Ге­роі ліч­ба­вай рэ­ва­лю­цыі

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

Прэ­зен­та­цыя збор­ні­ка но­вай ня­мец­ка­моў­най дра­ма­тур­гіі «Крок» пад­час «круг­ла­га ста­ла».
Кі­на­мас­тац­тва за­ўсё­ды ішло за тэх­на­ла­гіч­ны­мі і са­цы­яль­ны­мі зме­на­мі.

Пры­ход у кі­но гу­ку на­пры­кан­цы двац­ца­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя пры­вёў да ўзнік­нен­ня жан­ру мю­зік­ла, зра­біў кі­не­ма­тог­раф бо­льш акцёр­скім, але і бо­льш тэ­атраль­­ным, ад­арваў ад пер­ша­па­чат­ко­вай ві­зу­аль­най пры­ро­ды. Кан­ку­рэн­цыя з бо­ку тэ­ле­ба­чан­ня ў пя­ці­дзя­ся­тыя па­слу­жы­ла штур­шком да раз­віц­ця ка­ля­ро­ва­га, шы­ро­ка­фар­мат­на­га кі­но. Шас­ці­дзя­ся­тыя з іх бур­ны­мі па­лі­тыч­ны­мі пе­ра­ўтва­рэн­ня­мі і тэх­на­ла­гіч­най рэ­ва­лю­цы­яй вы­клі­ка­лі да жыц­ця фе­но­мен «но­вай хва­лі», які вы­явіў­ся пра­ктыч­на ва ўсіх без вы­клю­чэн­ня на­цы­яна­ль­ных кі­не­ма­таг­ра­фі­ях Еўро­пы. Эка­на­міч­ны кры­зіс 1970-х пры­вёў у кі­но ма­ла­дое па­ка­лен­не аме­ры­кан­скіх кі­нат­вор­цаў, якія за­сна­ва­лі «Но­вы Га­лі­вуд».

Свае зме­ны ўно­сі­лі і з’яў­лен­не аб’­ёмна­га гу­ку, і раз­віц­цё кам­п’ю­тар­най гра­фі­кі, і гла­ба­лі­за­цыя сус­вет­най эка­но­мі­кі. І яшчэ шмат іншых фак­та­раў. Але ўсе яны за­раз вы­гля­да­юць ня­знач­ны­мі на фо­не тых пе­ра­ме­наў, якія пры­нёс у кі­но пе­ра­ход на бяс­стуж­ка­выя ліч­ба­выя тэх­на­ло­гіі.

Спе­цы­яліс­ты яшчэ доў­га бу­дуць аб­мяр­коў­ваць фе­но­мен «без­бю­джэт­на­га» кі­но. Яно ўзнік­ла за­ка­на­мер­на ў су­вя­зі са з’яў­лен­нем да­ступ­най тэх­ні­кі для не­пра­фе­сі­яна­лаў і ды­гі­та­лі­за­цы­яй кі­нап­ра­цэ­су, і, ка­лі так по­йдзе да­лей, хут­ка мо­жа аб­азна­чаць лю­бое кі­но ў пры­нцы­пе. Вя­лі­кая ко­ль­касць са­ма­туж­ных «фі­льм­мэй­ке­раў» ні­як не звя­за­ная з існу­ючай індус­тры­яй. Але, не­ча­ка­на, ме­на­ві­та гэ­тыя аўта­ры ця­пер зна­хо­дзяц­ца ў цэн­тры ўва­гі як у на­шай кра­іне, так і па ўсім све­це. Бо по­ўны пе­ра­ход кі­нап­ра­ка­ту на «ліч­бу» да­зво­ліў па­каз­ваць «без­бю­джэт­нае» ў кі­на­тэ­атрах на­роў­ні са стуж­ка­мі са­мых буй­ных кі­на­кам­па­ній.

