Пры­на­шэн­не Бет­хо­ве­ну

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

Пер­шы фо­рум кла­січ­най му­зы­кі ў Го­ме­лі
Фэст кла­січ­най му­зы­кі не про­ста ўпры­го­жыў га­рад­скія афі­шы, але зра­біў­ся зна­ка­вай падзе­яй у ку­ль­тур­ным жыц­ці ўся­го рэ­гі­ёна. Пяць кан­цэр­тных ве­ча­роў, пра­гра­мы, насычаныя і ці­ка­выя для са­май па­тра­ба­ва­ль­най пуб­лі­кі, твор­чыя сус­трэ­чы і май­стар-кла­сы з вы­ка­наў­ца­мі, цёп­лая, сар­дэч­ная атмас­фе­ра пе­ра­ка­на­лі на­ват заў­зя­тых скеп­ты­каў у тым, што свя­та атры­ма­ла­ся.

Ідэй­ным на­тхня­ль­ні­кам і ня­стом­ным арга­ні­за­та­рам пра­вя­дзен­ня фо­ру­му вы­сту­піў га­лоў­ны ды­ры­жор Го­ме­льс­ка­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў і аспі­рант Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі Му­рад Асу­іл. Па­вод­ле яго сло­ваў, ідэя пра­екта за­клю­ча­ла­ся не то­ль­кі «ў па­пу­ля­ры­за­цыі кла­січ­най му­зы­кі ў Го­ме­лі, але і бо­льш пад­ра­бяз­ным зна­ёмстве з та­ле­на­ві­ты­мі бе­ла­рус­кі­мі вы­ка­наў­ца­мі». І сап­раў­ды, ма­ла­дыя ста­ліч­ныя пра­фе­сі­яна­лы па­д­ара­ва­лі слу­ха­чам экс­прэ­сію су­пе­ра­жы­ван­ня кла­січ­най му­зы­цы. Для пра­вя­дзен­ня фо­ру­му ўласныя за­лы гас­цін­на рас­чы­ні­лі Ка­ледж мас­тац­тваў імя Са­ка­лоў­ска­га, Бе­лая гас­цёў­ня па­ла­ца Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў, Го­ме­льс­кі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр.

 

Сва­ім му­зыч­ным фа­ва­ры­там фестываль аб­раў Люд­ві­га ван Бет­хо­ве­на. Яго тво­ры пра­гу­ча­лі по­бач з са­чы­нен­ня­мі су­час­ні­каў кам­па­зі­та­ра, па­сля­доў­ні­каў і ўдзячных аўта­раў.

 

По­стаць ма­эстра сён­ня ўспры­ма­ецца як асо­ба Пра­ме­тэя, бун­та­ра, па­кут­ні­ка, ад­кры­ва­ль­ні­ка но­вых шля­хоў. Бет­хо­вен — клю­ча­вая фі­гу­ра ў раз­умен­ні па­гра­ніч­ных пра­цэ­саў, якія ад­бы­ва­лі­ся ў му­зыч­ным мас­тац­тве на мя­жы кла­сі­цыз­му і ра­ман­тыз­му. Мно­гія дзёрз­кія і ра­ды­ка­ль­ныя ідэі кам­па­зі­та­ра, не­зра­зу­ме­лыя ў свой час, зра­бі­лі­ся звы­шак­ту­аль­ны­мі для му­зы­кі ХХ — па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя. Жыц­цё­вы шлях Бет­хо­ве­на скла­да­ны і цяр­ніс­ты, раз­ва­жан­ні май­стра пра лёс, сэнс жыц­ця і веч­насць мы чу­ем на ста­рон­ках кож­на­га опу­са. «Тое, што ў мя­не на сэр­цы, па­він­на знай­сці са­бе вы­йсце. Вось та­му я і пі­шу», — чы­та­ем у яго ліс­тах.

