150-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Льва Бак­ста

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Модны геній: парадоксы лёсу
Леў Са­мой­ла­віч Бакст, на­ро­джа­ны ў Грод­не ў 1866 го­дзе, на­пэў­на б здзі­віў­ся за­ло­мам пе­ра­мен­лі­ва­га лё­су, ка­лі б мог да­ве­дац­ца, што га­лоў­ная вы­ста­ва ў су­вя­зі з «круг­лым» юбі­ле­ем пра­хо­дзіць не ў Па­ры­жы, дзе яго на­пат­ка­ла сла­ва, дзе ён жыў апош­нія дзе­сяць га­доў і па­ха­ва­ны, а ў Мін­ску, дзе ён ні­ко­лі не быў.

На вялікі жаль, вы­ста­ва «Час і твор­часць Льва Бак­ста» не вы­клі­ка­ла не­ве­ра­год­на­га ажы­ята­жу. Бе­ла­ру­сы не ве­да­юць Бак­ста. Ды і з ча­го б ім яго ве­даць? Тры лі­таг­ра­фіі ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі ні­ко­лі не вы­стаў­ля­лі­ся, кар­цін Льва Бак­ста ў Мін­ску да ня­даў­ня­га ча­су не бы­ло. За апош­нія два га­ды ў кар­па­ра­тыў­ную ка­лек­цыю «Бел­газ­прам­бан­ка», якая на­ліч­вае ўжо бо­льш за со­тню артэ­фак­таў, з іні­цы­яты­вы стар­шы­ні пра­ўлен­ня Вік­та­ра Ба­ба­ры­кі на­бы­та сем кар­цін і гра­фіч­ных тво­раў — Бакст прад­стаў­ле­ны ка­лі не шэ­дэў­ра­мі (яны да­ўно ў цэн­тра­ль­ных му­зе­ях све­ту), то раз­на­стай­ны­мі якас­ны­мі тво­ра­мі, што асе­лі ў пры­ват­ных рус­кіх і еўра­пей­скіх ка­лек­цы­ях.

 

Чар­го­вае ад­крыц­цё но­ва­га імя, звя­за­на­га з Бе­ла­рус­сю, пад­не­се­на нам у вы­гля­дзе вы­тан­ча­най гур­ман­скай стра­вы — эстэц­кай вы­ста­вы (271 пра­ца з ва­сь­мі му­зе­яў пя­ці кра­ін), якой доў­гія га­ды не ба­чы­ла ста­лі­ца. Прад­стаў­ле­ны вя­до­мыя тво­ры — гро­дзен­скія аква­рэ­лі На­па­ле­она Орды, кар­ці­ны лі­тоў­ца Мі­ка­ло­юса Чур­лё­ні­са, рус­кіх мас­та­коў — Ва­ло­шы­на, Ся­ро­ва, Да­бу­жын­ска­га, Кус­то­дзі­ева і мно­гіх вы­дат­ных аўта­раў эпо­хі сім­ва­ліз­му і ма­дэр­ну, на­ро­джа­ных у Бе­ла­ру­сі, — Руш­чы­ца, Баб­роў­ска­га, Со­ры­на, Сця­лец­ка­га. Яны скла­да­юць «ко­ла» Бак­ста, яго фон, на якім па­він­ны за­ззяць ра­бо­ты га­лоў­на­га ге­роя — ран­няя аква­рэль «Ры­бак» (1890-я), тры лі­таг­ра­фі­ра­ва­ныя парт­рэ­ты Гі­пі­ус, Ма­ля­ві­на, Ле­ві­та­на, «Пей­заж з кі­па­ры­са­мі», пей­заж «Змяр­кан­не над воз­ерам», кар­ці­на «Ку­паль­ш­чы­кі на Лі­до. Ве­не­цыя», парт­рэт Ру­жа­ны За­тка­вай, шмат­лі­кія эскі­зы кас­цю­маў, прад­стаў­ле­ных Санкт-Пе­цяр­бур­гскім му­зе­ем тэ­атра­ль­на­га і му­зыч­на­га мас­тац­тва. Вось за­ду­ма арга­ні­за­та­раў, кан­цэп­цыя вы­ста­вы: Бакст па якас­ці тво­раў і май­стэр­стве не толь­­кі роў­ны ся­род роў­ных, але і бо­льш па­спя­хо­вы на той час. Пры гэ­тым ён наш зям­ляк, ро­дам з Грод­на. Усё так і не так. Па­ра­дак­са­ль­насць яго твор­час­ці, аса­біс­та­га лё­су і па­смя­рот­най гіс­то­рыі вы­клі­кае ці­ка­васць і здзіў­лен­не.

