Адукацыя

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Па­чат­ко­вая, ся­рэд­няя, вы­шэй­шая: не спы­няй­це­ся!
Мас­тац­тва ля­жыць у пад­мур­ку раз­віц­ця асо­бы, яно — не­ад’емная час­тка фі­зіч­на­га і псі­ха­ла­гіч­на­га вы­спя­ван­ня, сро­дак ад­апта­цыі ў со­цы­уме. Не­здар­ма ж дзе­ці па­ста­янна ма­лю­юць — ад­нак жа то­ль­кі да пэў­на­га ча­су.

Пад­рас­та­ючы, бо­ль­шасць з іх страч­ва­юць па­трэ­бу са­ма­рэ­алі­за­цыі праз ві­зу­аль­ны воб­раз… З 10 га­доў для тых, хто за­ста­ецца «ў спра­ве», з’яўля­ецца маг­чы­масць па­сту­паць у мас­тац­кія шко­лы, ку­ды ад­бі­ра­юць са­мых та­ле­на­ві­тых, ці на­вед­ваць гур­ткі і Цэн­тры твор­час­ці, ад­кры­тыя для ўсіх, а ўзрост на­ву­чэн­цаў у іх ва­га­ецца ад пя­ці да двац­ца­ці га­доў. Да­рэ­чы, мас­тац­кі про­філь — са­мы за­пат­ра­ба­ва­ны.

 

Кры­ху гіс­то­рыі

 

Знач­ную ро­лю ў раз­віц­ці на­шай су­час­най сіс­тэ­мы мас­тац­кай аду­ка­цыі ад­ыграў са­вец­кі пе­ры­яд, ка­лі ў шко­ль­ную пра­гра­му ўклю­чы­лі­ся «вы­яўлен­чае мас­тац­тва», «му­зы­ка», на­пры­кан­цы 

1980-х — «сус­вет­ная мас­тац­кая ку­ль­ту­ра». Па­чат­ко­вую ака­дэ­міч­ную ад­ука­цыю мож­на бы­ло атры­маць у мас­тац­кіх шко­лах і Рэ­с­пуб­лі­кан­скай шко­ле-інтэр­на­це імя Іва­на Ахрэм­чы­ка для ад­ора­ных дзя­цей.

 

У 1990-я істот­на па­вя­лі­чы­ла­ся ко­ль­касць школ з мас­тац­кім ухі­лам ды з ад­мыс­ло­ва рас­пра­ца­ва­ны­мі ву­чэб­ны­мі пла­на­мі. Та­кія ўста­но­вы за­йма­лі­ся не то­ль­кі эстэ­тыч­ным раз­віц­цём, але і пе­рад­пра­фе­сій­най пад­рых­тоў­кай.

 

У 2008-м бы­лі ўне­се­ны зме­ны ў ба­за­выя ву­чэб­ныя пла­ны і ў пла­ны школ з мас­тац­кім і эстэ­тыч­ным ухі­ла­мі. У вы­ні­ку прад­мет «сус­вет­ная мас­тац­кая ку­ль­ту­ра» стаў фа­ку­ль­та­тыў­ным — з ад­па­вед­ны­мі на­ступ­ства­мі (яго то­ль­кі ня­даў­на вяр­ну­лі), для школ з мас­тац­кім ухі­лам пе­ра­вод спе­цы­яль­ных твор­чых дыс­цып­лін у шэ­раг фа­ку­ль­та­тыў­ных пры­вёў да ска­ра­чэн­ня ко­ль­кас­ці га­дзін на іх вы­ву­чэн­не, кеп­ска па­ўплы­ваў на ма­ты­ва­цыю і дыс­цып­лі­ну вуч­няў.

 

З 2011-га ака­дэ­міч­ную пад­рых­тоў­ку ста­лі па­сту­по­ва ўка­ра­няць у па­заш­ко­ль­ныя ўста­но­вы, якія атры­ма­лі ста­тус уста­ноў да­дат­ко­вай ад­ука­цыі.

 

Па­заш­ко­ль­нае на­ву­чан­не

 

Ад­нак кан­ку­рэн­цыю шко­лам мас­тац­тва ўста­но­вы да­дат­ко­вай ад­ука­цыі не скла­лі, хоць у апош­нія га­ды на­ву­чан­не ў гэ­тых аб’яднан­нях па інта­рэ­сах вы­й­шла на но­вы якас­ны ўзро­вень: там пра­цу­юць вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ныя пед­аго­гі з вы­шэй­шай ад­ука­цы­яй, ужы­ва­юцца раз­на­стай­ныя пра­гра­мы, якія да­зва­ля­юць дзе­цям пра­яўляць свае та­лен­ты ў роз­ных сфе­рах. Рэ­гу­ляр­на ла­дзяц­ца вы­ста­вы, су­мес­ныя пра­екты і май­стар-кла­сы. На­ступ­ная мэ­та — рас­пра­цоў­ка пра­грам, што да­зво­ляць най­бо­льш та­ле­на­ві­тым дзе­цям кан­ку­ры­ра­ваць з вы­пуск­ні­ка­мі мас­тац­кіх школ пад­час па­ступ­лен­ня ў ся­рэд­нія на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы.

 

Ад­нак мэ­ты і арга­ні­за­цыя ву­чэб­на­га пра­цэ­су ў раз­ві­ва­ючых і прафа­ры­ента­цый­ных інсты­ту­цый пры­нцы­по­ва роз­няц­ца: ака­дэ­міч­ная ад­ука­цыя ары­ента­ва­на на пе­ра­емнасць, у вы­ні­ку на­ву­чэ­нец атрым­лі­вае да­ку­мент дзяр­жаў­на­га ўзо­ру, што мае юры­дыч­ную сі­лу, а ва ўста­но­вах да­дат­ко­вай ад­ука­цыі на­ву­чан­не інды­ві­ду­алі­за­ва­нае, не­аба­вяз­ко­вае, ся­род за­ахвоч­ван­няў — дып­ло­мы, гра­ма­ты, падзя­кі, удзел у вы­ста­вах, кон­кур­сах...

 

Пе­ра­емнасць

 

Пра­бле­мы су­час­най мас­тац­кай ад­ука­цыі ста­лі­ся тэ­май аб­мер­ка­ван­ня на се­мі­на­ры «Па­бу­до­ва эфек­тыў­най сіс­тэ­мы ўза­ема­дзе­яння суб’ектаў ад­ука­цый­на­га пра­цэ­су як фак­тар па­вы­шэн­ня якас­ці мас­тац­кай ад­ука­цыі», што не так даўно ад­быў­ся ў сце­нах Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га ка­ле­джа імя А. Гле­ба­ва. На ім пры­сут­ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі як мас­тац­кіх школ і ўста­ноў да­дат­ко­вай ад­ука­цыі, так і супрацоўнікі ВНУ, што рых­ту­юць мас­та­коў.

 

Пан­яцце «мас­тац­кае вы­ха­ван­не» ўтрым­лі­вае ў са­бе і пра­фе­сій­ную ад­ука­цыю, і не­пас­рэд­на вы­ха­ван­не. Мас­тац­тва — важ­ны склад­нік раз­віц­ця ча­ла­ве­ка, і гэ­ты аспект уліч­ва­ецца ў на­ву­ча­ль­ным пра­цэ­се. Дыс­ку­сія пачалася цы­та­тай з пра­гра­мы ЮНЕС­КА: «Устой­лі­вае раз­віц­цё мас­тац­кай ад­ука­цыі для за­ахвоч­ван­ня раз­на­стай­нас­ці форм ку­ль­тур­на­га са­ма­вы­яўлен­ня», мэ­та якой — пры­знан­не знач­нас­ці мас­тац­кай ад­ука­цыі для раз­віц­ця твор­ча­га ду­ху, на­ва­тар­ства і ку­ль­тур­най раз­на­стай­нас­ці.

 

Ды­рэк­тар мас­тац­ка­га ка­ле­джа імя Аляксея Гле­ба­ва Аляк­сандр Шан­та­ро­віч ва ўступ­ным сло­ве акрэс­ліў асноў­ную за­да­чу: важ­на вяр­нуц­ца на ра­ней­шы ўзро­вень пад­рых­тоў­кі спе­цы­яліс­таў, і ад­ной з пры­чын падзен­ня прэс­ты­жу спе­цы­яль­нас­ці на­зваў неза­пат­ра­ба­ва­нас­ць пра­фе­сіі мас­та­ка: «Ве­лі­зар­ная ко­ль­касць цэн­траў твор­час­ці і спе­цы­ялі­за­ва­ных школ як мі­ні­мум па­він­ны сфар­ма­ваць у гра­мад­стве спа­жыў­ца та­го, што мы ро­бім. Пас­ля вяр­тан­ня ў шко­лу прад­ме­та “сус­вет­ная мас­тац­кая ку­ль­ту­ра” мож­на спа­дзя­вац­ца, што агу­ль­на­ку­ль­тур­ная эстэ­тыч­ная ад­ука­цыя зой­ме там на­леж­нае мес­ца... Бо мы па­сту­по­ва пе­ра­тва­ра­емся ў пед­ву­чы­ліш­ча, а на­ша мас­тац­кая ўста­но­ва ад па­чат­ку ўзні­ка­ла зу­сім з іншым па­сы­лам...» Ся­род пра­блем так­са­ма не­раз­ві­тасць арт-рын­ку, ад­сут­насць за­ці­каў­ле­нас­ці біз­нэс-струк­тур, сла­бая ма­тэ­ры­яль­ная ба­за ўста­ноў ад­ука­цыі, не­абход­насць стан­дар­та­ваць пад­ыхо­ды да фар­ма­ван­ня за­ка­заў на пад­рых­тоў­ку кад­раў.

 

Пят­нац­цаць уста­ноў ся­рэд­няй ад­ука­цыі рых­ту­юць спе­цы­яліс­таў, так ці іна­чай звя­за­ных з мас­тац­твам, ад­нак на­ву­чан­не ску­льп­ту­ры — то­ль­кі ў дзвюх з іх, жы­ва­пі­су — у трох. Лі­чыц­ца, што пад­рых­тоў­ка та­кіх ад­мыс­лоў­цаў скла­да­ная, і мно­гія ад­маў­ля­юцца ад яе. У сфе­ры ба­за­вай ад­ука­цыі — 123 школы мас­тац­кай скі­ра­ва­нас­ці. У Мін­ску — тры, што на та­кі вя­лі­кі го­рад, без­умоў­на, ма­ла. Ма­ем ка­ля 15 ВНУ са спе­цы­ялі­за­цы­яй у сфе­ры мас­тацт­ва.

 

У кра­іне вы­бу­да­ва­на трохузроў­невая сіс­тэ­ма на­ву­чан­ня: шко­ла, ся­рэд­нія і вы­шэй­шыя мас­тац­кія ўста­но­вы. На­ко­ль­кі яны ўза­емаз­вя­за­ны і ў якой сту­пе­ні гэ­тае ўза­ема­дзе­янне вар­та рас­пра­цоў­ваць, а ў якой за­ха­ваць свае аўта­ном­ныя мэ­ты для кож­на­га эта­пу на­ву­чан­ня?

 

Та­кім чы­нам, у бе­ла­рус­кай мас­тац­кай ад­ука­цыі за­кла­дзе­ны пры­нцып не­пе­ра­рыў­нас­ці, ад­нак у нас не рэ­гла­мен­та­ва­на аб­авяз­ко­вае пра­хо­джан­не ўсіх пры­сту­пак на­ву­чан­ня. Але­на Бо­хан, пра­рэк­тар Ака­дэ­міі мас­тац­тваў па ву­чэб­най ра­бо­це, рас­па­вя­дае: «Трэ­ба ўспры­маць гэ­тыя тры сту­пе­ні цэ­лас­на, як сіс­тэ­му, але важ­на раз­умець кож­ную з іх як аўта­ном­ны і аб­са­лют­на не­абход­ны цыкл для гра­мад­ства, бо кож­ная з гэ­тых пры­сту­пак мае свае фун­к­цыі, па­трэб­ныя на­шай кра­іне.

 

На пер­шай сту­пе­ні ад­бы­ва­ецца зна­ёмства з аза­мі твор­час­ці і вы­ха­ван­не ча­ла­ве­ка, які бу­дзе ўклю­ча­ны ў ку­ль­тур­нае і — ад­па­вед­на — ду­хоў­нае жыц­цё гра­мад­ства.

 

Дру­гая пры­ступ­ка — ся­рэд­няя спе­цы­яль­ная ад­ука­цыя: ча­ла­век вы­зна­чыў­ся пра­фе­сій­на і аб­раў свой шлях. Тут важ­на раз­ві­ваць вы­ка­на­ль­ніц­кае май­стэр­ства, здзяй­сняць ве­ль­мі сур’ёзную тэх­ніч­ную пад­рых­тоў­ку.

 

На ста­дыі вы­шэй­шай ад­ука­цыі мы па­він­ны не то­ль­кі са­мо­му сту­дэн­ту, а і гра­мад­ству га­ран­та­ваць, што ў вы­ні­ку атры­ма­ецца твор­ца, здо­ль­ны рэ­алі­зоў­ваць са­мыя скла­да­ныя пра­екты.

 

Пра­бле­ма ў тым, што гэ­та сіс­тэ­ма му­сіць быць цэ­лас­най. А як яе та­кой зра­біць? Дзя­ку­ючы ка­рэ­ля­цыі пра­грам.

 

Сап­раў­ды, тэх­ніч­нае май­стэр­ства ўдас­ка­на­ль­ва­ецца, ка­лі ча­ла­век пе­ра­хо­дзіць ад про­стых за­дан­няў да скла­да­ных. Ка­лі ву­чэб­на-ме­та­дыч­ныя аб’яднан­ні ся­рэд­няй і вы­шэй­шай ад­ука­цыі бу­дуць пра­ца­ваць раз­ам, та­ды і мож­на га­ва­рыць пра цэ­лас­ную і агу­ль­ную сіс­тэ­му.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва