алём зна­ка­мі­тай фран­цуз­скай Ака­дэ­міч­най су­по­ль­нас­ці «Мас­тац­тва — на­ву­ка — лі­та­ра­ту­ра», яна што­год уз­на­га­ро­джвае ку­ль­тур­ных дзея­чаў па ўсім све­це.

Якія яшчэ пры­го­ды на­пат­ка­лі бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра ў Фран­цыі — кам­па­зі­та­ра, які ры­зык­нуў па­кі­нуць ра­дзі­му, па­спя­хо­ва ўлад­ка­ваў­ся ў Па­ры­жы і за­сна­ваў фран­ка-бе­ла­рус­кую аса­цы­яцыю «Жыц­цё ў му­зы­цы»? У 2011-м Аса­цы­яцыя за­йма­ла­ся арга­ні­за­цы­яй ла­ка­ль­ных элі­тар­ных кан­цэр­таў і за­кры­тых ве­ча­роў кла­січ­най му­зы­кі, пла­на­ва­ла прадзю­са­ваць ма­ла­дых му­зы­кан­таў і вы­пус­каць іх дыс­кі. Ці ўда­ло­ся спраў­дзіць гэ­тыя за­ду­мы і чым жы­ве Аса­цы­яцыя за­раз — у но­вым рас­по­ве­дзе спа­да­ра Сас­ноў­ска­га.

 

Ра­ней мы аб­мя­жоў­ва­лі­ся дву­ма важ­ны­мі на­прам­ка­мі: вы­клад­чыц­кай дзей­нас­цю і арга­ні­за­цы­яй кан­цэр­таў ма­ла­дых му­зы­каў і ста­лых пра­фе­сі­яна­лаў. Гэ­та маг­лі быць бе­ла­рус­кія му­зы­кан­ты аль­бо му­зы­кан­ты, што на сва­іх вы­ступ­лен­нях вы­кон­ва­лі айчынную му­зы­ку. Але з ня­даў­ня­га ча­су я пры­няў ра­шэн­не за­ймац­ца та­ле­на­ві­ты­мі дзе­ць­мі, якія яшчэ не скон­чы­лі сваю ад­ука­цыю і зна­хо­дзяц­ца на па­чат­ку пра­фе­сій­на­га ста­наў­лен­ня. Мне бы­ло ці­ка­ва да­па­маг­чы раз­віц­цю іх за­меж­най кар’еры. Та­кім чы­нам, пра­ца з мо­лад­дзю і яе пад­трым­ка ста­лі са­мым важ­ным на­прам­кам дзей­нас­ці Аса­цы­яцыі «Жыц­цё ў му­зы­цы». У гэ­тай су­вя­зі на­га­даю так­са­ма і пра на­шу Прэ­мію, яна што­год уру­ча­ецца леп­ша­му вы­пус­кні­ку ка­фед­ры кам­па­зі­цыі Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі...

 

Уво­гу­ле з 2012 го­да мы па­шы­ры­лі ко­ла му­зы­кан­таў, якія вы­сту­па­юць ад імя Аса­цы­яцыі. На­прык­лад, у кан­цэр­тным се­зо­не 2012—2013 з на­мі су­пра­цоў­ні­ча­лі бе­ла­рус­кі пі­яніст Вя­час­лаў Спі­ры­до­наў, ён жы­ве ў Цю­ры­ху, і рас­ійскі скры­пач Аляк­сандр Куз­ня­цоў, сты­пен­ды­ят фон­ду «Но­выя імё­ны». Якраз та­ды Аса­цы­яцыя бы­ла за­про­ша­на па­ўдзе­ль­ні­чаць у ад­ным з кан­цэр­таў цык­ла «Бет­хо­вен і На­па­ле­он» у Вя­лі­кім са­ло­не Му­зея арміі і ў кан­цэр­це, так­са­ма пры­мер­ка­ва­ным да 200-год­дзя на­па­ле­онаў­скіх вой­наў, што ад­быў­ся ў Ка­фед­ра­ль­ным са­бо­ры свя­то­га Луі на тэ­ры­то­рыі На­цы­яна­ль­на­га атэ­ля Інва­лі­даў. Кан­цэр­ты 2013-га пра­йшлі пад зна­кам Вер­дзі і Ваг­не­ра — гэ­та юбі­лей­ны год ма­іх лю­бі­мых кам­па­зі­та­раў, та­му я па­лі­чыў сва­ім аб­авяз­кам арга­ні­за­ваць кан­цэр­ты-пры­свя­чэн­ні, пры­чым іх му­зы­ка гу­ча­ла б у не­звы­чай­ным ра­кур­се — ка­мер­ным, так бы мо­віць. У пра­гра­ме «Вер­дзі і Ваг­нер: два ге­ніі — два са­пер­ні­кі» вы­кон­ва­лі­ся ў тым лі­ку і ад­мыс­ло­ва зроб­ле­ныя мною ка­мер­ныя пе­ра­ла­жэн­ні з «Аі­ды». У ве­ча­рах удзе­ль­ні­ча­лі бе­ла­рус­кі пі­яніст Дзміт­рый Ма­ро­заў і лі­тоў­ска-ня­мец­кая спя­вач­ка Ра­мін­та Ба­бі­кай­тэ-Гло­гер.

