У «Цэн­тры» падзей

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Фес­ты­валь айчын­ных экс­пе­ры­мен­та­ль­ных тэ­атраў
На­цы­яна­ль­ны цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў зла­дзіў фес­ты­валь экс­пе­ры­мен­та­ль­ных тэ­атраў, які ад­люс­тра­ваў і на­зву ўста­но­вы, і яе стрыж­ня­вое пры­зна­чэн­не най­ноў­ша­га арту, і на­ма­ган­не зра­біць плат­фор­му для аб­ме­ну дос­ве­дам і дзей­снай пад­трым­кі твор­цаў.

Атмас­фе­ра «Цэн­тру» на­га­да­ла шмат­лі­кія пля­цоў­кі, рас­кі­да­ныя па тэ­атра­ль­ным Бер­лі­не, — не­вя­лі­кія і з са­мы­мі не­ве­ра­год­ны­мі пра­па­но­ва­мі, а кож­ны спек­такль фэс­ту ад­біў і ўва­со­біў пэў­ны кі­ру­нак раз­віц­ця су­час­на­га сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва. На­прык­лад, апош­няе пя­ці­год­дзе акты­ві­зу­ецца не­дзяр­жаў­ны тэ­атр для дзя­цей. Ён ад­ыхо­дзіць ад тра­ды­цый­на­га тю­гаў­ска­га прад­стаў­лен­ня, якас­на мя­няе пра­сто­ру за­лы, бо не ад­но шчы­ль­на кан­так­туе з гле­да­ча­мі, але вы­зна­чае іх як час­тку дзея­ння (га­вор­ка пра аўтар­скі тэ­атр з бес­кан­флік­тнай дра­ма­тур­гі­яй). Пе­ра­ва­гі кі­рун­ку для ма­лых тэ­атра­лаў за­свед­чыў ся­мей­ны «Ве­ліс­тру­хен» вя­до­мых мас­та­коў Ва­сі­ля Пеш­ку­на і Ган­ны Сі­лі­вон­чык (а так­са­ма іх да­чкі Ма­рыі) са спек­так­лем «Хто ёсць Кот?», сты­лі­за­ва­ным пад псеў­да­на­ву­ко­вае інтэ­рак­тыў­нае шоу з рас­по­ве­дам пра ка­тоў — якія бы­ва­юць, з ча­го скла­да­юцца, як ся­бе па­во­дзяць. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся тэх­ні­ка тэ­атра це­няў і ве­ль­мі пры­го­жыя фі­гур­кі-вы­ці­нан­кі, рас­пра­ца­ва­ныя і вы­раб­ле­ныя ся­мей­ні­ка­мі-мас­та­ка­мі.

 

Фо­рум-спек­такль «Ма­ле­нь­кі ню­анс» мін­ска­га экс­пе­ры­мен­та­льна­га тэ­атра «EYE» пад­ымаў вос­трую тэ­му вы­ба­ру па­між не­абход­нас­цю хлу­сіць і за­ста­вац­ца пра­ўдзі­вым у роз­ных жыц­цё­вых сі­ту­ацы­ях. У на­шай тэ­атра­ль­най пра­сто­ры фо­рум-тэ­атр існуе бо­льш за дзе­сяць га­доў і за­сна­ва­ны на інтэ­рак­тыў­най ме­то­ды­цы, па­бу­да­ва­най на мя­жы тэ­атра, са­цы­яло­гіі і пед­аго­гі­кі. Кож­ны гля­дач фо­рум-тэ­атра — не па­сіў­ны на­зі­ра­ль­нік, але актыў­ны дзеяч, кож­ны мае маг­чы­масць спы­ніць па­ста­ноў­ку, вы­йсці на сцэ­ну, за­мя­ніць са­бой ад­на­го з пер­са­на­жаў і сыг­раць так, як лі­чыць па­трэб­ным. Па­вод­ле мер­ка­ван­няў са­мых не­абы­яка­вых на­вед­ні­каў вы­ра­ша­лі­ся і кан­флік­ты «Ма­ле­нь­ка­га ню­ансу»: раз­гля­да­ла­ся за­леж­насць ад сі­ту­ацыі, на­ме­раў, вы­ха­ван­ня...

