Да­ма без са­бач­кі

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

«Дзі­ка­га па­ля­ван­ня ка­ра­ля Ста­ха» ў Тэ­атры юна­га гле­да­ча
Інтэр­прэ­та­ваць і ста­віць вя­до­мыя кла­січ­ныя тво­ры за­ўсё­ды скла­да­на, бо ўсё ве­да­юць, як гэ­та трэ­ба ра­біць, і аб­авяз­ко­ва па­ра­ўноў­ва­юць з лі­та­ра­тур­най пер­шак­ры­ні­цай (прад­ка­за­ль­на па­каз­ва­ючы на тое, што «кні­га — лепш») і з іншы­мі інтэр­прэ­та­цы­ямі.

Та­му, мяр­кую, гле­да­чы ся­рэд­ня­га і ста­рэй­ша­га ўзрос­ту на прэ­м’е­ры «Дзі­ка­га па­ля­ван­ня ка­ра­ля Ста­ха» ў Тэ­атры юна­га гле­да­ча ўзга­да­юць воб­ра­зы і з ад­на­ймен­на­га фі­ль­ма Ва­ле­рыя Ру­бін­чы­ка, і з вы­дат­най опе­ры Ула­дзі­мі­ра Со­лта­на, якая, пе­ра­пра­шаю за ка­лам­бур, па­прос­ту аглу­шае сцэ­най па­ля­ван­ня. Гэ­та слуш­на і на­ту­ра­ль­на.

 

Хо­ць­кі-ня­хо­ць­кі да прэ­м’е­ры па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча ста­віш­ся з пі­етэ­там. А вось не схі­ль­ная да пі­етэ­ту «Ві­кі­пе­дыя» сцвяр­джае, што «сю­жэт фі­ль­ма знач­на ад­роз­ні­ва­ецца ад сю­жэ­ту ра­ма­на, па якім ён быў па­стаў­ле­ны, і асноў­ны­мі ха­да­мі моц­на на­гад­вае “Са­ба­ку Бас­кер­ві­ляў” Арту­ра Ко­на­на Дой­ла». Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч вы­клаў ад­ну з на­род­ных ле­ген­даў Бе­ла­ру­сі, за­сна­ва­ную на гіс­та­рыч­ных падзе­ях, але з са­цы­яль­най пад­аплё­кай. Мож­на да­ве­дац­ца, ме­на­ві­та ка­му Ру­бін­чы­ка­ва стуж­ка на­гад­вае «Са­ба­ку Бас­кер­ві­ляў»? Мо і «Со­нную лаг­чы­ну» Ва­шын­гто­на Ірвін­га? Не дру­ка­ва­ную аўта­ра­ву, вя­до­ма, а тую, што з Джо­ні Дэ­пам? Але па­кі­нем дзіў­ныя па­са­жы на сум­лен­ні «Ві­кі­пе­дыі».

 

Ула­дзі­мір Са­віц­кі ўжо ста­віў «Дзі­кае па­ля­ван­не...» на Ма­лой сцэ­не Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра. Ві­да­воч­цы ка­жуць, што ішлі са спек­так­ля ўзру­ша­ны­мі. За­мкнё­ная чор­ная пра­сто­ра па­мяш­кан­ня над­ава­ла дзея­нню да­дат­ко­ва­га сас­пен­су. Ад­ны з леп­шых сва­іх ро­ляў сыг­ра­лі ў спек­так­лі Ган­на Хіт­рык і Ра­ман Пад­аля­ка. Мо га­лоў­ная пра­бле­ма тю­гаў­ска­га «Дзі­ка­га па­ля­ван­ня...» якраз у тым, што на акцё­раў ані­як не ціс­не ўвесь бэк­граўнд гэ­тай гіс­то­рыі, груз па­пя­рэд­ня­га дос­ве­ду кі­на- і тэ­атра­ль­ных ува­саб­лен­няў апо­вес­ці Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча? Яны ўсё па­чы­на­юць з чыс­та­га арку­ша.

