Пра­екцыі і па­гру­жэн­ні

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

Ула­дзі­мір Руб­цоў (1936—2010)
У 2016 го­дзе споў­ніц­ца 80 га­доў з дня на­ра­джэн­ня жы­ва­піс­ца Ула­дзі­мі­ра Руб­цо­ва. У Баб­руй­скім мас­тац­кім му­зеі рых­ту­ецца вя­лі­кая вы­ста­ва яго прац, пла­ну­ецца пра­вя­дзен­не па­мят­най ве­ча­ры­ны, лек­цыі і ві­дэ­апрэ­зен­та­цыі для ама­та­раў твор­час­ці гэ­та­га глы­бо­ка­га і за­гад­ка­ва­га мас­та­ка.

У па­мя­ці баб­руй­чан за­ха­ваў­ся воб­раз не­вы­со­ка­га шчуп­ла­га ча­ла­ве­ка, што ба­дзё­ра кро­чыў по­бач з ве­лі­зар­ным чор­ным са­ба­кам, у ня­змен­ным бе­рэ­це, з-пад яко­га спа­да­ла гры­ва ва­ла­соў. Арга­ні­за­ва­ны, аку­рат­ны ва ўсіх спра­вах, май­стар штод­ня, у лю­бое над­во­р’е ра­біў двух­га­дзін­ны шпа­цыр са сва­ім Мі­лор­дам, згод­на з ад­ной­чы за­ве­дзе­ным пра­ві­лам. Та­кім ён быў і ў пра­цы: здзіў­ляў ка­лег цал­ка­ві­тым пры­свя­чэн­нем ся­бе мас­тац­тву, імкнен­нем увесь маг­чы­мы час пра­во­дзіць у май­стэр­ні. З за­йздрос­най упар­тас­цю мог бяс­кон­цую ко­ль­касць раз­оў пе­ра­піс­ваць кар­ці­ну, пе­ра­раб­ляць сю­жэт, па­куль не ад­чу­ваў, што ўда­ло­ся вы­ка­заць жа­да­нае. Гэ­та па­цвяр­джа­юць і свед­кі яго твор­час­ці, ка­лі па­глыб­ля­юцца ва ўспа­мі­ны пра Руб­цо­ва, і ад­на­душ­на адзна­ча­юць улас­ці­выя яму ры­сы: мяк­касць маў­лен­ня, стры­ма­насць мер­ка­ван­няў, пры­род­ную знеш­нюю і ўнут­ра­ную інтэ­лі­ген­тнасць.

Шко­лай для Ула­дзі­мі­ра Руб­цо­ва ста­ла Мін­скае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча, дзе ў пра­гра­ме рэ­аліс­тыч­ны на­пра­мак спа­лу­чаў­ся з тра­ды­цы­ямі аван­гар­ду, пе­ра­важ­на — ві­цеб­скай шко­лы. Вя­лі­кі ўплыў на яго ста­наў­лен­не ака­заў вы­клад­чык жы­ва­пі­су Акім Мі­хай­ла­віч Шаў­чэн­ка.