 

Кож­ны з ве­ча­роў фо­ру­му па-свой­му ад­крыў слу­ха­чам ве­ліч, ма­ну­мен­та­ль­насць, па­тэ­ты­ку, тра­гізм і лі­рыч­ныя акцэн­ты му­зы­кі кла­сі­ка. Пер­шы кан­цэрт «Лі­нія лё­су» быў рас­па­ча­ты ге­ра­ічны­мі ма­ты­ва­мі ўвер­цю­ры «Эгмант» і час­тка­мі з Пер­шай і Дру­гой сім­фо­ній, у якіх ві­да­воч­ны шлях, што пры­вёў кам­па­зі­та­ра на вяр­шы­ню му­зыч­на­га Алім­пу. Го­ме­льс­кі сім­фа­ніч­ны аркестр з эма­цый­най пада­чы ды­ры­жо­ра Му­ра­да Асу­іла ства­раў скла­да­ную, ба­га­тую тэм­бра­вую па­літ­ру бет­хо­вен­скіх парт­ытур. Ня­гле­дзя­чы на маг­чы­мыя прэ­тэн­зіі да чыс­ці­ні інта­на­ван­ня і не­ка­то­рую вы­ка­на­ль­ніц­кую ска­ва­насць, якія ма­юць аб’­ектыў­ныя пры­чы­ны (ад­на з іх — ад­сут­насць па­ста­янна­га скла­ду), бы­ло зра­зу­ме­ла: аркес­тран­ты ігра­лі з вя­лі­кім уз­ды­мам, лі­та­ра­ль­на за­ра­джа­ючы за­лу энер­гі­яй.

 

Пра­гра­ма дру­го­га ад­дзя­лен­ня кан­цэр­та на­га­да­ла слу­ха­чам, што не­ад’ем­най час­ткай твор­чай на­ту­ры Бет­хо­ве­на быў яго­ны дар пі­яніс­та-імпра­ві­за­та­ра. Ма­эстра ўраж­ваў аўды­то­рыю вы­раз­нас­цю і на­віз­ной вы­ка­на­ль­ніц­ка­га сты­лю, а тра­ды­цы­яй аўтар­скіх ве­ча­роў-бе­не­фі­саў у Ка­ра­леў­скім Бур­гтэ­атры лі­чы­ла­ся аб­авяз­ко­вая дэ­ман­стра­цыя ўлас­на­га вы­ка­наў­ча­га май­стэр­ства. Спе­цы­яль­на да гэ­тых падзей Бет­хо­вен пі­саў фар­тэ­пі­янныя кан­цэр­ты, кож­ны з якіх — аўта­пар­трэт, маг­чы­масць асэн­са­ваць эва­лю­цыю мас­тац­кай ма­не­ры.

 

У вы­ка­нан­ні Андрэя Ка­лат­ко­ва пра­гу­ча­ла пер­шая час­тка Пя­та­га фар­тэ­пі­янна­га кан­цэр­та. Бет­хо­вен­скі стыль бліз­кі пі­яніс­ту, ён здо­леў пе­рад­аць «імпер­скі бляск» опу­са, ла­гіч­на збу­да­ваў дра­ма­тыч­ныя зо­ны-ку­ль­мі­на­цыі. У Трэ­цім фар­тэ­пі­янным кан­цэр­це са­лі­ра­ва­ла Тац­ця­на Кім. Па­этыч­на, з ра­ман­тыч­ны­мі ад­цен­ня­мі пра­гу­ча­ла ў яе трак­тоў­цы дру­гая час­тка тво­ра, а ў ге­ро­іка-дра­ма­тыч­ным фі­на­ле быў зной­дзе­ны да­клад­ны ды­ялог з аркес­трам.

 

Дру­гі ве­чар пра­па­на­ваў пуб­лі­цы ка­мер­на-ва­ка­ль­ную му­зы­ку ў вы­ка­нан­ні ду­эта — са­ліс­та Бе­ла­рус­кай опе­ры тэ­на­ра Яна­ша Ня­ле­пы і Му­ра­да Асу­іла. Ва­ка­ль­ны цыкл Бет­хо­ве­на «Да да­лё­кай ка­ха­най» даў маг­чы­масць слу­ха­чам, асаб­лі­ва зна­ёмым з пер­шым кан­цэр­там фо­ру­му, па­чуць зу­сім іншую, свет­ла-эле­гіч­ную і інтым­на-шчы­рую інта­на­цыю бет­хо­вен­скай му­зы­кі. Да гэ­та­га ча­су за­ста­ецца за­гад­кай: хто яна — не­смя­рот­ная ка­ха­ная ге­нія, «мой анёл, маё ўсё, маё я», апе­тая ім у роз­ных опу­сах? Але на­ша ня­ве­дан­не не па­ру­шае цнат­лі­вай чыс­ці­ні гэ­тых пе­сень, іх іды­ліч­ную скі­ра­ва­насць. А вось плён­ная ідэя цык­лі­за­цыі ва­ка­ль­ных мі­ні­яцюр, рас­па­ча­тая Бет­хо­ве­нам, бы­ла пад­хоп­ле­на Шу­бер­там і Шу­ма­нам і прад­стаў­ле­на ў пра­гра­ме кан­цэр­та па­пу­ляр­ны­мі фраг­мен­та­мі з «Цу­доў­най млы­нар­кі» і «Лю­бо­ві па­эта». Упры­гож­ван­нем агу­ль­най кар­ці­ны ста­ла вы­ка­нан­не «хі­тоў» шу­бер­таў­скай лі­ры­кі — ра­ман­тыч­на-шчы­рай «Се­рэ­на­ды» і ня­бес­на-анё­льс­кай «Аve Maria». Да­да­мо, што ду­эт здо­леў па­бу­да­ваць тон­кі ўза­ема­да­паў­ня­ль­ны ды­ялог го­ла­су і інстру­мен­та, знай­сці да­вер­лі­вую інта­на­цыю ў лі­рыч­ных вы­каз­ван­нях.