 

2014-ты за­па­чат­ка­ваў на­ша афі­цый­нае артыс­тыч­нае парт­нёр­ства (і сяб­роў­ства) з Па­со­льс­твам Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Фран­цуз­скай Рэ­спуб­лі­цы. Мы ўзя­лі ўдзел у Днях бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, пра­вя­лі за той год бо­льш кан­цэр­таў, фар­мат на­шай дзей­нас­ці па­шы­рыў­ся. Акра­мя му­зы­кі фран­цуз­скіх кам­па­зі­та­раў Дэ­бю­сі, Ра­ве­ля і Сен-Сан­са на кан­цэр­тах Аса­цы­яцыі гу­ча­лі тво­ры Ма­цея Ра­дзі­ві­ла, Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі, На­па­ле­она Орды, Ген­ры­ха Ваг­не­ра, Мар’яна На­ско і Яўге­на Гле­ба­ва. А ў кра­са­ві­ку 2015-га ўпер­шы­ню за гіс­то­рыю свай­го існа­ван­ня бе­ла­рус­кае па­со­льс­тва ад­чы­ні­ла дзве­ры для шы­ро­кай пуб­лі­кі: на кан­цэр­це Аса­цы­яцыі, пер­шым у шэ­ра­гу ку­ль­тур­ных акцый, пры­мер­ка­ва­ных да 250-х уго­дак з дня на­ра­джэн­ня Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, бе­ла­рус­кія пі­яніс­ты вы­кон­ва­лі са­чы­нен­ні кам­па­зі­та­ра для фар­тэ­пі­яна і акам­па­на­ва­лі фран­цуз­скай спя­вач­цы Эстэль Кек. Адзна­чу так­са­ма ве­ра­се­ньс­кі кан­цэрт у штаб-ква­тэ­ры ЮНЕС­КА, арга­ні­за­ва­ны Аса­цы­яцы­яй, Па­со­льс­твам Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі і пры парт­нёр­стве дэ­ле­га­цый пры ЮНЕС­КА Па­со­льс­тва Літ­вы і Па­со­льс­тва Рэ­спуб­лі­кі Поль­шча. У ансамблі з беларускімі музыкантамі квар­тэт Чур­лё­ні­са сы­граў пе­ра­ла­жэн­не па­ла­нэ­за «Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май», а поль­ская спя­вач­ка Эльж­бе­та За­по­льс­ка выканала тво­ры Агін­ска­га і Ма­рыі Шы­ма­ноў­скай. Ме­рап­ры­емства пра­йшло на вы­со­кім уз­роў­ні, і той факт, што на ім пры­сут­ні­ча­ла ге­не­ра­ль­ная ды­рэк­тар­ка ЮНЕС­КА Іры­на Бо­ка­ва, ве­ль­мі па­ка­за­ль­ны.

 

Якраз ле­тась мне вы­пад­ко­ва тра­піў­ся за­піс вы­ступ­лен­ня юна­га пі­яніс­та Ула­дзіс­ла­ва Хан­до­га­га на кон­кур­се «Шчаў­ку­нок» у Мас­к­ве. Я ве­ль­мі ўра­зіў­ся і пад­умаў, што бы­ло б ці­ка­ва зра­біць не­й­кае ме­рап­ры­емства з яго­ным удзе­лам. За 11 год існа­ван­ня Аса­цы­я­цыі я ні­ко­лі не ад­чу­ваў та­ко­га на­тхнен­ня, як тое, ка­лі ўзяў­ся за арга­ні­за­цыю кан­цэр­таў Ула­дзіс­ла­ва Хан­до­га­га. Што мо­жа быць леп­шым і бо­льш ці­ка­вым, чым прад­ста­віць пуб­лі­цы юна­га ге­нія? Бы­ло вы­ра­ша­на пра­вес­ці пер­шы, афі­цый­ны кан­цэрт у Па­со­льс­т­ве Бе­ла­ру­сі на ня­даў­на пад­ара­ва­ным но­вым ра­ялі (ма­ры збы­ва­юцца!), а дру­гі, пры­ват­ны, — на Елі­сей­скіх па­лях, у аген­цтве UCN, якое ла­дзіць роз­ныя ме­рап­ры­емствы і за­баў­ля­ль­ныя пра­гра­мы.

 

Усё склад­ва­ла­ся доб­ра: квіт­кі на са­ма­лёт куп­ле­ны, ві­зы атры­ма­ны, пра­гра­ма кан­цэр­таў па­цвер­джа­на. Мы з не­цяр­плі­вас­цю ча­ка­лі пры­езду ў Па­рыж Ула­дзіс­ла­ва і яго­на­га пед­аго­га — Іры­ну Се­мя­ня­ка. А ве­ча­рам 13 ліс­та­па­да мір­нае і ўту­ль­нае жыц­цё Па­ры­жа рас­стра­ля­лі з аўта­ма­таў. Вай­на бы­ла ў двух кро­ках, зу­сім по­бач вы­бу­ха­лі бом­бы і за­бі­ва­лі лю­дзей. Не па­мя­таю, ці спаў у тую ноч. Дум­ка пра тое, ці жы­выя мае вуч­ні і сяб­ры, не да­ва­ла спа­кою. Ад­но асаб­лі­вае пы­тан­не пры­му­сі­ла кан­чат­ко­ва за­быц­ца на сон: а як жа Ула­дзік і Іры­на Юр’еўна? У мя­не не бы­ло ні­яка­га спо­са­бу звя­зац­ца з імі.

