Урокі гіс­то­рыі

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

«Час маг­на­таў» у галерэі Рэ­спуб­лі­кан­скага тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі
Вы­ста­ва пад­рых­та­ва­на вы­клад­чы­ка­мі і вуч­ня­мі Гім­на­зіі-ка­ле­джа мас­тац­тваў імя Іва­на Ахрэм­чы­ка ў рам­ках ку­ль­тур­най іні­цы­яты­вы пра­екта «Го­лас ку­ль­ту­ры», які рэ­алі­зу­ецца пры пад­трым­цы Еўра­пей­ска­га Са­юза. Гэ­та то­ль­кі час­тка тво­раў, што экс­па­на­ва­лі­ся ў на­ву­ча­ль­най уста­но­ве і ўвай­шлі ў ка­та­лог.

Ма­ла­дое па­ка­лен­не пры­свя­ці­ла свае ра­бо­ты воб­раз­на­му асэн­са­ван­ню зна­ка­вых падзей у ку­ль­тур­ным раз­віц­ці на­шай кра­іны ХV—ХVІІІ ста­год­дзяў. Ся­род тых, хто не то­ль­кі ства­рыў уні­ка­ль­ныя ску­льп­тур­ныя, жы­ва­піс­ныя, гра­фіч­ныя кам­па­зі­цыі, але і за­ха­піў ідэ­яй ма­ляў­ні­ча­га пад­арож­жа вуч­няў у мі­ну­лае, — ма­ла­дыя мас­та­кі, вы­клад­чы­кі Іван Арці­мо­віч, які пер­шым пра­па­на­ваў кан­цэп­цыю ку­ль­тур­най іні­цы­яты­вы (ён прад­ста­віў ра­бо­ту «Ста­ніс­лаў Кіш­ка. Сар­мац­кі парт­рэт»), Пі­ліп Ба­са­лы­га (яго­ны жы­ва­піс­ны «Мір­скі за­мак» успры­ма­ецца як па­за­ча­са­вы сім­вал), Во­ль­га Гар­дзі­ёнак-Кі­рэ­ева (аўтар міс­тыч­ных па гу­чан­ні па­лот­наў «Май­стэр­ня», «Га­ль­ша­ны»), На­тал­ля Шыб­ко (прэ­зен­та­ва­ла вы­ка­на­ную ў зме­ша­най тэх­ні­цы гра­фіч­ную се­рыю «Ле­ген­да аб ка­мя­нях»), Па­вел Ля­во­наў (кам­па­зі­цыя «За­ла­тое ста­год­дзе» з аб’ядна­ны­мі ў адзін пра­вас­лаў­ным і ка­та­ліц­кім кры­жа­мі), Па­лі­на Пі­ра­го­ва і Ва­сіль Ці­ма­шоў (кам­па­зі­цыя «Алмаз»).

Для азна­чэн­ня ка­на­ніч­най фор­мы сар­мац­ка­га парт­рэ­та мас­тац­тваз­наў­цы вы­най­шлі вы­дат­ны тэр­мін — «за­кан­сер­ва­ва­ны рух». На­ву­чэ­нец трэ­ця­га кур­са Ян Леў­ша (кі­раў­нік Іван Арці­мо­віч) у сва­ёй пра­цы «Аста­фій Баг­да­на­віч Ва­ло­віч» пе­рад­аў гэ­тую асаб­лі­васць у ску­льп­ту­ры, так бы мо­віць у 3D. Плос­кас­насць фі­гу­ры, аб’ёмнасць тва­ру, сім­ва­лы ўла­ды і да та­го ж ве­ль­мі да­сціп­ная кан­цэп­цыя, па­вод­ле якой кам­па­зі­цыя па­бу­да­ва­ная па пры­нцы­пе сар­мац­ка­га парт­рэ­та, ха­рак­тэр­на­га для той эпо­хі.

