Беларуская кінадакументалістыка

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Інта­на­цыя
Што ад­роз­ні­вае су­час­ную да­ку­мен­та­ліс­ты­ку ад іншых ві­даў мас­тац­тва? Дзе тая мя­жа, якая ад­дзя­ляе яе ад live-ві­дэа з YouTube, пра­мых тэ­ле­тран­­сля­цый або рэ­пар­та­жаў?..

З па­ве­лі­чэн­нем кан­ку­рэн­цыі з бо­ку іншых мед­ыя спрэч­кі, што па­він­на быць га­лоў­ным у кі­но, толь­кі ўзмац­ні­лі­ся. Кі­но больш не ва­ло­дае ма­на­по­лі­яй на «лепш адзін раз уба­чыць». Але, у ад­роз­нен­не ад тэ­ле­ба­чан­ня, дае маг­чы­масць ад­чуць.

Твор­чы і ся­мей­ны ду­эт Вік­тар Аслюк — Во­ль­га Да­шук, без­умоў­на, са­мы ці­ка­вы пры­клад у айчын­ным кі­на­мас­тац­тве з па­чат­ку двух­ты­сяч­ных. Ме­на­ві­та ён прэзентуе мас­тац­кі кі­ру­нак у бе­ла­рус­кай кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­цы на су­р’ёз­ным між­на­род­ным уз­роў­ні. І, хоць зды­ма­юць яны фар­ма­ль­на па­асоб­ку, твор­чы по­чырк у іх ве­ль­мі пад­обны. У асно­ве кі­но Вік­та­ра Аслю­ка і Во­ль­гі Да­шук ля­жыць ме­тад на­зі­ран­ня. Іх фі­ль­мы па­збаў­ле­ныя аўтар­скай рэ­флек­сіі ў вы­гля­дзе за­кад­ра­ва­га тэк­сту і та­кіх эма­цый­ных «мы­ліц», як ад­мыс­ло­вае му­зыч­нае су­пра­ва­джэн­не або сін­хрон­ныя інтэр­в’ю, які­мі час­та ка­рыс­та­юцца іншыя аўта­ры. Да­ку­мен­та­ліс­ты­ка Вік­та­ра Аслю­ка і Во­ль­гі Да­шук — кі­не­ма­тог­раф у чыс­тым вы­гля­дзе, мас­тац­тва ста­наў і ад­чу­ван­няў — гэ­та зна­чыць, ме­на­ві­та та­го, што не мо­жа пе­рад­аць ні тэ­ле­жур­на­ліс­ты­ка, ні вос­тра­акту­аль­ныя спо­са­бы ка­му­ні­ка­цыі ў вы­гля­дзе са­цы­яль­ных се­так і мэ­сэн­джа­раў.

 

Да­йце ім муж­чын

 

Но­вы фі­льм Вік­та­ра Аслю­ка (Во­ль­га Да­шук за­яўле­на ў ім як аўтар­ка сцэ­на­рыя) на­ра­дзіў­ся ме­на­ві­та з інтэр­нэт-бло­га. Спа­чат­ку пра «Аль­ма­нах фі­ло­ла­га» (edutopia.by) да­ве­да­лі­ся жур­на­ліс­ты і зра­бі­лі не­ка­ль­кі рэ­пар­та­жаў пра яго ства­ра­ль­ні­каў — Сяр­гея Ба­ро­дзі­ча і Дзміт­рыя Ма­кар­чу­ка. По­тым гіс­то­ры­яй пра двух сяб­роў — ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў, якія свя­до­ма па­еха­лі па­сля ўні­вер­сі­тэ­та пра­ца­ваць у пра­він­цый­ную шко­лу, за­ці­ка­ві­лі­ся да­ку­мен­та­ліс­ты. Пра­ект пра ма­ла­дых на­стаў­ні­каў, што спра­бу­юць пра­ца­ваць з дзе­ць­мі па іна­ва­цый­най ме­то­ды­цы, не рас­паў­сю­джа­най у бе­ла­рус­кіх шко­лах, аб­яцаў быць не­ша­ра­го­вым.

