Ка­му­ні­ка­цыя і про­ці­пас­таў­лен­не

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

«Art in process. Гру­па “МЕМ” і сяб­ры» ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Між­на­род­ны пра­ект «Art in process» (куратары Наталля Шаранго­віч і Хайнц Каспер) скі­ра­ва­ны на по­шук агу­ль­ных інта­рэ­саў, на да­сле­да­ван­не спо­са­баў і маг­чы­мас­ці ўза­ема­дзе­яння ку­ра­та­раў, мас­та­коў, мас­тац­тваз­наў­цаў бе­ла­рус­ка­га і за­ход­не­еўра­пей­ска­га мас­тац­тваў.

Ад­ной з най­важ­ней­шых за­дач за­яўле­на «ства­рэн­не між­на­род­най аса­цы­яцыі мас­та­коў, утва­рэн­не доў­га­тэр­мі­но­вых парт­нёр­стваў пад на­ступ­ным дэ­ві­зам: мас­тац­тва і ку­ль­ту­ра пры­во­дзяць да змен у гра­мад­стве і пры гэ­тым так­са­ма змя­ня­юцца» — сво­еа­саб­лі­вая між­ку­ль­тур­ная інтэг­ра­цыя Усхо­ду і За­ха­ду ў рам­ках адзі­най «па­лі­тыч­на і эка­на­міч­на аб’­яд­на­най Еўро­пы». Бе­ру­чы пад ува­гу тое, што Еўро­па сён­ня — лан­цу­жок пер­ма­нен­тных са­­цыяль­ных, па­лі­тыч­ных, этыч­ных і куль­­тур­ных тран­сфар­ма­цый, зо­ны ста­бі­ль­нас­ці і па­ўзы пра­ктыч­на вы­клю­ча­ны. Пра­сто­ры, ге­не­ра­ва­ныя та­кі­мі ўза­ема­дзе­яння­мі/вы­ста­ва­мі, ста­но­вяц­ца маг­чы­мас­цю пра­тэс­та­ваць жыц­цяз­до­ль­насць як ка­лек­цыі мясц­овых мі­фаў, так і ад­экват­насць гла­ба­ль­ных сім­ва­лаў. У тым лі­ку вы­явіць існу­ючы бе­ла­рус­кі МЕМ, ка­лі МЕМ — гэ­та «адзін­ка ку­ль­тур­най спад­чы­ны, на­за­па­ша­ны дос­вед, дум­ка, якая пе­рад­аец­ца і рас­паў­сю­джва­ецца пры да­па­мо­зе ка­му­ні­ка­цыі», і яго акту­аль­насць для ства­рэн­ня агу­ль­най кар­ці­ны су­час­на­га мас­тац­тва Еўро­пы.

 

«Art in process» прад­угле­джвае па­ста­янную ка­му­ні­ка­цыю, дыс­ку­сіі і про­ці­пас­таў­лен­не. Вы­ста­ва вы­яўляе роз­насць у пад­ыхо­дах, артыс­тыч­ных па­зі­цы­ях, мас­тац­кіх мо­вах, фар­ма­тах рэ­алі­за­цыі прад­стаў­ле­ных у ёй аўта­раў — бе­ла­рус­кай час­ткі і гру­пы «МЕМ». У той жа час пра­ект не ста­віць за­да­чай пе­ра­адо­лен­не гэ­та­га ад­роз­нен­ня, хут­чэй уз­мац­няе яго. Маг­чы­ма, та­кім чы­нам па­сту­лю­ючы не­акту­аль­насць у кан­тэк­сце та­та­ль­най гла­ба­лі­за­цыі дыс­кур­са на­цы­яна­ль­на­га.

 

Гэ­тая не­раў­на­мер­насць між­на­род­на­га ку­ль­тур­на­га аб­ме­ну пра­яўля­ецца і ў інтэр­прэ­та­цыі су­час­нас­ці, яе вы­клі­каў і акту­аль­ных пра­блем. Тут спе­цы­фі­ка ася­род­дзя/мес­ца і мас­тац­кія ко­ды вы­зна­ча­юць раз­роз­не­насць і пе­ра­рыў­насць сім­ва­ліч­на­га поля пра­екта.

