Анёл пры ўва­хо­дзе ў жыц­цё

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

«Бе­лы анёл з чор­ны­мі кры­ла­мі» Дзі­яны Ба­лы­ка ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Яку­ба Ко­ла­са
Для Ко­ла­саў­ска­га тэ­атра 2016-ты — ад­мет­ны: уя­ві­це то­ль­кі, што дзе­вя­нос­та га­доў ён саг­ра­вае сэр­цы і вы­хоў­вае па­чуц­ці! Па­чаць юбі­лей­ны год з са­цы­яль­на-псі­ха­ла­гіч­най дра­мы Дзі­яны Ба­лы­ка «Бе­лы анёл з чор­ны­мі кры­ла­мі» пра­па­на­ваў мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра Ва­ле­рый Ані­сен­ка. Вя­до­ма, мож­на бы­ло збо­чыць у свя­точ­ную ка­ля­іну аль­бо, так бы мо­віць, у бяс­печ­ную зо­ну: прад­ста­віць гле­да­чам чар­го­вую фан­та­зію пра Мар­ка Ша­га­ла ці Яку­ба Ко­ла­са, але імпэт ды энер­гія Ва­ле­рыя Ані­сен­кі бяс­пе­ку не ша­ну­юць.

П’е­са «Бе­лы анёл з чор­ны­мі кры­ла­мі» ў свой час зда­бы­ла вя­до­масць, пе­ра­жы­ла бо­льш за двац­цаць сцэ­ніч­ных ува­саб­лен­няў, пе­ра­тва­ры­ла­ся ў кі­нас­цэ­нар, але да зды­мак па­куль спра­ва не да­й­шла. Хоць, па­вод­ле аўта­ра, гіс­то­рыя ка­лі­сь­ці спа­да­ба­ла­ся са­мой Кі­ры Му­ра­та­вай — Кі­ра Гео­ргі­еўна на­зва­ла яе вы­дат­най.

Дзі­яну Ба­лы­ка за­ўсё­ды вы­лу­чаў яркі воб­раз і ад­ва­га ў мер­ка­ван­нях. Лі­та­ра­тур­ную ка­р’е­ру яна па­ча­ла шум­на, ства­ра­ючы ва­кол ся­бе атмас­фе­ру ка­лі не скан­да­лу, дык сап­раў­днай падзеі. Яе вер­шы ў ду­ху са­лон­най па­эзіі ба­лан­са­ва­лі на мя­жы эра­тыч­на­га кіт­чу, дзве са­мыя па­пу­ляр­ныя п’е­сы — «Бе­лы анёл з чор­ны­мі кры­ла­мі» і «Псі­ха­ана­лі­тык для псі­ха­ана­лі­ты­ка» — на­пі­са­ны за­дзір­лі­ва, з вы­клі­кам. Рэ­жы­сё­раў Сяр­гея Ку­лі­коў­ска­га і Ве­ня­дзік­та Рас­тры­жэн­ка­ва яны ска­ры­лі гу­ма­рам на мя­жы фо­лу, пу­ка­тас­цю ха­рак­та­раў, рэ­зкас­цю рэ­плік. Ба­лы­ка не шу­ка­ла сто­еных экзіс­тэн­цый­ных глы­бінь праз па­бы­то­выя пад­ра­бяз­нас­ці, як Люд­мі­ла Пет­ру­шэў­ская. Не спа­вя­да­ла міс­тыч­нае ад­чу­ван­не жыц­ця, на чым па­бу­да­ва­ны шмат­лі­кія п’е­сы Ні­ны Са­дур. Трэ­ба ад­даць на­шай су­айчын­ні­цы на­леж­нае — яна не спра­ба­ва­ла пра­ва­ка­ваць, як асоб­ныя тэк­сты «но­вай дра­мы» ці п’е­сы Па­ўла Пра­жко. Ка­лі і сус­тра­каў­ся які «пер­чык» у сю­жэ­це, дык вы­ключ­на ў якас­ці пры­пра­вы (сю­жэт на ім не бу­да­ваў­ся). Ба­лы­ка пі­са­ла, як ад­чу­ва­ла. Яе тэк­сты са­ма­дас­тат­ко­выя і доб­ра ад­бі­ва­юць аўтар­скае све­та­адчу­ван­не. Сён­ня Дзі­яна пры­зна­ецца, што раз­ві­та­ла­ся з мак­сі­ма­ліз­мам, атрым­лі­вае за­да­ва­ль­нен­не ад жыц­ця як ад пра­цэ­су і, цал­кам ве­ра­год­на, бо­льш не ста­не пі­саць п’ес.

