Кам­па­зі­тар­ская шко­ла

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Трамантана. Бах. Кузняцоў
Тры фі­лар­ма­ніч­ныя ве­ча­ры кла­січ­най му­зы­кі рэ­за­ну­юць у па­мя­ці сэн­са­вы­мі ім­пуль­са­мі і не­паў­тор­най энер­ге­ты­кай. Кож­ны кан­цэрт — падзея, кож­ная пра­гра­ма — уні­ка­ль­ны во­пыт су­пе­ра­жы­ван­ня і ўклю­чэн­ня ў гу­ка­вую пра­сто­ру.

Міс­тэ­рыя па­ўноч­на­га вет­ру

 

Ве­чар Но­вай ка­мер­най му­зы­кі бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў у вы­ка­нан­ні пер­шак­лас­ных артыс­таў, які прад­эман­стра­ваў шчас­лі­вае адзін­ства «аўтар — інтэр­прэ­та­тар», пра­йшоў пры по­ўным аншла­гу і ў свя­точ­ным на­строі. Гэ­ты кан­цэрт ча­ка­лі з вя­лі­кім не­цяр­пен­нем па аб­одва ба­кі сцэ­ны, і ён апраў­даў спа­дзя­ван­ні. Раз­на­стай­насць жан­ра­ва-сты­ля­вых век­та­раў, інды­ві­ду­аль­ныя шля­хі твор­чых по­шу­каў кож­на­га аўта­ра, ары­гі­на­ль­ныя інстру­мен­та­ль­ныя скла­ды. Уся пра­гра­ма па­бу­да­ва­ная на прын­цы­пе кан­трас­ту, што ча­сам да­хо­дзі­ла да са­мых край­ніх меж­аў і раз­ам з тым ства­ра­ла на дзі­ва цэ­лас­ную му­зыч­ную кар­ці­ну. Аб­са­лют­на да­клад­на быў зной­дзе­ны і вер­ба­ль­на-сэн­са­вы ключ, які аб’­ядноў­ваў роз­ныя му­зыч­ныя пла­не­ты, — «Тра­ман­та­на» (па­вод­ле ад­на­ймен­на­га опу­са Ва­ле­рыя Во­ра­на­ва). У гэ­тым гу­кас­па­лу­чэн­ні з’яд­на­лі­ся сап­раў­дныя міс­тэ­ры­яль­ныя рыт­ма-інта­на­цый­ныя імпу­ль­сы: яны па­сля кан­цэр­та ста­лі на­мі­на­ль­ным па­зна­чэн­нем Но­вай ка­мер­най му­зы­кі айчын­ных кам­па­зі­та­раў, дзе існуе фор­му­ла: ярка — пе­ра­ка­наў­ча — вы­со­кап­ра­фе­сій­на.

 

Ад­кры­ва­ла ве­чар тая са­мая «Тра­ман­та­на» Ва­ле­рыя Во­ра­на­ва для ўдар­ных, ба­яна і брас-квін­тэ­та. У за­вы­ван­ні тра­ман­та­ны (пра­ніз­лі­ва­га па­ўноч­на­га вет­ру), што ства­ра­лі мед­ныя ду­ха­выя, чу­лі­ся рэ­зкія ўда­ры-аб­ры­вы раз­на­стай­ных ві­даў пер­ку­сіі і ха­лод­нае ды­хан­не ба­яна. Су­пра­ць­па­­стаў­лен­не гэ­тай не­жыц­цё­вай і бяз­меж­най гу­ка­вай пра­сто­ры ў ся­рэд­нім раз­дзе­ле опу­са — са­мот­ны го­лас кат­рын­кі. «Тра­ман­та­на» бы­ла вы­раз­на інтэр­прэ­та­ва­ная Мі­ха­ілам Кан­стан­ці­на­вым (удар­ныя) і ансам­блем «AMADIS-BRASS». Ды і на­огул, кан­цэрт мож­на сме­ла на­зваць «Мі­ха­іл Кан­стан­ці­наў і кам­па­нія», бо шмат у чым дзя­ку­ючы іх энту­зі­язму і падзвіж­ніц­тву ў спра­ве пра­соў­ван­ня тво­раў бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў і па­ўста­ла плён­ная раз­мо­ва з аўта­ра­мі, якія спа­ра­дзі­лі сто­ль­кі цу­доў­ных прэ­м’ер.

