Не­ве­ра­год­нае па­ўстае ві­да­воч­ным

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

«...Чуваць хіба гучанне паланэзу» Ігара Соніна ў Новым драматычным тэатры
Вы­бух ці­каў­нас­ці да рас­по­ве­ду Но­ва­га тэ­атра здат­ны за­бяс­пе­чыць аса­біс­та Пра­спер Мэ­ры­мэ. То-бок яго­ны «Ло­кіс». По­бач з ім у пра­грам­цы зга­да­на «Мя­дзве­джае вя­сел­ле» Ана­то­ля Лу­на­чар­ска­га, а мац­ней за ад­на­ймен­нае да­ўней­шае кі­но па­цве­ль­вае па­мяць ня­даў­ні айчын­ны бу­ль­ба­хо­рар «Ма­сак­ра» Андрэ­ея Ку­дзі­нен­кі...

Мя­дзве­дзі, гу­кі па­ла­нэ­зу і ра­ман­тыч­ныя зла­чын­цы апа­на­ва­лі сцэ­ну на ву­лі­цы Лі­зы Чай­кі­най. Мэ­ры­мэ з’яднаў­ся з Лу­на­чар­скім. 

З гле­дзіш­ча дра­ма­тур­гіч­най аб­азна­нас­ці — дых­тоў­на. У ро­лі цёт­кі Аўгус­ты рас­ка­шуе Тац­ця­на Па­по­ва, рус­кі ге­не­рал моц­на аб­авя­за­ны асо­бе Ва­ле­рыя Ага­яна, а граф­скі слу­га Юргіс (ад­на­стай­ныя рэ­плі­кі з мак­сі­му­мам раз­умен­ня) — Іга­ра Ні­ка­ла­ева (усе — гар­та­ва­ныя гвар­дзей­цы аўтар­ска­га тэ­атра Мі­ка­лая Тру­ха­на «Дзе-Я?», на чы­іх пад­мос­тках па­ўстаў Но­вы тэ­атр). Сім­па­тыі да ма­ла­до­га гра­фа Шэ­ме­та (Аляк­сей Ве­раш­ча­ка) вы­зна­чы­ла яго пад­ра­бяз­нае ду­шэў­нае зма­ган­не (ад Лу­на­чар­ска­га ге­рой ве­ля­гу­рыць  і «до­ль­няй» ду­ша­мі), да па­ста­ра Ві­тэн­ба­ха (Юрый Ша­лан­коў) — да­след­чая фі­ла­ла­гіч­ная ўтра­пё­насць, да пан­енак Юліі (Ка­ця­ры­на Ерма­ло­віч) і Ма­рыі (Аляк­сан­дра Не­крыш) — ваб­ны кан­траст ха­рак­та­раў. Рэ­жы­сёр Сяр­гей Ку­лі­коў­скі вы­веў на сцэ­ну тра­ха не ўсю тру­пу, і су­пра­ца артыс­таў ма­ла­дых з да­свед­ча­ны­мі й ста­лы­мі гэ­тыя сім­па­тыі ўма­ца­ва­ла. Міс­тыч­ная асу­джа­насць пры­га­жу­на-гра­фа на кры­ва­жэр­ства (свай­го ро­ду «Пры­га­жу­ня ды па­чва­ра» на ле­вы бок) сплы­ла раз­ам з лі­та­ра­тур­ны­мі фі­на­ла­мі за­гры­зан­ня ня­вес­ты. Да­клад­ней, па­йшла ды­мам або зга­рэ­ла га­рам, бо раз­вя­зан­не тэ­атра­ль­най гіс­то­рыі за­бяс­пе­чы­лі пад­па­льш­чы­кі. Пра­к-

тыч­на, не ра­ман­тыч­на. Ба­чы­це, у сцэ­ніч­ным рас­по­ве­дзе фі­гу­ра­ваў тэс­та­мент гра­фа Шэ­ме­та. Вось яго­ныя пун­кты і пе­ра­ні­ца­ва­лі спра­вяд­лі­васць са­цы­яль­на­га пра­тэс­ту док­та­ра Брэ­дзі­са, пе­ра­тва­ры­лі яе ў зла­чын­ства, у аса­біс­тую по­мсту-па­жар, за­тое Ва­ле­рыю Глаз­ко­ву вы­зна­чы­лі раз­віц­цё ро­лі.