 

Ха­рак­тэр­на, што сам Вік­тар Аслюк скон­чыў філ­фак БДУ і, пе­рад тым як пры­няць ра­шэн­не стаць рэ­жы­сё­рам, ­пра­ца­ваў ме­на­ві­та на­стаў­ні­кам. Маг­чы­ма, гэ­тая ака­ліч­насць на­тхні­ла яго на ства­рэн­не «Пед­ага­гіч­най па­эмы». Адзна­чым, гэ­ты фі­льм — адзін з двух 52-хві­лін­ных да­ку­мен­та­ль­ных кі­нап­ра­ектаў, аб­ра­ных ле­тась дзяр­жа­вай на ад­па­вед­ным ад­кры­тым рэ­спуб­лі­кан­скім кон­кур­се. Ідэя зняць кі­но пра пед­аго­гаў-на­ва­та­раў бы­ла пад­тры­ма­на і ў про­фі­ль­ным ве­дам­стве — мі­ніс­тэр­стве ад­ука­цыі.

 

Да­рэ­чы, сам «Аль­ма­нах фі­ло­ла­га» — чы­тан­не па-свой­му ці­ка­вае і за­хап­ля­ль­нае. І жа­да­ючых да­ве­дац­ца пра гіс­то­рыю Сяр­гея Ба­ро­дзі­ча і Дзміт­рыя Ма­кар­чу­ка пад­ра­бяз­ней ад­сы­ла­ем ме­на­ві­та да яго. Але «Пед­ага­гіч­ная па­эма» — гэ­та да­ку­мен­та­ль­нае кі­но ў су­час­ным раз­умен­ні, не пуб­лі­цыс­ты­ка і не тое, што раз­уме­юць пад да­ку­мен­та­ліс­ты­кай на тэ­ле­ба­чан­ні. Менш за ўсё тут спра­ца­ваў і пра­па­ган­дыс­цкі эфект, на які, маг­чы­ма, раз­ліч­ва­лі спон­са­ры: па­сля та­ко­га кі­но аб­іту­ры­енты на­ўрад ці бу­дуць штур­ма­ваць дзве­ры пры­ёмных ка­мі­сій про­фі­ль­ных ВНУ.

 

Каш­тоў­насць «Пед­ага­гіч­най па­эмы» ў іншым.

 

«Сяр­гей Сяр­ге­евіч» і «Дзміт­рый Ма­ра­та­віч»

 

У сва­ім бло­гу ге­роі кар­ці­ны ад­вя­лі здым­кам цэ­лы раз­дзел. Вось як апіс­ва­ецца пра­ца гру­пы Вік­та­ра Аслю­ка: «Хлоп­цы з ка­ман­ды сту­дыі “Ле­та­піс” зды­ма­лі, што на­зы­ва­ецца, “стру­ме­не­вае” ві­дэа: ка­ме­ра ста­яла ў ка­лі­до­ры, да нас за­хо­дзі­лі на ўро­кі, за­піс вёў­ся ў спар­тза­ле, у ста­ло­вай — уво­гу­ле ўсю­ды. Кі­нош­ні­кі па­ста­ві­лі нам за­да­чу як ма­га хут­чэй пры­вык­нуць да пры­сут­нас­ці ка­ме­ры і пе­ра­стаць звяр­таць на яе ўва­гу (усё ж та­кі мно­гія дзе­ці пры вы­гля­дзе аб’­екты­ва на пер­шым ча­се бян­тэ­жы­лі­ся). Зрэш­ты, як тут не раз­гу­біц­ца: ясі ты, на­прык­лад, у ста­ло­вай ры­бу, а ўсю­ды­існае во­ка апа­ра­ту­ры на­ездам гля­дзіць та­бе пра­ма ў рот. На­ват мы з ка­ле­гам, хоць і ве­ль­мі ла­яль­на ставім­ся да зды­мак і ўжо да­ўно ні­як не пу­жа­емся ка­ме­ры, ад­чу­ва­лі ся­бе ня­ёмка. Мі­ша з во­сь­ма­га кла­са ад­ной­чы ў ста­ло­вай на­хі­ліў­ся да мя­не і шэп­там спы­таў: “Сяр­гей Сяр­ге­евіч, а ка­лі я ў ту­алет па­йду, яны так­са­ма за мной?”»

