Тэкст кла­сі­ка да­чуць аб­авяз­ко­ва

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

«Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча ў Бе­ла­рус­кім рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры юна­га гле­да­ча
«Дзі­кае па­ля­ван­не...» за­бра­ла ад нас Вік­та­ра Ці­ма­фе­ева — ува­соб­ле­ны на ад­бу­да­ва­най і цу­доў­на аб­ста­ля­ва­най сцэ­не спек­такль стаў для мас­та­ка апош­нім.

У ру­хо­май, дзей­снай, умоў­на-ме­та­фа­рыч­най сцэ­наг­ра­фіі ён імкнуў­ся да гра­ніч­най вы­раз­нас­ці вы­яўлен­чых срод­каў і дэ­та­ляў, за­дзей­ні­чаў на­ват парт­алы і ар’ерсцэ­ну. Драў­ля­ны ста­нок-па­мост па­вя­лі­чыў і ўзбуй­ніў па­ста­но­вач­ныя маг­чы­мас­ці, зра­біў­шы­ся для пер­са­на­жаў і вя­лі­кім ста­лом, і баль­­наю за­лай, і за­бой­чаю баг­най, а так­са­ма міс­тыч­най пра­сто­рай для істот — ад та­ямні­чых, амаль што інфер­на­ль­ных да рэ­аль­на хці­вых, дра­пеж­ных, здрад­лі­вых. Ко­ле­ра­ва-свет­ла­вое вы­ра­шэн­не вы­раз­на за­кцэн­та­ва­ла мі­зан­сцэ­ны, як бы на­блі­жа­ючы да гле­да­чоў важ­ныя прад­ме­ты, жэс­ты і па­ста­вы ў вя­лі­кім, але ўжо да­ўно не рас­кош­ным за­мку — рас­ко­ша сыш­ла ўслед за ста­год­дзя­мі і ўла­да­ра­мі.

 

На­сы­ча­ная ка­рыч­не­вая га­ма спек­так­ля ярчэе праз вы­раз­ныя мі­зан­сцэ­ны рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Са­віц­ка­га: іх зме­ны пры­па­даб­ня­юцца да гар­тан­ня кніж­ных ста­ро­нак. Не­ча­ка­най вы­гля­дае сцэ­на ба­лю — ад­на з вы­ра­ша­ль­ных у тво­ры. Пад­обныя адзін да ад­на­го пер­са­на­жы ў ад­но­ль­ка­вых гар­ні­ту­рах (мас­так па кас­цю­мах — Дар’я Вол­ка­ва) бо­льш на­гад­ва­юць шэ­рых ста­тыс­таў-па­ляў­ні­чых, але ні­як не бліс­ку­чых шлях­цю­коў і шлях­ця­нак. Жы­вая, тра­пят­кая, без­аба­рон­ная — Надзея Яноў­ская ў свет­лай доў­гай су­кен­цы ста­ра­даў­ня­га крою.

 

«Дзі­ка­му па­ля­ван­ню...» улас­ці­выя жан­ра­вая да­клад­насць, аб­а­зна­ча­ная як «псі­ха­ла­гіч­ны дэ­тэк­тыў», і су­час­нае гу­чан­не, якое на­кі­ра­ва­на не на дэ­ман­стра­цыю тэх­ніч­ных на­ва­цый пля­цоў­кі (яны з’яві­лі­ся па­сля рэ­кан­струк­цыі), а на гар­та­ван­не вы­ка­наў­цаў, у пер­шую чар­гу — іх дра­ма­тыч­ных і плас­тыч­ных здо­ль­нас­цей.