 

Пра тры про­звіш­чы: Ра­бі­но­віч, Раз­енберг, Бакст

 

Бакст то­ль­кі фак­там на­ра­джэн­ня звя­за­ны з Бе­ла­рус­сю, жыў у Грод­не га­доў да трох, за­тым быў вы­ве­зе­ны ў дом дзе­да ў Пе­цяр­бург. Мас­так на­ўрад ці не­шта па­мя­таў са свай­го ран­ня­га дзя­цін­ства і час­та на­зы­ваў еўра­пей­скім зна­ёмым Санкт-Пе­цяр­бург род­ным го­ра­дам. Гро­дзен­скі гіс­то­рык-кра­язнаў­ца Ігар Тру­саў на 90 ад­сот­каў упэў­не­ны, што ба­ць­кі Льва Бак­ста не бы­лі ка­рэн­ны­мі га­ра­дзен­ца­мі, бо ў спі­сах до­маў­ла­да­ль­ні­каў Грод­на за 1783, 1796, 1834 га­ды ня­ма ні Бак­стэ­раў, ні Раз­енбер­гаў. Вы­зна­чыць, дзе на­ра­дзіў­ся твор­ца, каб уста­ля­ваць на до­ме ме­ма­ры­яль­ную дош­ку, цяж­ка і на­ўрад ці маг­чы­ма.

 

Між тым ён кроў­на і мен­та­ль­на быў звя­за­ны з За­ход­няй Бе­ла­рус­сю, дзе жы­лі яго­ныя ба­ць­кі, про­дкі з ма­ця­рын­ска­га і ба­ць­коў­скага ба­коў. Аб про­дках Бак­ста — Ра­бі­но­ві­чах, Раз­енбер­гах і Бак­стах — ма­юцца са­мыя су­пя­рэч­лі­выя звес­ткі. Але ме­на­ві­та гэ­та асаб­лі­ва ці­ка­ва бе­ла­ру­сам. Пер­шы па­ра­докс яго бі­ягра­фіі: у мет­рыч­ным па­свед­чан­ні, прад­стаў­ле­ным у 1883 го­дзе ў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў (па свед­чан­ні пе­цяр­бур­гска­га да­след­чы­ка Дзміт­рыя Се­вя­ру­хі­на, які пра­ца­ваў з архіў­най спра­вай), імя ба­ць­кі за­пі­са­на як Ізра­іль Са­му­іл Ба­рух Ха­іма­віч Ра­бі­но­віч.

 