 

Но­ва­му тэ­атру на­сто­ль­кі ру­піць ад­мет­ны рэ­пер­ту­ар, што ка­лі ён не зна­хо­дзіц­ца, дык ства­ра­ецца. А гэ­та склад­нік пра­фе­сій­най ма­ентнас­ці. Ураз­лі­выя і дзей­сныя дра­ма­тур­гіч­ныя лі­ніі па­пя­рэд­ні­каў Ігар Со­нін апра­ца­ваў як мае быць. Свае ўлас­ныя вы­лу­чыў да­рэч­на, пад­баў пра ці­ка­вос­ткі для ша­ра­го­ва­га гля­дац­ка­га ву­ха (за­ча­піў згад­ка­мі пра вай­скоў­ца Лер­ман­та­ва і ду­элян­та Пуш­кі­на). І ха­цеў як ле­пей, але, ма­быць (ту­тэй­шыя асаб­лі­вас­ці!), ска­рыс­таў­ся не з тых кры­ніц, праз якія лі­тоў­цы пе­ра­блы­та­лі­ся з ліц­ві­на­мі, а рус­кая мо­ва анах­ра­ніч­на ад­мя­ні­ла фран­цуз­скую. Ажно да ка­міч­на­га эфек­ту. Пад­ста­вы для не­па­ра­зу­мен­няў з пе­ра­кла­да­мі Ві­тэн­ба­ха вы­зна­чыў сам Мэ­ры­мэ (прус­ка­му па­ста­ру ру­піць пе­ра­клад Ка­тэ­хі­зі­са, які на час жыц­ця Лер­ман­та­ва ўжо здзей­сне­ны), але там, дзе кла­сік бу­да­ваў лі­та­ра­тур­ны сю­жэт, нам вар­та ве­даць сю­жэт эпо­хі: яго бяз­лі­тас­на вы­зна­ча­юць гу­кі па­ла­нэ­зу ля мі­нор. Іх на па­чат­ку пер­ша­га акту вы­дае на­ват дзеў­ка Мі­ха­лі­на, ся­дзел­ка звар’яце­лай гра­фі­ні (аль­бо шмат раз­оў чу­ла, аль­бо ўра­зі­ла све­жая ме­ло­дыя). На па­чат­ку дру­го­га акту па­ла­нэз спя­ва­юць пан­енкі і яга­мосць граф, ды так, што пра­ца пед­аго­га па ва­ка­ле Ла­ры­сы Ча­ра­нок за­слу­гоў­вае ўдзяч­на­га за­хап­лен­ня. Па­ла­нэз рас­соў­вае сю­жэт­ныя межы, звяр­та­ецца на­ўпрост да гля­дац­кай ураз­лі­вас­ці і вы­зна­чае са­цы­яку­ль­тур­ны кан­тэкст: аб­ыхо­джан­не шля­хет­нае ды імпер­скае, фа­со­ны су­ке­нак і мэб­лі, да­мскія ру­кат­во­ры, ста­ра­жыт­ныя за­мка­выя му­ры, якія не аб­мі­ну­ла Кас­цюш­ка­ва па­ўстан­не… Яно і зна­ка­мі­ты па­ла­нэз да­та­ва­ныя 1794 го­дам. Лер­ман­таў за­гі­нуў у 1841-м. Мэ­ры­мэ апіс­вае падзеі ні­бы­та 1866-га. Пад прэ­сам тэ­атра не­ве­ра­год­нае па­ўстае ві­да­воч­ным…

 

Сяр­гей Ку­лі­коў­скі не ду­жа дбае пра цы­ры­мо­ніі ў ду­ху гіс­та­рыч­ных апі­сан­няў, і гэ­та, ма­быць, спра­вяд­лі­ва. Рэ­жы­сёр вы­зна­чае спек­такль як міс­тыч­ную ме­лад­ра­му, вы­ма­гае пе­ра­ка­наў­чай атмас­фе­ры і ася­род­дзя, чым між­во­лі ла­дзіць сап­раў­дны іспыт для мас­та­ка. Мо­вім шчы­ра: іспыт не вы­тры­ма­ны. Тое, ча­го да­ся­гае рэ­жы­сёр з артыс­та­мі, пры­бліз­нае мас­та­коў­скае вы­ра­шэн­не пад­тры­маць не ў ста­не. Ма­цуе спек­такль дэ­тэк­тыў­ная лі­нія. Яна до­сыць кур­та­тая і пра­зрыс­тая, але ад­па­вя­дае і пра­ўдзе жыц­ця, і пра­ўдзе мас­тац­тва: ча­сам са­мы цвя­ро­зы раз­лік і на­ват па­чуц­цё са­ма­за­ха­ван­ня ска­соў­вае пра­га са­ма­сцвяр­джэн­ня. І не дай ёй Бо­жа спаз­нац­ца з па­тры­ятыз­мам ды хва­ра­ві­тай на­цы­яна­ль­най са­ма­свя­до­мас­цю.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра