Энвай­ран­мент-арт і сац­рэ­алізм

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

«Quercus. Мар­гі­на­ліі да Ула­дзі­мі­ра На­бо­ка­ва» ў Ме­ма­ры­яль­ным му­зеі-май­стэр­ні За­іра Азгу­ра
Апа­ла­гет са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му За­ір Азгур на­ўрад ці быў бы за­да­во­ле­ны тым, што ад­бы­ва­ецца ў яго бы­лой май­стэр­ні. А там — му­зей, адзін з са­мых жы­вых і экс­пе­ры­мен­та­ль­ных у Мін­ску.

Найбольш ці­ка­вае «ў Азгу­ра» выходзіць на су­тык­нен­ні роз­ных пра­яваў су­час­най бе­ла­рус­кай (і не то­ль­кі) ку­ль­ту­ры. Гэ­та­му спры­яе, на­пэў­на, спе­цы­фіч­насць пра­сто­ры, дзе што ні зро­біш, то ўсё роў­на на тле сац­рэ­аліс­тыч­на-парт­рэт­на­га «пан­тэ­она ге­ро­яў» атрым­лі­ва­ецца ней­кая эклек­ты­ка.

Для та­го каб збіць ад за­хап­лен­ня ды­хан­не но­ва­га на­вед­ні­ка, му­зею не трэ­ба ра­біць амаль ні­чо­га. Ну хі­ба змах­ваць пыл з не­ка­ль­кіх со­тняў сац­рэ­аліс­тыч­ных бюс­таў і ста­туй пра­цы Азгу­ра, саб­ра­ных у вя­лі­кай за­ле — там, дзе яны не­ка­лі ства­ра­лі­ся.

 

Не­сум­нен­на, су­час­ны Му­зей Азгу­ра вар­ты бо­льш пі­ль­най ува­гі як мед­ыя, так і на­шай мас­тац­кай су­по­ль­нас­ці, але кры­ху бо­язна за ка­мер­ны фар­мат яго «ту­соў­кі».

 

Гэ­та бы­ла доў­гая і апан­та­ная пра­мо­ва — люб­лю вас, «азгу­раў­цы»! — але на­го­дай для до­пі­су ста­ла не­шта, што я па­ба­чыў у му­зеі ўпер­шы­ню. А ме­на­ві­та — уда­лае і па­ра­дак­са­ль­нае ўвар­ван­не ў звык­лую ўжо экс­па­зі­цый­ную сі­ту­ацыю, плас­тыч­ную, «кроп­ку збор­кі», якой бра­ка­ва­ла па­пя­рэд­нім пра­ектам му­зея.

 

Ёй ста­ла ве­лі­зар­ная (ча­ла­век во­ль­на пра­хо­дзіць у арцы па­між «ног» дзвюх умоў­ных по­ста­цей, што скла­да­юць «Аб­дым­кі») скульп­ту­ра Ва­сі­ля Ці­ма­шо­ва і Па­лі­ны Пі­ра­го­вай, вы­ка­на­ная ў тра­ды­цый­най на­род­най тэх­ні­цы пля­цен­ня з ла­зы. На мой по­гляд, леп­шая пра­сто­ра­вая інтэр­вен­цыя ў вя­лі­кі ску­льп­тур­ны зал му­зея з усіх, што зда­ра­лі­ся там ра­ней.

 

Да гэ­та­га ча­су ску­льп­ту­ра экс­па­на­ва­ла­ся ў вя­лі­кай за­ле на не­йкіх п’е­дэс­та­лах. Ці­ка­выя кам­па­зі­цыі — та­кія як «Адзін і мно­гія» (2012) Кан­стан­ці­на Се­лі­ха­на­ва і «Ад­ны та­кія, іншыя — та­кія» (2014) Та­ма­ры Са­ка­ло­вай, але пра­сто­ра­ва — ме­на­ві­та экс­па­зі­цыі, «вы­ста­вы экс­па­на­таў на под­ыу­мах» для су­зі­ран­ня. Аб’ект Па­лі­ны і Ва­сі­ля пра­па­нуе пры­нцы­по­ва іншы спо­саб уза­ема­дзе­яння. Ён, хут­чэй, про­ста струк­ту­ра, якая хай і ня­се сля­ды антра­па­мор­фнас­ці, але ра­ды­ка­ль­на ад­роз­ні­ва­ецца ад азгу­раў­скіх гер­ме­тыч­ных га­ло­ваў — бо пры­зна­ча­ная дзе­ля та­го, каб упус­каць це­лы на­вед­­ні­каў у ся­бе. Скульп­ту­ра ста­но­віц­ца пра­ні­ка­ль­най: успры­ма­ецца не то­ль­кі звон­ку, але і знут­ры. Яна пра­цуе ва ўза­ема­дзе­янні з гле­да­чом, які вы­сту­пае час­ткай пра­сто­ра­ва­га ра­шэн­ня, важ­ным сэн­са- і пра­сто­ра­арга­ні­зу­ючым кам­па­нен­там тво­ра.