З парт­ызан у Га­да­ры

Бу­ду­чы­ня ака­за­ла­ся знач­на блі­жэй, чым ду­ма­лі бе­ла­рус­кія кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты яшчэ ў 2001 го­дзе. Ме­на­ві­та та­ды Андрэй Ку­дзі­нен­ка і яго ка­ман­да энту­зі­ястаў зня­лі на ліч­ба­вую ві­дэ­ака­ме­ру пер­шую ігра­вую ка­рот­ка­мет­раж­ку «Парт­ызан­ская міс­тэ­рыя». Праз тры га­ды яе атры­ма­ла­ся па­шы­рыць да па­ўна­вар­тас­най поў­на­­метраж­най кар­ці­ны, якая ўвай­шла ў гіс­то­рыю на­цы­яна­ль­на­га кі­но як «Аку­па­цыя. Міс­тэ­рыі». Яе ж мож­на лі­чыць і ад­ной з са­мых уда­лых ігра­вых бе­ла­рус­кіх кар­цін двух­ты­сяч­ных — фі­льм быў па­ка­за­ны (пра­ўда, па­сля пе­ра­во­ду на тра­ды­цый­ную плён­ку) на Ра­тэр­дам­скім і Мас­коў­скім кі­на­фес­ты­ва­лях, вы­пуш­ча­ны ў кі­нап­ра­кат і на лі­цэн­зій­ных дыс­ках... Але са­мае га­лоў­нае, што ад­роз­ні­вае пра­цу Андрэя Ку­дзі­нен­кі, — фі­льм быў ство­ра­ны па-за сту­дый­най сіс­тэ­май «Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма» і з ве­ль­мі не­вя­лі­кім бю­джэ­там, у разы мен­шым за бю­джэт та­га­час­ных сту­дый­ных на­ві­нак.

Улас­на, з 2004 го­да і мож­на па­чаць ад­лік бе­ла­рус­ка­га «без­бю­джэт­на­га» кі­но. Хоць пан­яцце гэ­тае ўмоў­нае. Да­клад­ней бу­дзе на­зы­ваць та­кія фі­ль­мы «ство­ра­ны­мі па-за меж­амі кі­на­індус­трыі» — без удзе­лу афі­цый­ных кі­на­кам­па­ній, дыс­тры­бу­та­раў, а то­ль­кі за кошт вы­сіл­каў не­пра­фе­сій­най зды­мач­най гру­пы. Тое, зрэш­ты, не пе­ра­шка­джае не­ка­то­рым за­меж­ным аўта­рам з лёг­кас­цю пе­ра­хо­дзіць з шэ­ра­гу «без­бю­джэт­ні­каў» спа­чат­ку ў «не­за­леж­ныя», а по­тым у «індус­тры­яль­ныя» пра­фе­сі­яна­лы. Так, га­лі­вуд­ская сіс­тэ­ма тра­ды­цый­на з ра­дас­цю пры­мае са­мых та­ле­на­ві­тых аўта­раў, якія па­чы­на­лі як ама­та­ры. Ка­лі ка­заць пра бо­льш бліз­кія нам пры­кла­ды, то мож­на пры­га­даць ка­зах­стан­ска­га фі­льм­мэй­ке­ра Адзі­ль­ха­на Ержа­на­ва, які са­ма­стой­на спра­ду­са­ваў і зняў по­ўна­мет­раж­ны фі­льм «Гаспадары». Стуж­ка тра­пі­ла ў па­ра­ле­ль­ную пра­гра­му Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю. Дэ­ман­стра­ва­лі­ся «Гаспадары» і на Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад».

Лю­бы, на­ват са­мы сціп­лы фі­льм мае пэў­ныя вы­дат­кі, уклю­ча­ючы рэ­сур­сы ча­су ства­ра­ль­ні­каў, якія так­са­ма каш­ту­юць гро­шай. Але на фо­не шмат­мі­ль­ённых бю­джэ­таў тво­раў, зня­тых на вя­лі­кіх кі­нас­ту­ды­ях «кла­січ­ным» спо­са­бам, вы­дат­кі на «без­бю­джэт­нае» сап­раў­ды вы­гля­да­юць бо­льш чым сціп­ла.

Ча­ка­на сціп­ла, зрэш­ты, вы­гля­да­юць і са­мі фі­ль­мы.

Ка­лі по­стма­дэр­ніс­цкая кан­цэп­цыя кар­ці­ны Андрэя Ку­дзі­нен­кі пры­цяг­ва­ла ўва­гу гле­да­ча да­сціп­ным сцэ­на­ром Аляк­сан­дра Ка­ча­на і дэ­кан­струк­цы­яй штам­паў умоў­на­га «Парт­ызан­фі­ль­ма», то су­час­ныя аўта­ры-без­бю­джэт­ні­кі мыс­ляць ку­ды бо­льш раз­на­стай­на. Хоць вы­раз­на вы­зна­чыць рам­кі мас­тац­кае пра­сто­ры «без­бю­джэт­на­га» па­куль не­маг­чы­ма. Яно мо­жа мець зу­сім роз­ныя аб­ліч­чы: ад вя­до­ма­га па фран­цуз­скай «но­вай хва­лі» зна­ка­мі­та­га пры­нцы­па «сі­не­ма ве­ры­тэ» да яркіх клі­па­вых ка­ла­жаў у сты­лі MTV. Але кі­ру­нак на рэ­алізм усё ж пе­ра­ва­жае.