Асэн­са­ваць спад­чы­ну Ула­дзі­мі­ра Руб­цо­ва не­маг­чы­ма без зна­ёмства з яго све­та­пог­ля­дам, іна­чай бо­ль­шасць кар­цін за­ста­нуц­ца для нас не­зра­зу­ме­лы­мі. Руб­цоў — мас­так ад­крыц­ця, пры­чым ад­крыц­ця фі­ла­соф­ска­га. Яго дзіў­ныя і за­гад­ка­выя сю­жэ­ты на­ўпрост ці іншас­ка­за­ль­на апа­вя­да­юць пра яго шу­кан­ні. Ся­род най­бо­льш род­нас­ных па ду­ху мыс­ля­роў вы­лу­ча­ецца Артур Ша­пен­гаў­эр, які па­ра­ўноў­ваў інды­ві­ду­ума ў рэ­аль­ным све­це з плыў­цом у ля­даш­чай лод­цы ў бур­ным мо­ры. Та­кая але­го­рыя бліз­кая ўспры­няц­цю жыц­ця мас­та­ком і ў роз­ных фор­мах сус­тра­ка­ецца ў яго тво­рах. Але яшчэ бо­льш бліз­кім ака­заў­ся Ніц­шэ, у чы­іх ідэ­ях майстар ба­чыў су­гуч­ча ўлас­ным дум­кам і па­чуц­цям. Акрамя таго, Ула­дзі­мір Руб­цоў хо­ча быць шчы­рым і пра­маў­ляць не то­ль­кі пра «вы­со­кае», але і пра глы­бі­ні ўлас­на­га ўнут­ра­на­га све­ту, які бян­тэ­жыць, а ча­сам і па­ло­хае.

Кар­ці­ны мас­та­ка ўва­саб­ля­юць на­строй Ніц­шэ і Ша­пен­гаў­эра, мы ба­чым у іх за­мкнё­насць, ад­га­ро­джа­насць ад знеш­ня­га све­ту і ад­кры­тае ад­люс­тра­ван­не страс­цей, звы­чай­на ста­ран­на сха­ва­ных, на­ват ад ся­бе… Па­лот­ны Руб­цо­ва захапляюць ад­ра­зу: яшчэ за­хоў­вае за­гад­ка­васць сю­жэт, а пер­шае па­вяр­хоў­нае ўра­жан­не за­клад­вае тры­во­гу. Та­му скла­да­на ка­заць пра яго гар­ма­ніч­ны ўнут­ра­ны свет, хут­чэй га­вор­ка мо­жа ісці аб цэ­ль­нас­ці ўнут­ра­на­га жыц­ця.

На­цюр­мор­ты — асоб­ная ста­рон­ка ў твор­час­ці Руб­цо­ва. Пры вы­лу­чэн­ні іх у са­ма­стой­ную жан­ра­вую гру­пу прац ад­кры­ва­ецца маг­чы­масць пра­са­чыць, як ад­точ­ва­ла­ся жы­ва­піс­ная тэх­ні­ка, вы­пра­боў­ва­лі­ся но­выя ко­ле­ра­выя спа­лу­чэн­ні, скла­да­лі­ся кам­па­зі­цый­ныя пры­ёмы за бо­льш чым са­ра­ка­га­до­вы пе­ры­яд. Ме­на­ві­та ў на­цюр­мор­тах 1960-х («На­цюр­морт з ру­жо­вай дра­пі­роў­кай») знач­на ра­ней, чым у сю­жэт­ных тво­рах, вы­яўля­ецца яго жы­ва­піс­ная інды­ві­ду­аль­насць. У кар­ці­нах гэ­та­га пе­ры­яду экс­прэ­сі­яніс­цкія пры­ёмы вы­ка­рыс­та­ны ў бо­льш «чыс­тым», кла­січ­ным вы­гля­дзе. У кож­ным прад­ме­це вы­раз­насць да­мі­нуе над ма­люн­кам, а ко­лер спры­яе эма­цый­на­му ўспры­ман­ню па­ста­но­вач­ных аб’­ектаў. У на­цюр­мор­це ўпер­шы­ню сус­тра­ка­юцца па­зней ты­по­выя для ра­бот Руб­цо­ва ха­ды. Адзін з іх — ды­яга­на­ль­нае дзя­лен­не кам­па­зі­цыі на свет­лую і цём­ную час­ткі з чы­тэ­ль­най мя­жой па­між імі, што ад­лу­чае свят­ло ад цем­ры. Дру­гі — вы­ка­рыс­тан­не ў прад­мет­ных па­ста­ноў­ках ня­ўстой­лі­вых кан­струк­цый, за які­мі ста­іць раз­умен­не хіс­ткас­ці, не­на­дзей­нас­ці на­ва­ко­ль­на­га све­ту.