 

У шчым­лі­ва-раз­ві­та­ль­ных інта­на­цы­ях аўта­бі­ягра­фіч­най п’е­сы Вя­час­ла­ва Пя­ць­ко «Кап­ры­чыа на ад’­езд лю­бай сяс­тры», на­пі­са­най для цым­ба­лаў со­ла (Ка­ця­ры­на Юхно­ва), вы­бу­доў­ваў­ся ды­ялог эпох (ба­ро­ка — су­час­насць) і мас­ты-алю­зіі з ба­хаў­скім тво­рам, пры­све­ча­ным лю­бі­ма­му бра­ту. Гу­ча­лі род­ныя бе­ла­рус­кім пра­сто­рам інта­на­цыі пес­ні «Пе­ра­пё­лач­ка». «Кро­нас» для фар­тэ­пі­яна Ула­дзі­мі­ра Ка­ра­ль­чу­ка ў вы­ка­нан­ні Дзя­ні­са Лін­ні­ка рас­крыў воб­раз ула­дар­на­га, ня­спын­на­га, не­зва­рот­на­га Ча­су.

 

Ве­ліч­ная пла­не­та Юпі­цер на­тхні­ла Во­ль­гу Пад­гай­скую на ства­рэн­не кам­па­зі­цыі, на­поў­не­най ліч­ба­вы­мі зна­ка­мі-сім­ва­ла­мі. Опус па­ўстаў з твор­чай іні­цы­яты­вы пі­яніст­кі Да­шы Ма­роз, вя­до­май па­пу­ля­ры­за­тар­кі айчын­най му­зы­кі, і пра­гу­чаў у інтэр­прэ­та­цыі яе вуч­няў — трыа ма­ла­дых му­зы­кан­таў, на­ву­чэн­цаў Рэ­спуб­лі­кан­ска­га ка­ле­джа пры Ака­дэ­міі му­зы­кі: Лю­бо­ві Гла­за­вай (фар­тэ­пі­яна), Ма­рыі Тра­паш­ка (скрып­ка) і Аляк­сан­дры Гар­ба­чо­нак (ві­ялан­чэль). На­стой­лі­вы за­клік Да­шы Ма­роз да па­паў­нен­ня ка­мер­на­га рэ­пер­ту­ару са­чы­нен­ня­мі су­час­ных аўта­раў быў па­чу­ты і Ва­ле­ры­ем Во­ра­на­вым. Яго Сю­іта для фар­тэ­пі­янна­га квар­тэ­та з му­зы­кі да фі­ль­ма «Пра вя­лі­кія і ма­ле­нь­кія жа­дан­ні...» тон­кім гу­ка­пі­сан­нем ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ла вы­раз­ныя зі­мо­выя воб­ра­зы-мроі, сля­ды на сне­зе і спы­не­ны час.

 

Лі­ры­ка-псі­ха­ла­гіч­ным цэн­трам уся­го кан­цэр­та зра­бі­ла­ся «Во­се­ньс­кае рэ­ха ў пус­тым са­дзе» Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай у вы­ка­нан­ні Аляк­сея Афа­на­сь­ева (ві­ялан­чэль) і Мі­ха­іла Кан­стан­ці­на­ва (удар­ныя). Му­зы­ка па­чы­нае гу­чаць ужо ў пра­грам­най на­зве опу­са, пра­сяк­ну­тай асо­бас­най шчы­рай інта­на­цы­яй і тра­гіч­най пе­рад­выз­на­ча­нас­цю фі­на­лу. Во­сень ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, уз­ае­ма­адно­сі­ны па­між лю­дзь­мі, не­ве­ра­год­ная кан­цэн­тра­цыя зна­каў і сэн­саў...

 

«Ма­каа» для фар­тэ­пі­яна, аўтар­ства Во­ль­гі Пад­гай­скай, лі­та­ра­ль­на ўзар­ва­ла пра­сто­ру. Азар­тны на­строй ве­ль­мі па­пу­ляр­най на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя кар­тач­най гу­ль­ні ма­каа, ме­ха­ніч­ныя ру­хі гу­ль­цоў-пан­цё­раў, пе­ра­кід­ван­не карт з рук у ру­кі, на­пал жар­сцяў, пад­ма­ну­тыя ча­кан­ні пе­ра­тва­ра­юць гэ­тую інстру­мен­та­ль­ную п’е­су ў тэ­атр ад­на­го акцё­ра. З ро­ляй бліс­ку­ча спра­ві­ла­ся пі­яніс­тка Ка­ця­ры­на Ма­рэц­кая. Яна ж лі­та­ра­ль­на за­ва­ра­жы­ла сва­ёй інтэр­прэ­та­цы­яй тво­ра Кан­стан­ці­на Ясь­ко­ва «“Цві­це, цві­це ча­рам­шы­на” / лай­фхак № 1». Па сут­нас­ці, кам­па­зі­тар прад­стаў­ляе но­вы му­зыч­ны жанр — «му­зы­ку, якая ро­біць жыц­цё бо­льш кам­фор­тным», бе­ру­чы за асно­ву звыш­па­пу­ляр­ны слэнг. Му­зыч­ная тэ­ма — свет­лая пе­сен­на-ка­пеж­ная, звон­кая — па­сту­по­ва за­паў­няе ўсю гу­ка­вую сфе­ру зво­на­вым сук­вец­цем акор­да­вых гро­нак.

 

Не­ара­ман­тыч­ны і фа­льк­лор­ны-жан­ра­вы акцэнт ве­ча­ра — два са­чы­нен­ні Вік­та­ра Вой­ці­ка: «Інтэр­мец­ца» для флей­ты і фар­тэ­пі­яна (Але­ся Ха­жа­вец — Аляк­сандр Да­ні­лаў) і «Ча­ты­ры за­мо­вы» для га­боя і фар­тэ­пі­яна (Па­вел Ра­дзе­віч — Ве­ра­ні­ка Не­па­рож­няя).

 

Міс­тыч­ны «Эхна­тон» Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва, сыг­ра­ны на лі­таў­рах са­ліс­там Ра­ма­нам Жда­но­ві­чам, сва­імі асты­нат­ны­мі рыт­ма­мі, зда­ва­ла­ся, ад­кры­ваў шлях у іншы свет. А за­вяр­шыў­ся кан­цэрт эфек­тна-па­ра­дый­ным прад­стаў­лен­нем. «Пе­ра­піс на­се­ль­ніц­тва» Ула­дзі­мі­ра Ку­р’я­на вы­клі­каў жы­вую рэ­акцыю слу­ха­чоў і вы­гля­дам вы­ка­наў­цаў (іх жа­но­чыя па­ры­кі і пад­цяж­кі на­гад­ва­лі кад­ры фі­ль­ма «У джа­зе то­ль­кі дзяў­ча­ты»), і да­сціп­ны­мі му­зыч­ны­мі зна­ход­ка­мі (гук дру­кар­кі, скрып пя­ра), і се­ры­яй ма­ты­ваў-цы­тат па­пу­ляр­ных пе­сень і мар­шаў ад «Ля­во­ні­хі», «Яблыч­ка», «Ха­ва на­гі­лы» да па­ла­нэ­за Агін­ска­га «Раз­ві­тан­не з ра­дзі­май».

 

Бу­дзем спа­дзя­вац­ца на но­выя сус­трэ­чы з Тра­ман­та­най.