Direct cinema як ад­праў­ны пункт

Ярчэй за ўсё са­мы край­ні пол­юс г.зв. direct cinema ўяў­ляе з ся­бе ма­ла­ды мін­скі аўтар, які по­сціць у YouTube свае тво­ры пад псеў­да­ні­мам «Ва­ла­цу­га Фі­шай». Яго да­ку­мен­та­ль­ныя, гру­ба зман­та­ва­ныя пад­арож­жы — на­ту­ра­ліс­тыч­ныя экзер­сі­сы на тэ­му све­ту га­рад­скіх ні­зоў, зня­тыя на аб’­ектыў ты­пу «fish-eye» (ад­сюль і аўтар­скі псеў­да­нім). Не­муд­ра­ге­ліс­тая зым­пра­ві­за­ва­насць зды­мак су­пра­ва­джа­ецца аўтар­скі­мі ка­мен­та­ра­мі і ад гэ­та­га на­бы­вае сю­жэт­ны ха­рак­тар. Змеш­ча­ныя аўта­рам у Інтэр­нэт і аб­са­лют­на да­ступ­ныя лю­бо­му ка­рыс­та­ль­ні­ку ві­дэ­апа­да­рож­жы — ме­на­ві­та той ва­ры­янт «пра­мо­га кі­но», пра які ма­рыў у свой час Жан-Люк Га­дар і яго ка­ле­гі па тэ­арэ­тыч­ным ча­со­пі­се «но­вай хва­лі» «Les Cahiers du cinema».

Кар­ці­ны та­ко­га ж ма­ла­до­га (не ска­заць — юна­га) Мі­кі­ты Лаў­рэц­ка­га ве­ль­мі на­гад­ва­юць твор­часць Ва­ла­цу­гі Фі­шая. Але, па сут­нас­ці, з’яў­ля­юцца по­ўнай іх су­пра­ць­лег­лас­цю. У ад­роз­нен­не ад вы­шэй­зга­да­на­га прад­стаў­ні­ка «сі­не­ма ве­ры­тэ», рэ­жы­сёр Лаў­рэц­кі ве­ль­мі ста­ран­на пра­думвае кож­ны свой фі­льм. У ня­поў­ныя 22 га­ды Мі­кі­та зняў ад­ну по­ўна­мет­раж­ную і не­ка­ль­кі ка­рот­ка­мет­раж­ных сту­жак, якія ў 2015 го­дзе бы­лі ад­абра­ныя ў пра­гра­му на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю.

По­ўна­мет­раж­ны «Бе­ла­рус­кі псі­ха­пат» (прыз за леп­шы мас­тац­кі фі­льм на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су «Ліс­та­па­ду») з пер­ша­га по­гля­ду вы­гля­дае як яшчэ адзін пад­лет­ка­вы ві­дэ­адзён­нік. Але на­сам­рэч аказ­ва­ецца та­ле­на­ві­тай сты­лі­за­цы­яй. Аўтар га­дзін­на­га «Бе­ла­рус­ка­га псі­ха­па­та» жор­стка тры­маў­ся ўлас­на­га, ста­ран­на пра­пра­ца­ва­на­га сцэ­на­ра. Ру­хо­мая ка­ме­ра та­ко­га ж ма­ла­до­га апе­ра­та­ра і не­пра­фе­сій­ныя інта­на­цыі сяб­роў-акцё­раў апы­ну­лі­ся вы­дат­ны­мі вы­раз­ны­мі срод­ка­мі — без­бю­джэт­ны фі­льм Мі­кі­ты Лаў­рэц­ка­га гля­дзіц­ца на ад­ным ды­хан­ні.

Ула­дар вы­раз­на­га рэ­жы­сёр­ска­га та­лен­ту, Лаў­рэц­кі вы­ка­рыс­тоў­вае для фі­ль­маў на­ту­ра­ль­нае ася­род­дзе сва­іх ге­ро­яў — прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­кай інтэ­лек­ту­аль­най мо­ла­дзі. Дзея­нне ў яго кар­ці­нах раз­гор­тва­ецца на ву­лі­цах і ў ква­тэ­рах «ста­лін­ска-ампір­на­га» Мін­ска, на фо­не ды­зай­ну сац­се­так і вок­наў «Скай­пу». Твор­ца не ба­іцца доў­гіх пла­наў і пры­емна здзіў­ляе сва­ім на­ту­ра­ль­ным па­чуц­цём на­ва­ко­ль­на­га све­ту. Яго ігра­выя фі­ль­мы «Па­эзія», «Дзень на­ра­джэн­ня ў Мін­ску», «Аме­ры­кан бой» з’яў­ля­юцца вы­дат­ны­мі да­ку­мен­та­ль­ны­мі свед­чан­ня­мі на­ша­га ча­су.