Тво­ры вуч­няў (са­мым юным удзе­ль­ні­кам па 11 га­доў) ні­як не на­за­веш чыс­та ілюс­тра­цый­ны­мі. На­ват архі­тэк­тур­ныя по­мні­кі — Ка­мя­нец­кую ве­жу, Мір­скі за­мак — кож­ны ўва­со­біў па-свой­му. Ад­ны згад­ва­лі гіс­та­рыч­ныя біт­вы і па­ля­ван­ні, дру­гія — ле­ген­ды, трэ­ція спра­ба­ва­лі вы­явіць асоб та­го ча­су. Раз­гля­да­ючы ра­бо­ты, я ла­ві­ла ся­бе на дум­цы, што ў 1970-я іх ад­на­год­кі не здо­ле­лі б так жы­ва пе­рад­аць дух ча­су маг­на­таў. Што б мы ні ка­за­лі, а вы­ву­чэн­не гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры дае свой плён.

І яшчэ пра ад­но. Сён­ня шмат пі­шац­ца пра ды­нас­тыі. Сап­раў­ды, ка­лі ку­ль­ту­ра пе­рад­аец­ца не то­ль­кі ад на­стаў­ні­ка да вуч­няў, але най­перш ад ба­ць­коў дзе­цям — гэ­та са­мы моц­ны па­сыл у бу­ду­чы­ню. Зга­да­ем, што Ра­фа­эль быў мас­та­ком у сё­мым па­ка­лен­ні. У ка­та­ло­гу вы­ста­вы «Час маг­на­таў» мож­на сус­трэць не­ка­ль­кі вя­до­мых про­звіш­чаў — гэ­та прад­стаў­ні­кі твор­чых ды­нас­тый. Юны ску­льп­тар Ян Ба­са­лы­га (унук, сын, пля­мен­нік на­шых вя­до­мых гра­фі­каў) ства­рыў ге­ра­ль­дыч­ную кам­па­зі­цыю «З на­шай гіс­то­рыі». Да­чка ску­льп­та­ра Дар’я Ля­во­на­ва на­зва­ла свой жы­ва­піс­ны твор «Па­яды­нак». Ад­бы­ва­ецца сво­еа­саб­лі­вы ды­ялог па­ка­лен­няў. Так вы­клад­чы­ца На­тал­ля Стрыж­нё­ва ўва­со­бі­ла ў гіп­се і ша­мо­це воб­раз вы­са­ка­род­най Бо­ны Сфор­цы, а яе да­чка пя­ці­клас­ні­ца Па­лі­на — са­мот­на­га во­іна (гліна, «Па­сля бою»). Гэ­та і ёсць вя­лі­кая гіс­то­рыя, якая, як пад­крэс­ліў Іван Арці­мо­віч, скла­да­ецца з асоб­ных гіс­то­рый.

Што ж да­юць пад­обныя пра­екты яго ўдзе­ль­ні­кам?

Во­ль­га Гар­дзі­ёнак-Кі­рэ­ева лі­чыць, што ці­ка­ва бы­ло пан­азі­раць, чым інтры­гуе іх «за­ла­тое ста­год­дзе»: «Кож­ны з юных мас­та­коў меў маг­чы­масць уя­віць ся­бе ў тых аб­ста­ві­нах, па­пра­ца­ваць са сва­ім вы­клад­чы­кам, як ка­ле­га з ка­ле­гам, без пра­гля­даў, адзнак, ад­чуць аса­ло­ду са­мо­га пра­цэ­су твор­час­ці».

Ка­лі тыя, хто ідуць за на­мі, ве­да­юць гіс­та­рыч­ных по­ста­цей, якія пад­трым­лі­ва­лі і ства­ра­лі па­лі­тыч­ную, эка­на­міч­ную, ду­хоў­ную, мас­тац­кую ку­ль­ту­ру, што да­зва­ляе нам сён­ня з год­нас­цю на­зы­ваць ся­бе еўра­пей­ца­мі, то нам лёг­ка бу­дзе га­ва­рыць і пра вы­ха­ван­не, і пра за­ха­ван­не год­нас­ці — як на­ро­да, так і кож­на­га з нас аса­біс­та.

Галіна БАГДАНАВА