 

Чыс­ты аркуш і ка­рот­кая па­мяць — тэн­дэн­цыя. Не­як спы­таў у ма­ла­до­га артыс­та, які рых­та­ваў ро­лю Чац­ка­га, чыё ўва­саб­лен­не гэ­та­га воб­ра­зу яму блі­жэй — Сяргея Юрскага ці, да­пус­цім, Але­га Мен­шы­ка­ва? Ка­го ён ігра­ць­ме — ра­ман­тыч­на­га аб­элту­ха ці са­цы­яль­на­га ге­роя? «Ве­да­еце, — ад­ка­заў артыст, — я па­пя­рэд­ніх вер­сій ка­ме­дыі Гры­ба­еда­ва не гля­дзеў, каб яны на мя­не не па­ўплы­ва­лі». Пра­ўда, той артыст у тэ­атры ўжо не пра­цуе.

 

Муд­ры Ула­дзі­мір Са­віц­кі на акцё­раў не ціс­не. Аляк­сандр Глад­кі ў ро­лі Бе­ла­рэц­ка­га і Мар­та Шан­тар у ро­лі Надзеі Яноў­скай — лёг­кія, на­іўныя і па­вет­ра­ныя. Іх уз­аем­ная ці­ка­васць уз­ні­кае па­сту­по­ва. Су­мес­ныя сцэ­ны на­поў­не­ны тра­пя­тан­нем. Ду­ба­тоўк Іга­ра Дзя­ні­са­ва раз­бэш­ча­ны і са­ма­ўпэў­не­ны. Усё як мае быць. Але ме­на­ві­та праз гэ­та ў не­йкі мо­мант ста­но­віц­ца не­вы­нос­на сум­на. Ёсць асоб­ныя, доб­ра і да­во­лі доб­ра­сум­лен­на за­ву­ча­ныя но­ты, але агуль­­най акцёр­скай му­зы­кі не чу­ваць. Гу­ль­ня са свят­лом, му­зыч­нае і сцэ­наг­ра­фіч­нае афар­млен­не, вы­ка­на­ныя на бліс­ку­чым уз­роў­ні, то­ль­кі пад­крэс­лі­ва­юць ад­на­стай­насць акцёр­скай ігры. Цал­кам ве­ра­год­на, што Тэ­атр юна­га гле­да­ча — не тое мес­ца, а «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» — не той твор, дзе вар­та ўпа­даць за экс­пе­ры­мен­там. Каб па­зна­ёміц­ца з мас­тац­твам тэ­атра, каб вы­ву­чаць і за­ха­піц­ца твор­час­цю Ка­рат­ке­ві­ча — спек­такль, вя­до­ма ж, про­ста ідэ­аль­ны. Але мы гу­та­рым, ка­лі да­зво­лі­це, па гам­бур­гскім ра­хун­ку, па­мя­та­ючы пра кан­тэкст, тэн­дэн­цыі і бе­ру­чы пад ува­гу тое, што ад­бы­ва­ецца на­ўко­ла.

 

Не вар­та да­па­даць і да агрэ­сіі дзе­ля агрэ­сіі, якую прад­эман­стра­ваў іншы Тэ­атр юна­га гле­да­ча ў Мін­ску на гас­тро­лях — мас­коў­скі. Спек­такль «Лэ­дзі Мак­бет на­ша­га па­ве­ту» Ка­мы Гін­ка­са ўва­саб­ляе, на пер­шы по­гляд, на­рыс Мі­ка­лая Ляс­ко­ва цал­кам тра­ды­цый­на — ка­лё­сы, ка­жу­хі, са­ма­вар... Ма­ру­дзіць Ва­ле­рый Барынаў. Га­зел­лю ска­ча Лі­за­ве­та Ба­ярская. Але па­сту­по­ва ўзга­доў­ва­ецца тая злос­ная хва­ра­ві­тасць, якую я пры­няць ні­як не ма­гу. Гіс­то­рыя і без та­го бес­прас­вет­ная (акра­мя ўся­го інша­га — з дзе­та­за­бой­ствам), а тут яшчэ і Гін­кас ка­жа мне, хіт­ра пры­мру­жыў­шы во­ка, маў­ляў, нік­чэм­ства ты, ча­ла­век...

 

Тэ­атр бу­ду­ецца па цаг­лін­цы. Кож­нае па­ка­лен­не ня­се і ма­цуе сваю. Мож­на ўзвес­ці і асоб­ны бу­ды­нак па су­сед­стве, але ці доў­га ён пра­ста­іць?

 

Cяргей ПЯТРОЎ