 

Ра­ні­цай 14 ліс­та­па­да Па­рыж аху­таў ту­ман. По­ўная, аб­са­лют­на не­нар­ма­ль­ная ці­шы­ня рэ­за­ла ву­шы, а ад­сут­насць лю­дзей у мет­ро на­гад­ва­ла сцэ­ны з фі­ль­ма жа­хаў. Ні­ко­га, акра­мя мя­не, у ва­го­не не бы­ло. Су­сед­ні так­са­ма быў пус­ты. На пе­ро­не стан­цыі «Вак­зал Ман­пар­нас» — то­ль­кі не­ка­ль­кі па­са­жы­раў з на­сця­ро­жа­ны­мі тва­ра­мі. Ніх­то не вы­йшаў на стан­цыі «Бір-Ха­кем» — там, дзе зна­хо­дзіц­ца Эйфе­ле­ва ве­жа.

 

А ў по­ўдзень, па ўзгад­нен­ні з Па­слом, мне да­вя­ло­ся ад­мя­ніць афі­цый­ны кан­цэрт у Па­со­льс­тве — праз жа­ло­бу і на знак са­лі­дар­нас­ці з на­ро­дам Фран­цыі. Але як быць з Ула­дзіс­ла­вам і яго­ным пед­аго­гам? Хут­чэй за ўсё, яны па­лі­чаць са­мым мэ­та­згод­ным аб­мя­няць квіт­кі і вяр­нуц­ца ў Мінск. Дру­гі кан­цэрт ад­ме­ніц­ца сам са­бой... Але мае асця­ро­гі не па­цвер­дзі­лі­ся — Ула­дзіс­лаў вы­ра­шыў за­стац­ца. Я яму ве­ль­мі ўдзяч­ны. У та­кой сі­ту­ацыі за­ўсё­ды ня­прос­та пры­няць пра­ві­ль­нае ра­шэн­не, але ме­на­ві­та дзя­ку­ючы ім лю­дзі да­зна­юцца, на што яны сап­раў­ды здо­ль­ныя. Я быў шчас­лі­вы: у Па­ры­жы па­чу­юць ігру Ула­да і зноў за­га­во­раць пра Бе­ла­русь. І не то­ль­кі ў су­вя­зі з тым, што гэ­та ра­дзі­ма Ша­га­ла, Цад­кі­на і Су­ці­на, але і та­му, што яна пад­ары­ла све­ту Ула­дзіс­ла­ва Хан­до­га­га.

 

Па­ры­жа­не па­ці­ху вяр­та­лі­ся да на­рма­ль­на­га жыц­ця, а ве­ча­рам 19 ліс­та­па­да на Елі­сей­скіх па­лях упер­шы­ню ў се­зо­не за­ззя­ла свя­точ­ная ілю­мі­на­цыя. На кан­цэр­це аген­цтва UCN Улад іграў вы­дат­на, з та­кой све­жас­цю, шчы­рас­цю і га­рэз­лі­вас­цю — і ад­на­ча­со­ва сур’ёзна і ад­каз­на. Я ба­яўся ўздых­нуць, слу­ха­ючы яго­на­га Рах­ма­ні­на­ва. Пуб­лі­ка бы­ла ў за­хап­лен­ні...

 

Гэ­ты кан­цэрт Ула­дзіс­ла­ва стаў прад­вес­цем, пер­шай лас­таў­кай «Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў у Фран­цыі» — між­на­род­на­га му­зыч­на­га фо­ру­му, за­па­чат­ка­ва­на­га Аса­цы­яцы­яй і Па­со­льс­твам Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі, да ўдзе­лу ў якім пла­ну­ецца за­пра­шаць та­ле­на­ві­тых му­зы­кан­таў з Бе­ла­ру­сі і Еўро­пы. Сё­лет­нія се­зо­ны ад­кры­лі­ся ў Па­ры­жы вы­ступ­лен­нем ві­цеб­ска­га ансам­бля «Та­ла­ка», пра­цяг­ну­лі­ся на­пры­кан­цы мая кан­цэр­там ка­мер­най му­зы­кі ў вы­ка­нан­ні му­зы­кан­таў з Бе­ла­ру­сі і Ні­дэр­лан­даў. А з 12 па 19 кас­трыч­ні­ка ў Па­ры­жы і рэ­гі­ёне Іль дэ Франс про­йдуць вы­ступ­лен­ні ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх му­зы­кан­таў Ула­дзіс­ла­ва Хан­до­га­га і Кі­ры­ла Атрош­чан­кі.

 

Пад­рых­та­ва­ла Але­на Ка­ва­лен­ка.