 

За­да­дзе­ная са­ліс­та­мі ка­мер­ная та­на­ль­насць у дру­гім ад­дзя­лен­ні ве­ча­ра бы­ла ўпры­го­жа­на но­вы­мі ад­цен­ня­мі. Улас­ную кан­цэрт­ную пра­гра­му ўпер­шы­ню ў Го­ме­лі прад­ста­віў ду­ха­вы квін­тэт «Woodwind friends» пад кі­раў­ніц­твам га­ба­іста Мак­сі­ма Рас­охі. У скла­дзе ка­лек­ты­ву — вір­ту­озы, артыс­ты На­цы­яна­ль­на­га опер­на­га тэ­атра і Прэ­зі­дэн­цка­га аркес­тра. Ансамбль аб’­яднаў­ музыкантаў з ма­гут­ным твор­чым па­тэн­цы­ялам і па­цвер­дзіў сваё рэ­на­мэ як ка­лек­тыў, яко­му ўлас­ці­вы яркасць, вір­ту­ознасць, эма­цый­насць. У роз­нас­ты­лё­вым ка­лей­дас­ко­пе опу­саў, та­ле­на­ві­та аран­жы­ра­ва­ных Мак­сі­мам Рас­охай і лі­та­ра­ль­на «на ад­ным ды­хан­ні» вы­ка­на­ных квін­тэ­там, асаб­лі­вай раз­ынкай ста­ла ўклю­чэн­не тво­раў бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў эпо­хі ра­ман­тыз­му і ХХ ста­год­дзя — Аляк­сан­дра Ельс­ка­га, Юрыя Бя­ль­зац­ка­га, Яўге­на Гле­ба­ва.

 

Яскра­вым успа­мі­нам за­ста­нец­ца ў па­мя­ці на­вед­ні­каў трэ­ці кан­цэрт фо­ру­му, зла­джа­ны ў Па­ла­цы Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў. Жы­выя ку­ль­тур­ныя пе­ра­зо­вы ўзнік­лі па­між усі­мі са­чы­нен­ня­мі ў пра­гра­ме ве­ча­ра і ўтва­ры­лі по­лі­се­ман­тыч­ную гу­ка­вую пра­сто­ру. Глы­бі­нёй і плас­тыч­нас­цю вы­зна­ча­ла­ся інтэр­прэ­та­цыя Сё­май са­на­ты Андрэ­ем Іва­но­вым, пе­ра­мож­цам між­на­род­на­га кон­кур­су пі­яніс­таў «Мінск-2014». У якас­ці кан­тра­пун­кту да яе інта­на­цый­на вы­раз­на і да­клад­на па аго­гі­цы бы­ла прад­стаў­ле­на Ва­сям­нац­ца­тая са­на­та ў вы­ка­нан­ні Яўге­на Спі­ры­до­на­ва. На­цы­яна­ль­ны­мі фар­ба­мі за­й­гра­лі пе­ра­ка­наў­чыя і эма­цый­на-ўзнёс­лыя інтэр­прэ­та­цыі опу­саў Мак­са Бру­ха («Кол Нід­рэй») і Эрнес­та Бло­ха (Рап­со­дыя з «Яўрэй­скай сю­іты») Мі­ха­ілам Ра­дун­скім (ві­ялан­чэль) і Аляк­сан­драй Іва­но­вай (альт). Вяр­шы­няй му­зыч­на-фі­ла­соф­скіх раз­ва­жан­няў ста­ла Трыа ор. 114 Брам­са. Му­рад Асу­іл у гэ­тым кан­цэр­це вы­дат­на вы­сту­піў у дзвюх іпас­та­сях — вя­ду­ча­га і піяніс­та, што да­па­маг­ло ства­рыць асаб­лі­ва цёп­лую атмас­фе­ру ў за­ле.