У кан­цы 1960-х, па­сля не­ка­ль­кіх га­доў экс­пе­ры­мен­таў, склад­ва­ецца аўтар­ская жы­ва­піс­ная ма­не­ра, якая за­хоў­ва­ецца на пра­ця­гу ўся­го твор­ча­га жыц­ця.

Па­ча­так 1970-х — спры­яль­ны для мас­та­ка час, ка­лі на­ра­джа­юцца пер­шыя ідэі і ад­крыц­ці. З 1975 па 1985-ты ён пі­ша сваю этап­ную пра­цу «Аўта­бі­ягра­фіч­ны трып­ціх». У трып­ці­ха яшчэ ня­ма ды­яні­сій­ска­га бу­яння страс­цей — гэ­та на­пе­ра­дзе, а ў 1970-80-я Руб­цоў бо­льш апа­вя­да­ль­нік, які аб­апі­ра­ецца на ло­гі­ку свай­го мыс­лен­ня. Агу­ль­ны на­строй кар­ці­ны «Мая Гал­го­фа» (цэн­тра­ль­ная час­тка трып­ці­ха) вы­зна­ча­ецца па­тэ­ты­кай зва­ро­ту да гле­да­ча і свед­чыць пра ад­чу­ван­не май­страм улас­на­га ме­сі­янства: аўтар ува­саб­ляе ся­бе ўкры­жа­ва­ным на ма­ль­бер­це, а су­вязь з сак­ра­ль­най гіс­то­ры­яй пад­крэс­лі­вае час­тка кан­струк­цый, вы­дзе­ле­ных пур­пу­рам у вы­гля­дзе кры­жа, і «чэ­ра­пам Ад­ама» пад ім. У «Ма­ёй Гал­го­фе» Руб­цоў пры­мя­няе ары­гі­на­ль­ны пры­ём для змяс­тоў­на­га прад­стаў­лен­ня кам­па­зі­цыі. Мас­та­ком свя­до­ма вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца па­зна­ва­ль­ныя воб­ра­зы з кар­цін вя­до­мых жы­ва­піс­цаў, якія ста­лі ў яго па­лот­нах вы­зна­ча­на чы­тэ­ль­ны­мі зна­ка­мі. Тры га­лоў­ныя сім­ва­лы раз­меш­ча­ны па ду­зе. Га­ла­ва ка­ня з «Гер­ні­кі» Пі­ка­са сім­ва­лі­зуе мі­ну­лыя вы­пра­ба­ван­ні, «па­лы­мя­ны жы­раф» Да­лі па­пя­рэ­джвае пра бу­ду­чыя вы­пра­ба­ван­ні, а фраг­мент з Бос­ха на­гад­вае пра па­смя­рот­ныя вы­пра­ба­ван­ні. Усё гэ­та сім­ва­лі­зуе свя­до­ма аб­ра­ны цяж­кі шлях і га­тоў­насць да ад­каз­нас­ці за яго. Сім­ва­ліч­ны шэ­раг да­паў­няе «Надзея» Да­лі як ад­люс­тра­ван­не ўнут­ра­на­га стаў­лен­ня да ўлас­на­га вы­ба­ру.

Ле­вая час­тка трып­ці­ха — «Мой ра­да­вод» — уяў­ляе з ся­бе парт­рэт­ныя вы­явы двац­ца­ці трох дзея­чаў ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, якія ака­за­лі ўплыў на фар­ма­ван­не по­гля­даў, пе­ра­ка­нан­няў жы­ва­піс­ца.