 

«Musica Aeterna»

 

Пра­ект з та­кой на­звай атры­маў­ся на­тхнё­ным акцэн­там у 330-га­до­вым уша­ноў­ван­ні вя­лі­ка­га твор­цы і ад­на­ча­со­ва пра­ектам, пры­све­ча­ным 80-год­дзю Рэ­спуб­лі­кан­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа. Кан­цэрт у меж­ах «Му­зыч­на­га бра­тэр­ства Уін­філд», арга­ні­за­ва­на­га энту­зі­ястам-падзвіж­ні­кам, та­ле­на­ві­тым пі­яніс­там Аляк­се­ем Пша­ніч­ным, саб­раў на ад­ной сцэ­не вы­дат­ных вы­пуск­ні­коў ка­ле­джа роз­ных га­доў і пад­арыў слу­ха­чам не­за­быў­ныя хві­лі­ны яднан­ня са спад­чы­най Іа­га­на Се­бас­ць­яна Ба­ха. Імя кож­на­га вы­ка­наў­цы (22 му­зы­кан­ты) — свай­го ро­ду знак вы­со­ка­га ўзроў­ню пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства. Та­му на­вед­ні­кі атры­ма­лі ўні­ка­ль­ную маг­чы­масць па­чуць тыя ўнут­ра­ныя імпу­ль­сы, якія на­ра­джае ў нас ба­хаў­скі му­зыч­ны ма­ця­рык.

 

Зда­ва­ла­ся, што вя­лі­кая сак­ра­ль­ная Ча­ко­на ў інтэр­прэ­та­цыі скры­па­ча Арцё­ма Шыш­ко­ва ад­кры­ва­ла Му­зы­ку веч­нас­ці. А яна акрэс­лі­вала шля­хі ад ад­нос­на про­ста­га (двух­га­лос­ныя і трох­га­лос­ныя Інвен­цыі) да скла­да­на­га (аркес­тра­вая сю­іта, кан­цэр­ты, «Мас­тац­тва фу­гі»), ад со­ль­на­га да ансам­бле­ва­га вы­ка­на­ль­ніц­тва. Тво­ры ду­хоў­ныя і свец­кія, са­чы­нен­ні, якія падзя­лі­лі ўсю гіс­то­рыю му­зы­кі на «да» і «па­сля»!

 

Пад­час бліс­ку­ча­га вы­сту­пу Аляк­сея Кі­ся­лё­ва арты­ку­ля­цый­на да­клад­на, пе­ра­ка­наў­ча і ўзва­жа­на пра­гу­ча­ла Прэ­лю­дыя з Шос­тай ві­ялан­чэ­ль­най сю­іты. Вір­ту­озна вы­тан­ча­на і фі­ліг­ран­на са­лі­ра­ва­ла флей­та Яўге­на Ві­да­на­ва ў Дру­гой аркес­тра­вай сю­іце і Але­ны Пэ­рэк у Са­на­це для флей­ты мі-мі­нор. Ігар Алоў­ні­каў па-фі­ла­соф­ску ма­гут­на ад­крыў арган­ны свет Ба­ха. Вян­ча­лі пра­ект ба­хаў­скія пры­на­шэн­ні. Кан­цэр­ты: двай­ны скры­піч­ны (са­ліс­ты Арцём Шыш­коў і Ула­да Бе­раж­ная) і трай­ны кла­вір­ны, які рэ­дка вы­кон­ва­ецца (са­ліс­ты Аляк­сей Пша­ніч­ны, Да­ша Ма­роз і Ма­ры­на Ра­мей­ка). Вы­дат­ная атмас­фе­ра, дзіў­ныя эмо­цыі, ня­спын­ныя апла­дыс­мен­ты. Ёсць у му­зы­цы Ба­ха ад­каз!

 

Па­між Ві­таў­там і Кле­апат­рай

 

Юбі­лей кам­па­зі­та­ра Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва адзна­чыў­ся ма­наг­ра­фіч­ным кан­цэр­там «Вы­бра­нае» ў вы­ка­нан­ні Дзяр­жаў­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра пад кі­раў­ніц­твам Аляк­сан­дра Ані­сі­ма­ва.