Ча­му Бакст, на­ро­джа­ны як Ра­бі­но­віч, лі­чыў­ся ў афі­цый­ных па­пе­рах Раз­енбер­гам, а стаў Бак­стам? Гэ­тую гіс­то­рыю ахут­ва­юць ся­мей­ныя та­ямні­цы, і кож­ны да­след­чык трак­туе яе (ці, за­блы­таў­шы­ся, кі­дае ўсё) па-роз­на­му. Па­вод­ле ся­мей­на­га пад­ання, Леў вы­ка­рыс­таў у якас­ці мі­ла­гуч­на­га твор­ча­га псеў­да­ні­ма, пад якім і ўвай­шоў у сус­вет­нае мас­тац­тва, дзя­во­чае про­звіш­ча ба­бу­лі па мат­чы­най лі­ніі. Тая са­мая за­гад­ка­вая ба­бу­ля — па ся­мей­ных апо­ве­дах — ад­мо­ві­ла­ся ехаць у Пе­цяр­бург са сва­ім му­жам, пе­ра­па­ло­хаў­шы­ся чы­гун­кі, а па­сля ўсё ж та­кі жы­ла раз­ам з да­чкой у Пе­цяр­бур­гу. Імя яе ні­ко­лі не згад­ва­ецца, але ме­на­ві­та яна, па ся­мей­ных па­дан­нях, і на­сі­ла ў дзя­воц­тве про­звіш­ча Бак­стэр. Аднак про­звіш­ча Бак­стэр ся­род спі­саў гро­дзен­скіх яўрэ­яў, што шу­каў Ігар Тру­саў, на­огул не сус­тра­ка­ецца. За­тое ёсць шмат­лі­кія Бак­шты. Про­звіш­ча Бакст пра­маў­ля­ла­ся пер­ша­па­чат­ко­ва як Бакшт і па­хо­дзі­ла ад мяс­тэч­ка Бак­шты Ашмян­ска­га па­ве­та ў бы­лой Ві­лен­скай гу­бер­ні (ця­пер Гро­дзен­ская воб­ласць). Шмат Бак­стаў (Бак­штаў) жы­ло ў Ашмя­нах, На­ваг­руд­ку, Мін­ску, не­ка­ль­кі ў Грод­не. Ёсць і іншая вер­сія гіс­то­рыі гэ­та­га про­звіш­ча. «Бак­стэр» пе­ра­кла­да­ецца з гер­ман­ска­га ды­ялек­ту ні­дэр­лан­дскай мо­вы (рас­паў­сю­джа­на­га ў па­ўднё­вай Га­лан­дыі) як «пе­кар». Ве­ра­год­на, про­дкі Бак­ста бы­лі пе­ка­ра­мі і ка­лі­сь­ці пе­ра­еха­лі з Га­лан­дыі. Зрэш­ты, і тут не ўсё так ад­на­знач­на: «Псеў­да­ні­му Бакст Лё­вуш­ка да­ваў да­во­лі блы­та­нае апраў­дан­не — бы ён вы­браў та­кі псеў­да­нім у па­мяць ужо спа­чы­ла­га сва­яка, ці то дзя­дзь­кі, ці то дзе­да», — успа­мі­наў ся­бар Бак­ста мас­так Аляк­сандр Бе­нуа. Гэ­тая тэ­орыя так­са­ма мае по­ўнае пра­ва на існа­ван­не. З апуб­лі­ка­ва­ных у Інтэр­нэ­це ра­да­вод­ных ясна, што не­йкая Ра­бі­но­віч, маг­чы­ма, ма­лод­шая сяс­тра ба­ць­кі, а зна­чыць цёт­ка Льва, вы­йшла за­муж за Аб­ра­ха­ма Аа­ро­на (Ха­іма) Бак­ста і раз­ам з му­жам эміг­ра­ва­ла ў ЗША. Ве­ра­год­на, на­шчад­кі тых ба­ць­ка­вых сва­якоў з ЗША на­ве­да­лі мас­та­ка ў Нью-Ёрку ў 1923 го­дзе, пра гэ­та ён па­ве­дам­ляў