Пра­вая час­тка трып­ці­ха — «Пра­гул­ка» — пры­адчы­няе па­та­емныя ку­точ­кі ўнут­ра­на­га све­ту мас­та­ка. Цэнтр кам­па­зі­цыі за­ймае сам аўтар: са сва­ім га­да­ван­цам до­гам Мі­лор­дам ён пра­гу­ль­ва­ецца па цэн­тра­ль­ных ву­лі­цах го­ра­да. «Пра­гул­ка» прад­стаў­ле­на як але­го­рыя твор­ча­га шля­ху: у по­шу­ках ісці­ны і да­ска­на­лай пры­га­жос­ці, пад пі­ль­ны­мі по­гля­да­мі з глы­бінь мі­ну­ла­га Каф­кі, Пі­ка­са і Да­лі, па аб­ра­ным шля­ху ру­ха­ецца мас­так, га­то­вы да та­го, што на фі­ні­шы мо­жа апы­нуц­ца Гал­го­фа. Не­апла­та­ніч­ную тры­яду, у раз­у­мен­ні Руб­цо­ва, не­аба­вяз­ко­ва да­поў­ніць Да­бро, тым бо­льш што пад­арож­ні­каў вя­дзе Му­за, сха­ва­ная пад плаш­чом і мас­кай, і не­вя­до­ма, хто яна: на­тхня­ль­ні­ца або па­чвар­ны дэ­ман.

«П’е­ро і Арле­кін» (1989) — твор па­ка­за­ль­ны, ён дэ­ман­струе зме­ны ўнут­ра­ных ста­наў. Час ідзе, і ты быц­цам пад­на­ча­ле­ны ма­ятні­ку — то П’е­ро, то Арле­кін. Пе­сі­мізм П’е­ро бо­льш бліз­кі аўта­ру, ад­нак цём­ны фон за­ймае ў кам­па­зі­цыі ня­знач­нае мес­ца, сас­ту­пае пра­сто­ру Арле­кі­ну і све­ту апты­міз­му. Ма­ятнік па­чы­нае свой рух уле­ва — і аса­біс­ты свет мас­та­ка на­поў­ніц­ца свят­лом, але па­сля ён ру­шыць на­зад... І так зноў і зноў...

У 1970-80-я — час фар­ма­ван­ня цэ­лас­на­га сты­лю Ула­дзі­мі­ра Руб­цо­ва, у якім вы­раз­на пра­яўля­юцца пры­кме­ты экс­прэ­сі­яніз­му з вяр­шэн­ствам суб’­ектыў­на­га твор­ча­га акту, дзе вы­явы — рэ­арга­ні­зу­емая і дэ­фар­ма­ва­ная рэ­аль­насць. У ка­ла­рыс­тыч­ным вы­ра­шэн­ні пе­ра­ва­га ад­да­ецца ко­ле­рам гра­ніч­на кан­трас­ным, для жы­ва­піс­най ма­не­ры мас­та­ка ха­рак­тэр­ныя па­стоз­насць, рэ­зкія, не­рво­выя маз­кі і дыс­гар­ма­ніч­ныя, пе­ра­ла­ма­ныя лі­ніі.

У 1990 го­дзе Ула­дзі­мір Руб­цоў зна­ёміц­ца з кні­гай Ніц­шэ «Так ка­заў За­ра­тус­тра». Уда­ва мас­та­ка згад­ва­ла, на­ко­ль­кі Ула­дзі­мір Мі­хай­ла­віч быў ура­жа­ны гэ­тай кні­гай, і на­сто­ль­кі яна ака­за­ла­ся яму су­гуч­най, што май­стар улас­на­руч­на пе­рад­ру­ка­ваў яе на дру­кар­цы, каб мець свой асоб­нік. Па­ра­ўноў­ва­ючы кар­ці­ны 1980-х і 1990-х, пры­хо­дзіш да пе­ра­ка­нан­ня, што пе­рад на­мі быц­цам іншы ча­ла­век — па­вод­ле мыс­лен­ня, вя­до­ма. Знік­лі апо­ве­ды пра по­шу­кі пры­га­жос­ці і пра­ўды, па­фас­ныя рас­пяц­ці на ма­ль­бер­це, пад­ма­ца­ван­ні сва­ёй па­зі­цыі аб­ліч­ча­мі вя­лі­кіх. Па тым, што зда­бы­вае Руб­цоў з глы­бінь сва­ёй свя­до­мас­ці, мож­на мер­ка­ваць, да якіх вяр­шы­няў ён вы­рас.