 

Ня­гле­дзя­чы на сло­вы га­лоў­ных ге­ро­яў, ка­ме­ра ў «Пед­ага­гіч­най па­эме» лі­та­ра­ль­на рас­тае ў па­вет­ры. Звы­чай­ная для да­ку­мен­­таль­­на­га кі­но сі­ту­ацыя, ка­лі ге­роі пад­ла­джва­юцца пад ка­ме­ру ці вя­дуць ся­бе не­на­ту­ра­ль­на ў кад­ры, тут ад­сут­ні­чае. Шмат у чым дзя­ку­ючы па­ста­янным спа­да­рож­ні­кам Вік­та­ра Аслю­ка на зды­мач­най пля­цоў­цы — апе­ра­та­ру Ана­то­лю Ка­за­за­еву і гу­ка­апе­ра­та­ру Ула­дзі­мі­ру Мі­раш­ні­чэн­ку — пра­фе­сі­яна­лам ве­ль­мі вы­со­ка­га ўзроў­ню. Ну а са­мае га­лоў­нае, дзя­ку­ючы той да­клад­на ўзя­тай інта­на­цыі, якая да­зво­лі­ла аб’­яднаць раз­роз­не­ныя фраг­мен­ты рэ­аль­нас­ці ў адзі­нае цэ­лае.

 

«Пед­ага­гіч­ная па­эма» рас­каз­вае аб двух пе­ры­ядах жыц­ця на­стаў­ні­каў і іх шко­лы — тра­ве­ньс­кім тыд­ні пе­рад «Апош­нім зван­ком» і ве­рас­нё­вым па­чат­ку на­ву­ча­ль­на­га го­да. Дзея­нне раз­гор­тва­ецца ў кла­сах, шко­ль­ных ка­лі­до­рах, на­стаў­ніц­кай, на ву­лі­цах га­рад­ско­га па­сёл­ка, у па­зас­та­лай без гас­па­да­роў вяс­ко­вай ха­це, дзе прад­а­стаў­ле­на жыл­лё для ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў. Трэ­ба адзна­чыць: для сва­ёй кар­ці­ны да­ку­мен­та­ліс­ты аб­ра­лі ці­ка­вых ге­ро­яў. Зрэш­ты, Вік­тар Аслюк лю­біць па­ўта­раць, што ге­ро­яў для да­ку­мен­та­ль­най стуж­кі трэ­ба пад­бі­раць кі­на­ге­ніч­ных — і не менш ад­каз­на, чым акцё­раў для стуж­кі ігра­вой.

 

На­стаў­ні­кі Сяр­гей Сяр­ге­евіч (рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра) і Дзміт­рый Ма­ра­та­віч (бе­ла­рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра) — сап­раў­дныя энту­зі­ясты сва­ёй спра­вы. Ма­ла­дыя ха­рыз­ма­ты­кі, яны з за­па­лам пра­во­дзяць свае сап­раў­ды ве­ль­мі не­звы­чай­ныя для на­шай (тым бо­льш для сель­скай) шко­лы за­нят­кі: не вы­стаў­ля­ючы адзнак, ма­ты­ву­юць вуч­няў ці­ка­вас­цю да ве­даў, а не ліч­бай у клас­ным жур­на­ле. Яны ва­ло­да­юць аб­са­лют­ным аўта­ры­тэ­там ся­род дзя­цей, а пра кан­флік­ты з да­рос­лы­мі (якія ма­юць мес­ца за кад­рам) мож­на зда­га­дац­ца. Хоць су­тык­нен­ні па­між лю­дзь­мі тут не га­лоў­нае. Асноў­ны кан­флікт і дра­ма­тур­гія фі­ль­ма вы­ка­за­ны ў до­ты­ку да рэ­ча­існас­ці, у якую ге­роі ўсту­па­юць з апты­міз­мам і за­па­лам ма­ла­дос­ці.

 

Сцэ­ны доб­ра пе­рад­аюць той са­мы пра­сла­ву­ты «на­цы­яна­ль­ны ха­рак­тар» — спа­кой­ны, удум­лі­вы, але ўчэ­піс­ты, з праявамі нон­кан­фар­мізму ў са­мых ад­каз­ных мо­ман­тах. Ён доб­ра акрэс­ле­ны ў стаў­лен­ні ге­ро­яў да сва­ёй пра­цы — у пра­він­цыю Сяр­гей Сяр­ге­евіч і Дзміт­рый Ма­ра­та­віч ад­на­знач­на пры­йшлі, каб змя­ніць шко­лу да леп­ша­га. Зрэш­ты, не то­ль­кі шко­лу.

