Concerto для чэм­пі­ёна

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Яго імя апош­нім ча­сам на слы­ху — з роз­ных, але за­ўжды твор­чых і па­зі­тыў­ных пры­чын. Юрый Блі­ноў, бе­ла­рус­кі пі­яніст, вы­ха­ва­нец кла­са Люд­мі­лы Ша­ла­мен­ца­вай, стаў вя­до­мы ва ўзрос­це 17 га­доў, ка­лі пе­ра­мог на I Між­на­род­ным кон­кур­се імя Пра­коф’ева ў Пе­цяр­бур­гу. Па­сля за­кан­чэн­ня Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі тра­піў на ста­жы­роў­ку ў ЗША, ву­чыў­ся ў го­ра­дзе Форт-Уорт, а сту­пень док­та­ра му­зыч­ных мас­тац­тваў атры­маў у го­ра­дзе Істмэн, у Eastman School. Стаў пер­шым айчын­ным пі­яніс­там, які вы­сту­піў у Кар­нэ­гі-Хо­ле — па­сля пе­ра­мо­гі на кон­кур­се імя Ша­пэ­на ў Тэ­ха­се, а так­са­ма пер­шым за­меж­ным му­зы­кан­там, які атры­маў 1-ю прэ­мію і імян­ны ра­яль «Стэй­нвэй» на Усе­аме­ры­кан­скім кон­кур­се пад эгі­дай Аса­цы­яцыі пед­аго­гаў фар­тэ­пі­яна.

 

Па­сля Юрый не­ка­то­ры час вы­кла­даў у на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, вы­сту­паў з кан­цэр­та­мі. У якас­ці мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка му­зыч­на­га фес­ты­ва­лю па­мя­ці Мі­ка­лая На­бо­ка­ва вяр­таў бе­ла­ру­сам імя іх зем­ля­ка, ства­рыў і раз­ві­ваў пра­ект «Ма­ла­дыя вір­ту­озы Бе­ла­ру­сі» і Між­на­род­ны кон­курс юных му­зы­кан­таў «Па­лес­кі аге­нь­чык» у род­ным Дра­гі­чы­не. Але Блі­но­ва мож­на ўба­чыць не то­ль­кі на му­зыч­ных ме­рап­ры­емствах, але і на тры­бу­не ста­ды­ёна (ён апан­та­ны фут­бо­ль­ны ба­ле­льш­чык), і на дыс­тан­цыі Мін­ска­га па­ўма­ра­фо­на—2015 (!). Юрый Блі­ноў лю­біць спорт і ад­дае яму знач­ную час­тку сва­ёй не­вы­чэр­п­най энер­гіі.

 

Але, ба­дай, то­ль­кі яго­ныя гім­на­зіч­ныя вы­клад­чы­кі Ала Бар­зо­ва і Ва­ле­рый Ка­рэт­ні­каў ве­да­лі, што Юрый мае яшчэ і та­лент кам­па­зі­та­ра. Асоб­ныя са­чы­нен­ні Блі­но­ва ўжо гу­ча­лі ў Мін­ску, а Экс­промт і Фу­га на­ват ста­лі аб­авяз­ко­вы­мі тво­ра­мі на Між­на­род­ным кон­кур­се пі­яніс­таў «Мінск-2000». Ад­нак на­за­па­ша­на­га ў твор­чай скар­бон­цы да­ўно ха­пае не на адзін со­ль­ны вы­ступ.

 

Пер­шы аўтар­скі кан­цэрт Юрыя Блі­но­ва ў двух ад­дзя­лен­нях з по­спе­хам пра­йшоў у Вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі. Са­мае ста­ноў­чае ўра­жан­не па­кі­ну­ла сме­лае ка­рыс­тан­не кам­па­зі­та­рам сва­бод­най ата­на­ль­нас­цю (уз­га­да­ва­ным на Ша­пэ­не і Ліс­це пі­яніс­там звы­чай­на цяж­ка ад­арвац­ца ад тра­ды­цый­на­га ма­жо­ра-мі­но­ра). Са­мае кра­­наль­­нае — зва­рот да тэк­стаў шэк­спі­раў­скіх пе­сень Афе­ліі. Са­мае яркае — ары­гі­на­ль­ныя за­ду­мы кам­па­зі­та­ра і за­ка­ха­насць у тэ­му спорту, якой бы­лі пры­све­ча­ны два з прад­стаў­ле­ных тво­раў.

 

Цыкл з дзе­ся­ці эцю­даў на роз­ныя ві­ды тэх­ні­кі «Дэ­кат­лон» пры­свя­чаў­ся ма­ла­до­му бе­ла­рус­ка­му дзе­ся­ці­бор­цу Андрэю Краў­чан­ку, які пры­сут­ні­чаў на прэм’еры. У якас­ці «алім­пій­скіх» у «Дэ­кат­ло­не» бы­лі пад­адзе­ны роз­ныя ві­ды фар­тэ­пі­яннай тэх­ні­кі. Тво­ры ла­ка­ніч­ныя і ве­ль­мі эфек­тныя, што аб­яцае ім плён­нае кан­цэр­тнае жыц­цё. Ура­зі­лі два «вы­са­ка­род­ныя і сен­ты­мен­та­ль­ныя» ва­ль­сы — пра­кты­ка­ван­ні на трэ­лі і глі­сан­да. Не ма­юць ана­ла­гаў эцю­ды на рэ­пе­ты­цыі і на пры­ём «ру­ка праз ру­ку». Ідэ­аль­ным па фор­ме стаў­ся фі­на­ль­ны эцюд-та­ка­та, пры­зна­ча­ны на двай­ныя но­ты і тры­ва­ласць, са скла­да­най ку­ль­мі­на­цы­яй і бра­вур­ным «пра­коф’еўскім» ка­дан­са­ван­нем. За­ліш­не ка­заць, што гэ­тыя са­чы­нен­ні бы­лі вы­ка­на­ны аўта­рам бліс­ку­ча і вір­ту­озна.

 

Дру­гім «спар­тыў­ным» тво­рам стаў­ся «Concerto-Krooso» для фар­тэ­пі­яна і струн­на­га аркес­тра, пры­све­ча­ны ня­мец­ка­му фут­ба­ліс­ту То­ні Кроа­су. Тры час­ткі кан­цэр­та пе­рад­аюць, ад­па­вед­на, воб­раз су­ро­вых кра­яві­даў ра­дзі­мы ге­роя, яго пяш­чот­ныя ба­ць­коў­скія па­чуц­ці і сам воб­раз ігры, ува­соб­ле­ны праз най­бо­льш ды­на­міч­ны му­зыч­ны жанр — фу­гу. Для яе пры­ду­ма­на за­йма­ль­ная сін­ка­па­ва­ная тэ­ма, у якую ўпле­це­ны інта­на­цыі гім­на ба­ле­льш­чы­каў мюн­хен­скай «Ба­ва­рыі». І ня­хай у фу­зе па­куль не склаў­ся пе­ра­ка­наў­чы па фор­ме фі­нал, але ве­ль­мі ці­ка­вы па змес­це і му­зыч­ным ма­тэ­ры­яле твор свед­чыць пра год­ны ўзро­вень ва­ло­дан­ня аркес­тра­вы­мі срод­ка­мі.

 

Кан­цэп­ту­аль­на-інтэ­рак­тыў­ная кам­па­зі­цыя «Кот Шро­дын­ге­ра», сыг­ра­ная аўта­рам і скры­пач­кай Ка­ця­ры­най Міш­чан­чук, пе­ра­клю­чы­ла та­на­ль­насць кан­цэр­та ў жар­таў­лі­ва-на­ву­ко­вы бок. Вы­ка­наў­цы ўва­со­бі­лі дзве суб­стан­цыі зна­ка­мі­та­га на­ву­ко­ва­га экс­пе­ры­мен­ту з «кван­та­вай за­блы­та­нас­цю» — ста­тыч­нае атам­нае вы­пра­ме­нь­ван­не ў эма­цый­най парт­ыі фар­тэ­пі­яна і па­чуц­цё­вы па­ча­так жы­вой істо­ты ў парт­ыі скрып­кі. Слу­ха­чам бы­ло пра­па­на­ва­на па­ўдзе­ль­ні­чаць у вы­ра­шэн­ні лё­су ўяў­на­га ка­та, уз­ды­ма­ючы ліс­ты з роз­ны­мі яго вы­ява­мі, жы­вой і не­жы­вой. Пры гэ­тым, як пад­ало­ся, за­да­дзе­ны спа­чат­ку ха­рак­тар му­зы­кі не ве­ль­мі змя­няў­ся.

 

Трэ­ба адзна­чыць, што ў асо­бе Юрыя Блі­но­ва слу­хач сус­трэў­ся з са­ма­быт­ным і інтэ­лек­ту­аль­ным аўта­рам, які сва­бод­на ка­рыс­та­ецца роз­най сты­ліс­ты­кай, ва­ло­дае ме­ла­дыч­ным да­рам, умее ства­раць раз­на­стай­ныя фар­тэ­пі­янныя фак­ту­ры, ва­ло­дае па­чуц­цём аркес­тру. А га­лоў­нае — мае крэ­атыў­ныя за­ду­мы, што ары­гі­на­ль­на прад­стаў­ля­юць кла­січ­ныя жан­ры і па­шы­ра­юць іх фар­ма­ль­ныя і змес­та­выя межы.

Але­на Лі­са­ва