«ПлаSтфор­ма-2016»

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Це­ла ў пра­сто­ры
Сё­лет­ні фэст ад­мет­ны ку­ль­тур­ны­мі па­ра­док­са­мі, зрэш­ты, улас­ці­вы­мі на­ша­му ча­су. На­прык­лад, ад­крыц­цё яго бы­ло па­зна­ча­на... ура­чыс­тым за­крыц­цём спек­так­ля «ДК Данс — Ры­ту­ал раз­ві­тан­ня» тэ­атра «InZhest» Вя­час­ла­ва Іна­зем­ца­ва. Та­нец бу­та, яко­му тут вер­ны ха­рэ­ограф, па-май­стэр­ску ад­люс­троў­вае ад­веч­ную па­ра­дыг­му да­бра і зла, по­гляд рэ­жы­сё­ра на ча­ла­ве­чыя сла­бас­ці і ілю­зіі мае лёг­кае іра­ніч­нае ад­цен­не.

Цу­доў­ная па­ста­ноў­ка, што за па­ўта­ра дзе­ся­ці­год­дзя за­слу­жы­ла вы­со­кія ацэн­кі тэ­атра­ль­ных кры­ты­каў і ме­ла за­хап­лен­ні гле­да­ча па ўсім све­це, год­на «вы­пра­ві­ла­ся ад­па­чы­ваць». Фі­ла­соф­скі ж па­ра­докс фес­ты­ва­лю ў на­ступ­ным: тут па­ўстае асо­ба ў без­аса­бо­вым све­це, што вы­клі­кае ўзру­ша­ль­ную шчы­расць па­чуц­ця і це­ла.

 

По­гляд на та­нец, які зніш­чае стэ­рэ­аты­пы мыс­лен­ня, ста­віць іншыя са­цы­яку­ль­тур­ныя акцэн­ты ў мас­тац­тве на­огул, тут грае на фі­ла­со­фію «це­ла ў пра­сто­ры». Ён «пры­дум­ляе» для аўтар­ска­га вы­каз­ван­ня но­выя/аван­гар­дныя фор­мы і спо­са­бы ўза­ема­дзе­яння з рэ­аль­нас­цю, і праз іх да­клад­на ад­гад­ва­юцца эмо­цыі, па­чуц­ці і на­ме­ры.

 

Вя­до­ма, эстэ­ты­ка су­час­най ха­рэ­агра­фіі вы­ка­рыс­тоў­вае ча­сам са­мыя дзіў­ныя тэн­дэн­цыі су­меж­ных мас­тац­тваў. Тут і му­зыч­ныя фолк, кла­сі­ка і ма­дэрн, і эфек­ты ла­зер­на­га і свет­ла­во­га шоу, і су­час­ны жы­ва­піс ці ф’южн-адзен­не, а так­са­ма эфек­тныя маў­лен­чыя ды га­ла­са­выя пра­кты­кі. Ад­па­вя­да­ючы па­тра­ба­ван­ням вы­тан­ча­на­га гус­ту, яна, эстэ­ты­ка, пад­ахвоч­вае ду­маць, да­дум­ваць, імпра­ві­за­ваць. Хто мо­жа быць бо­льш па­тра­ба­ва­ль­ным за ўдзяч­на­га гле­да­ча!

 

Як пі­саць пра су­час­ны та­нец? Не існуе ад­на­знач­на­га «ка­на­ніч­на­га» ад­ка­зу на гэ­тае пы­тан­не, бо та­нец у та­кой сту­пе­ні ві­даз­мя­ніў­ся, што, ма­быць, тут стра­ча­на пан­яцце «мас­тац­тва». Ха­рэ­огра­фы і тан­цоў­шчы­кі, імкну­чы­ся ад­ысці ад звы­чай­на­га пра­чы­тан­ня тэ­мы, пры­хо­дзяць да псі­ха­ла­гіч­на­га ма­дэ­ля­ван­ня рэ­аль­нас­ці на сцэ­не, ары­енту­ючы гэ­тую рэ­аль­насць на ўнут­ра­ны свет ча­ла­ве­ка. Акцэнт сён­ня зроб­ле­ны на інтра­ве­сій­ны склад­нік ге­роя і рас­кры­ва­ецца ў ды­на­мі­цы тан­ца і пан­та­мі­мы. Ха­рак­тэр­на: амаль за­ўсё­ды ге­рой не ата­ясам­лі­ва­ецца з воб­ра­зам, ён пе­ра­тва­ра­ецца ў Ча­ла­ве­ка з яго што­дзён­ны­мі пы­тан­ня­мі спас­ці­жэн­ня ся­бе ў све­це і све­ту ў са­бе. Тут не да­мі­нуе тра­ды­цый­ная рэ­жы­су­ра, бо Ча­ла­век вы­яўляц­ца не праз мас­ку, але праз сваю існасць. (Гэ­та да­ты­чыць і ўжо зга­да­на­га спек­так­ля «ДК Данс — Ры­ту­ал раз­ві­тан­ня» Вя­час­ла­ва Іна­зем­ца­ва, і па­ста­ноў­ку «Па­кой 40» поль­ска­га ха­рэ­огра­фа Ма­цея Ку­зь­мін­ска­га.) Ад­сюль уз­ні­кае па­трэ­ба ага­лен­ня, шчы­рас­ці це­ла: яго пры­га­жос­ці або звы­род­лі­вас­ці, на­ту­ра­ль­нас­ці эмо­цый і глы­бі­ні па­чуц­цяў.