 

Зды­мач­ны пе­ры­яд фі­ль­ма быў ма­лы — ты­дзень вяс­ной і ты­дзень ран­няй во­сен­ню. Паводле са­мо­га рэ­жы­сё­ра, усё за­ду­ма­нае ўва­со­біць так і не ўда­ло­ся. Тым не менш у «Пед­ага­гіч­най па­эме» ёсць асноў­нае, дзе­ля ча­го і зды­ма­юць да­ку­мен­та­ль­нае кі­но: стуж­ка Вік­та­ра Аслю­ка і Во­ль­гі Да­шук пе­рад­ае ад­чу­ван­не ча­су і мес­ца. У «Пед­ага­гіч­най па­эме» га­лоў­нае на­ват не пед­аго­гі­ка, а імгнен­ны зрэз гра­мад­ства, які ўяў­ляе з ся­бе шко­ла. Мы ба­чым на экра­не ка­лек­тыў­ны парт­рэт су­час­ных бе­ла­ру­саў, якія рэ­дка, бу­дзем шчы­рыя, трап­ля­юць у аб’­ектыў у на­ту­ра­ль­ных ася­род­дзі і вы­гля­дзе. Мы ба­чым дзя­цей з роз­ных се­м’яў, са­мі се­м’і, пед­аго­гаў. Ба­чым га­вар­кія дэ­та­лі по­бы­ту і аб­ста­ноў­кі.

 

Са­мае га­лоў­нае: у «Пед­ага­гіч­най па­эме» ня­ма ні­якіх ма­ра­ль­ных ары­енці­раў або ўста­но­вак — то­ль­кі эма­цый­ныя свед­чан­ні. Гля­дач не ве­дае, чым дрэн­ны або доб­ры той ці іншы пер­са­наж, яму пра­д­а­стаў­ле­на ра­біць вы­сно­вы са­ма­стой­на. Або зу­сім не ра­біць. Кар­ці­на каш­тоў­ная ме­на­ві­та сва­ім на­ту­ра­ліз­мам, і, як ні вы­са­ка­моў­на гэ­та гу­чыць, яна дае маг­чы­масць ад­чуць под­ых быц­ця.

 

Ту­пік Кес­лёў­ска­га

 

У ад­ным са сва­іх інтэр­в’ю Вік­тар Аслюк пра­цы­та­ваў поль­ска­га кі­на­рэ­жы­сё­ра Кшыш­та­фа Кес­лёў­ска­га: «У да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но ёсць на­ту­ра­ль­ная мя­жа — яно не мо­жа па­ка­заць мнос­тва сю­жэ­таў, гіс­то­рый, якое здо­ль­на вы­ка­заць то­ль­кі кі­но ігра­вое».

 

Як пад­аец­ца сёння, Вік­тар Аслюк і Во­ль­га Да­шук сва­імі фі­ль­ма­мі межы да­ку­мен­та­ліс­ты­кі ўсё ж па­шы­ра­юць — ка­лі не да бяс­кон­цас­ці, то да та­го ўзроў­ню, на якім мож­на ка­заць пра яе по­ўную мас­тац­кую ста­ласць. Кі­но рэ­жы­сёр­ска­га тан­дэ­му да­ку­мен­та­ль­нае, але мас­тац­кае, па­бу­да­ва­нае на воб­ра­зах — ві­зу­аль­ных, гу­ка­вых, інта­на­цый­ных. Іх ме­тад пра­цы па­тра­буе на­ват не сто­ль­кі гро­шай, ко­ль­кі ча­су — на здым­кі, ман­таж. Ве­ра­год­на, праз брак зды­мач­на­га ча­су ў «Пед­ага­гіч­най па­эме» воб­ра­зы мак­сі­ма­ль­на кан­цэн­тра­ва­ныя, пе­рад­аюць са­мую сут­насць. Аб­дум­ваць іх па­чы­на­еш па­зней, па­сля фі­на­ль­ных ціт­раў. І раз­уме­еш, што «ту­пік Кес­лёў­ска­га» — не та­кая ўжо і не­адо­ль­ная пе­ра­шко­да. На­ват у жор­сткіх умо­вах не­да­хо­пу ча­су і фі­нан­саў.

 

Антон Сі­да­рэн­ка