 

На ве­ча­ры бет­хо­вен­скіх са­нат у інтэр­прэ­та­цыі На­тал­лі Ка­ро­ці­най (Са­на­та № 21 «Аўро­ра») і Мар­га­ры­ты Труб­кі­най (Са­на­та № 30) пе­ра­ка­на­ла на­ту­ра­ль­насць гу­каз­да­быц­ця і вы­со­кая ку­ль­ту­ра інта­на­ван­ня. Доб­ра ста­са­ва­лі­ся з му­зыч­най час­ткай кан­цэр­ту глы­бо­кія ка­мен­та­ры пра­фе­са­ра Ула­дзі­мі­ра Кокуш­кі­на. За­вяр­ша­ла пра­гра­му Двац­цаць трэ­цяя са­на­та («Апа­сі­яна­та»), якая ска­ры­ла бліс­ку­чай інтэр­прэ­та­цы­яй Іга­ра Алоў­ні­ка­ва, мэт­ра бе­ла­рус­кай пія­ніс­тыч­най шко­лы. Яго вы­ка­нан­ню ўлас­ці­вы гра­нё­ны гук, пі­ль­ная ўва­га да дэ­та­ляў, эле­ган­тнасць, вы­со­кі гра­дус эма­цый­нас­ці.

 

Фі­на­ль­ны кан­цэрт фо­ру­му ўра­зіў ма­гут­ны­мі лё­са­выз­на­ча­ль­ны­мі рыт­ма-тэ­ма­мі Пя­тай сім­фо­ніі Бет­хо­ве­на, яшчэ раз пе­ра­кон­ва­ючы ў пра­ўдзі­вас­ці фі­ла­соф­скай дум­кі кам­па­зі­та­ра: «Му­зы­ка — гэ­та адзі­ны шлях да вы­шэй­ша­га све­ту па­знан­ня». Дзі­вос­ны па пры­га­жос­ці бет­хо­вен­скі Ра­манс для скрып­кі з аркес­трам ва ўва­саб­лен­ні Але­га Яцы­ны скарыў ад­то­ча­нас­цю гу­ка­вой па­літ­ры. Аздобай кан­цэр­та зра­бі­лі­ся тан­ца­ва­ль­ныя кам­па­зі­цыі, вы­ка­на­ныя на­ву­чэн­ца­мі Дзі­ця­чай ха­рэ­агра­фіч­най шко­лы №1 пад кі­раў­ніц­твам Пят­ра Свяр­дло­ва. Го­ме­льс­кі фо­рум — гэ­та яшчэ і на­го­да за­ду­мац­ца над шэ­ра­гам акту­аль­ных пы­тан­няў. У тым лі­ку пра мес­ца ака­дэ­міч­най му­зы­кі ў ку­ль­тур­ным жыц­ці аб­лас­цей і рэ­гі­ёнаў, пра не­абход­ную ўсе­ба­ко­вую пад­трым­ку ме­рап­ры­емстваў та­ко­га кштал­ту, пры­цяг­нен­не ме­цэ­нац­кіх сіл, якас­ную і пла­на­мер­ную рэ­кла­му. Між тым фі­на­ль­ны му­зыч­ны акорд фо­ру­му да­зво­ліў яшчэ раз пе­ра­ка­нац­ца ў не­ве­ра­год­най су­час­нас­ці і сво­еча­со­вас­ці кла­сі­кі — не хрэс­та­ма­тый­на-ма­ну­мен­та­ль­най, а цу­доў­най, пра­сяк­ну­тай вя­лі­кай сі­лай на­тхнен­ня. А та­му па­жа­да­ем га­мя­ль­ча­нам бе­раг­чы, га­да­ваць і ўма­цоў­ваць ста­тус свайго но­ва­га му­зыч­на­га брэн­да.