Маг­чы­ма, мае мес­ца збег ака­ліч­нас­цей, але тэ­ма ся­м’і і ся­мей­ных су­вя­зей зра­бі­ла­ся пан­ую­чай у спек­так­лях Ва­ле­рыя Ані­сен­кі «Афін­скія ве­ча­ры» і «Па­ха­ва­йце мя­не за плін­ту­сам». У «Бе­лым анё­ле...» яна так­са­ма гу­чыць на по­ўны го­лас.

На­га­да­ем, што га­лоў­най ге­ра­іні Ні­не Віч двац­цаць пяць га­доў — зна­чыць, яна ўжо мае не­йкі эма­цый­ны дос­вед. Ге­ра­іня ві­цеб­ска­га спек­так­ля ў вы­ка­нан­ні артыс­ткі Свят­ла­ны Су­ха­до­ла­вай вы­гля­дае зу­сім дзяў­чын­кай, ма­ла не пад­лет­кам. Та­му гра­дус і на­пал падзей кры­ху зні­жа­ны. Ста­віш­ся да Ні­ны як да рас­пеш­ча­на­га дзі­ця­ці.

Та­ле­на­ві­ты мас­так Андрэй Жы­гур уз­мац­ніў тра­гізм п’е­сы кра­та­мі, лан­цу­га­мі, бяс­це­не­вы­мі ба­ль­ніч­ны­мі лям­па­мі — з імі ро­біц­ца няў­ту­ль­на. Рэ­жы­сёр пры­зна­ваў­ся, што ха­цеў да­маг­чы­ся ад акцё­раў ха­лод­на­га і ад­цяг­не­на­га вы­ка­нан­ня, каб гля­дач ад­чуў шок праз тое, які­мі чэр­ствы­мі ды аб­ыя­ка­вы­мі мы ча­сам бы­ва­ем. Каб спек­такль чым­сь­ці на­га­даў па­ста­ноў­ку ня­мец­ка­га тэ­атра «Шаў­бю­нэ» «Во­раг на­ро­да» То­ма­са Остэр­ма­ера па п’е­се Ген­ры­ка Ібсе­на. Ад­нак пе­ра­маг­ла рэ­жы­сёр­ская звыч­ка пра­ца­ваць па­вод­ле Ста­ніс­лаў­ска­га, на раз­рыў аор­ты. Артыс­ты шчы­ра спра­бу­юць аб­жыц­ца ў пра­па­на­ва­ных аб­ста­ві­нах і пры­са­бе­чыць пер­са­на­жаў; ба­бу­ля ў вы­ка­нан­ні Та­ма­ры Сквар­цо­вай — аб­са­лют­на рэ­аліс­тыч­ная і зра­зу­ме­лая, адзі­ная, хто спра­буе хоць не­як да­па­маг­чы Ні­не.

Ня­гле­дзя­чы на змроч­ны фі­нал і агу­ль­нае пан­урае ўра­жан­не ад сцэ­ніч­на­га рас­по­ве­ду, «Бе­лы анёл...» — спек­такль ка­рыс­ны і са­цы­яль­на важ­ны. Ён пра мо­ладзь, пра­бле­мы адзі­но­ты і на­рка­тыч­ную за­леж­насць. Це­шыць, што гэ­та наш на­цы­яна­ль­ны прад­укт — ад за­ду­мы да ўва­саб­лен­ня, ад тэк­сту да па­ста­ноў­кі. Але п’еса, ство­ра­ная дзе­сяць га­доў та­му, на­бы­ла яшчэ бо­ль­шай акту­аль­нас­ці. Та­му ды­дак­тыч­ны за­пал спек­так­ля ха­це­ла­ся б змен­шыць, пры­ці­шыць. Не ўсе вар­тыя сло­вы трэ­ба ка­заць у во­чы.

А мо рэ­жы­сёр і мае ра­цыю? Ка­лі інтэ­лек­ту­алы ў за­ле за­су­му­юць, гэ­та іх пра­бле­мы: сё­лет­няя ві­цеб­ская прэ­м’е­ра ад­ра­са­ва­на не ім, а тым, хто, ка­рыс­та­ючы­ся вы­ра­зам са­вец­кай пе­ры­ёды­кі, то­ль­кі ўва­хо­дзіць у жыц­цё.

Валянцін ПЕПЯЛЯЕЎ