10-годдзе асацыяцыі «Жыц­цё ў му­зы­цы»

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

У фран­ка-бе­ла­рус­кай та­на­ль­нас­ці
У му­зыч­най па­літ­ры Мін­ска ад­мыс­ло­вы­мі фар­ба­мі за­ззя­лі пра­екты, што ад­бы­лі­ся на пля­цоў­ках мас­тац­ка­га му­зея і На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі. У кан­цэр­тах пры­ма­лі ўдзел бе­ла­рус­кія му­зы­кан­ты роз­ных па­ка­лен­няў, якіх аб’­яднаў 10-га­до­вы юбі­лей фран­ка-бе­ла­рус­кай аса­цы­яцыі «Жыц­цё ў му­зы­цы» («La vie en musique» — LVEM).

Аса­цы­яцыя актыў­на су­пра­цоў­ні­чае з Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­мі­яй му­зы­кі, Рэ­спуб­лі­кан­скай гім­на­зі­яй-ка­ле­джам пры Ака­дэ­міі му­зы­кі, Мі­ніс­тэр­ствам за­меж­ных спраў і Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, а так­са­ма Спе­цы­яль­ным фон­дам Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Асаб­лі­вае мес­ца ў дзей­нас­ці Аса­цы­яцыі за­ймае су­пра­ца з Па­со­льс­твам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Фран­цуз­скай Рэс­пуб­лі­цы. Каардынатарам канцэртаў Асацыяцыі выступіла спадарыня Ілона Юрэ­віч, саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага су­пра­цоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі.

 

За ка­рот­кі гіс­та­рыч­ны тэр­мін «Жыц­цё ў му­зы­цы» ста­ла свай­го ро­ду «ку­ль­тур­ным мос­там», што яднае бе­ла­рус­кіх і фран­цуз­скіх вы­ка­наў­цаў і знаў­цаў ака­дэ­міч­на­га мас­тац­тва. Стар­шы­ня аса­цы­яцыі — «бе­ла­рус­кі па­ры­жа­нін», кам­па­зі­тар Гео­ргій Сас­ноў­скі — вя­дзе сап­раў­ды падзвіж­ніц­кую пра­цу па па­пу­ля­ры­за­цыі айчын­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры за мя­жой. Арга­ні­зуе кан­цэр­ты і твор­чыя пра­екты з удзе­лам на­шых вы­ка­наў­цаў у за­лах роз­ных еўра­пей­скіх кра­ін, ня­стом­на за­йма­ецца пра­соў­ван­нем твор­час­ці на­цы­яна­ль­ных кам­па­зі­та­раў. Бо­льш за тое, Гео­ргій Сас­ноў­скі, у мі­ну­лым — вы­пус­кнік Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, з аса­біс­та­га дос­ве­ду ве­дае, на­ко­ль­кі важ­на за­ха­ваць імпэт ма­ла­до­га му­зы­кан­та, які ро­біць пер­шыя кро­кі ў пра­фе­сіі, і та­му за­сна­ваў у alma mater што­га­до­вую прэ­мію для леп­шых вы­пус­кні­коў па кла­се кам­па­зі­цыі.

 

Юбі­лей­ныя кан­цэр­ты ў Мін­ску, пра­сяк­ну­тыя свет­лым ду­хам сяб­роў­скіх сус­трэч, цяп­лом кан­так­таў ад­на­дум­цаў і па­плеч­ні­каў, ста­лі вы­дат­най на­го­дай вы­ка­заць у ад­рас аса­цы­яцыі і яе кі­раў­ні­ка шчы­рыя сло­вы він­ша­ван­ня і падзя­кі. Яны да­зво­лі­лі пад­арыць удзяч­ным слу­ха­чам імгнен­ні сап­раў­дна­га му­зыч­на­га на­тхнен­ня і твор­ча­га па­лё­ту. Ме­на­ві­та та­кім эма­цый­ным ла­дам пра­мя­ніў­ся кан­цэрт у На­цы­яналь­­ным мас­тац­кім му­зеі. У пры­ві­та­ль­ным сло­ве гас­цін­ны ды­рэк­тар му­зея Ула­дзі­мір Пра­кап­цоў пад­крэс­ліў доб­рую сі­нэр­гію мас­тац­тваў, якая шмат­кроць уз­рас­тае ў та­ко­га кштал­ту су­мес­ных пра­ектах.

 

Кан­цэрт рас­па­ча­лі два дзі­ця­чыя хо­ры «Спеў­ныя му­зы­кан­ты» і «Зва­ноч­кі» Рэ­с­пуб­лі­кан­скай гім­на­зіі-ка­ле­джа пры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі пад кі­раў­ніц­твам да­свед­ча­най на­стаў­ні­цы Алы Ма­зу­ра­вай. Ха­ра­вы цыкл Гео­ргія Сас­ноў­ска­га «Pannа Maria» на тэк­сты Сі­мя­она По­ла­цка­га быў успры­ня­ты слу­ха­ча­мі на адзі­ным ды­хан­ні, як му­зыч­нае ад­крыц­цё. У гу­чан­ні дзі­ця­чых га­ла­соў ува­со­бі­ла­ся асаб­лі­вая аўра тво­ра, пра­сяк­ну­тая ня­бес­ным свят­лом і чыс­ці­нёй. У ро­лі са­ліс­таў бліс­ку­ча вы­сту­пі­лі ды­рэк­тар Рэ­спуб­лі­кан­скай му­зыч­най гім­на­зіі-ка­ле­джа Ся­мён Клі­ма­наў і рэ­гент муж­чын­ска­га хо­ру «Усіх­свяц­кі» Дзміт­рый Так­ма­коў. Вы­ка­нан­не ха­ра­вых са­чы­нен­няў «Цвыр­кун» Ра­мо-Бе­ран­жэ і «Ко­ці­кі» Гео­р­гія Сас­ноў­ска­га на сло­вы Юра­ся Свір­кі бы­ло арга­ніч­на да­поў­не­на ха­рэ­агра­фіч­най па­ста­ноў­кай.

 

У кан­цэр­це так­са­ма пра­гу­ча­лі роз­на­ха­рак­тар­ныя інстру­мен­та­ль­ныя кам­па­зі­цыі: «Аква­рэль» Вік­та­ра Вой­ці­ка ўра­зі­ла сва­імі па­стэ­ль­ны­мі фар­ба­мі ва ўва­саб­лен­ні гос­ці з Фран­цыі, цым­ба­ліс­ткі Алы Фра­ло­вай-Се­ла­р’е, дра­ма­тыч­ны па ха­рак­та­ры твор Воль­гі Клі­ма­шэ­віч «Арол» па­чуў­ся ў інтэр­прэ­та­цыі пі­яніс­та-вір­ту­оза Аляк­сан­дра Му­зы­кан­та­ва. Юны, але ўжо га­на­ра­ва­ны між­на­род­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі та­ле­на­ві­ты му­зы­кант Ула­дзіс­лаў Хан­до­гій, вы­ха­ва­нец Іры­ны Се­мя­ня­ка, не­ве­ра­год­на экс­прэ­сіў­на і тон­ка вы­ка­наў Эцюд-кар­ці­ну соль мі­нор Сяр­гея Рах­ма­ні­на­ва.

 

Вы­со­кім эма­цый­ным на­пру­жан­нем бру­іла за­ключ­ная час­тка кан­цэр­та, у якой са­ліс­ты Дзміт­рый Так­ма­коў і Анас­та­сія Хра­піц­кая, а так­са­ма пі­яніс­тка Ма­ры­на Ру­са­ко­ва агу­чы­лі шэ­дэў­ры бе­ла­рус­кай ва­ка­ль­най му­зы­кі, на­род­ныя пес­ні і ра­ман­сы ў апра­цоў­цы Гео­ргія Сас­ноў­ска­га. Ся­род іх — «Ку­па­лiн­ка», «Ду­бо­чак зя­лё­не­нь­кi», а так­са­ма «Явар i Ка­лi­на» Юрыя Се­мя­ня­кі на вер­шы Янкі Ку­па­лы і «Зор­ка Ве­не­ра» Сы­мо­на Рак-Мі­хай­лоў­ска­га на вер­шы Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Сап­раў­днай дра­ма­тыч­най ку­ль­мі­на­цы­яй вы­сту­пу ста­ла прэ­м’ер­нае вы­ка­нан­не ва­ка­ль­на­га тво­ру «Сы­мон i Маг­да­ле­на» Сас­ноў­ска­га на тэкст Анн Гасіні (у пе­ра­кла­дзе кам­па­зі­та­ра).

 

За­ключ­ным акор­дам юбі­лей­ных ме­ра­пры­емстваў фран­ка-бе­ла­рус­кай аса­цы­яцыі зра­біў­ся му­зыч­ны ве­чар у На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы. Акцыя пра­йшла пад зна­кам спад­чы­ны Пра­ко­ф’е­ва і Шэк­спі­ра, яна бы­ла пры­мер­ка­ва­ная да Го­да ку­ль­ту­ры ў Рэ­с­пуб­лі­цы Бе­ла­русь.

 

Гэ­тая сус­трэ­ча яшчэ раз да­зво­лі­ла слу­ха­чам рас­крыць шмат­гран­ную асо­бу Гео­ргія Сас­ноў­ска­га — вы­дат­на­га арга­ні­за­та­ра-ку­ра­та­ра пра­екта, але перш за ўсё та­ле­на­ві­та­га кам­па­зі­та­ра і пед­аго­га. Кан­цэр­тную пра­гра­му ўпры­го­жы­лі яго пе­ра­ла­жэн­ні для фар­тэ­пі­яна ў ча­ты­ры ру­кі кан­трас­на-вы­раз­ных урыў­каў з ба­ле­та «Ра­мэа і Джулье­та» Пра­ко­ф’е­ва, імпрэ­сі­яніс­тыч­на-пра­з­рыс­­та­га ўсту­пу да опе­ры «Ха­ван­шчы­на» Му­сар­гска­га «Сві­та­нак на Мас­кве-ра­цэ», а так­са­ма тра­гіч­на-па­чуц­цё­ва­га «Ле­бе­дзя» Сен-Сан­са. Усе гэ­тыя пе­ра­ла­жэн­ні пра­гу­ча­лі ў вы­ка­нан­ні фар­тэ­пі­янна­га ду­эта вы­клад­чы­каў Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі Ма­ры­ны Ру­са­ко­вай і Сяр­гея Тур­ге­ля. Да­да­мо, што імпу­ль­сіў­на-ка­ла­рыс­тыч­ная пар­т­ы­ту­ра ба­ле­та «со­неч­на­га ба­га­цея» Пра­ко­ф’е­ва, прад­стаў­ле­ная ў тран­скрып­цы­ях для са­мых роз­ных скла­даў, не так час­та ўва­саб­ля­ла­ся на фар­тэ­пі­яна ў ча­ты­ры ру­кі. Та­му інтэр­прэ­та­цыі Гео­ргія Сас­ноў­ска­га здо­ль­ныя за­поў­ніць гэ­тую ла­ку­ну і стаць упры­гож­ван­нем пі­яніс­тыч­на­га рэ­пер­ту­ару.