сяс­тры Са­фіі ў ліс­це: «Бы­лі ў мя­не аб­одва Бак­сты, ста­рэй­шы, док­тар, не пры­йшоў, за­ня­ты ві­зі­та­мі. Яны вя­лі­кія ба­га­цеі і з да­клад­ных кры­ніц вя­до­ма, што ў іх ка­ля па­ўта­ра мі­ль­ёна фран­каў га­да­во­га да­хо­ду. Мі­лыя, доб­рыя і спа­гад­лі­выя, пра­гнуць ма­ёй кам­па­ніі і, зда­ецца, хо­чуць за­мо­віць парт­рэт яго (Abrahama) жон­кі і сы­на ма­ле­нь­ка­га. Я ім рас­па­вя­даў пра та­ту, на­шу ся­м’ю, пра ця­бе і дзя­цей...» Бакст — трэ­цяе шчас­лі­вае імя Льва Са­мой­ла­ві­ча, якое пры­нес­ла яму сла­ву, — маг­ло быць про­звіш­чам яго цёт­кі па ба­ць­коў­скай лі­ніі.

 

Але і з да­ку­мен­та­ль­на за­фік­са­ва­ным про­звіш­чам Раз­енберг не ўсё зра­зу­ме­ла: бо па мет­ры­цы Бакст — Ра­бі­но­віч. Па­вод­ле ўспа­мі­наў пля­мен­ніц мас­та­ка, іх ба­га­ты прадзед Пін­хус Раз­енберг, па­том­ны га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін і ка­ва­лер, з 1867 па 1871 гг. — ку­пец пер­шай гі­ль­дыі, які пра­ца­ваў у ма­ла­дос­ці краў­цом у Па­ры­жы і раз­ба­га­цеў на па­стаў­ках сук­на ў рус­кую армію, усы­на­віў бед­на­га зя­ця-тал­му­дыс­та і па­сля вы­ха­ду Ма­ні­фес­та аб усе­агу­ль­най вай­ско­вай па­він­нас­ці 1874 го­да даў яму сваё про­звіш­ча, каб той як адзі­ны сын у ба­ць­коў па­збег вай­ско­ва­га пры­зы­ву. Атрым­лі­ва­ла­ся, што сын і да­чка Пін­ху­са Раз­енбер­га бы­лі му­жам і жон­кай. Ве­ра­год­на, та­кім чы­нам па­сля ўсы­наў­лен­ня зя­ця з 1874 го­да ва­сь­мі­га­до­вы Лей­ба Ра­бі­но­віч, яго брат і сёс­тры ста­лі Раз­енбер­га­мі. Але зме­на про­звіш­ча дзя­цей маг­ла ад­быц­ца і з пры­чы­ны тал­му­дыс­цка­га раз­во­ду ба­ць­коў. Ба­ць­кі Бак­ста раз­ышлі­ся па­сля на­ра­джэн­ня апош­ня­га дзі­ця­ці, і ма­ці зноў вы­йшла за­муж за ча­ла­ве­ка, які пра­ма­таў усё, што па­кі­нуў ёй Пін­хус Раз­енберг. «Я і ця­пер не ва­ло­даю да­клад­ным тлу­ма­чэн­нем імя “Бакст”, якое Лё­вуш­ка па­лі­чыў леп­шым, чым про­звіш­чы Раз­енберг. Апош­няе зна­чы­ла­ся ў яго ў афі­цый­ных па­пе­рах. На­ўрад ці ў да­дзе­ным вы­пад­ку дзей­ні­ча­ла сус­тра­ка­ная ча­сам у яўрэй­скім по­бы­це ад­апта­цыя дзе­дам уну­ка, што ра­бі­ла­ся га­лоў­ным чы­нам для та­го, каб уну­ку па­збег­нуць ва­еннай па­він­нас­ці», — успа­мі­наў Аляк­сандр Бе­нуа.