 

Ма­тэ­ры­ял мас­тац­тва і кан­тэкст мас­тац­тва зна­хо­дзяц­ца ў па­ста­янным пра­цэ­се сім­ва­ліч­на­га аб­ме­ну. Так, экс­па­зі­цыю вы­стаў­кі «Art in process» вы­бу­доў­ва­юць ча­ты­ры дыс­крэт­ныя спо­са­бы рэ­прэ­зен­та­цыі акту­аль­най для кож­на­га рэ­аль­нас­ці. Гру­па «МЕМ» прад’­яўляе ў якас­ці ма­ні­фес­та свой пры­нцып: «У цэн­тры на­шай пра­цы і на­шай твор­чай дзей­нас­ці зна­хо­дзіц­ца ду­хоў­нае раз­віц­цё ўпэў­не­на­га і ад­каз­на­га ча­ла­ве­ка з мэ­тай фар­ма­ван­ня ў яго са­ма­стой­на­га і во­ль­на­га мыс­лен­ня». Акра­мя та­го, прад­стаў­ні­кі гру­пы за­яўля­юць пра агу­ль­ную па­ра­дыг­му — «уз­ае­ма­па­ва­га ў ад­но­сі­нах да сва­бо­ды твор­ча­га са­ма­вы­яўлен­ня і не­пры­ман­не фі­нан­са­вай дык­та­ту­ры рын­ку мас­тац­тваў». Стра­тэ­гія рэ­алі­за­цыі — ад­мо­ва ад тра­ды­цый­ных ві­даў «так зва­ных вы­яўлен­чых мас­тац­тваў» і пры­цяг­нен­не да пэў­на­га інтэ­лі­гі­бе­ль­на­га арту.

 

Скла­да­ныя жы­ва­піс­ныя дэ­ка­ра­тыў­ныя плос­кас­ці Бэ­пэ Ба­не­ці з Іта­ліі, на­поў­не­ныя ге­амет­рыч­най аб­страк­цы­яй, ня­суць у са­бе рэ­алі­за­цыю кан­цэп­та ме­та­рэ­аль­нас­ці. Пан­яцце ме­та­рэ­аль­нас­ці ста­но­віц­ца не то­ль­кі ідэ­ала­гіч­най ба­зай і пры­нцы­пам ра­бо­ты іта­ль­янска­га мас­та­ка, але так­са­ма пра­кла­дае вы­раз­ную зба­лан­са­ва­ную асно­ву — «трэ­ці шлях па­між роз­умам і інстын­ктам, пра­ві­лам і вы­пад­ко­вас­цю, па­ра­дкам і бес­па­рад­кам». Ро­ланд дэ Ёнг Арлан­да з Ні­дэр­лан­даў аб­вяш­чае пер­шын­ство фор­мы над змес­там. У сва­іх мо­ду­ль­ных ску­льп­тур­ных кан­струк­цы­ях ужы­вае «ме­та­дыч­ны пад­ыход» у ства­рэн­ні ге­амет­рыч­на-аб­страк­тных ра­бот. Мас­так аб’­ядноў­вае асоб­ныя мо­ду­лі аб’­екта з да­па­мо­гай за­га­дзя ўста­ля­ва­най па­сля­доў­нас­ці і па­ра­дку. Уклю­ча­ючы­ся ў гэ­тую бяс­кон­цую гу­ль­ню з фор­май і ва­ры­ятыў­нас­цю «вы­най­дзе­ных» ім са­мім мо­ду­ляў, аўтар спра­буе ўжы­ваць і змя­няць пер­ша­па­чат­ко­ва за­да­дзе­ныя зы­ход­ныя, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы «не то­ль­кі сіс­тэм­ны пад­ыход, але і інту­іцыю ці вон­ка­вую эстэ­ты­ку аб’­екта».

 

Для Хе­ль­му­та Бру­ха з Аўстрыі, на­адва­рот, змест пе­ра­ва­жае над фор­май, а інфар­ма­цый­ны і фар­ма­ль­ны па­тэн­цы­ялы свят­ла ста­но­вяц­ца асно­вай для тво­ра. Кам­па­зі­цыі аўстрый­ска­га мас­та­ка аб­страк­тныя, флу­арыс­цэн­тнае акры­ла­вае шкло дае «та­ямні­чае свя­чэн­не», вы­яўляе то­еснасць ко­ле­ра, свят­ла і ўлас­на ма­тэ­ры­ялу. Хе­ль­мут Брух ка­жа: «Мае пра­цы не з’яў­ля­юцца аб­страк­цы­ямі бач­на­га, яны вы­ні­ка­юць з тых пе­рад­умоў, якія вы­зна­ча­юць фор­му ма­тэ­ры­яль­на­га све­ту».