 

У са­мы «Цэнтр» падзей фес­ты­ва­лю ўкру­ці­ла­ся вя­до­мая бе­ла­рус­кая пер­фор­мер­ка, ха­рэ­ограф­ка, тан­цоў­шчы­ца Воль­­га Ла­боў­кі­на з плас­ты­ка-ха­рэ­агра­фіч­ным пер­фор­ман­сам «ADOPTION, або Бы­ла та­кая са­цы­яль­ная рэ­кла­ма». Срод­ка­мі плас­тыч­най вы­раз­нас­ці вы­ка­наў­ца раз­ва­жа­ла пра жа­но­чае ста­лен­не, да­чы­нен­ні з ма­ці і сяб­ра­мі... Кі­ру­нак, прад­стаў­ле­ны спек­так­лем, ба­дай што са­мы за­сво­ены і па­пу­ляр­ны ў айчын­ным не­за­леж­ным тэ­атры. Яшчэ з па­чат­ку 1990-х, са з’яўлен­нем Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску, Бе­ла­русь атры­ма­ла цэ­лы шэ­раг вы­дат­ных май­строў у га­лі­не су­час­на­га тан­ца і плас­тыч­на­га тэ­атра; най­вя­до­мей­шы прад­стаў­нік шмат­лі­кіх кі­рун­каў і тэн­дэн­цый з кан­ца 1980-х — ле­ген­дар­ны плас­тыч­ны тэ­атр «InZhest». Ён і жы­вы му­зей, і са­мая ра­ды­ка­ль­ная ла­ба­ра­то­рыя для по­шу­каў...

 

За­вяр­шаў­ся фес­ты­валь мо­нас­пек­так­лем «Са­мая пры­го­жая жан­чы­на ў го­ра­дзе» па тво­рах аме­ры­кан­ска­га пі­сь­мен­ні­ка Чар­ль­за Бу­коў­скі ў вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дра Кур­ца (Твор­чая май­стэр­ня «Сля­ды» з Го­ме­ля). Па­вод­ле не­вя­лі­ка­га ад­на­ймен­на­га апа­вя­дан­ня акцёр пра­па­на­ваў па­ста­ноў­ку на га­дзі­ну ча­су, ураз­лі­ва ба­лан­са­ваў на мя­жы дра­мы і сто­ры­тэ­лін­гу, аб­ышоў­ся мі­ні­ма­ліс­тыч­най сцэ­наг­ра­фі­яй, сціп­лы­мі срод­ка­мі акцёр­скай вы­раз­нас­ці, ня­кід­кай рэ­жы­су­рай і, на­блі­жа­ючы­ся да по­стдра­ма­тыч­на­га тэ­атра, вы­клі­каў са­мую шчы­рую гля­дац­кую за­ці­каў­ле­насць.

 

Мож­на вы­сна­ваць, што фес­ты­валь «Цэнтр» — да­сле­да­ван­не су­час­на­га ста­ну не­за­леж­на­га экс­пе­ры­мен­та­ль­на­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі: плас­тыч­на­га, дра­ма­тыч­на­га, інтэ­рак­тыў­на­га, дзі­ця­ча­га... Ство­ра­ны, па ба­ль­шы­ні сва­ёй, энту­зі­яста­мі без дып­ло­му мастацкай ВНУ (афі­цый­на — ама­та­ра­мі), ён не то­ль­кі ўзба­га­чае на­цы­яна­ль­ную тэ­атра­ль­ную пра­сто­ру, але і ма­цуе ве­ль­мі за­пат­ра­ба­ва­ны сег­мент айчын­най крэ­атыў­най эка­но­мі­кі.

Ула­дзі­мір ГАЛАК