 

З 1870-х ся­м’я Раз­енбер­гаў жы­ве ўжо ў Пе­цяр­бур­гу, а ў 1883 го­дзе Леў, ска­рыс­таў­шы­ся па­ра­дай вы­дат­на­га ску­льп­та­ра Мар­ка Анта­ко­льс­ка­га, па­сту­піў во­ль­ным слу­ха­чом у Ака­дэ­мію мас­тац­тваў. Гэ­та­му ра­шэн­ню не­сум­нен­на спры­яла аб­ста­ноў­ка дзе­да­ва­га до­ма, якая падзей­ні­ча­ла на юна­га Льва: «Яго ква­тэ­ра аказ­ва­ла на Лё­вуш­ку вя­лі­кае ўра­жан­не: так пры­го­жа, з та­кім гус­там яна бы­ла пры­бра­ная; сам прадзед быў спа­да­ром шы­коў­на апра­ну­тым; ён ахвя­ра­ваў шмат на пры­тул­кі для бед­ных, і цар Аляк­сандр II яму па­ціс­нуў ру­ку, дзя­ку­ючы яму». Гэ­ты дзе­даў­скі густ да дэ­ка­ры­ра­ван­ня жыл­ля і яго кра­вец­кае мі­ну­лае ў Па­ры­жы, ду­ма­ецца, ад­бі­лі­ся на ўну­ку.

 

У 1880-х па­мёр ба­ць­ка (ад­нак па­спеў даць дзе­цям пры­стой­ную гім­на­зіч­ную ад­ука­цыю), па­зней дзед, і ўсю ад­каз­насць за вя­лі­кую ся­м’ю — ма­ці, ба­бу­лю, дзвюх сяс­цёр і яшчэ зу­сім юна­га бра­та — па­ві­нен быў не­сці ма­ла­ды ча­ла­век, яко­му не бы­ло і 30-га­доў.

 

Пра ве­ру про­дкаў

 

