Адукацыя

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Калі дбаць пра пер­спек­ты­ву...
Сё­ле­та фа­ку­ль­тэ­ту ды­зай­ну і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў спаў­ня­ецца 40 год.

З гэ­тай на­го­ды на роз­ных пля­цоў­ках ад­бы­лі­ся вы­ста­вы, на якіх роз­ныя ка­фед­ры дэ­ман­стра­ва­лі свае да­сяг­нен­ні і твор­чы па­тэн­цы­ял. Па­сля ад­ной з та­кіх імпрэз — экс­па­зі­цыі ка­фед­ры пра­мыс­ло­ва­га ды­зай­ну ў НЦСМ — я сус­трэў­ся з пра­фе­са­рам ка­фед­ры тэ­орыі і гіс­то­рыі ды­зай­ну БДАМ, кан­ды­да­там мас­тац­тваз­наў­ства, да­цэн­там Крыс­ці­най Стры­ке­ле­вай. Ад раз­мо­вы пра кан­крэт­ную экс­па­зі­цыю ад­ной ка­фед­ры га­вор­ка пе­рай­шла да шы­рэй­шай тэ­мы — пра­бле­мы за­пат­ра­ба­ва­нас­ці ды­зай­ну ў на­шай са­цы­яку­ль­тур­най сі­ту­ацыі і ў звяз­цы з ёю — да пы­тан­ня пад­рых­тоў­кі ад­па­вед­ных кад­раў у вы­шэй­шай шко­ле кра­іны.

 

Спа­да­ры­ня Крыс­ці­на, на пра­ця­гу апош­ніх га­доў мне не раз да­во­дзі­ла­ся пры­сут­ні­чаць на аб­аро­не ды­зай­нер­скіх дып­ло­маў у Ака­дэ­міі. Сён­ня ад дып­лом­ні­ка, акра­мя мас­тац­ка-воб­раз­на­га вы­ра­шэн­ня пра­екта, па­тра­бу­юць яшчэ і эка­на­міч­на­га аб­грун­та­ван­ня. Ён му­сіць ад­ка­заць на пы­тан­не, якія ма­тэ­ры­ялы і ў якой ко­ль­кас­ці бу­дуць ска­рыс­та­ныя, ко­ль­кі гэ­та бу­дзе каш­та­ваць. Між тым дып­лом­ні­кі пад ва­шым кі­раў­ніц­твам, бы­вае, аб­ара­ня­юцца кан­цэп­ту­аль­ны­мі рас­пра­цоў­ка­мі па тэ­мах, на пер­шы по­гляд ве­ль­мі да­лё­кіх ад рэ­аль­ных па­трэб. Вы не ду­ма­еце, што жыц­цё мо­жа жор­стка апус­ціць ва­шых ле­ту­цен­ні­каў з не­ба на зям­лю?

 

— Ка­лі вы­зна­ча­юцца тэ­мы дып­лом­ных ра­бот, мы ары­енту­емся на раз­на­пла­на­васць са­цы­яль­ных за­пы­таў і на твор­чы па­тэн­цы­ял са­міх сту­дэн­таў. Ёсць ра­бо­ты пры­клад­но­га ха­рак­та­ру, ары­ента­ва­ныя на рэ­аль­ны сек­тар эка­но­мі­кі, на маг­чы­масць да­вя­дзен­ня іх да вы­твор­час­ці. Та­кіх бо­ль­шасць. Сту­дэн­ты, ад­нак, роз­ныя. Ёсць ся­род іх та­кія, што дэ­ман­стру­юць здо­ль­насць па­йсці да­лей, гля­дзець глы­бей. Та­му дып­лом­ныя за­дан­ні мож­на фар­му­ля­ваць па-роз­на­му — не то­ль­кі як ства­рэн­не вы­ключ­на пры­клад­ных аб’ектаў, але і як рас­пра­цоў­ку кан­цэп­ту­аль­ных ра­шэн­няў з іншай сэн­са­вай глы­бі­нёй.