Ме­та­мар­фо­за, што ад­бы­ла­ся з мас­та­ком, да­во­лі да­клад­на акрэс­ле­на па ча­се, кан­траст ста­но­віц­ца ві­да­воч­ным пры па­ра­ўнан­ні прац «П’е­ро і Арле­кін» (1989) і «Блед­ны му­зы­кант» (1990), роз­ні­ца па­між на­пі­сан­нем якіх — уся­го адзін год. «Блед­ны му­зы­кант» не пад­да­ецца ла­гіч­на­му пра­чы­тан­ню, тут — сап­раў­дная бу­ра страс­ці. Так­са­ма не­ль­га ад­на­знач­на ска­заць, хто ён, «Блед­ны му­зы­кант» у бе­лым ба­ла­хо­не, — «Ва­жа­ты» мас­та­ка з «Пра­гул­кі» ці са­ма Смерць са страш­ны­мі кас­ціс­ты­мі па­ль­ца­мі, якая са­ма­за­быў­на вы­кон­вае «раз­ві­та­ль­ную» ме­ло­дыю?

Кар­ці­на «Блед­ны му­зы­кант» тэ­ма­тыч­на звя­за­на з за­гад­ка­вым, поў­ным міс­ты­кі трып­ці­хам «У све­це госць» (1990). У асно­ве ўсіх ча­ты­рох тво­раў дзіў­ны сон Руб­цо­ва, у якім ён ба­чыў улас­ны ад­ы­ход. Па­сля аб­уджэн­ня сон быў за­пі­са­ны і тэкст за­ха­ваў­ся.

Не­сум­нен­на, 1990 год ака­заў­ся не­звы­чай­на плод­ным для Руб­цо­ва і стаў па­чат­кам но­ва­га эта­пу ў жыц­ці і твор­час­ці.

Та­ды ж, у 1990-м, у кар­ці­нах Руб­цо­ва з’яў­ля­ецца Мі­на­таўр, але ўжо не як мі­фа­ла­гіч­ны пер­са­наж, а як тра­гіч­ны воб­раз, што злу­чае сха­ва­ныя жа­дан­ні, стра­хі і за­ба­бо­ны, якія вы­ма­юцца з ла­бі­рын­та ўлас­най ду­шы. З ад­на­го бо­ку — гэ­та па­чва­ра, а з інша­га — вы­гна­нец, істо­та, асу­джа­ная на веч­ную адзі­но­ту. У лю­бой пад­свя­до­мас­ці, у кож­ным інды­ві­ду­аль­ным ла­бі­рын­це ёсць свой Мі­на­таўр; ня­прос­та, але не­абход­на ўба­чыць па­чва­ру ў са­бе, пе­ра­маг­чы ці на­ву­чыц­ца жыць з ёй.

Ма­быць, най­бо­льш пры­кмет­най ра­бо­тай 1990-х мож­на на­зваць кар­ці­ну «Раз­ві­тан­не з май­стэр­няй. Пры­свя­чэн­не Кі­ры­лу Зе­ля­но­му» (1996—1999), на­пі­са­ную не­ўза­ба­ве па­сля пе­ра­езду ў но­вае пра­цоў­нае па­мяш­кан­не. У тво­ры ня­ма апа­вя­да­ль­нас­ці, але пры­сут­ні­чае ла­гіч­ная яснасць у па­бу­до­ве кам­па­зі­цыі. Воб­ра­зы, што бы­лі час­ткай све­ту мас­та­ка ў яго ста­рой май­стэр­ні, не за­ста­лі­ся там; яны з ім і ў но­вай. Аўтар ад­кры­вае глы­бі­ні свай­го ўнут­ра­на­га жыц­ця, за­хоў­ва­ючы «та­бе­лі аб ран­гах». Да­мі­ну­юць у кам­па­зі­цыі дзве по­ста­ці: Пе­гас і гі­ган­цкі па­вук, які труш­чыць яму кры­лы. Па­вук сім­ва­лі­зуе знеш­ні агрэ­сіў­ны свет. У ста­рой май­стэр­ні 

