Шкіцы Струмілы

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Вы­ста­ва «Тэ­атра­лія» ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Тэ­атр — надзвы­чай моц­нае за­хап­лен­не сус­вет­на вя­до­ма­га поль­ска­га мас­та­ка. Праз эскі­зы кас­цю­маў, сцэ­наг­ра­фіч­ныя вы­ра­шэн­ні аль­бо рэ­клам­ныя пла­ка­ты (прад­стаў­ле­на ка­ля шас­ці­дзе­ся­ці ра­бот) Анджэй Стру­мі­ла да­во­дзіць, што кож­ны склад­нік тэ­атра­ль­най пра­сто­ры мо­жа і па­ві­нен быць но­сь­бі­там дум­кі і пра­ва­жа­тым у мас­тац­кі сус­вет.

 

«Арфея і Эўры­ды­ку» Крыс­то­фа Ві­лі­ба­ль­да Глю­ка ўва­со­бі­лі на сцэ­не На­цы­яна­ль­най лі­тоў­скай опе­ры (2007). Мас­та­коў­скае вы­ра­шэн­не тво­ра зроб­ле­на па ўзо­ры аван­гар­дна­га аўтар­ска­га тэ­атра, дзе ўла­да­раць моц­ныя па­чуц­ці і кід­кія ко­ле­ры. Дзея­нне, пад­ста­вай для яко­га зра­біў­ся ста­ра­жыт­ны грэ­час­кі міф, ад­бы­ва­ецца і ў све­це жы­вых лю­дзей, і ў падзем­ным цар­стве, ку­ды спус­ка­ецца Арфей ра­та­ваць Эўры­ды­ку. Кас­цю­мы пры­від­ных пер­са­на­жаў падзя­мел­ля — ду­хаў, дэ­ма­наў і фу­рый — рас­пра­ца­ва­ны ў ад­ной ко­ле­ра­вай га­ме, спа­лу­ча­юцца дэ­та­ля­мі, ма­тэ­ры­ялам і экс­тра­ва­ган­тны­мі аксе­су­ара­мі. Цар­ства па­мер­лых ахоў­вае Цэр­бер — па­чва­ра з вя­лі­кай га­ла­вой і кур­та­ты­мі чыр­во­ны­мі нож­ка­мі. На ад­ной з вы­яў му­зыч­на­га спек­так­ля прад­стаў­ле­ны вы­ка­наў­цы ў доў­гіх чыр­во­на-чор­ных на­кід­ках і ад­но­ль­ка­вых сты­лі­за­ва­ных мас­ках; фран­та­ль­ную мі­зан­сцэ­ну ажыў­ля­юць спо­ла­хі ярка­га свят­ла. Анджэя Стру­мі­лу пе­рад­усім ці­ка­віць тое, што пер­са­на­жы ха­ва­юць глы­бо­ка ў ду­шы, іх па­чуц­ці. Не­вы­пад­ко­ва зграб­ныя, да­лі­кат­ныя по­ста­ці Арфея і Эўры­ды­кі на ад­ным з эскі­заў фік­су­юцца мас­та­ком на вы­со­кім под­ыу­ме і свет­лым фо­не акна — іх раз­мо­вы ды пры­знан­ні за­ста­юцца за­гад­кай, іх вы­со­кія па­чуц­ці не­да­ся­ж­ныя для на­тоў­пу лю­дзей-па­чвар на сцэ­ніч­ным план­шэ­це. Зям­ны свет і та­ямні­чы Аід-Пек­ла ні­бы зні­тоў­ва­юцца ў адзі­най плос­кас­ці, а мас­так у на­кі­дах дэ­ман­струе іх фан­тас­тыч­ны зрэз.

 

Не­вя­лі­кімі эскі­замі кас­цю­маў і па­лот­намі ад сто­лі да пад­ло­гі (ра­бо­ту мас­та­ка мож­на раз­гле­дзець у дэ­та­лях) прад­стаў­ле­ны спек­такль «Птуш­кі» па­вод­ле Арыс­та­фа­на, пастаўлены ў Дра­ма­тыч­ным тэ­атры імя Аляк­сан­дра Вян­гер­кі ў Бе­лас­то­ку (1998). Праз фан­тас­тыч­ныя строі паў­стае свет за­гад­ка­вы і па­этыч­ны, над якім ула­да­раць не­да­ся­га­ль­ныя ба­гі. Іры­да, іх вяс­тун­ка, пад­обная і да птуш­кі з чор­на-бе­лым кры­лом, і да та­ямні­чай жан­чы­ны; у склад­ках яе доў­гай су­кен­кі сха­ва­ны ру­кі-кры­лы, але праз ядваб ды шы­фон ва­біць пры­го­жае це­ла. Па­зна­ва­ль­ны строй Па­сей­до­на ад­мет­ны ма­ляў­ні­чым вы­ка­нан­нем і сім­ва­лі­зуе ма­гут­ную сты­хію ча­роў­най ва­ды; апра­на­хі на­гад­ва­юць сі­нія, бла­кіт­ныя хва­лі. Вар­вар­ска­га бо­га Тры­ба­ла мас­так па­зба­віў тва­ру, рук, ног і ча­ла­ве­ча­га пад­абен­ства; гэ­тая істо­та з інша­га сус­ве­ту. У адзен­ні пе­ра­ва­жае чыр­во­ны ко­лер кры­ві ня­спын­ных вой­наў, плашч аб­са­джа­ны ме­та­ліч­ны­мі бляш­ка­мі-ўзна­га­ро­да­мі, а ка­ро­на скан­стру­ява­на з вос­трых мя­чоў. На эскі­зе адзен­не Тры­ба­ла да­паў­няе доў­гае чыр­во­нае кры­ло, так­са­ма свай­го ро­ду зброя. Ге­ракл са звя­ры­ны­мі га­ла­вой і ва­чы­ма, у май­стэр­скім тыг­ро­вым фут­ры са ску­ра­ным пан­цы­рам то­ль­кі на­гад­вае ча­ла­ве­ка — ён, хут­чэй, так­са­ма пры­шлы з інша­га све­ту. Зу­сім не па­лы­мя­ным ідэ­аль­ным ге­ро­ем уяў­ля­ецца мас­та­ку Пра­ме­тэй. Па за­ду­ме Стру­мі­лы пер­са­наж за­ху­та­ны ў доў­гі шэ­ра-чор­ны плашч з ка­пю­шо­нам: пад змроч­наю апра­на­хай раз­ам з цяж­кі­мі лан­цу­га­мі сха­ва­на раз­арва­нае чыр­во­нае сэр­ца. На­ўрад ці яно здо­лее ка­го-не­будзь саг­рэць аль­бо асвет­ліць шлях у не­вя­до­мую бу­ду­чы­ню.

 

Эскі­зы кас­цю­маў да «Віш­нё­ва­га са­ду» Анто­на Чэ­ха­ва (Дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Аляк­сан­дра Вян­гер­кі, 2006) пад­трым­лі­ва­юць тра­ды­цый­нае ўяў­лен­не аб чэ­хаў­скіх пер­са­на­жах, за­хоў­ва­юць сты­лі мод­на­га адзен­ня ча­су на­пі­сан­ня п’есы, вы­зна­ча­юцца спа­ко­ем ды эле­ган­тнас­цю, за­ся­ро­джва­юць ува­гу на фі­зіч­най пры­га­жос­ці вы­ка­наў­цаў і вы­тан­ча­нас­ці пер­са­на­жаў. Пра воб­раз спек­так­ля свед­чыць эскіз акна два­ран­ска­га ма­ёнтка з ка­рун­ка­вым ма­люн­кам віш­нё­вай кве­це­ні на рас­чы­не­ных ака­ні­цах — згад­ка пра бы­лую рас­ко­шу, вя­лі­кую сям’ю і не­йкую да­ра­гую не­ўсвя­дом­ле­ную стра­ту га­лоў­най ге­ра­іні.

 

Ка­лек­цыя шкі­цаў кас­цю­маў і дэ­ка­ра­цый Стру­мі­лы за­хоў­ва­ецца і ў Вар­шаў­скім сту­дэн­цкім тэ­атры са­ты­ры­каў. Ра­бо­ты, якія тра­пі­лі ад­туль у Мінск, вы­кон­ва­лі­ся для сцэ­ны даўно, але за­ста­лі­ся ці­ка­вы­мі як для пра­фе­сій­ні­каў, так і для су­час­ных гле­да­чоў. Не­вя­лі­кая вы­ста­ва «Тэ­атра­лія» да­ла вы­ключ­нае ўяў­лен­не пра маш­таб мас­та­коў­скай асо­бы Анджэя Стру­мі­лы.

 

Ве­ра­ні­ка Ерма­лін­ская