 

На­ву­ча­ль­ны пра­цэс у нас — не кан­ве­ерная вы­твор­часць, на­кі­ра­ва­ная на вы­пуск пра­фе­сі­яна­лаў вуз­ка ўжыт­коў­на­га ха­рак­та­ру. Мне пад­аец­ца, што кож­ная ВНУ, што рых­туе ды­зай­не­раў, му­сіць пад­во­дзіць вы­ха­ван­ца да ра­шэн­ня са­мых роз­ных за­дач — ад пры­клад­ных да кан­цэп­ту­аль­ных. Зму­ша­ючы сту­дэн­та гля­дзець на сваю пра­цу праз пры­зму кан­цэп­ту­аль­нас­ці, мы ўзмац­ня­ем глы­бі­ню пра­пра­цоў­кі змес­ту, над­аем мас­тац­кую ме­та­фа­рыч­насць пра­ектнай мо­ве.

 

Га­вор­ка ідзе пра тое, што не­ка­то­рым дып­лом­ні­кам да­ецца маг­чы­масць зра­біць не­шта бо­ль­шае, чым дып­лом. І та­кая ра­бо­та для астат­ніх ста­но­віц­ца сво­еа­саб­лі­вым ары­енці­рам, ка­мер­то­нам, сты­му­лам. Маг­чы­мас­цю спраг­на­за­ваць тое, што бу­дзе па­трэб­на за­ў­тра.

 

Яшчэ ня­даў­на дып­ла­ма­ва­ны ды­зай­нер быў у Бе­ла­ру­сі «штуч­ным та­ва­рам», сён­ня гэ­тай пра­фе­сіі ву­чаць мно­гія ўста­но­вы. Ці трэ­ба кра­іне сто­ль­кі спе­цы­яліс­таў? Ці не ад­бы­ва­ецца пры та­кой ма­са­вас­ці дэ­ва­ль­ва­цыя і пра­фе­сіі, і ста­ту­су?

 

— Ба­юся, вы ма­еце ра­цыю. Каб не ад­бы­ла­ся пры­мі­ты­ві­за­цыя дзей­нас­ці ва ўмо­вах ве­ра­год­на­га па­вяр­хоў­на-фар­ма­лі­за­ва­на­га стаў­лен­ня да па­тэн­цы­ялу ды­зай­ну, Ака­дэ­мія му­сіць дэ­ман­стра­ваць у на­ву­ча­ль­ным пра­цэ­се і па­лёт твор­чай дум­кі ў кан­цэп­ту­аль­ных рас­пра­цоў­ках, і пра­гма­тызм на ўзроў­ні кан­крэт­ных пра­ектаў пры­клад­но­га ха­рак­та­ру.

 

Каб на­поў­ні­цу рас­крыць па­тэн­цы­ял пра­фе­сіі, па­він­ны быць роз­ныя ад­ука­цый­ныя ўзроў­ні. Мы да гэ­та­га ру­ха­емся. У пер­спек­ты­ве ў нас бу­дзе і ба­ка­лаў­ры­ят, і ма­гіс­тра­ту­ра, якая прад­угле­джвае пад­рых­тоў­ку кан­цэп­ту­аль­на ары­ента­ва­ных ды­зай­не­раў, здо­ль­ных да на­ву­ко­вай пра­цы. Гэ­та ра­ней ці па­зней пры­йдзе. Іншая спра­ва, ка­лі га­во­рым пра астат­нія ВНУ і ка­ле­джы. Тут сі­ту­ацыя да­во­лі скла­да­ная, і яна ёсць ад­біт­кам са­цы­яль­на-ку­ль­тур­най сі­ту­ацыі ў кра­іне. На жаль, на ўзроў­ні дзяр­жа­вы, на ўзроў­ні гра­мад­ства ня­ма раз­умен­ня, што та­кое ды­зайн і на што ён здо­ль­ны. А ды­зайн — гэ­та моц­ны сро­дак кан­ку­рэн­тнай ба­ра­ць­бы, ства­рэн­ня іна­ва­цый, за­ха­ван­ня і ад­на­ўлен­ня ку­ль­тур­на­га па­тэн­цы­ялу на­цыі. Зрэш­ты, гэ­та важ­ны сро­дак са­цы­ялі­за­цыі лю­дзей, яднан­ня іх адзі­ны­мі мас­тац­кі­мі каш­тоў­нас­ця­мі. Дзей­сны сро­дак ука­ра­нен­ня ку­ль­ту­ры і эстэ­ты­кі ў наш по­быт. Ва ўсім све­це гэ­та пры­ня­та як да­дзе­насць.