Ба­ць­ка мас­та­ка Са­му­іл Раз­енберг (Ра­бі­но­віч) у ся­м’і лі­чыў­ся на­ву­коў­цам-тал­му­дыс­там. Ве­ра — іу­да­ізм — бы­ла ве­ль­мі важ­ным кам­па­нен­там вы­ха­ван­ня. Са­мо про­звіш­ча Ра­бі­но­віч свед­чы­ла пра про­дкаў ра­бі­наў з бо­ку ба­ць­кі. І з бо­ку ма­ці і дзе­да про­звіш­ча Раз­енберг ад­но­сіц­ца да рас­паў­сю­джа­на­га ты­пу ня­мец­ка-яўрэй­скіх, якія скла­да­юцца з двух ня­мец­кіх слоў: Rosen — «ру­жа» і Berg — «га­ра», што пе­ра­кла­да­ецца як «га­ра ру­жаў» або «ру­жо­вая га­ра». Пер­шыя яўрэй­скія про­звіш­чы ў Гер­ма­ніі з’я­ві­лі­ся ў кан­цы Ся­рэд­ня­веч­ча, яны та­ды да­ва­лі­ся ня­мно­гім, у асноў­ным муд­ра­цам, знаў­цам То­ры або ве­ль­мі ба­га­тым і вя­до­мым лю­дзям. Бакст ні­ко­лі не імкнуў­ся за­ту­ша­ваць сваю на­цы­яна­ль­насць, на­адва­рот, пад­крэс­лі­ваў яе, ува­саб­ля­ючы ў Па­ры­жы на сва­іх фір­мо­вых блан­ках зор­ку Да­ві­да. Па­хо­джан­не бы­ло ві­да­воч­на і па яго асаб­лі­вай пя­ву­чай «пі­кан­тнай» га­вор­цы, са спе­цы­фіч­ны­мі на­ціс­ка­мі і пра­цяг­лы­мі ты­по­ва яўрэй­скі­мі інта­на­цы­ямі. Раз­маў­ляў Леў Са­му­іла­віч пра­ві­ль­най рус­кай мо­вай, але з акцэн­там: гэ­та бы­ла га­вор­ка яго ба­ць­коў — вы­хад­цаў з бе­ла­рус­кіх яўрэ­яў, якую не вы­тру­ці­лі з іх на­ват га­ды жыц­ця ў Пе­цяр­бур­зе. Хоць з ча­сам Бакст асі­мі­ля­ваў­ся ў рус­кую ку­ль­ту­ру, ве­ры про­дкаў над­аваў вя­лі­кае зна­чэн­не. У ран­нія ака­дэ­міч­ныя га­ды пад уплы­вам свай­го пер­ша­га на­стаў­ні­ка ака­дэ­мі­ка Іса­ака Аскна­зія ма­рыў аб ства­рэн­ні «вы­со­ка­га ро­ду яўрэй­ска­га жы­ва­пі­су», ха­дзіў у Эрмі­таж ка­пі­яваць Рэ­мбран­та, яко­га лі­чыў яўрэ­ем, і пі­саў кар­ці­ну на еван­ге­льс­кую тэ­му — «Юда, які гу­та­рыць з Хрыс­том», дзе тлу­ма­чыў Юду як вер­на­га вуч­ня, што да­ве­рыў на­стаў­ні­ку свае сум­не­вы... Яшчэ адзін па­ра­докс лё­су: Бак­сту да­вя­ло­ся змя­ніць ве­ру про­дкаў праз ка­ха­ную жан­чы­ну: яго ня­вес­та, Лю­боў Гры­цэн­ка, да­чка куп­ца Па­ўла Трац­ця­ко­ва, бы­ла пра­вас­лаў­най і ха­це­ла вян­чан­ня. Па­кут­лі­ва пе­ра­жы­ва­ючы «здра­ду» ве­ры, ён пе­ра­йшоў з іу­да­ізму ў лю­тэ­ран­ства ў Вар­ша­ве, дзе знай­шоў­ся ад­па­вед­ны па­стар. Але як то­ль­кі ў 1910-м ад­быў­ся афі­цый­ны раз­вод, Бакст не­адклад­на вяр­нуў­ся да ве­ры про­д­каў, чым на­клі­каў на ся­бе чар­на­со­цен­скія на­пад­кі. У 1912 го­дзе ў Пе­цяр­бур­гу Леў пе­ра­тва­рыў­ся з мод­на­га еўра­пей­ска­га мас­та­ка ў бяс­праў­на­га яўрэя без дып­ло­ма і ста­ту­су, які не меў пра­ва жыць у ста­лі­цы і быў вы­сла­ны за ры­су асе­лас­ці. Усе за­ступ­ніц­твы, на­ват вя­лі­кай кня­гі­ні Ма­рыі Па­ўлаў­ны, бы­лі мар­ны­мі, і Бакст з’е­хаў з Пе­цяр­бур­га, пры­сяг­нуў­шы ні­ко­лі не вяр­тац­ца ў Рас­ію.

 

Пра ста­сун­кі з Ака­дэ­мі­яй мас­тац­тваў

 

Леў Бакст стаў ака­дэ­мі­кам Імпе­ра­тар­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, не ма­ючы ака­дэ­міч­на­га дып­ло­ма. Яго ад­но­сі­ны з гэ­тай на­ву­ча­ль­най уста­но­вай склад­ва­лі­ся ня­прос­та: вы­му­ша­ны ўтрым­лі­ваць ся­м’ю, мас­так не ха­цеў кі­даць Ака­дэ­мію, за ву­чо­бу ў якой трэ­ба бы­ло пла­ціць, і ўвесь час пад­пра­цоў­ваў у ча­со­пі­сах ілюс­тра­та­рам. Ад­нак яму не ўда­ва­ла­ся за­ймаць у рэ­йтын­гу сту­дэн­таў вы­шэй­шыя ну­ма­ры і да­вя­ло­ся па­кі­нуць Ака­дэ­мію з-за скан­да­лу, вы­клі­ка­на­га яго кар­ці­най, на­пі­са­най за­над­та рэ­аліс­тыч­на, у ду­ху апа­зі­цы­яне­раў-пе­ра­соў­ні­каў. У сва­ёй да­лей­шай вы­клад­чыц­кай дзей­нас­ці ў пры­ват­най шко­ле Зван­цо­вай у Пе­цяр­бур­гу (яго вуч­нем бы­лі са­вец­кі мас­так Мікалай Тыр­са і зна­ка­мі­ты Марк Ша­гал) ён зы­хо­дзіў са сва­бо­ды твор­час­ці і інды­ві­ду­аль­нас­ці кож­на­га вуч­ня. Па­зней, па­сля дэ­мак­ра­тыч­най рэ­фор­мы Ака­дэ­міі 1894 го­да, Бакст вы­стаў­ляў­ся на ака­дэ­міч­ных вы­ста­вах і на­ват ува­хо­дзіў у іх жу­ры. Яго ма­ла зай­ма­ла ад­сут­насць дып­ло­ма і афі­цый­на­га зван­ня мас­та­ка, але ён з па­ва­гай ста­віў­ся да шмат­лі­кіх пра­фе­са­раў і ў 1914 го­ду ахвот­на пры­няў (у ад­роз­нен­не ад свай­го сяб­ра Бе­нуа) ты­тул га­на­ро­ва­га чле­на Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, які да­ваў­ся за вы­дат­ныя да­сяг­нен­ні ў мас­тац­тве, тым бо­льш што гэ­ты ты­тул да­ваў пра­ва яму, яўрэю, жыць у Пе­цяр­бур­гу і Мас­кве.