 

Ад­крыц­цё вы­ста­вы бы­ло анан­са­ва­на як аўды­яві­зу­аль­ная інста­ля­цыя, дзе ску­льп­тур­на­му аб’екту Ва­сі­ля і Па­лі­ны ад­во­дзі­ла­ся цэн­траль­­ная ро­ля. Акцыя ме­ла на­зву «iSNA — Мас­тац­тва за­мест сну», а яе лейт­ма­ты­вам ста­ла чыт­ка ра­ма­на «За­пра­шэн­не на ­кару» На­бо­ка­ва (чы­таў Аляк­сей Кас­це­віч) раз­ам з ха­рэ­агра­фіч­ны­мі па­ста­ноў­ка­мі па апо­ве­дах Кар­та­са­ра (Ган­на Кар­зюк /«Skvo’s Dance Company») і му­зыч­най імпра­ві­за­цы­яй струн­на­га квар­тэ­та з удар­ны­мі (Анас­та­сія Па­по­ва, Іло­на Лесь, Змі­цер Ка­це­чаў, Да­ні­іл За­лес­кі). Усё бы­ло надзвы­чай па-на­бо­каў­ску, але, на вя­лі­кі жаль, ха­рэ­агра­фіч­ная і му­зыч­ная час­ткі бы­лі пра­сто­ра­ва раз­ве­дзе­ныя са ску­льп­тур­най. Дзея­нні ад­бы­ва­лі­ся не­дзе по­бач, а бы­ло б ці­ка­ва па­ба­чыць па­ўна­вар­тас­ны Gesamtkunstwerk, зліц­цё лі­та­ра­ту­ры, тан­ца і ску­льп­ту­ры — та­кая маг­чы­масць існа­ва­ла. Тым не менш у ску­льп­ту­ры раз­мяс­ці­лі­ся гле­да­чы, ад­тэс­та­ваў­шы та­кім чы­нам яе інтэ­рак­тыў­насць.

 

А вось ды­на­міч­ная ві­дэ­аін­ста­ля­цыя Аляк­сан­дра Ка­нон­чан­кі, якая ўклю­ча­ла, ся­род інша­га, да­ку­мен­та­цыю ства­рэн­ня «Аб­дым­каў», бы­ла ад­асоб­ле­на ве­ль­мі да­рэч­на. Пры­цем­не­ны па­кой ма­лой вы­ста­вач­най за­лы з мяк­кі­мі фа­тэ­ля­мі, дзе мож­на рас­слаб­ле­на па­ўля­жаць, — ме­на­ві­та тое, што бы­ло па­трэб­на, каб успры­няць яе тры­вож­ны, пу­ль­су­ючы рытм.

 

Мож­на знай­сці шмат кан­трас­таў, якія адцяняюць абодва бакі. Пры­род­ны ма­тэ­ры­ял Па­лі­ны і Ва­сі­ля vs. гіпс За­іра: на­ту­ра­ль­ная энтра­пія — ча­ла­ве­чы звыш­кан­троль; ба­гац­це і экс­прэ­сія фак­ту­ры — за­гла­джа­насць; мі­ні­ма­ліс­тыч­насць — дэ­та­лі­за­ва­насць. Уво­гу­ле «Аб­дым­кі» ўспры­ма­юцца тут аген­там пры­ро­ды, азгу­раў­скія парт­рэ­ты ў гэт­кім су­сед­стве вы­гля­да­юць ужо не так да­мі­нан­тна.

 

Зда­ецца, на­ша ску­льп­ту­ра ро­біць крок на­пе­рад. Па­жа­да­ем ад­на­му му­зею і двум вы­дат­ным аўта­рам да­лей­шых здзяй­снен­няў.