 

Мы не ўспры­ма­ем ды­зайн як ку­ль­тур­ную з’яву і эка­на­міч­ны ры­чаг. Ён існуе на ўзроў­ні вы­сіл­каў энту­зі­ястаў, на­кшталт тых, што амаль сто га­доў на­зад зла­дзі­лі ў Ві­цеб­ску ле­ген­дар­ны «УНО­ВІС». Па­куль Са­вец­кі Са­юз існа­ваў, бы­ла цэн­тра­лі­за­ва­ная сіс­тэ­ма, эфек­тыў­ная для свай­го ча­су ідэ­ала­гіч­ная лі­нія... Сён­ня мы са­ма­стой­ныя, мо­жам бу­да­ваць улас­нае жыц­цё. І як мы ска­рыс­тоў­ва­ем гэ­ту сі­ту­ацыю? Ба­юся, не леп­шым чы­нам. Мы ры­зы­ку­ем стра­ціць па­тэн­цы­ял, на­за­па­ша­ны ў са­вец­кі час.

 

Ма­еце на ўва­зе тое, што на­шы за­во­ды, дзе ка­лісь у той ці іншай сту­пе­ні ма­тэ­ры­ялі­зоў­ва­лі­ся ідэі бе­ла­рус­кіх інжы­не­раў і ды­зай­не­раў, сён­ня ў шэ­ра­гу вы­пад­каў пе­ра­тва­ры­лі­ся ў вы­твор­часць, дзе з за­меж­ных кам­плек­тоў­ных збі­ра­юць не на­мі пры­ду­ма­ныя ма­шы­ны і агрэ­га­ты? Для та­кой спра­вы ды­зай­нер не над­та і па­трэб­ны. Ад­па­вед­на, не па­трэб­ныя і на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы, дзе іх рых­ту­юць...

 

— Мож­на за­крыць усё, ад уся­го ад­мо­віц­ца. Апраў­даць гэ­та тым, што сён­ня эка­на­міч­ны кры­зіс. Але ка­лі ду­маць пра пер­спек­ты­ву, дык ме­на­ві­та ця­пер кра­іне трэ­ба вы­зна­чыц­ца ад­нос­на свай­го мес­ца ў гла­ба­ль­ным са­цы­яку­ль­тур­ным і ге­апа­лі­тыч­ным кан­тэк­сце.

 

Ка­лі мы збі­ра­емся жыць то­ль­кі сён­няш­нім днём, дык пад­піс­ва­емся існа­ваць за не­чай спі­наю, быць збо­рач­ным цэ­хам, за­га­дзя ад­да­ем іншым іні­цы­яты­ву — та­ды і га­ва­рыць ня­ма пра што. Ка­лі ж мы хо­чам мыс­ліць стра­тэ­гіч­на і гля­дзець у пер­спек­ты­ву, то трэ­ба да ды­зай­ну ста­віц­ца з па­ва­гай.

 

Што вы пад гэ­тым раз­уме­еце?

 

— Най­перш не трэ­ба ды­зайн пры­мі­ты­за­ваць. Гэ­та не мас­тац­тва, не інжы­не­рыя і не эка­но­мі­ка ў чыс­тым вы­гля­дзе. А спе­цы­фіч­ная, уні­ка­ль­ная дзей­насць, якая сін­тэ­зуе ўсе гэ­тыя склад­ні­кі. За­да­ча ад­ука­цыі — фар­ма­ваць не сто­ль­кі мас­та­ка як пра­ектан­та, здо­ль­на­га шы­ро­ка мыс­ліць воб­раз­ны­мі ма­дэ­ля­мі. Ка­лі мы гэ­та не ўсве­дам­ля­ем, то зга­джа­емся на ро­лю аб­слу­гі не­йкіх дроб­ных, амаль не за­ўваж­ных у гла­ба­ль­ным кан­тэк­сце чын­ні­каў.

 

Гэ­та на­рма­ль­на, што існу­юць роз­ныя шко­лы. Але пы­тан­не ў тым, на­ко­ль­кі там ёсць раз­умен­не сут­нас­ці ды­зайн-дзей­нас­ці. Як па мне, ад­бы­ва­ецца рэ­алі­за­цыя чыс­та кан’юнктур­ных мо­ман­таў, бо ёсць по­пыт з бо­ку аб­іту­ры­ентаў на но­вы, за­гад­ка­вы від пра­цы, уяў­лен­не пра які ў ска­жо­ным вы­гля­дзе трап­ляе да нас праз СМІ, га­лоў­ным чы­нам праз тэ­ле­ві­зар. Уклю­чы­лі тэ­ле­ві­зар — а з экра­на рас­па­вя­да­юць пра тое, як для ква­тэ­ры шпа­ле­ры пад­бі­раць, і на­зы­ва­юць гэ­та ды­зай­нам інтэр’ера.