«Без­бю­джэт­ная» лі­та­ра­ту­ра

Ура­джэ­нец Ма­гі­лё­ва Ула­дзі­мір Каз­лоў, зрэш­ты, ад­дае пе­ра­ва­гу азна­чэн­ню «мік­ра­бю­джэт­ныя стуж­кі». Сваё кі­но (а Ула­дзі­мір — аўтар дзвюх по­ўна­мет­раж­ных кар­цін і зды­мае трэ­цюю) рэ­жы­сёр, які жы­ве ў Мас­кве, так­са­ма ства­рае па ўлас­ных лі­та­ра­тур­ных асно­вах. Сцэ­на­ры Ула­дзі­мі­ра Каз­ло­ва тэ­ма­тыч­на і па фор­ме вель­мі пад­обныя да яго на­пі­са­ных ла­пі­дар­ным, на­ту­ра­ліс­тыч­ным скла­дам ра­ма­наў, якія атры­ма­лі вя­до­масць на па­чат­ку двух­ты­сяч­ных. Як і ў сва­іх кні­гах, аўтар у кар­ці­нах «Дзя­сят­ка» (2013) і «Ску­ра» (2015) апіс­вае свет про­ста­га по­стса­вец­ка­га ча­ла­ве­ка. Зня­тыя на год­ным пра­фе­сій­ным і якас­ным тэх­ніч­ным уз­роў­нях, гэ­тыя філь­мы з’яў­ля­юцца экзіс­тэн­цый­ны­мі дра­ма­мі, дзея­нне ў якіх раз­гор­тва­ецца на фо­не рус­ка­моў­най пра­він­цыі.

Ка­лі Мі­кі­та Лаў­рэц­кі пры­нцы­по­ва не хо­ча гу­ляць па пра­ві­лах вя­лі­ка­га кі­но, то Ула­дзі­мір Каз­лоў, а раз­ам з ім пе­ра­важ­ная бо­ль­шасць без­бю­джэт­ных твор­цаў, усё ж та­кі імкнец­ца быць за­ўва­жа­ным індус­тры­яй. Іншая спра­ва, што не­хта з аўта­раў ары­енту­ецца на фес­ты­ва­ль­ную ка­р’е­ру рэ­жы­сё­ра арт-хаў­су, а не­хта ма­рыць аб га­лі­вуд­скіх маш­та­бах.

Герц Франк, адзін з за­сна­ва­ль­ні­каў су­час­най да­ку­мен­та­ліс­ты­кі, не­за­доў­га да свай­го зы­хо­ду адзна­чаў, што, у ад­роз­нен­не ад лі­та­ра­ту­ры, мас­тац­тва кі­но ве­ль­мі стра­ці­ла ў якас­ці ад тэх­ніч­на­га пра­грэ­су. І на­сам­рэч, пе­ра­ход на ліч­ба­вае ві­дэа моц­на змя­ніў са­му мо­ву кі­но. Змя­ніў так, што кож­ны аўтар вы­му­ша­ны шу­каць улас­ную кі­на­мо­ву. І хто­сь­ці, як зга­да­ныя вы­шэй рэ­жы­сё­ры, вы­ра­шае пра­бле­му по­шу­ку ары­гі­на­ль­ным чы­нам, а хто­сь­ці — і та­кіх пе­ра­важ­ная бо­ль­шасць — вы­ка­рыс­тоў­вае ўба­ча­ныя ра­ней клі­шэ і штам­пы.

Па­ра­дак­са­ль­на, але «без­бю­джэт­ні­кі», у тым лі­ку і бе­ла­ру­сы, ма­юць пэў­ныя пе­ра­ва­гі пе­рад «індус­тры­яль­ным» кі­не­ма­тог­ра­фам, які за­над­та за­ле­жыць ад тэх­на­ло­гій вы­твор­час­ці спец­эфек­таў і мар­ке­тын­га­вых аб­ме­жа­ван­няў. Без­бю­джэт­нае на да­дзе­ны мо­мант азна­чае сва­бод­нае, а твор­чая сва­бо­да — га­лоў­ная ўмо­ва пра­грэ­су. І не то­ль­кі ў мас­тац­тве.

Антон СІДАРЭНКА