 

Так на­ра­джа­ецца і гля­дац­кі ад­каз. Ка­лі ад­чу­ва­ем, што па­ка­за­нае нас бян­тэ­жыць, або, на­адва­рот, за­хап­ля­емся гэ­тай ад­кры­тас­цю. І раз­ам з тан­цоў­шчы­кам ге­не­ры­ру­ем у са­бе жа­дан­не су­зі­раць, удзе­ль­ні­чаць, атрым­лі­ваць аса­ло­ду (па­ста­ноў­кі «Ні­жын­скі. Свя­та сноў» То­ма­ша Вы­го­ды і «Insight» Яну­ша Орлі­ка). Ду­маю, та­му вы­зна­чэн­не «пер­фор­манс» най­бо­льш акту­аль­нае для гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва, яно гнут­кае і да­пус­кае шмат­пла­на­васць тан­ца/пан­та­мі­мы, іх псі­ха­дэ­ліч­ную на­поў­не­насць.

 

Артыс­ты ўва­саб­ля­юць про­стыя жыц­цё­выя тэ­мы, па­збаў­ле­ныя ўся­кай над­ума­най ма­нер­нас­ці. Жыць — і «вы­жыць, або пе­ра­маг­чы»; лю­біць без­умоў­на або рас­ча­роў­ва­ючы­ся (пра­екты «Бліз­касць» сту­дыі «Skyline» і «Па­ра­ві­ны го­да» тэ­атра-сту­дыі Ды­яны Юрчан­ка); зва­р’я­цець ад агрэ­сіў­нас­ці знеш­ня­га све­ту або ства­рыць свой свет, здо­ль­ны зра­біц­ца ма­гут­най сі­лай («Stalking Paradise» Люб­лін­ска­га тэ­атра тан­ца, «Бы­ло — не бы­ло» ад гро­дзен­скай «Га­ле­рэі», «Зер­не» — пра­ект мін­ча­ні­на Сяр­гея Па­ярка­ва).

 

Ства­ра­ецца ад­чу­ван­не, што і па­ста­ноў­шчы­кі, і артыс­ты не хо­чуць «гры­мас на пуб­лі­ку», яны ўвесь час за­лу­ча­юць гле­да­ча ў ды­ялог, дзе ўсё на­ту­ра­ль­на: бруд, мы­ла, ускуд­ла­ча­ныя ва­ла­сы, пот, цяж­кае ды­хан­не і, вя­до­ма, гу­кі. Пра гэ­та пры­му­ша­юць пад­умаць та­кія спек­так­лі, як «Смерць 24 кад­ры ў се­кун­ду, або Зра­бі мне так, як у сап­раў­дным фі­ль­ме» Ага­ты Сі­няр­скай, «Стыг­ма» Кі­т Джон­са­н, «Intro» Тэ­атра тан­ца «Ад­люс­тра­ван­ні»). Тут ня­ма спа­бор­ніц­тва ся­род сцэ­ніч­ных пра­чы­тан­няў — кож­нае ўспры­ма­еш ні­бы но­вы раз­дзел Бос­кай інтэр­прэ­та­цыі жыц­ця. Та­кая прэ­м’е­ра «I’m OK» ма­гі­лёў­ска­га ка­лек­ты­ву «Laboratory Figures Oskar Schlemmer». Акцёр­скія пра­цы, не­сум­нен­на, вар­тыя за­хап­лен­ня!

 

Асаб­лі­васць су­час­най плас­ты­кі, на мой по­гляд, у вы­тан­ча­най, амаль не­прык­мет­най для во­ка імпра­ві­за­цыі. Яна, на­пэў­на, і з’яў­ля­ецца ру­ха­ві­ком тан­ца як асно­вы плас­тыч­най дра­мы. Імпра­ві­зу­ючы, пер­фор­мер на­ўмыс­на ад­ыхо­дзіць ад «бач­на­га» ка­но­ну, акцэн­туе не шаб­лон, але во­лю, не роз­ум, але па­чуц­цё, не дэ­ка­ра­цыю, але ўлас­на це­ла. Та­кім чы­нам уз­ае­ма­дзей­ні­ча­юць лёд і пол­ымя. Ду­ма­ецца, «фіш­ка» ма­дэр­ну ме­на­ві­та ў сі­нер­гіз­ме — сцэ­ны і аўды­то­рыі, у за­хап­лен­ні тым па­чуц­цём агу­ль­нас­ці, да­ступ­ным аб­са­лют­на лю­бо­му гле­да­чу. Ме­на­ві­та та­му, што ён — Ча­ла­век!

 

Падзя­ка арга­ні­за­та­рам і ўдзе­ль­ні­кам фес­ты­ва­лю. Асоб­ная падзя­ка гас­цям-кры­ты­кам — Ган­не Кру­лі­ца, Ядві­зе Гра­боў­скай, вя­ду­чым танц-май­стар-кла­саў Ага­це Сі­няр­скай, Яну­шу Орлі­ку, Ма­цею Кузь­мін­ска­му, Хі­гі­ну Дэ­лі­ма­ту, Аўро­ры Лю­бас.

 

 

Ма­ры­на МДЫВАНІ