«ПлаSтфор­ма-2016»

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

Усвя­до­міць не­абход­насць ру­ху
З ча­го па­чаў­ся та­нец бу­та? З не­маг­чы­мас­ці ру­хац­ца. Яго­на­га ад­кры­ва­ль­ні­ка (ці на­ват ства­ра­ль­ні­ка) Та­цу­мі Хі­дзі­ка­ту ба­ць­кі-ся­ля­не бра­лі з са­бой у поле і са­дзі­лі ў пры­ста­со­ву кштал­ту вя­лі­ка­га ка­ша, каб дзі­ця не вы­бра­ла­ся, не згу­бі­ла­ся. Яна моц­на аб­мя­жоў­вае рух. Хі­дзі­ка­та ка­заў, што з ма­лен­ства па­мя­тае гэ­тую сум­ную і страш­ную не­маг­чы­масць сва­бод­на ру­хац­ца, ка­лі пра­гнеш ру­ху. Ён вы­най­шаў спо­саб «плас­тыч­на­га ўза­ема­дзе­яння ўнут­ра­на­га імпу­ль­су з це­лам вы­ка­наў­цы. Ён ба­чыў у тан­цы злу­чэн­не це­ла і фор­мы...»

 

Фор­ма ча­сам кі­руе мной. Яна мае не­ацэн­нае зна­чэн­не, яна «ле­піць змест, клі­ча змест», і я ўпа­даю за мо­ман­там, ка­лі ідэя спек­так­ля па­чы­нае жыць са­ма­стой­на, хі­ба кры­ху да­па­ма­гаю. Да­лі­кат­на. Каб не бы­ло, як ко­лісь пі­са­лі, «вось тут ідэя, а вось тут — яе плас­тыч­нае ўва­саб­лен­не», хоць ся­мей­на­га гвал­ту, хоць фе­мі­ніз­му. Ідэя — фай­на. Але важ­на і тое, якія фор­мы яна па­клі­ча да жыц­ця, бо тэ­атр — гэ­та ж усё-ткі гу­ль­ня, а не лек­цыя. Мне важ­на, што з ча­го вы­ні­кае і ку­ды по­тым кі­ру­ецца. Мне важ­ны тэ­атр з сэн­сам. І ня­хай ён не зні­кае з су­час­на­га тан­ца і плас­тыч­ных фор­маў, ня­хай жы­вуць склад­ні­кі дра­ма­тыч­на­га тэ­атра — падзей­ны шэ­раг, ку­ль­мі­на­цыя, раз­віц­цё і на­ват ха­рак­та­ры. Мае артыс­ты доб­ра ве­да­юць, што та­кое ацэн­ка, бо я па-ра­ней­ша­му пра­цую па­вод­ле дра­ма­тыч­най шко­лы, га­дую спек­такль, а не то­ль­кі вы­на­хо­джу эфек­тныя пры­ёмы.

 

У нас пры­жы­ло­ся доб­рае вы­зна­чэн­не та­го, чым я за­йма­юся, — плас­тыч­ны тэ­атр, і гэ­та ня­мож­на пе­ра­клас­ці, на­прык­лад, на англій­скую мо­ву як «plastic theatre». У ад­ным з пер­шых тэк­стаў пра «ПлаSтфор­му» я пра­чы­таў: «Плас­тыч­ны тэ­атр пры­ду­маў Тэ­не­сі Уі­ль­ямс...» Але ж пра­ўда! Ён увёў тэр­мін! То­ль­кі зу­сім з іншае на­го­ды, пра­па­на­ваў­шы ў дра­ме кан­цэп­цыю но­ва­га, плас­тыч­на­га тэ­атра, «які му­сіць змя­ніць вы­чар­па­ныя срод­кі вон­ка­ва­га пра­ў-

да­па­да­бен­ства». Па-англій­ску слуш­на бу­дзе ка­заць «physical theatrе». За­тое на «плас­тыч­ны тэ­атр» ад­ра­зу рэ­агуе на­ша пуб­лі­ка: не­хта бу­дзе ку­ляц­ца, хто­сь­ці — тан­чыць, а мож­на пры­ча­каць і ві­дэа, і фе­ервер­ку.

 

З ча­го па­чаў­ся фо­рум «ПлаSтфор­ма»? З асэн­са­ван­ня не­абход­нас­ці ру­ху. На­шая спра­ва не з хут­кіх. Мне скла­да­на — а я трыц­цаць пяць га­доў гэ­тым за­йма­юся і ча­сам не ве­даю, што са сва­імі спек­так­ля­мі ра­біць, — дык што та­ды ка­заць пра лю­дзей, якія то­ль­кі па­ча­лі? Дзе ім зда­быць за­лы і гле­да­чоў?

 

Ча­ты­ры га­ды та­му Аляк­сандр Це­бя­нь­коў з гро­дзен­скага танц-тэатра «Га­ле­рэя» ды Іна Асла­ма­ва з го­ме­льс­ка­га гурта «Квад­ра» за­пра­сі­лі мя­не на сус­трэ­чу, каб зла­дзіць бе­ла­рус­кую плат­фор­му су­час­на­га тан­ца. Мя­не! Тан­ца?!

 

Між тым для Еўро­пы я тан­цоў­нік ды ха­рэ­ограф, бо лю­бы арга­ні­за­ва­ны рух — гэ­та пе­рад­усім ха­рэ­агра­фія. Та­му мы му­сі­лі ад­ра­зу ўдак­лад­ніць, што ро­бім: ад­кры­ты фо­рум экс­пе­ры­мен­та­ль­ных плас­тыч­ных тэ­атраў Бе­ла­ру­сі.

 

Кож­нае сло­ва мае зна­чэн­не, а на­ціск ро­біц­ца на тое, што ад­бы­ва­ецца ў нас, у Бе­ла­ру­сі. Што­год мы му­сім да­ваць маг­чы­масць па­чы­на­ль­ні­кам, дэ­бю­тан­там — руп­ліў­цам на­шай спра­вы — аб­вяс­ціць пра ся­бе і вы­сту­піць у ста­лі­цы. Ад­бор ёсць, але ён мі­ні­ма­ль­ны. Вя­до­ма, да фо­ру­му да­лу­чы­лі­ся ад­ука­цый­ныя пра­гра­мы, вар­шта­ты, экс­пе­ры­мен­ты. Це­ла з фор­май злу­чы­лі на­ват у ла­га­ты­пе: ла­цін­скую лі­та­ру «S», вы­гну­тую, як ча­ла­ве­чая па­ста­ва, я пра­па­на­ваў ска­рыс­таць у на­зве праекта, та­кім чы­нам і атры­ма­ла­ся «ПлаSтфор­ма».

 

Ад­нак ча­ты­ры фо­рум­ныя га­ды ўсе вы­сту­пы па­чы­на­юцца з пра­па­но­вы па­га­ва­рыць пра су­час­ны та­нец. Вя­до­ма, амаль усё, што сё­ле­та пры­во­зі­лі з Поль­шчы, блі­жэй да су­час­на­га тан­ца, хоць там за­йма­юцца і фі­гу­ра­тыў­ным тэ­атрам, і тэ­атрам аб’ектаў... Але су­час­ная пер­фар­ма­тыў­ная пра­кты­ка, акцы­янізм, а ўслед за імі ча­сам і дра­ма­тыч­ны тэ­атр пе­рад­усім вы­лу­ча­юць пра­бле­му і сваё стаў­лен­не да яе аль­бо сваю па­зі­цыю і важ­насць ся­бе, артыс­та, як ча­ла­ве­ка, як но­сь­бі­та це­ла. А іншыя тэ­атра­ль­ныя склад­ні­кі — сю­жэт, шчы­ль­нае дзея­нне, раз­віц­цё, дум­кі, на­рэш­це? Гэ­та з’ява рэ­дкая, і чым да­лей, тым ра­дзей­шая...

 

Плас­тыч­ны спек­такль ме­ць­ме мак­сі­ма­ль­ную ма­ты­ва­ва­насць. Яму шмат ча­го пад­улад­на. Якое пра­ва я маю пад­ымац­ца на сцэ­ну, ка­лі не маю што ска­заць?

 

Ве­ра­год­на, яшчэ і праз гэ­тыя ака­ліч­нас­ці мы не па­тра­пі­лі кан­чат­ко­ва вы­зна­чыц­ца са сва­ёй струк­ту­рай, арга­ні­за­цы­яй і, га­лоў­нае, мас­тац­кай ні­шай. Фо­рум яшчэ не па­быў пад ко­лам і ў мя­ле фор­мы. Маг­чы­масць ру­ху ў нас ёсць, важ­на ўсвя­до­міць не­абход­насць ру­хац­ца.

Вя­час­лаў ІНАЗЕМЦАЎ