«Фан­та­зія на тэ­му» як су­аўтар­ства

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Рэ­жы­сёр­ская дра­ма­тур­гія ў рэ­пер­ту­ары Го­ме­льс­ка­га га­рад­ско­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра
Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі Пя­тую час­тку рэ­пер­ту­арнай афі­шы Го­ме­льс­ка­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра скла­дае су­час­ная рэ­жы­сёр­ская дра­ма­тур­гія — інсцэ­ні­роў­кі, сцэ­ніч­ныя рэ­дак­цыі ды кам­па­зі­цыі. Вар­та звяр­нуць пі­ль­ную ўва­гу на гэ­тыя тво­ры пе­рад­усім та­му, што іх лі­та­ра­тур­ным пе­ра­ўва­саб­лен­нем за­йма­лі­ся буй­ныя айчын­ныя рэ­жы­сё­ры — Якаў На­та­паў, Ге­надзь Муш­перт і Юрый Ву­та.

У вос­тра­сю­жэт­ны фан­тас­тыч­ны спек­такль «На­ма­ля­ва­нае не­ба» (рэ­жы­сёр і аўтар сцэ­ніч­най рэ­дак­цыі Якаў На­та­паў, мас­так Яўген Вол­каў) пе­ра­тва­ры­ла­ся ка­ме­дыя Аляк­сея Тал­сто­га «Ка­сат­ка». Ве­ра­год­на, ні но­вая дра­ма, ні кла­сі­ка не за­да­во­лі­лі імкнен­не рэ­жы­сё­ра вы­ка­зац­ца на да­тклі­выя надзён­ныя тэ­мы, ка­лі гіс­то­рыя пра тое, як у цёт­чын ма­ёнтак пры­ехаў пля­мен­нік з ка­хан­кай і зруй­на­ваў шлюб там­тэй­шых вы­ха­ван­цаў, зра­бі­ла­ся пад­ста­вай для не­ча­ка­ных алю­зій і інтэр­прэ­та­цый.

 

Ге­роі спек­так­ля, на­шы су­час­ні­кі, уця­ка­юць ад рэ­аль­нас­ці і не­раз­вя­за­ных пра­блем у мі­ну­лае: ме­на­ві­та 1914 го­дам да­та­ва­на дзея­нне п’е­сы Аляк­сея Тал­сто­га. Ана­толь Бе­льс­кі, ён жа Князь (Юрый Мар­ці­но­віч) са сва­ёй сяб­роў­кай, рэ­ста­ран­най спя­вач­кай Ма­ры­яй Ко­са­ра­вай-Ка­сат­кай (Іры­на Ша­­­пець­­ка), не­бяс­печ­на за­па­зы­чы­ўся праз кар­тач­ныя гу­ль­ні. Каб па­збег­нуць кры­мі­на­ль­ных да­ма­ган­няў, анёл мі­ну­ла­га (Іры­на Чар­няў­ская), «Анёл бы­лой Мас­квы» ад Яка­ва На­та­па­ва, пе­ра­нёс пер­са­на­жаў у ча­се да Вар­ва­ры Да­лго­вай (На­тал­ля Го­лу­бе­ва). Існа­му кня­зю Бе­льс­ка­му, з па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, яна да­во­дзіц­ца цёт­кай. Да­лго­вай ру­піць вя­сел­ле сва­іх вы­ха­ван­цаў Іллі Іллі­ча (Ві­таль Са­зо­наў) і Ра­ісы Гле­баў­ны (Ва­лян­ці­на Іллю­ке­віч). Ілля (наса­мрэч — не­за­кон­на­на­ро­джа­ны сын Да­лго­вай) па­знае ў Ма­рыі Ко­са­ра­вай «за­ган­ную і на­пыш­лі­вую Ка­сат­ку» — спя­вач­ку і цыр­ка­вую артыс­тку. Яшчэ сту­дэн­там ён за­ка­хаў­ся ў яе. Фа­та­ль­ная сус­трэ­ча Іллі Бы­ка­ва і Ма­рыі Ко­са­ра­вай, ад­рэ­да­га­ва­ная Яка­вым На­та­па­вым, на­бы­вае па­ра­дак­са­ль­насць і на­ват фа­та­ль­насць; Ма­рыя — з XXI ста­год­дзя, яна ні­як не мо­жа быць той са­май дзяў­чы­най...