 

Пра сус­вет­ную сла­ву

 

У юнац­кай анке­це, скла­дзе­най Бе­нуа ў гур­тку са­ма­аду­ка­цыі, твор­ца на­пі­саў, што хо­ча стаць «са­мым зна­ка­мі­тым мас­та­ком у све­це». Сяб­ры па­ста­ві­лі­ся да гэ­та­га са сме­хам і іро­ні­яй, але Бакст змог рэ­алі­за­ваць ма­ру. Яго ра­бо­ты надзвы­чай вы­со­ка ацэ­нь­ва­юцца не­за­леж­на ад іх якас­ці — у 2-3 разы да­ра­жэй за работы ін­шых, якія пра­ца­ва­лі з Дзя­гі­ле­вым, а гэ­та бо­льш за 40 твор­цаў, ад­нак Леў Бакст ся­род іх — пер­шы.

 

Сла­ва пры­йшла да яго ў 43 га­ды рап­тоў­на і не­ча­ка­на, там, дзе ён яе менш за ўсё ча­каў, — у тэ­атра­ль­най дэ­ка­ра­цыі. Двац­цаць га­доў мас­так пры­свя­ціў жы­ва­пі­су і гра­фі­цы, га­ла­даў у Па­ры­жы, шу­каў тэ­мы для кар­ці­ны («Ко­ль­кі эскі­заў я пе­ра­ра­біў і ўсё не ма­гу тра­піць на “па­трэб­ную” кар­ці­ну...»), ма­рыў стаць но­вым Зі­чы, Бек­лі­ным або Се­мі­рад­скім, пе­ра­ймаў твор­чыя ма­не­ры Ма­ці­са і Га­ге­на, пі­саў парт­рэ­ты ў ду­ху Ся­ро­ва і Со­ма­ва, афар­мляў ча­со­пі­сы ў сты­лі вы­тан­ча­на­га ма­дэр­ну (па­рыж­ская кры­ты­ка на­зва­ла яго «пе­цяр­бур­гскім стры­ечным бра­там Бер­дслея»), але доў­га­ча­ка­ны мо­мант на­сту­піў, ка­лі 4 чэр­ве­ня 1909 го­да ў па­рыж­скім тэ­атры Шат­ле ўзві­ла­ся за­сло­на і вы­тан­ча­ная па­рыж­ская пуб­лі­ка, якая пры­йшла на «Рус­кія се­зо­ны» Сяр­гея Дзя­гі­ле­ва, уба­чы­ла дэ­ка­ра­цыі і кас­цю­мы да ба­ле­та «Кле­апат­ра» і сус­трэ­ла іх стог­нам за­хап­лен­ня і гро­мам апла­дыс­мен­таў. «По­спех ша­лё­ны, та­кі, што не ве­рыц­ца. Мас­та­кі мне пра­ма ава­цыю на­ла­дзі­лі, га­зе­ты ў за­хап­лен­ні, на­ват за­над­та...» — пі­саў Бакст жон­цы. Ме­на­ві­та та­ды на­ра­дзіў­ся сцэ­ног­раф Ле­он Бакст як еўра­пей­ская зна­ка­мі­тасць. Бакст зра­біў рэ­ва­лю­цыю ў тэ­атра­ль­най дэ­ка­ра­цыі. Ён увёў на сцэ­ну тон­кую сты­лі­за­цыю гіс­та­рыч­ных эпох, эфек­тны, яркі жы­ва­піс, раз­на­стай­ны арна­мент, сме­лыя су­адно­сі­ны ко­ле­раў, што бы­лі ў ансам­блі з ары­гі­на­ль­ны­мі кас­цю­ма­мі, прад­ума­ны­мі да драб­нют­ка­га аксе­су­ара. Кож­ны з яго эскі­заў з’яў­ляў­ся не тэх­ніч­ным да­ку­мен­там для швач­кі, а вы­тан­ча­ным тво­рам гра­фіч­на­га мас­тац­тва, на­ма­ля­ва­ным з аб­са­лют­ным гус­там. Ка­лі не бы­ло маг­чы­мас­ці ад­мыс­ло­ва вы­ка­наць яго ідэю ў ма­тэ­ры­яле, мас­так пі­саў фар­ба­мі про­ста на це­ле тан­цоў­шчыц. Яго фан­та­зія, зда­ва­ла­ся, бы­ла не­вы­чар­па­ль­ная. На­сту­пі­ла мо­да на Бак­ста-дэ­ка­ра­та­ра, якая цяг­ну­ла­ся амаль дзе­сяць га­доў. Кож­ны год пра­хо­дзі­лі яго пер­са­на­ль­ныя вы­ста­вы ў еўра­пей­скіх ста­лі­цах і не то­ль­кі, у ЗША з 1913-га іх бы­ло 11. Бакст ста­но­віц­ца і мас­тац­кім кі­раў­ні­ком дзя­гі­леў­скай тру­пы, афар­мляе «Ша­хе­ра­за­ду», «Пры­від ру­жы», «На­рцы­са», і зу­сім не­ча­ка­на — свец­кім ку­цю­р’е, дэ­ка­ра­та­рам свец­кіх ба­ляў на плош­чы Сан-Мар­ка ў Ве­не­цыі, мод­ным афар­мі­це­лем рас­кош­ных інтэ­р’е­раў. Пер­ша­па­чат­ко­выя ком­плек­сы мас­та­ка з на­го­ды «ніз­кас­ці» гэ­та­га ра­мяс­тва змя­ні­лі­ся су­р’ёз­ны­мі на­ме­ра­мі: ён стаў ма­дэ­ль­ерам і мас­та­ком тка­нін у ЗША ў пра­мыс­ло­вых маш­та­бах, што аб­яца­ла не­ма­лыя вы­га­ды. Вя­до­ма, твор­ца ўвай­шоў бы ў гіс­то­рыю мас­тац­тваў Рас­іі і кар­ці­на­мі: і сім­ва­ліч­ным «Антыч­ныя жа­хам», і ад­то­ча­най «Вя­чэ­рай», і вы­дат­ны­мі парт­рэ­та­мі сяб­роў — «Дзя­гі­ле­ва з ня­няй», Дзміт­рыя Фі­ло­са­фа­ва — і не менш вя­до­май се­ры­яй гра­фіч­ных парт­рэ­таў сва­іх вя­до­мых су­час­ні­каў Ле­ві­та­на, Гі­пі­ус, Ма­ля­ві­на... Але там ён быў то­ль­кі ад­ным з мно­гіх у доў­гім шэ­ра­гу, а ў ба­лет­ным тэ­атры і ў мо­дзе ён стаў адзі­ным у сва­ім ро­дзе.