 

У мя­не ўра­жан­не, што ў бо­ль­шас­ці ад­ука­цый­ных уста­ноў вы­клад­чы­кі да­во­лі сла­ба ўяў­ля­юць, ча­му ву­чыць. Мне пад­аец­ца, сён­ня ў гэ­тай га­лі­не ўво­гу­ле вя­лі­кая сту­пень фар­ма­лі­за­цыі на­ву­ча­ль­на­га пра­цэ­су, і ёсць тыя, хто арга­ні­зуе гэ­тую фор­му без змес­ту. Між тым ды­зайн якраз аб­апі­ра­ецца на тое, што змест му­сіць быць пер­шас­ным ад­нос­на фор­мы. Вось пры­хо­дзяць яны ў Ака­дэ­мію на пра­гля­ды — мабыць, па вопыт — і па­чы­на­юць фа­таг­ра­фа­ваць сту­дэн­цкія за­дан­ні, на­ват не ўні­ка­ючы ў іх ха­рак­тар і сут­насць, не ду­ма­ючы, якая ме­та­дыч­ная за­да­ча ста­іць за той ці іншай вы­явай, які ла­гіч­ны лан­цу­жок ідзе па­між гэ­ты­мі за­дан­ня­мі. Ад­бы­ва­ецца чыс­та па­вяр­хоў­нае ўспры­ман­не і пе­ра­цяг­ван­не па­ба­ча­на­га ў нас, але не асэн­са­ва­на­га, у іншыя ад­ука­цый­ныя струк­ту­ры. Ту­ды, дзе, зноў жа, у леп­шым вы­пад­ку ідуць вы­кла­даць лю­дзі з ба­за­вай ды­зай­нер­скай ад­ука­цы­яй, ды яны ха­ця б уяў­ля­юць, у які бок раз­гар­нуць тое, што ба­чы­лі на свае во­чы ў нас. А час­цей за ўсё гэ­тыя лю­дзі пры­й­шлі з іншых сфер дзей­нас­ці.

 

Такім чынам, пра­ектны склад­нік ды­зай­ну, чыё пры­зна­чэн­не быць на па­меж­жы мас­тац­ка-воб­раз­най і інжы­нер­на-тэх­ніч­най сфер, які, да та­го ж, мае грун­там на­ву­ку, сён­ня дэ­ва­ль­ву­ецца. І ад­бы­ва­ецца ўсё пад дэ­ві­зам «Не за­ма­роч­вай­це­ся!». На­рма­ль­най з’явай лі­чыц­ца пла­гі­ят. Па­гля­дзеў, уз­яў, не­як ад­апта­ваў пад свае тэх­на­ло­гіі. Па­чы­на­ецца гэ­та ў ча­се ву­чо­бы, доў­жыц­ца на пра­цы. Бо вы­твор­часць жы­ве мі­ма­лёт­ны­мі за­да­ча­мі. Ды, зрэш­ты, усе мы так жы­вем... А му­сяць быць сты­му­лы для вы­твор­цаў, якія пра­цу­юць на пер­спек­ты­ву, не ба­яцца ра­біць сваё, пад­ыхо­дзяць да спра­вы крэ­атыў­на. Да­рэ­чы, спа­жыў­ца не ашу­ка­еш, ён вы­бі­рае не ко­пію, а ары­гі­нал.

 

За кож­ным учын­кам ста­іць раз­умен­не гіс­та­рыч­най ад­каз­нас­ці. Мож­на ства­рыць умо­вы, ка­лі ды­зайн сам са­бою знік­не як з’ява. Да­стат­ко­ва пе­ра­стаць фі­нан­са­ваць пер­спек­тыў­ныя ідэі. Маў­ляў, каш­туе до­ра­га, а пры­бы­так не ад­ра­зу і не на­ўпрост. Але ко­ль­кі ча­су трэ­ба, каб по­тым ад­на­віць шко­лу і ася­ро­дак, якія ства­ра­лі­ся дзе­ся­ці­год­дзя­мі. Мнос­тва па­ка­лен­няў шчы­ра­ва­лі, шчы­ру­юць — шу­ка­юць, па­мы­ля­юцца, апра­бу­юць. Пе­рад імі мы так­са­ма ма­ем ад­каз­насць.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