 

На­паў­ня­ючы сцэ­ніч­нае дзея­н­не на­пру­жа­ным прад­чу­ван­нем Пер­шай сус­вет­най вай­ны, Якаў На­та­паў ста­віць ге­ро­яў пе­рад вы­ба­рам — вяр­тац­ца ў на­шу імклі­вую, але зруч­ную рэ­ча­існасць ці за­стац­ца ў 1914-м, усве­дам­ля­ючы тра­ге­дыю, што не­ўза­ба­ве пры­ча­кае Рас­ія? Ства­рыць асаб­лі­вую атмас­фе­ру На­та­па­ву (які, да ўся­го, уз­яў на ся­бе му­зыч­нае афар­млен­не па­ста­ноў­кі) да­па­ма­га­юць «яшчэ не на­пі­са­ныя» вер­шы Мі­ка­лая Гу­мі­лё­ва, пес­ні Аляк­сея Дзі­ду­ра­ва і Ула­дзі­мі­ра Ка­ча­на. Не­за­быў­ным ва­ка­ль­ным ну­ма­рам спек­так­ля ста­но­віц­ца «Ба­ла­да пра цвік» На­вэ­лы Мац­ве­евай у вы­ка­нан­ні Іры­ны Ша­пе­ць­ка.

 

Пер­са­на­жы свя­до­ма ад­да­юць пе­ра­ва­гу мі­ну­ла­му, пры­няў­шы за­бой­чыя ку­лі ад на­шай рэ­ча­існас­ці, і гэ­ты вы­бар атая­сам­ліва­ецца з на­ста­ль­гіч­най па­зі­цы­яй рэ­жы­сё­ра. Анёл звяр­та­ецца да гле­да­чоў і тлу­ма­чыць фан­тас­ма­го­рыю: «Мы — у тэ­атры. То­ль­кі ў тэ­атры на ад­ным на­ма­ля­ва­ным не­бас­хі­ле раз­ам і со­нца, і ме­сяц».

 

Жанр пастаноўкі «Аскар і Ма­тух­на Ру­жа» па­вод­ле ад­на­й­мен­най апо­вес­ці Эры­ха-Эма­ню­эля Шмі­та (рэ­жы­сёр і аўтар інсцэ­ні­роў­кі Ге­надзь Муш­перт, мас­так Кі­рыл Кро­ха­леў) за­яўле­ны як «уро­кі вы­жы­ван­ня». Га­лоў­ны ге­рой гэ­та­га за­хап­­ляль­на­га спек­так­ля, дзе­ся­ці­га­до­вы Аскар, цяж­ка хво­ры, яго бу­ду­чы­ня то­ль­кі мро­іцца. Бог да­рыць яму сус­трэ­чу з не­паў­тор­най Ма­тух­най Ру­жай, якая здзяй­сняе цуд — пе­ра­кон­вае хлоп­чы­ка, што на­ват апош­нія дні мож­на пражыць на­поў­ні­­цу, з падзе­ямі, пе­ра­мо­га­мі і лю­боў­ю. Рэ­жы­сёр­скі вы­бар акцёраў для га­лоў­на­га ду­эта трап­ны: ро­лі Аска­ра і Ма­тух­ны Ру­жы (ха­ла­ты, якія ў фран­цуз­скіх клі­ні­ках но­сяць ад­мыс­ло­выя пра­цаў­ні­кі, ма­юць ру­жо­вы ко­лер) вы­кон­ва­юць Сяр­гей Чу­гай і Га­лі­на Анчыш­кі­на, артыс­ты з жыц­цё­вым і пра­фе­сій­ным дос­ве­дам.