 

Праз эма­цый­насць, экс­прэ­сію і ад­на­дум­ства з мас­та­ком пра­сто­ра рэ­жы­су­ры Ула­дзі­мі­ра Са­віц­ка­га на­сы­ча­ецца дум­кай аб не­па­рыў­нас­ці ча­ла­ве­ка з ра­дзі­май. Згад­ва­ючы Ва­сі­ля Кан­дзін­ска­га, мож­на ска­заць, што на сцэ­не та­емна існу­юць «роз­ныя ду­шы — роз­ныя ду­шэў­ныя гу­кі, а зна­чыць, і роз­ныя фор­мы: роз­ныя гім­ны фар­баў, роз­ныя клю­чы па­бу­до­вы...» Вы­ра­ша­ль­ным для «Дзі­ка­га па­ля­ван­ня...» ро­біц­ца му­зыч­нае афар­млен­не Па­ўла За­ха­ран­кі. Яно за­дае агу­ль­ны імклі­вы рытм, ха­рак­та­ры­зуе кож­на­га ге­роя, на­паў­няе ўзнёс­лым гу­чан­нем, спа­ко­ем аль­бо тры­во­гай ці на­пру­жа­нас­цю кож­ную сцэ­ну. Асаб­лі­вай, тры­вож­най му­зы­кай су­пра­во­джа­ны воб­раз Надзеі Яноў­скай, які ў спек­так­лі ства­рае Мар­та Шан­тар, — на­па­ло­ха­нае дзяў­чо з ля­ль­кай зна­хо­дзіц­ца ў не­рво­ва-на­пру­жа­ным ста­не прад­чу­ван­ня не­йкіх падзей у аса­біс­тым жыц­ці. Яе па­ло­хае ўсё за­пар: зме­на дня і но­чы, з’яўлен­не Бе­ла­рэц­ка­га, кож­ны шо­лах і гук — ва ўсім ёй мір­сціц­ца та­ямні­чае па­ля­ван­не, якое не­паз­беж­на му­сіць за­браць яе жыц­цё. Маг­чы­ма, і ха­лод­ная, да­клад­ная ў кож­ным сло­ве і ру­ху ахміс­тры­ня (Ган­на Каз­ло­ва), і ўраў­на­ва­жа­ны, спа­кой­ны Бе­ла­рэц­кі (Аляк­сандр Глад­кі) вы­клі­ка­юць у яе на­сця­ро­жа­насць і пад­азро­насць. Бо­льш упэў­не­на яна тры­ма­ецца з Ду­ба­тоў­кам, яко­га ярка, тэм­пе­ра­мен­тна, так бы мо­віць, па-шэк­спі­раў­ску вы­кон­вае Ігар Дзя­ні­саў, — і не пад­азрае, што ха­ва­ецца за яго шчод­рас­цю і за­ступ­ніц­твам.

 

Плас­ты­ка (рэ­жы­сёр па плас­ты­цы — Яўге­нія Ку­ль­бач­ная) да­клад­на і ма­ляў­ні­ча пад­трым­лі­вае рэ­жы­сёр­скае вы­ра­шэн­не і ў ды­яло­гах пер­са­на­жаў, і ў па­во­ль­ным, жуд­лі­вым з’яўлен­ні дзі­ка­га па­ля­ван­ня ка­ра­ля Ста­ха, і ў тан­цах на ба­лі. Ча­сам рэ­жы­сёр як бы свя­до­ма пры­пы­няе дзея­нне, дае маг­чы­масць аб­авяз­ко­ва да­чуць тэкст Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча і асэн­са­ваць яго. Уз­буй­не­най лі­та­ра­тур­нас­цю, апа­вя­да­ль­нас­цю і праз гэ­та — су­гуч­нас­цю кла­сі­ку лі­та­ра­ту­ры спек­такль Тэ­атра юна­га гле­да­ча вы­лу­ча­ецца пе­рад сва­ім па­пя­рэд­ні­кам з ма­лой сцэ­ны На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы (уз­ору 2005 го­да, у рэ­жы­су­ры Ула­дзі­мі­ра Са­віц­ка­га і мас­та­коў­скім афар­млен­ні Вік­та­ра Ці­ма­фе­ева).

Вераніка ЯРМАЛІНСКАЯ