за­ў­сё­ды по­бач бы­лі воб­ра­зы П’е­ро і Арле­кі­на, якія пе­рад­ава­лі мастаку свае на­строі. Пе­ра­лі­ча­ныя пер­са­на­жы з ра­ней­ша­га жыц­ця, са ста­рых кар­цін ня­суць у са­бе «апа­ла­ніч­ны» па­ча­так. А да глы­бінь аўтар­скай ду­шы бо­льш бліз­кія дзве по­ста­ці ў пра­вым ніж­нім ку­це: Пан і Мі­на­таўр. Пер­шы — за­ла­ціс­та­га ко­ле­ру, з ня­змен­най флей­тай — звя­за­ны з ды­яні­сій­скім па­чат­кам, з пры­ваб­нас­цю вак­ха­ніч­на­га свя­та, пра­гай сва­бо­ды і ве­ся­лос­ці.

Па­ра­ўнай­це воб­ра­зы мас­та­ка — рас­пя­та­га на ма­ль­бер­це і та­го, які ся­дзіць у крэс­ле ў сва­ёй май­стэр­ні. Дзе бо­льш па­чуц­ця, глы­бі­ні? Тут па­чы­на­еш ад­чу­ваць, да ча­го пры­йшоў Руб­цоў, ча­го да­сяг­нуў. Каб зра­зу­мець яго кар­ці­ны 1990-х, перыядычна да­во­дзіц­ца звяр­тац­ца да Ніц­шэ: «Існа­ван­не, пры ўсёй пры­га­жос­ці і ўме­ра­нас­ці, спа­чы­вае на сха­ва­ных пад гле­бу па­ку­тах і па­знан­ні, што ад­кры­ва­ецца яму зноў праз да­па­мо­гу ды­яні­сій­ска­га па­чат­ку».

Этап­ныя межы ў твор­час­ці за­ўсё­ды ўмоў­ныя, раз­мы­тыя. Ча­сам аўтар вяр­та­ецца да тэм з мі­ну­ла­га, як быц­цам не­шта не да­ка­заў, а іншая пра­ца ні­бы апя­рэ­джвае час. Кар­ці­на з вы­ява­мі двух мас­та­коў «Доб­ры дзень, спа­дар Ні­кі­фа­раў» (1997) — пер­шыя дум­кі аб пад­вя­дзен­ні вы­ні­каў, по­гляд на доў­гае твор­чае жыц­цё; не­шта пад­обнае мож­на ўба­чыць ся­род ра­бот мно­гіх май­строў, якія пе­ра­сяг­ну­лі шас­ці­дзе­ся­ці­га­до­вы ру­беж.

На­блі­жаецца мі­ле­ні­ум, бу­ду­чы­ня ўяў­ля­ецца ня­пэў­най, а ўсё, што до­ра­га і знач­на, у тым лі­ку і ўлас­ныя по­спе­хі аб­одвух твор­цаў, за­ста­ецца ў ХХ ста­год­дзі. Тэ­атра­ль­ны мас­так на кар­ці­не вы­яўле­ны ў вы­гля­дзе спус­то­ша­най шы­тай ля­ль­кі, якая ля­жыць на ад­на­ко­ла­вай тач­цы. Воб­раз свай­го сяб­ра Руб­цоў за­па­зы­чыў з пад­обна­га «вы­ні­ко­ва­га» аўта­пар­трэ­та, сам жа аўтар ня­се за пля­чы­ма ве­лі­зар­ную ры­бу. Та­кое ра­шэн­не кар­ці­ны па­бу­да­ва­на на па­ра­ўнан­ні і су­пра­ць­пас­таў­лен­ні твор­час­ці двух мас­та­коў і яго вы­ні­ку — дзе­ся­ці­год­дзяў пра­цы. У прад­стаў­лен­ні Руб­цо­ва твор­часць Ні­кі­фа­ра­ва мае апа­ла­ній­скі ха­рак­тар дзя­ку­ючы тэ­атра­ль­нас­ці, на­ват мі­зан­сцэ­ніч­нас­ці кам­па­зі­цый, яркас­ці і раз­на­стай­нас­ці воб­ра­заў. Яго ге­роі по­ўныя мас­тац­кіх роз­ду­маў, здо­ль­ныя да вы­со­кіх дзей, мнос­тва ра­бот — ілюс­тра­цыі гіс­та­рыч­ных і мі­фа­ла­гіч­ных сю­жэ­таў, тво­раў лі­та­ра­ту­ры і дра­ма­тур­гіі.

Сваю твор­часць Руб­цоў прад­стаў­ляе не як вы­чэр­пван­не і тым са­мым зня­сі­лен­не ўнут­ра­на­га све­ту, а хут­чэй на­адва­рот — на­за­паш­ван­не ба­гац­ця на пра­ця­гу доў­га­га жыц­ця: ве­даў, во­пы­ту, па­чуц­цяў — та­го, што за­ўсё­ды ўяў­ля­ла для май­стра най­вы­шэй­шую каш­тоў­насць.

У за­вяр­ша­ль­ны пе­ры­яд твор­час­ці ў кар­ці­ны вяр­та­ецца спа­кой і су­зі­ра­ль­насць, чы­тэ­ль­ная ла­гіч­насць у сю­жэт­ных кам­па­зі­цы­ях і на­цюр­мор­тах.

Важ­ныя гіс­то­рыі і падзеі з жыц­ця ся­м’і Руб­цо­вых змог змяс­ціць у ся­бе твор «Рэ­лік­віі» (2001—2002). Цэнтр кам­па­зі­цыі за­йма­юць ра­ры­тэт­ныя прад­ме­ты, што доў­гія га­ды слу­жы­лі мас­та­ку і яго бліз­кім. Дву­ма рэ­гіс­тра­мі, увер­се і ўні­зе, раз­меш­ча­ны шэ­раг еван­ге­льс­кіх сю­жэ­таў, якія ахоп­лі­ва­юць падзеі ад Звес­та­ван­ня да ня­сен­ня Кры­жа. Да­бра­веш­чан­не, Рас­тво, пры­ня­сен­не да­роў, здра­да Юды і іншыя, як але­го­рыі, пе­ра­но­сяц­ца на жыц­цё аўта­ра і яго ся­м’і. Рэ­лік­віі, прад­стаў­ле­ныя ў на­цюр­мор­це, бы­лі свед­ка­мі ўся­го знач­на­га для Руб­цо­вых.

Эстэ­ты­ка ра­бот сво­еа­саб­лі­вая — яна не ня­се ў са­бе мэ­ты пра­свят­лен­ня рэ­ча­існас­ці праз пры­га­жосць, але не­ль­га ка­заць і пра эстэ­ты­за­цыю вы­род­ства. Тут хут­чэй па­каз не сто­ль­кі ма­тэ­ры­яль­на­га све­ту, але — пад пры­кмет­ным уплы­вам мас­тац­кіх пры­нцы­паў Бос­ха — дэ­ман­стра­цыя яго ду­хоў­на­га ад­люс­тра­ван­ня ва­чы­ма аўта­ра. Як пры­хі­ль­нік фі­ла­соф­ска­га ідэ­аліз­му, аб’­ектам да­сле­да­ван­няў мас­так зра­біў вы­ключ­на ся­бе, прад­стаў­ля­ючы на раз­гляд па­та­емныя кут­кі сва­ёй ду­шы, тым дэ­ман­стру­ючы ад­ва­гу і ад­кры­тасць. Актыў­ная са­ма­аду­ка­цыя ў спа­лу­чэн­ні з ды­на­міч­ным унут­ра­ным жыц­цём за­ўсё­ды бы­лі для яго га­лоў­ны­мі інстру­мен­та­мі па­знан­ня і срод­ка­мі ад­крыц­ця све­ту. Шмат чы­таў фі­ла­соф­скую лі­та­ра­ту­ру, за­ўсё­ды не­шта важ­нае вы­піс­ваў. Як рас­каз­ва­ла жон­ка Руб­цо­ва, у 1970-я ён, не ма­ючы ўлас­на­га асоб­ні­ка, за­кан­спек­та­ваў Біб­лію ў тры агу­ль­ныя сшыт­кі. Вы­шэй пры­во­дзі­ла­ся гіс­то­рыя з пе­рад­ру­кам «За­ра­тус­тры», да ча­го вар­та да­даць, што Руб­цо­ву та­ды бы­ло пя­ць­дзя­сят ча­ты­ры га­ды, а пра­га па­знан­ня за­хоў­ва­ла­ся юнац­кая. Раз­ва­жан­ні пра жыц­цё, зной­дзе­ныя ад­ка­зы пе­ра­но­сі­лі­ся на па­лот­ны.

Мо­ва сім­ва­лаў вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца Руб­цо­вым як сро­дак рас­крыц­ця ідэі — праз прад­ме­ты, са­ма­стой­нае гу­чан­не ко­ле­ру, дэ­фар­ма­цыі аб’­ектаў і цы­та­ты з тво­раў вя­до­мых мас­та­коў. У асно­ве кож­на­га вя­лі­ка­га па­лат­на ля­жа­ла да­клад­нае вы­ра­жэн­не аўтар­скай за­ду­мы, сам жы­ва­піс ста­на­віў­ся срод­кам. З та­кіх па­зі­цый май­стар сам ацэ­нь­ваў свае кар­ці­ны, вы­лу­ча­ючы тыя з іх, дзе ўда­ло­ся ўва­со­біць най­бо­льш важ­ныя дум­кі і ад­крыц­ці.

Руб­цоў не атры­маў у по­ўнай ме­ры пры­жыц­цё­вае пры­знан­не. Як мно­гія з нас, ён усё жыц­цё шу­каў ад­ка­зы на лё­са­выз­на­ча­ль­ныя пы­тан­ні, і кож­ная праца ста­на­ві­ла­ся ма­за­ічным ка­ва­лач­кам у кам­па­зі­цыі, што скла­да­ецца на пра­ця­гу ўся­го про­йдзе­на­га шля­ху, і то­ль­кі на зы­хо­дзе га­доў кар­ці­на быц­ця на­бы­вае не­ка­то­рую за­вер­ша­насць.

Жы­ва­піс Ула­дзі­мі­ра Руб­цо­ва ўспры­ме пад­рых­та­ва­ны гля­дач, які чы­тае тыя ж кні­гі, надзе­ле­ны ідэ­аліс­тыч­ным ба­чан­нем жыц­ця, здоль­­ны па­ра­ўнаць тое, што пе­ра­жы­вае аўтар, з улас­ны­мі па­чуц­ця­мі. Мас­тац­тва Руб­цо­ва за­хоў­вае мнос­тва за­га­дак, і то­ль­кі час і на­ша ўва­га крок па кро­ку зды­муць по­кры­ва та­ямні­цы з яго не­звы­чай­най твор­час­ці.

Генадзь БЛАГУЦІН