 

Сін­тэ­зу­ючы тэ­атра­ль­ныя тра­ды­цыі, Ге­надзь Муш­перт вы­ка­рыс­тоў­вае ля­лек і на­ву­чае дра­ма­тыч­ных акцё­раў пра­ца­ваць з імі, пра­па­ну­ючы ад­мет­нае ра­шэн­не на­се­ль­ні­каў хос­пі­са: Па­пкор­на (Юрый Мар­ці­но­віч), Эйнштэй­на (Андрэй Бар­ду­ха­еў-Арол), Пэ­гі (Іры­на Чар­няў­ская), Сан­дры­ны (Іры­на Ша­пе­ць­ка) і са­мо­га Аска­ра (Сяр­гей Чу­гай). Мі­ні­ма­лізм сцэ­наг­ра­фіі ад­сы­лае гле­да­ча да дзі­ця­чай гу­ль­ні, умоў­на­га све­ту фан­та­зій. Штуч­ныя ву­сы і бро­вы на ма­ла­дым тва­ры Док­та­ра Дзю­се­ль­дор­фа (Ві­таль Са­зо­наў) гля­дзяц­ца так не­на­ту­ра­ль­на і пе­ра­бо­ль­ша­на, ні­бы ён — так­са­ма дзі­ця і гу­ляе «ў ля­кар­ню». Амор­фны­мі, па­збаў­ле­ны­мі інды­ві­ду­аль­нас­ці ўспры­ма­юцца ба­ць­кі Аска­ра і яго любай дзяў­чын­кі Пэ­гі. Яны не падзя­ля­юць ду­шэў­ных пе­ра­жы­ван­няў сва­іх дзя­цей. Праз зме­ны не­скла­да­на­га і ад­на­стай­на­га гры­му іх «дзя­жур­ныя» вы­явы пад­аюць Сяр­гей Тру­хін і Лі­за­ве­та Астра­ха­ва.

 

Рэ­аль­ны свет дзя­цей — хос­піс. Але на­ват тут экс­тра­ва­ган­тная, «не свя­тая» Ма­тух­на Ру­жа па­трап­ляе на­ву­чыць іх та­му, што «жыц­цё без­упын­на атрым­лі­ва­ецца». Цы­та­та з фі­ло­са­фа і ку­ль­ту­ро­ла­га Кі­ма Ха­дзе­ева, чы­ёй па­мя­ці Ге­надзь Муш­перт пры­свя­ціў спек­такль, ушту­ка­ва­ная ў тэкст Эры­ха-Эма­ню­эля Шмі­та, і за­вяр­шае дзея­нне. Вы­дае на тое, што «Аскар і Ма­тух­на Ру­жа» — леп­шая бе­ла­рус­кая па­ста­ноў­ка апош­ніх га­доў не то­ль­кі аб пра­бле­мах лю­дзей хво­рых, але і аб каш­тоў­нас­цях ча­ла­ве­ча­га жыц­ця. Кра­на­ючы за­пат­ра­ба­ва­ную, мі­сі­янер­скую і раз­ам з тым «мул­кую» тэ­му, Ге­надзь Муш­перт ні на імгнен­не не зры­ва­ецца на вы­пад­ко­выя, па­вяр­хоў­ныя мер­ка­ван­ні аль­бо на спе­ку­ля­ван­не апо­ве­дам пра па­сту­по­вае зга­сан­не хво­ра­га дзі­ця­ці.

 

Ся­мі­дзе­ся­ці­год­дзю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі ка­лек­тыў пры­свя­ціў спек­такль «Сви­ДЕ­ТИ­ли?» па­вод­ле кні­гі Свят­ла­ны Алек­сі­евіч «Апош­нія свед­кі» (рэ­жы­сёр і аўтар інсцэ­ні­роў­кі Юрый Ву­та, мас­тачка Ка­ця­ры­на Ва­ра­нь­ко). Ад­да­ля­ючы­ся ад да­ку­мен­та­ль­нас­ці тэк­сту, Юрый Ву­та ства­рыў ары­гі­на­ль­ную п’е­су, дзея­нне якой раз­ві­ва­ецца ва­кол зды­мак да­ку­мен­та­ль­на­га фі­ль­ма пра Дру­гую сус­вет­ную вай­ну. Да ўдзе­лу ў здым­ках сваёй стужкі Рэ­жы­сёр (Андрэй Бар­ду­ха­еў-Арол) за­пра­шае Тэ­ле­вя­ду­ча­га (Сяр­гей Тру­хін), Гіс­то­ры­ка (Іры­на Чар­няў­ская), На­стаў­ні­цу (Лі­за­ве­та Астра­ха­ва), акцё­раў Сяр­гея (Сяр­гей Чу­гай) і На­тал­лю (На­тал­ля Го­лу­бе­ва), «пра­грэ­сіў­ную, але як у жыц­ці» мо­ладзь (Ві­таль Са­зо­наў, Аляк­сей Сі­рот­ка, Дзміт­рый По­пчан­ка, Іры­на Ша­пе­ць­ка), жан­чын ша­ноў­на­га ве­ку з па­ка­лен­ня «дзя­цей вай­ны». Пра­фе­сій­ныя артыс­ты і мо­ладзь, што прад­стаў­ляе роз­ныя суб­ку­ль­ту­ры, му­сяць про­ста ў кад­ры пра­мо­віць тэкст рэ­аль­ных све­дак вай­ны. На сцэ­не, якая імі­туе зды­мач­ную пля­цоў­ку (і афор­м­ле­на ў кла­січ­ным кан­трас­ным спа­лу­чэн­ні чыр­во­на­га, чор­на­га, бе­ла­га і шэ­ра­га), гу­чаць сап­раў­дныя інтэр­в’ю з кні­гі Свят­ла­ны Алек­сі­евіч. Юрый Ву­та ўваж­лі­ва пры­трым­лі­ва­ецца да­ку­мен­та­ль­на­сці, за­хоў­вае рэ­аль­ныя імё­ны ге­ро­яў пі­сь­мен­ні­цы.

 

Хут­ка мо­ладзь пе­ра­мы­ка­ецца на свае тэ­мы, ад­да­ле­ныя ад гіс­та­рыч­на­га мі­ну­ла­га, так што кніж­ны тэкст не­на­ту­ра­ль­на вы­лу­ча­ецца з га­мон­кі, а пра­фе­сій­ных артыс­таў кла­по­ціць вы­ключ­на га­на­рар — па­куль на пля­цоў­цы не з’яў­ля­юцца рэ­аль­ныя «апош­нія свед­кі вай­ны» Га­лі­на Іва­наў­на (Га­лі­на Анчыш­кі­на) і Га­лі­на Пі­лі­паў­на (Га­лі­на Шы­рок­шы­на). З па­бы­то­ва­га і на­ват цы­ніч­на­га стаў­лен­ня да вай­ны на ўзроў­ні ге­не­тыч­най па­мя­ці вы­ні­кае кра­на­ль­нае, шчым­лі­вае апа­вя­дан­не і ду­хоў­нае пе­ра­ўтва­рэн­не пер­са­на­жаў. Ад­мыс­ло­вае зна­чэн­не на­бы­вае аўтар­скі тэкст Юрыя Ву­ты, які гу­чыць з вус­наў Рэ­жы­сё­ра: «Му­зы­ка гу­чыць у та­бе, уся­рэ­дзі­не, ты яе не чу­еш...»

 

На­ват хуткі по­гляд на бя­гу­чы рэ­пер­ту­ар Го­ме­льс­ка­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра па­цвяр­джае рас­паў­сю­джа­насць і са­ма­стой­насць лі­та­ра­тур­най рэ­дак­цыі, сцэ­ніч­най ад­апта­цыі і інсцэ­ні­роў­кі як за­пат­ра­ба­ва­ных фор­маў су­час­най бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. Гля­дач му­сіць ве­даць, што той ці іншы кла­січ­ны твор прад­стаў­ле­ны праз апра­цоў­ку (інтэр­прэ­та­цыю) су­час­ні­ка. Айчын­ная рэ­жы­сёр­ская — так зва­ная ўжыт­ко­вая — дра­ма­тур­гія надзвы­чай ці­ка­вая ды знач­ная. Яна вы­ма­гае ку­ль­ту­ра­ла­гіч­на­га пры­знан­ня і ад­па­вед­на­га пра­фе­сій­на­га стаў­лен­ня.

 

Дзміт­рый Ерма­ло­віч-Да­шчын­скі