 

Раз­ынач­кай ве­ча­ра і ві­да­воч­ным уце­лаў­лен­нем дэ­ві­за аса­цы­яцыі «Жыц­цё ў му­зы­цы» ста­ла вы­ступ­лен­не фран­цуз­скіх вуч­няў Гео­ргія Сас­ноў­ска­га — вя­ду­ча­га інжы­не­ра ­буй­ной фран­цуз­скай кам­па­ніі Жан-П’е­ра Пе­лі­сье і яго юнай дач­кі Луi­зы. У іх асо­бах бе­ла­рус­ка­му слу­ха­чу бы­ла прад­стаў­ле­на вы­дат­ная фран­цуз­ская тра­ды­цыя хат­ня­га му­зі­цы­ра­ван­ня, якая не стра­ці­ла сва­ёй акту­аль­нас­ці ў кру­га­бе­гу ча­су! Су­мес­ны твор­чы пра­цэс, што да­зва­ляе га­да­ваць па­ка­лен­ні му­зы­каў-ама­та­раў, якія ве­да­юць і лю­бяць кла­сі­ку.

 

Бліс­ку­чае со­ль­нае вы­ступ­лен­не пі­яніс­та Аляк­сея Пят­ро­ва па­ста­ві­ла моц­ны кліч­нік у фі­на­ль­най час­тцы кан­цэр­та. Юбі­лей­ны вя­нок-пры­на­шэн­не Пра­ко­фь­еву быў спле­це­ны з яркіх сук­вец­цяў — вы­тан­ча­ны Вальс з ба­ле­та «Па­пя­луш­ка», фар­тэ­пі­ян­ная Прэ­лю­дыя і зна­ка­мі­ты энер­гіч­на-ба­дзё­ры Марш з опе­ры «Лю­боў да трох апель­­сі­наў». Унут­ра­ны дра­ма­тызм, ба­гац­це на­стро­яў, ма­ляў­ні­часць гар­ма­ніч­най мо­вы бы­лі па-асаб­лі­ва­му інтэр­прэ­та­ва­ныя пі­яніс­там праз парт­ыту­ру ад­на­го з са­мых апош­ніх опу­саў Ша­пэ­на — ра­ман­тыч­на-па­эмна­га Па­ла­нэ­за-Фан­та­зіі.

 

Адзна­чым, што пі­яніс­тыч­ны стыль Аляк­сея Пят­ро­ва ўво­гу­ле вы­са­ка­род­ны, му­зы­кант вы­ка­рыс­тоў­вае эма­цый­нае ды­хан­не, яму ўлас­ці­вы яркі, «гра­нё­ны» гук і тон­кае ту­шэ. На­зі­раў­ся імгнен­ны пе­ра­ход у энер­ге­тыч­ную пра­сто­ру кож­на­га но­ва­га аўта­ра.

 

Ве­ль­мі сім­ва­ліч­на, што вы­ступ­лен­не Аляк­сея Пят­ро­ва бы­ло аб’ядна­на тэ­май цу­доў­най marine. На па­чат­ку кан­цэр­та — праз дэ­ка­ра­тыў­ны гу­ка­піс п’есы «Чо­вен па­ся­род акі­яна» (з цык­ла «Ад­люс­тра­ван­ні» Ра­ве­ля), у якім му­зыч­ны­мі імпу­ль­са­мі ства­ра­ецца кар­ці­на-ўра­жан­не ад бяз­меж­най вод­най сты­хіі. А на но­вым інта­на­цый­на-сты­ля­вым віт­ку гэ­тая тэ­ма знай­шла ад­люс­тра­ван­не і ў са­чы­нен­ні Гео­ргія Сас­ноў­ска­га «Акi­ян». Пі­яніст лі­та­ра­ль­на па­гру­зіў у пра­сто­ру су­зі­ран­ня та­ямні­чай бур­лі­вай сты­хіі. Да та­го ж аб­ра­ны аўта­рам воб­раз зноў вяр­нуў да раз­ваг на тэ­му плён­нас­ці су­мес­на­га твор­ча­га фран­ка-бе­ла­рус­ка­га ды­яло­га, у якім мож­на яшчэ шмат ча­го па­ба­чыць і па­чуць.

На­тал­ля АРУЦЮНАВА,

На­тал­ля ГАНУЛ