 

Пра ба­лет

 

Ці­ка­ва, што ў юнац­тве Бакст не лю­біў ба­лет, не раз­умеў яго, а за­хап­ляў­ся су­р’ёз­ны­мі жан­ра­мі — гіс­та­рыч­най дра­май і опе­рай; бу­ду­чы мас­так лі­чыў ба­лет «ві­до­віш­чам не­да­рэч­ным, лег­ка­дум­ным і на­ват за­ган­ным». Бо­льш за пяць га­доў спат­рэ­бі­ла­ся яго сяб­рам, каб пе­ра­ка­наць яго ў год­нас­ці ба­лет­ных спек­так­ляў і зра­біць заў­сёд­ні­кам му­зыч­на­га тэ­атра. І праз пэў­ны час рап­там ака­за­ла­ся, што ў раз­умен­ні ма­ляў­ні­ча­га афар­млен­ня сцэ­ны Бак­сту ня­ма роў­ных у све­це: яго на­зы­ва­лі ча­ра­дзе­ем, ча­раў­ні­ком, най­вя­лік­шым ка­ла­рыс­там, не­па­раў­на­ль­ным і бліс­ку­чым за­ка­на­даў­цам мод, то-бок усі­мі ты­мі эпі­тэ­та­мі, якія ён пра­гнуў чуць сто­ль­кі га­доў бес­пе­ра­пын­най пра­цы ў жы­ва­пі­се. Усе арыс­так­ра­ты і інтэ­лек­ту­алы Фран­цыі за­пі­са­лі­ся да яго ў сяб­ры, яго дзень быў рас­пі­са­ны па хві­лі­нах. Ён атры­маў ордэ­н Га­на­ро­ва­га ле­гі­ёна і ста­тус ака­дэ­мі­ка мно­гіх еўра­пей­скіх Ака­дэ­мій. За ад­ну яго лек­цыю ў Нью-Ёрку пла­ці­лі га­на­рар у 2 ты­ся­чы до­ла­раў (мас­так іра­ніч­на на­зы­ваў сваё лек­цый­нае тур­нэ «гас­тро­ля­мі Ша­ля­пі­на»). І зноў па­ра­докс: сла­ва стам­ля­ла, ад­ыма­ла сва­бо­ду, кам­плі­мен­ты хут­ка над­аку­чы­лі і па­кі­да­лі мас­та­ка аб­ыя­ка­вым. Бакст стаў за­клад­ні­кам вя­до­мас­ці: ве­лі­зар­ныя га­на­ра­ры, па­блаж­лі­вая ацэн­ка і здзіў­лен­не зна­ёмцаў, за­йздрасць во­ра­гаў па­сва­ры­лі яго з сяб­ра­мі юнац­тва — Бе­нуа, Дзя­гі­ле­вым, на­ват Кан­стан­ці­нам Со­ма­вым, які на­пі­саў у ліс­це 1914 го­да Астра­ву­ма­вай-Ле­бе­дзе­вай: «Мод­ны ге­ній Бакст, раз­а­дзь­му­ты рэ­кла­май, па сут­нас­ці — ілю­зія...» Ён быў адзі­но­кі, ня­гле­дзя­чы на тое, што ўтрым­лі­ваў усю сваю рад­ню — се­м’і бра­та і сяс­тры, за­про­ша­ныя ў 1915 го­дзе з Рас­іі: 14 ча­ла­век кар­мі­лі­ся за яго кошт, але не бы­ло по­бач ні жон­кі, ні сы­на, якіх ён ве­ль­мі лю­біў. То­ль­кі ў 1921-м яму ўда­ло­ся пе­ра­вез­ці сы­на, пад­чар­ку і бы­лую жон­ку ў Па­рыж. 15 апош­ніх га­доў яго жыц­ця — гэ­та бес­пе­ра­пын­ная гон­ка і пра­ца на знос, якая пры­вя­ла мас­та­ка да за­ўчас­най смер­ці ў 58 га­доў. Па­сля яго сы­хо­ду ў 1924 го­дзе ве­лі­зар­ную твор­чую спад­чы­ну падзя­лі­лі і рас­пра­да­лі пля­мен­ні­кі. 17-га­до­ва­му сы­ну Андрэю да­ста­лі­ся атэ­лье ба­ць­кі па ву­лі­цы Ла­рыс­тон у цэн­тры Па­ры­жа і жы­ва­піс­ныя кар­ці­ны. Але ў па­сля­ва­енныя га­ды ве­лі­зар­ная пе­ра­піс­ка-архіў Бак­ста бы­ла стра­ча­на, а пра­цы, бо «не ма­юць ка­мер­цый­най каш­тоў­нас­ці і за­хлам­ля­юць дом», ад­праў­ле­ныя на антрэ­со­лі і га­рыш­чы. Мно­гія эскі­зы тан­на прад­ава­лі­ся ка­лек­цы­яне­рам у ЗША, не­ка­то­рыя ад­ышлі ў дар Му­зею Бе­ца­лель у Ізра­ілі.

 

100-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка адзна­чы­лі ў Рас­іі сціп­лай вы­ста­вай эскі­заў у Ле­нін­град­скім тэ­атра­ль­ным му­зеі. Ве­лі­зар­ны архіў Лю­бо­ві Гры­цэн­ка-Бакст, на шчас­це, быў пе­рад­адзе­ны сы­нам Андрэ­ем Бак­стам у па­сля­ва­енныя га­ды ў Рус­кі му­зей і Трац­ця­коў­ку, але стаў за­пат­ра­ба­ва­ным да­след­чы­ка­мі то­ль­кі праз па­ўста­год­дзя па­сля смер­ці мас­та­ка, у ся­рэ­дзі­не 1970 — па­чат­ку 1980-х, ка­лі ад­на за ад­ной вы­йшлі тры кні­гі пра Льва Бак­ста. Рэ­трас­пек­тыў­ная вы­ста­ва Бак­ста ў Рас­іі пра­йшла ў 1992 го­дзе ў Рус­кім му­зеі і за­ста­ла­ся не­заў­ва­жа­най на фо­не бур­ных па­лі­тыч­ных падзей. У 1980-я кошты на яго тво­ры зноў уз­ля­це­лі.

 

У 2013 го­дзе ў Мас­кве пра­йшла не­вя­лі­кая вы­ста­ва эскі­заў тка­нін, і то­ль­кі ў 2016-м Рус­кі му­зей зла­дзіў да 150-год­дзя пер­шую пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву Льва Бак­ста. Мно­гія тэ­атры, у тым лі­ку і Вя­лі­кі тэ­атр опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі, ад­на­ві­лі ба­ле­ты ў сцэ­наг­ра­фіі Бак­ста. Чар­го­вы па­ра­докс: у Рас­іі твор­ца так і не стаў, па сут­нас­ці, рус­кім на­цы­яна­ль­ным мас­та­ком, у Па­ры­жы ён так­са­ма не ўспры­ма­ецца «фран­цуз­скім мас­та­ком рус­ка­га па­хо­джан­ня». Пра­вы на яго за­яві­ла то­ль­кі Бе­ла­русь, звяр­нуў­шы­ся ў ЮНЕС­КА з про­сь­бай аб­вяс­ціць 2016-ты Го­дам Бак­ста, што і бы­ло зроблена.

Надзея Уса­ва