 

У бе­ла­рус­кай час­тцы экс­па­зі­цыі аб­са­лют­на па-інша­му трак­та­ва­на са­ма пра­сто­ра вы­ста­вы. Унё­сак Па­ўла Вай­ніц­ка­га «Бы­лых не бы­вае» ўяў­ляе з ся­бе site-specific інста­ля­цыю, якая апа­вя­дае пра аса­біс­тае пе­ра­жы­ван­не мас­та­ка, успа­мі­ны, злу­ча­ныя з пэў­ны­мі пра­сто­рай і ча­сам. Тут па­мят­ныя падзеі мі­ну­ла­га сус­тра­ка­юцца з акту­аль­ны­мі пы­тан­ня­мі су­час­нас­ці, спад­чы­на, у тым лі­ку і сім­ва­ліч­ная, мі­ну­лай эпо­хі на­клад­вае ад­бі­так на ўспры­ман­не дня сён­няш­ня­га.

 

Тэк­сты фун­да­мен­та­ль­ных тво­раў фі­ло­са­фаў, да­след­чы­каў, тэ­арэ­ты­каў і ідэ­ола­гаў су­час­на­га све­ту з’яў­ля­юцца мес­цам кры­ты­кі і  асно­вай для кан­стру­яван­ня тво­ра Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва «Кі­на­се­анс». Пра­ект скла­да­юць інста­ля­цыя з ві­дэ­апра­екцы­яй вер­ха­він дрэў у мед­ыта­тыў­ным ка­лы­хан­ні, шэ­ра­гі крэс­лаў, па­кры­тых чыр­во­ны­мі пад­ушка­мі з тэк­ста­мі, якія ўтрым­лі­ва­юць цы­та­ты Кар­ла Мар­кса, Фрыд­ры­ха Ніц­шэ, Чар­ль­за Да­рві­на, Фі­лі­па Кот­ле­ра і іншых, а так­са­ма рэ­клам­ныя сло­га­ны вя­до­мых сус­вет­ных брэн­даў.

 

Тэ­мы ідэн­тыч­нас­ці, што­дзён­нас­ці пе­ра­тва­ра­юцца Во­ль­гай Са­зы­кі­най у «мен­та­ль­нае і фі­зіч­нае дзея­нне» — твор мас­тац­тва (у ад­ным са сва­іх ма­ні­фес­таў англій­скі мас­так Ры­чард Ха­мі­ль­тан ка­жа пра арт-аб’­ект як сро­дак для «пе­рад­ачы інфар­ма­цыі аб мен­та­ль­ным або фі­зіч­ным дзея­нні мас­та­ка»). У да­дзе­ным вы­пад­ку экс­па­зі­цыя аўтар­кі па­бу­да­ва­на на двух ві­дэа: «Ды­яло­гі», 2011, «Бу­лён для ду­шы», 2008. У пер­шай пра­цы Са­зы­кі­на вы­ка­рыс­тоў­вае ды­на­мі­ку змя­ня­ючых адзін ад­но кад­раў — ві­дэ­афар­мат. «Бу­лён для ду­шы» вяр­тае да пы­тан­ня ідэн­ты­фі­ка­цыі як зва­рот­на­га пра­цэ­су: апаз­нан­не інгрэ­ды­ентаў, час­так цэ­ла­га, ад­бы­ва­ецца пад­час змеш­ван­ня склад­ні­каў, а не на эта­пе ана­лі­зу га­то­вай суб­стан­цыі.

 

Та­кім чы­нам, між­на­род­ны вы­ста­вач­ны пра­ект пе­ра­тва­ра­ецца ў не­га­ма­ген­нае, раз­на­стай­нае вы­каз­ван­не мас­та­коў з пя­ці краін, ста­но­віц­ца пра­сто­рай, кан­тэк­стам і фар­ма­там уз­ае­ма­адно­сін артыс­тыч­ных моў, по­шу­кам агу­ль­ных зон і маг­чы­мас­цяў «пе­ра­кла­ду». Гэ­тыя пра­бле­мы, спо­са­бы іх ра­шэн­ня, ме­та­дыч­ныя фор­мы, су­вя­зі і ды­яло­гі скла­да­юць змест вы­ста­вы, зла­джа­най у Мін­с­ку, а так­са­ма су­мес­на­га пра­екта, за­пла­на­ва­на­га ў Гер­ма­ніі.

Вольга РЫБЧЫНСКАЯ