 

У гэ­ты ве­чар слу­ха­чам бы­ла прад­стаў­ле­на «Ві­таўт-сю­іта» (ство­ра­ная па­вод­ле парты­ту­ры ад­на­ймен­на­га ба­ле­та). Яна ме­ла азна­чэн­не «плас­тыч­на-ві­зу­аль­ная эмацый­на-ка­ла­рыс­тыч­ная» і, зда­ецца, пра­во­дзі­ла ме­ла­ма­наў па та­ямні­чых ла­бі­рын­тах Ча­су. Тэ­атра­ль­ныя му­зыч­ныя воб­ра­зы ў сцэ­нах біт­вы і ў вяз­ні­цы шмат­кроць уз­мац­ні­лі ўздзе­янне ўзнёс­лай і фі­ла­соф­скай час­так сю­іты «Сі­ла ка­хан­ня».

 

Праз усю кан­цэр­тную пра­гра­му скраз­ной лі­ні­яй пра­йшла ўсё­паг­лы­на­ль­ная сі­ла люб­ві і за­вяр­шы­ла­ся вы­ка­нан­нем ха­рэ­а­гра­фіч­най сім­фо­ніі «Кле­апат­ра». Апош­ні твор — пра жыц­цё, жар­сці, сва­бод­ную асо­бу, сі­лу ду­ха, смерць і бес­смя­рот­насць. Бліс­ку­чая сім­фа­ніч­ная парт­ыту­ра Куз­ня­цо­ва бы­ла асэн­са­ва­на з да­па­мо­гай лі­та­ра­тур­най кам­па­зі­цыі (аўта­ры ідэі Аляк­сандр Ані­сі­маў і Іна Кар­пук), якая рас­кры­ла пе­ры­пе­тыі лё­су Кле­апат­ры праз тэк­сты Ахма­та­вай, Шоу, Плу­тар­ха, Бру­са­ва (са­ліс­ты — артыс­ты Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра Ка­ця­ры­на Явор­ская і Андрэй Ка­ва­ль­чук). Ду­маю, мно­гія слу­ха­чы, атрым­лі­ва­ючы аса­ло­ду ад пра­нік­нё­на шчы­рай, па­чуц­цё­вай му­зы­кі «Кле­апат­ры», за­да­ва­лі са­бе пы­тан­не: «Ці бу­дзе ўва­соб­ле­на парт­ыту­ра Куз­ня­цо­ва на тэ­атра­ль­ных пад­мос­тках?»

 

А сап­раў­дным ад­крыц­цём ве­ча­ра ста­ла ад­на­час­тка­вая Пя­тая сім­фо­нія для зме­ша­на­га хо­ру, арга­на і сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, якую кам­па­зі­тар пры­свя­ціў ды­ры­жо­ру Аляк­сан­дру Ані­сі­ма­ву (яе прэ­м’ер­нае вы­ка­нан­не ў 2013 го­дзе, на жаль, не бы­ло та­кім вы­раз­ным). Гэ­тым раз­ам аркестр вы­сту­паў як су­цэ­ль­ны арга­нізм, вы­бу­доў­ва­ючы адзі­ную дра­ма­тур­гіч­ную лі­нію, а ха­ра­выя стог­ны-ма­літ­вы (ха­ра­вая ка­пэ­ла імя Шыр­мы) вя­лі да фі­на­ль­на­га ка­тар­сі­су-ўзы­хо­джан­ня. Ува­соб­ле­ная ідэя бяс­кон­цас­ці ду­хоў­на­га жыц­ця, спа­вя­да­ль­ная інта­на­цыя і сло­вы Ба­ры­са Па­стар­на­ка ў эпіг­ра­фе («Смерть мож­но по­бо­роть уси­ль­ем вос­кре­се­нья») сап­раў­ды да­зва­ля­юць асэн­са­ваць гэ­ты оpus-symbol як ад­мыс­ло­вы знак у ку­ль­тур­най пра­сто­ры на­ша­га ча­су.

На­тал­ля ГАНУЛ